• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Дэкламуе класічныя тэксты Лі Даньдань:
    Су Шы.
    «Развітваюся з Дун Чуанем»
    (урывак)
    Усё жыццё на мне вопратка з худой тканіны, Адукаванасць праявіцца
    ў выдатных манерах.
    He люблю гаварыць са старым
    канфуцыянцам пра варыва
    з кабачковага лісця, Разам з цзюйцзы91 паеду браць удзел
    у дзяржаўным экзамене.
    Юань Мэй.
    «Сюй шы пінь» (урывак)
    Навучанне падобна да лука, здольнасці падобны да стрэл;
    Толькі кіруючыся ведамі, можна добра пацэліць.
    Сінь Ціцзі92.
    «Паднос з зялёнай яшмы. Вечар на Свята ліхтароў»
    У хвалях усходняга ветру зацвітаюць тысячн дрэваў. Вецер дзьме мацней, каляровыя зоркі падаюць, нібы кроплі дажджу. Цудоўны конь, раскошная павозка, водар усю дарогу. Усюды водгукі міла-гучнай мелодыі флейты; месяц падобны да яшмавага чайніка, па-троху схіляецца на захад; усю ноч плывуць ліхтары-драконы сярод гоману ды жартаў. На галаве ў прыгажунь яркія ўпрыгожванні, шмат людзей праходзіць, смеючыся, сярод водару кветак. Сярод людскога натоўпу я шукаў яе тысячы разо^ раптам азірнуўся — яна там, нечакана сярод рэдкіх агнёў знайшоў яе.
    91 Цзюйцзы кандыдат на атрыманне ступені цзіньшы, выніэйшай ступені ў сістэме дзяржаў-ных экзаменаў на атрыманне навуковай ступені і права паступіць на дзяржаўную службу ў ім-ператарскім Кітаі.
    92 Сінь Ціцзі (1140-1207) ваенны дзеяч і паэт часоў дынастыі Паўднёвай Сун.
    168
    ПЕРАДАЧА 9.
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    Асноўныя тэмы выпуску:
    1.	Небяспечнасць карупцыі
    2.	Немагчымасць карупцыі
    3.	Нежаданне карупцыі
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    Маральная чысціня — асноўная якасць нашай партыі, супраць-стаянне карупцыі і заахвочванне добрасумленнасці — яе ратавальны круг. Тэма нашай праграмы — «Шкодны бамбук трэба бязлітасна вы-сякаць», што адлюстроўваецца ў цытатах з класічных тэкстаў, якія вы-карыстоўвае Сі Цзіньпін у сваіх прамовах: «Каб маладыя хвоі выраслі ў вышыню на тысячу чы93, шкодны бамбук трэба бязлітасна выся-каць»; «Той, хто ўмее перамагаць зло, [спачатку] шукае яго прычыну; той, хто ўмее лячыць хваробу, [спачатку] шукае яе крыніцу»; «Душа не гоніцца за малой карысцю, вока не спакушаецца яркімі фарбамі». Усе гэтыя цытаты адлюстроўваюць важныя ідэі па тэме барацьбы з карупцыяй і будовы некарумпаванага ўрада. Праблема разглядаец-ца ад пачатковага этапу — небяспечнасці карупцыі, праз стварэнне жорсткіх умоў, якія забяспечваюць немагчымасць карупцыі, да рэалі-зацыі беспрэцэдэнтнай мэты — нежадання карупцыі. Гэтыя тры аспекты адлюстроўваюць вялізныя поспехі ў барацьбе з карупцыяй пасля XVIII з'езда КПК, што сведчыць аб яркіх праявах абнаўлення палітычнага жыцця ўнутры партыі, відавочным паляпшэнні нораваў у партыі, умацаванні кіраўнічага падмурка і народнай падтрымкі.
    Вядучы Кан Хуэй
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар 冲ан Ібін (навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута гісторыі партыі і гістарычных даку-ментаў ЦК КПК)
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй (прафесар Пекінскага ўніверсітэта)
    Спецыяльны госць Чжан Сучжаа (намеснік загадчыка лабарато-рыі пры гаркаме Шыцзячжун правінцыі Хэбэй)
    Дэкламуе класічныя тэксты Юй Шань
    93
    Чы кітайскі фут, мера даўжыні, роўная % м.
    171
    Перадача 9
    Кан Хуэй
    Вядучы Кан Хуэй:
    Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан ^эй.
    Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з універ-сітэта Цынхуа і Цэнтральнага ўніверсітэта нацы-янальнасцей, якія прыйшлі да нас на праграму.
