Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
193
Перадача 10
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
Добры дзень! Гэтыя радкі паходзяць з твора «Цзы чжы тун цзянь», главы «Чжоу цзі». Як вя-дома, твор «Цзы чжы тун цзянь» быў складзены пад кіраўніцтвам Сыма Гуана, гісторыка эпо-хі Сун. Які сэнс гэтых радкоў? Сэнс у тым, што маральныя якасці і дабрадзейныя ўчынкі — цу-доўны правадыр, а талент і здольнасці граюць другасную ролю ў параўнанні з дабрадзейнымі
Kqh Чжэнь ўчынкамі. Зараз я патлумачу сувязь паміж гэтымі
дзвюма з'явамі.
Усе могуць запытацца, да чаго меў дачыненне гэты выраз? Вось гісторыя, звязаная з гэтымі радкамі, на жаль, фінал у яе не вельмі добры.
У перыяд Чуньцю98 жыў саноўнік, якога звалі Чжы Сюань-цзы. Ён хацеў выбраць пераемніка, які 6 працягнуў іх сямейную справу. Каго ён выбраў? Выбраў чалавека, якога звалі Чжы Яа, на падставе таго, што той быў вельмі таленавітым. У яго родзе быў чалавек Чжы Го, які рашуча выступіў супраць гэтага рашэння. Чаму? Чжы Го меў на тое прычыну. Ён сказаў, што Чжы Яа са-праўды вельмі таленавіты і мае пяць буйных станоўчых якасцей: першая — Чжы Яа магутны, прыгожы, таленавіты; другая — ён шмат чаго можа, шмат чаго ўмее; трэцяя — ён умелы воін, вы-датна страляе з лука і ездзіць на кані; чацвёртая — смела прымае рашэнні; яшчэ адна — умее красамоўна гаварыць. Пачуўшы пра гэтыя якасці, усе здзівіліся, чаму такому дасканаламу чалавеку не даручыць быць пераемнікам? Чжы Го рашуча адказаў: «Не, нельга». Гэты чалавек мае пяць станоўчых якасцей, але ў той жа час мае адзін недахоп, які пераважвае ўсе станоўчыя рысы. Які менавіта недахоп? У Чжы Яа няма чалавечнасці, і яго маральны ўзровень вельмі сумнеўны. Чжы Го перасцярог Чжы Гуань-цзы, калі той зробіць яго пераемнікам, даручыць яму сямейную справу роду Чжы, справа можа загінуць.
I сапраўды, Чжы Яа меў сквапную, пазбаўленую чалавечнасці душу. Таму, хоць ён і ўзначаліў сямейную справу сям'і Чжы, але ў выніку давёў род Чжы да пагібелі.
Сыма Гуан, расказваючы гэту гісторыю ў главе «Чжоу цзі», на-пісаў гэтыя два радкі. Як каментаваў сам Сыма Гуан гэту гісто-
98 Чуньцю (VIII-V стст. да н.э.) перыяд старажытнакітайскай гісторьгі, адпавядае летапісу
Чуньцю («Вёсны і Восені»).
194
Парадак у Паднябеснай залежыць ад кадраў
рыю? Як тлумачыў тое, чаму Чжы Яа давёў род да пагібелі? Прычына была ў тым, што яго здольнасці пераўзыходзілі яго дабрадзейнасць, інакш кажучы, яго маральныя якасці не былі арыенцірам для яго здольнасцей, таму гэты чалавек пайшоў не ў той бок. Сапраўды, Сыма Гуан перасцерагаў сучаснікаў, што звычайна людзі не падзяляюць здольнасці і маральныя якасці, змешваюць іх, адным словам, лічаць, што калі чалавек здольны, ён і дабрадзейны.
Сыма Гуан з гэтай гісторыі робіць важную выснову. Ён кажа, калі чалавек і здольны, і дабрадзейны, ён прамудры; калі ў ім няма ні таленту, ні дабрадзейнасці, вядома, гэта кепскі чалавек; калі ёсць дабрадзейнасць і няма здольнасцей, гэта цзюнь-цзы; а калі ёсць талент і няма дабрадзейнасці, як можна назваць такога чалавека? Сяажэнь". Цяпер для ўсіх зразумела, што для Сыма Гуана здольна-сці, вядома, мелі важнае значэнне, але дабрадзейнасць была яшчэ важнейшай. Пры спалучэнні талента і дабрадзейнасці, дабрадзей-насць мае большае значэнне.