    Пачынаючы з XVIII з'езда КПК, генеральны
    сакратар Сі Цзіньпін, які ставіцца да праблемы карупцыі як да пытання самога існавання партыі і дзяржавы, прыкладаў вяліз-ныя намаганні для барацьбы з карупцыяй і пабудовы некарумпа-ванай улады, для чаго быў трансфармаваны стыль працы нашай партыі, дзяржаўных устаноў, кадраў, змяніліся норавы ў грамад-стве. Сі Цзіньпін часта рабіў жорсткія заўвагі наконт супраць-стаяння карупцыі і заахвочвання бескарыслівасці, у якіх недвух-сэнсоўна выказваўся аб бязлітаснай барацьбе с карупцыйнымі элементамі: «За карупцыю будзем караць, імкненне нажыцца будзем вынішчаць»; заклікаў народ «разам змагацца з тыграмі і з мухамі»; шырока выкарыстоўваў радкі з класічных вершаў, якія сканцэнтравалі ў сабе старажытную мудрасць: «Каб мала-дыя хвоі выраслі ў вышыню на тысячу чы, шкодны бамбук трэ-ба бязлітасна высякаць». Гэтыя выказванні выяўляюць цвёрдую рашучасць выправіць норавы ў нашай партыі і супрацьстаяць карупцыі, выказваюць урачыстае абяцанне несці адказнасць пе-рад народам і гісторыяй.
    Тэма нашай праграмы — «будова некарумпаванай улады». Цытаты з класічных тэкстаў у важных выказваннях Сі Цзіньпіна на гэты конт дапамогуць нам глыбей зразумець ідэю некарумпаванай улады ў новую эпоху.
    Давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, які прыйшоў да нас на праграму, — навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага інстытута гісторыі партыі і гістарычнай літаратуры ЦК КПК спа-дара Хуан Ібіна.
    172
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Хуан Ібін:
    Вітаю вас! Сёння мы абмяркуем шэраг важ-ных выказванняў Сі Цзіньпіна наконт пабу-довы некарумпаванага ўрада.
    Як мы ведаем, генеральны сакратар мае шмат яркіх выказванняў на тэму барацьбы з карупцыяй, напрыклад: «замкнём улады ў клетку сістэмы», «усе разам будзем зма-гацца з тыграмі і мухамі» і іншыя. Я хачу запытацца ў нашых гасцей, ці можаце
    Хуан Ібін
    вы ўзгадаць яшчэ якія-небудзь яркія выказванні генеральнага
    сакратара?
    Глядач:
    Добры дзень, настаўнік! Мяне завуць Чэнь Гавэй, я — студэнт філасофскага аддзялення Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнас-цей. Я памятаю два радкі, адзін з іх — «каб каваць жалеза, трэба [спачатку] самому загартавацца», другі радок — «трэба быць шчы-рым чалавекам, адказна выконваць сваю працу, быць сумленным чыноўнікам».
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Хуан Ібін:
    Вельмі добры адказ. Гэта сведчыць аб тым, што гэтыя словы глыбока праніклі ў сэрца людзей, мы ўсе кажам менавіта так, гэта залатыя словы.
    Пасля XVIII з'езда КПК у няспынным будаўніцтве некарумпа-ванай ўлады і барацьбе з карупцыяй пад кіраўніцтвам ЦК КПК на чале з генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам дасягаюцца ўсё новыя поспехі. Работа нашай партыі па спыненні карупцыі выяўляецца ў трох аспектах: небяспечнасці, немагчымасці і не-жадання карупцыі. Гэта шлях адначасова і да выяўлення, і да лячэння хваробы. Сёння мы паслухаем, што казаў і што рабіў генеральны сакратар наконт небяспечнасці, немагчымасці, нежа-дання карупцыі.
    Перш за ўсё, разгледзім пытанне небяспечнасці карупцыі.
    Як мы ведаем, праз 22 дні пасля завяршэння XVIII з'езда КПК пачалася «барацьба з тыграмі». I з самага пачатку людзі адчулі кар-дынальную змену сітуацыі.
    На этапе «барацьбы з тыграмі» выкарыстоўваліся новыя ме-тады працы, калі інфармацыя з'яўлялася імгненна ў рэжыме
    ------173---------
    Перадача 9
    анлайн, у той час як раней абвяшчэнні з'яўляліся толькі пасля завяршэння расследавання. Антыкарупцыйная барацьба далёка пераўзышла чаканні людзей і трымала карупцыянераў у моц-ным напружанні. Гэта як раз і выявіла першую асаблівасць антыкарупцыйнай барацьбы пасля XVIII з'езда КПК, першай задачай якой было дасягненне таго, каб людзі не асмельваліся браць хабар, цвёрдае супрацьстаянне карупцыі, пачатак вялікай антыкарупцыйнай кампаніі.