Сыма Гуан быў не толькі выбітным гісторыкам, але і вялікім палітыкам. У перыяд кіравання сунскага імператара Чжэ Цзуна ён займаў пасаду першага міністра і падтрымліваў чалавека Лю Аньшы, які працаваў у ведамстве імператарскай бібліятэкі. Чаму ён падтрымліваў Лю Аньшы? Пасля таго, як Лю Аньшы атрымаў пасаду ў імператарскай бібліятэцы, Сыма Гуан па-клікаў яго прыйсці паразмаўляць і запытаўся: «Ты ведаеш, чаму я падтрымліваю цябе?» Той адказаў: «Адкуль я ведаю, я вельмі добрасумленны, ніколі не заходзіў цераз заднія дзверы». Сыма Гуан сказаў: «Я ведаю, што ты ніколі не заходзіў цераз заднія дзверы. Калі мяне пазбавілі пасады пры двары і я жыў без пра-цы, ты, нягледзячы ні на якія перашкоды, прыходзіў да мяне, і мы з табой размаўлялі. Калі я зрабіўся першым міністрам, ты нават ліста мне не напісаў, не кажучы пра тое, каб пабачыцца. Так я даведаўся, што ты дабрадзейны чалавек, чалавек з правіль-нымі поглядамі і, бясспрэчна, вельмі таленавіты». Таму мы ка-жам, што Сыма Гуан у творы «Цзы чжы тун цзянь» дакладна ахарактарызаваў сувязь паміж талентам і дабрадзейнасцю, і тая гістарычная падзея служыць пацвярджэннем яго высноў. Да таго ж, ён сам быў прыкладам і для нашчадкаў пакінуў прыклад, якім варта кіравацца.
99 Сяажэнь канфуцыянская катэгорыя, нізкі, невысакародны чалавек, супрацьпастаўляецца цзюнь-цзы.
195
Перадача 10
Вядучы Кан Хуэй:
Толькі што прафесар Кан Чжэнь расказаў гісторыю з твора «Цзы чжы тун цзянь», прааналізаваў узаемасувязь здольнас-цей і дабрадзейнасці, расказаў, хто такі прамудры, хто такі звы-чайны чалавек, каго можна лічыць цзюнь-цзы, а каго — нізкім чалавекам.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Як толькі што сказалі, у кітайскай культуры вялікая ўвага надава-лася дабрадзейнасці, і сістэма каштоўнасцей заўсёды была на пер-шым месцы. Нашы продкі прыдумалі шмат параўнанняў для адлю-стравання сувязі паміж дабрадзейнасцю і здольнасцямі. Некаторыя параўноўвалі дабрадзейнасць з «вытокам вады і коранем дрэва», а здольнасці — з «воднай хваляй і лісцем дрэва». Некаторыя па-раўноўвалі дабрадзейнасць з гаспадаром дома, а здольнасці — са служкамі. Гэтыя вельмі вобразныя і трапныя параўнанні слу-жаць для адлюстравання першаснага значэння маральных якасцей чалавека.
Вядучы Кан Хуэй:
Нягледзячы на тое, што дабрадзейнасць павінна пераважваць здольнасці, з5яўляецца яшчэ адно пытанне: калі мы вызначаем здольнасці чалавека, як мы вызначаем, ці ўласцівая для яго дабра-дзейнасць? Просім адказаць настаўніка Кан Чжэня.
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
Мы мяркуем, што асноўны крытэрый наяўнасці дабрадзейнасці ў чалавеку — гэта яго пошук каштоўнасцей, спосаб мыслення, яго пункт гледжання на свет. Мы глядзім на чалавека, ці правільныя ў яго думкі, ці правільным шляхам ён ідзе, як ён будуе стасункі з іншымі людзьмі, ці сумленныя ў яго погляды.
Вядучы Кан Хуэй:
Сапраўды, як сказаў настаўнік Кан Чжэнь, гэта надзвычай важ-ная праблема эпохі. Да сённяшняга дня, пры спалучэнні высокіх маральных якасцей і таленавітасці, аддаваць перавагу маральным якасцям — гэта па-ранейшаму вельмі важны прынцып адбору кадраў.
Далей дадзім слова прафесару Ван Цзе.
196
Парадак у Паднябеснай залежыць ад кадраў
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Калі аналізаваць шэраг выказванняў Сі Цзіньпіна наконт кадра^ можна вылучыць пяць найбольш важных з іх:
Першае — любіць краіну і народ.
Цянь Сюэсэнь100 спачатку вучыўся ў ЗША, да яго там ставіліся вельмі добра, але пасля стварэння Новага Кітая, пераадолеўшы шмат перашкод, ён вярнуўся ў родную краіну. Мы кажам, што на-вука не ведае меж паміж краінамі, але ў навукоўцаў ёсць Радзіма, і на прыкладзе Цянь Сюэсэня мы бачым моцнае і шчырае памкнен-не служыць сваёй краіне.
Другое — мець ідэалы і перакананні.
У маладосці Чжоу Эньлай стварыў узнёслы ідэал «навучання дзеля ўздыму Кітая», дзеля таго, каб супрацьстаяць імперыялізму, які агрэсіўна ўрываўся ў Кітай, калечыў нашых суаіійынніка/ раз-бураў нашу культуру. Таму сёння мы кажам, што калі ладзіш спра-ву, абавязкова трэба мець высокія ідэалы і мэты, інакш поспеху ў справе не будзе.
Трэцяе — рэальныя справы.
Пустыя размовы шкодзяць нацыянальным інтарэсам, рэальныя справы спрыяюць росквіту дзяржавы. Лі Бааго, вядомы як «новы Юй Гун101» гор Тайсіншань (некаторыя называюць яго «сельскім прафе-сарам»), выкладае ў Сельскагаспадарчым універсітэце правінцыі Хэбэй. Звычайна ў яго шмат працы, ён выкладае, займаецца навуко-ва・даследйа访 дзейнасцю, вольнага часу ў яго вельмі мала, усё сваё жыццё ён прысвячае народу. Як сведчыць статыстыка, за 35 гадоў выкладання было праведзена больш за 800 заняткаў па навуковай і тэхнічнай падрыхтоўцы, курс прайшлі больш за 90 тысяч чалавек. Так, раней простыя людзі нічога не ведалі пра тэхналогіі, а пасля яго курсаў пераўтвараліся ў навуковых спецыялістаў высокага ўзроўню. Сапраўды, Лі Бааго дзякуючы таленту, эрудыцыі і дзейнаму падыхо-ду, заваяваў найвышэйшую павагу простых людзей.
Чацвёртае — рэформы і інавацыі.
«Калі штодзень абнаўляцца, то дзень за днём будзе дасягнуты ўсё большы прагрэс», «Беднасць нараджае імкненне да змен, а змены вядуць да дасканаласці» — гэтыя прынцыпы традыцыйнай кітай-скай культуры сведчаць аб тым, наколькі важнае значэнне маюць рэформы і інавацыі.
100 Цянь Сюэсэнь (1911-2009) кітайскі навуковец, заснавальнік кітайскай касманаўтыкі.
101 Юй Гўн герой прытчы «Юй Г^н перасоўвае горы». (Заўв. рэд.)
197
Перадача 10
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў: «Толькі рэфор-мы дапамагаюць рухацца наперад, толькі інавацыі надаюць моц, толькі рэформы і інавацыі дапамагаюць перамагчы». Сэнс у тым, якую значную ролю граюць рэформы. Юань Лунпіна, вядомага як «вынаходца гібрыднага рысу», можна назваць узорам, прыкладам рэфарматара. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Юань Лунпін упарта засвойваў тэхнікі вырошчвання паліўнога рысу, пасля чаго вывеў высокаўраджайны, трывалы сорт паліўнога рысу. Гэта быў бясцэнны, невымерны ўнёсак у развіццё харчовай бяспекі Кітая. I адбылося гэта таму, што імкненне да інавацый заўжды штурхала Юань Лунпіна ісці наперад.
Апошні, пяты пункт — адказнасць і абавязкі.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін прапанаваў прынцып «Колькі бярэш на сябе адказнасць, столькі вялікіх спраў зможаш зра-біць. Найбольшая адказнасць дазволіць дасягнуць найбольшага поспеху».
У 80-я гады мінулага стагоддзя, калі таварыш Сі Цзіньпін праца-ваў у павеце Чжэндын правінцыі Хэбэй, ён залажыў трывалы пад-мурак для эканамічнага развіцця павета Чжэндын, прытым зрабіў гэта не дзеля славы альбо вышэйшай пасады. 3 пункту гледжання Сі Цзіньпіна, галоўнае, каб справа была спрыяльнай для развіцця павета. Якая 6 цяжкая не была справа, яе абавязкова трэба зрабіць, да таго ж, зрабіць добра. Такі падыход служыць увасабленнем па-чуцця адказнасці і абавязкаў.
Гэтыя пяць пунктаў маюць дачыненне да важных аспектаў у сфе-ры кадраў, пра якія казаў генеральны сакратар Сі Цзіньпін.
«Найлепшы план на адзін год — пасеяць зерне, найлепшы план на дзесяць гадоў — пасадзіць дрэва; найлепшы план на жыццё — выхоўваць кадры». Добрыя кадры не з'нвяцца самі па сабе, кадры трэба выхоўваць. Як гэта рабіць, як ажыццявіць мэту выхавання і задзейнічання таленавітых спецыялістаў? Давайце паслухаем, што казаў Сі Цзіньпін на гэты конт.