    На самай справе, няма нічога кепскага ў тым, каб быць асцярож-ным. Як кажуць, «калі чыноўнік баіцца, справа завяршаецца пос-пехам». Генеральны сакратар надае вялікае значэнне гэтаму пы-танню і выказваецца на гэты конт вельмі рашуча.
    Давайце паслухаем, што ён кажа.
    1.	Небяспечнасць карупцыі
    Сі Цзіньпін --------------------------
    «Каб маладыя хвоі выраслі ў вышыню на тысячу чы, шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць». Калі не выка-раняць заганныя рэчы, дастаткова невялікіх змен, каб яны зноў вярнуліся, а гэта можа прывесці не толькі да пагаршэн-ня палітычнага асяродцзя, але і прычынення значнай шкоды ў шэрагах партыі і народа. Таму абавязак прытрымлівацца строгага ўнутрыпартыйнага кіраўніцтва зусім не адвольнае рашэнне, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, значыць, трэба гэта рабіць.
    
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэта ўрывак з прамовы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна на 6-м пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК VIII склікання. Гэта вельмі важныя словы, якія маюць глы-бокі сэнс. Генеральны сакратар падкрэсліваў, што ў антыкаруп-цыйнай барацьбе вялікае значэнне маюць адсутнасць забароненых зон — поўнае пакрыццё, нулявая талерантнасць.
    174
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    У гэтай прамове генеральны сакратар выкарыстаў два радкі вер-ша Ду Фу: «Каб маладыя хвоі выраслі ў вышыню на тысячу чы, шкодны бамбук трэба высякаць». Папросім патлумачыць гэтыя радкі каментатара класічных тэкстаў прафесара Пекінскага ўнівер-сітэта Чжаа Дунмэй.
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    Гэтыя радкі паходзяць з чацвёртай часткі вер-шаў Ду Фу «Адпраўляю Янь Чжэнгуну пяць вер-шау напісаныя падчас вандроўкі да саламянай хацінкі ў Чэнду». Пад Янь Чжэнгунам маецца на ўвазе Яньу; сын славутага чыноўніка, добры сябар Ду Фу. Аднойчы ён з'ехаў з Чэнду і паехаў у іншыя мясціны. Пазней, калі Ду Фу пачуу што Яньу вяртаецца ў Чэнду каб заняць кіраўнічую пасаду ў правінцыі Сычуань, ён паехаў у Чэнду
    Чжаа Дунмэй
    па дарозе напісаўшы гэты цыкл вершау
    Ду Фу меў вялікія спадзяванні на вяртанне ў Чэнду і напісаў гэ-тыя вершы, каб выказаць радасць ад вяртання дахаты і рашучасць пачаць новае жыццё. У той час мінула тры гады, як ён пакінуў сваю саламяную хацінку, у яго ўяўленні за тры гады яна моцна разбу-рылася. Пра што ж Ду Фу турбаваўся больш за ўсё? Больш за ўсё ён турбаваўся пра чатыры маленькія хвоі, якія ён пасадзіў сваімі рукамі. Ён спадзяваўся на тое, што яны вырастуць вельмі высокімі,
    але яго таксама непакоіла, што тое месца вельмі вільготнае, пры-тым зарослае бамбукам, калі з бамбукам не справіцца, ён можа ўсё заглушыць. Таму Ду Фу разважаў, ці можа бамбук перашкодзіць хвоям расці. Калі так, тады колькі бамбуку вырасце, столькі і трэба высекчы. Вырашыўшы так, ён узрадаваўся і напісаў гэтыя радкі.
    У гэтых радках паэт выказаў рашучасць цалкам выкараніць зло, бо для таго, каб хвоі выраслі здаровымі, трэба пазбавіцца ад бамбу-ку. Насамрэч, гэта можна параўнаць з норавамі сярод чыноўнікаў: калі не выкараніць карупцыю і заганныя праявы, вельмі цяж-ка стварыць атмасферу маральнай чысціні і эфектыўнай працы. Я раскажу адну старажытную гісторыю. Праз восемдзесят гадоў пасля ўсталявання дынастыі Паўночнай Сун з'явілася шмат за-ганных з'яў, большасць чыноўнікаў бавілі час дарма, атрымлівалі вялікую зарплату, бралі тое, што нельга было браць і разам з тым кепска выконвалі свае абавязкі. Таму ў тагачаснай сістэме работ-нікаў было болей, чым працы. Тады разумныя людзі адзначылі