Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань (сакратар партыйнага ад-дзела Нанкінскага ўніверсітэта авіяцыі і касманаўтыкі, прафесар)
Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань (прафесар Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей)
Спецыяльны госць Чжан Сіган (галоўны тэхнічны эксперт інжы-нернай групы караблебудавання і член парткама Навукова-даследчы інстытута №719)
Дэкламуе класічныя тэксты Лі Даньдань
211
Перадача 11
Кан Хуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цыта-ты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан 冲疝.
Перш за ўсё, хачу павітаць сіуцэнтаў з Пекінскага ўніверсітэта тэхналогіі і бізнесу і Мйверсітзта знешняй эканомікі і гандлю, якія прыйшлі на праграму.
У цынскага мастака Чжэн Баньцяа ёсць верш, надпіс да карціны, у якой апяваюцца бамбук і камень: «Нялёгка чапляцца за скалы, цяж-ка мець корань сярод камянёў. Сярод тысяч нягод, дзясяткаў тысяч удараў ты па-ранейшаму нязломны, стаіш прама і тады, калі дзьме паўднёвы ветрык, і калі дзьме паўночны вецер». У гэтым вершы з да-памогай вобраза бамбуку яго нязломнай волі да жыцця, у сімвалічнай форме выяўляецца непахісная цвёрдасць перакананняў.
Генеральнаму сакратару Сі Цзіньпіну вельмі даспадобы гэты верш. Яшчэ тады, калі ён жыў у вёсцы Лянцзяхэ, ён глыбока асэн-саваў гэты верш, які зрабіў на яго моцнае ўражанне. Пазней у сваім артыкуле ён трошкі перафразаваў яго радкі: «Нялёгка паглыбляцца ў нізы, цяжка мець корань у народных масах». 3 дапамогай гэтых вобразаў генеральны сакратар выказаў імкненне глыбокага разу-мення народа, памкненне ўсім сэрцам служыць народу.
Тэма нашай сённяшняй праграмы — «перакананні». Генеральны сакратар на гэты конт рабіў шэраг важных выказванняў, у якіх сустракаюцца яркія цытаты з класічных тэкстаў, і мы з іх дапамо-гай паспрабуем лепш разабрацца з іх глыбокім зместам.
Давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, сакратара пар-тыйнага аддзела Нанкінскага ўніверсітэта авіяцыі і касманаўтыкі,
прафесара Сюй Чуаня.
Сюй Чуань
Ідэалагічны інтэрпрэтэтар Сюй Чуань:
Добры дзень! Я хачу спачатку расказаць усім адну гісторыю.
На сустрэчы, прысвечанай 80-й гадавіне пе-рамогі ў Вялікім паходзе, генеральны сакратар Сі Цзіньпін расказаў пра такі выпадак. У вёсцы Шачжоу павета Жучэн правінцыі 冲нань тры жанчыны з Чырвонай арміі, якія бралі ўдзел
212
Нялёгка чапляцца за скалы
у Вялікім паходзе, спыніліся пераначаваць у доме аднаго старога, якога звалі Сюй Цзесю. Тыя жанчыны ўбачылі, што стары жыве даволі бедна, і для таго, каб падзякаваць яму, перад тым, як пайсці, адрэзалі палову коўдры і пакінулі старому. Пазней той стары часта казаў: «Што такое Камуністычная партыя? Гэта мець коўдру і па-лову адрэзаць, каб пакінуць яе простаму чалавеку».
Цвёрдыя ідэалы і перакананні, трывалая абарона духоўных памк-ненняў ствараюць падмурак для ўсталявання моцнай пазіцыі КПК. Менавіта дзякуючы ідэалам, мы змаглі, не шкадуючы сябе, гераіч-на змагацца ў рэвалюцыйную эпоху; у часы будаўніцтва краіны змаглі ўпарта змагацца, не губляючы энтузіязм; падчас палітыкі рэформ і адкрытасці змаглі не баяцца новага і смела ісці наперад да стварэння новых ідэй і рэалізацыі інавацый. Менавіта дзякуючы ідэалам мы здолелі «ісці ад перамогі да перамогі», атрымаць пад-трымку сотняў мільёнаў людзей.
Вельмі важна мець ідэалы і перакананні, але чаму гэта так важ-на? Нельга сказаць, што шмат людзей гэта добра разумеюць. Каб разабрацца ў гэтай праблеме, трэба адказаць на тры пытанні:
Першае — навошта мець ідэалы і перакананні? Другое — якія ідэалы і перакананні трэба ствараць? Трэцяе — як прытрымлівац-ца ідэалаў і перакананняў?
Як казаў генеральны сакратар Сі Цзіньпін, рэалізаваць прагра-му — гэта тое самае, што забіць цвік: калі не трапіць дакладна па версе, цвік пагнецца; калі ўдарыць толькі адзін-два разы, цвік не заб'ецца. Можна параўнаць тры аспекты пытання ідэалаў і перака-нанняў з «трыма цвікамі». Дык як жа правільна «забіць цвік»?
Давайце разгледзім «першы цвік» — навошта мець ідэалы і пера-кананні? У чым выяўляецца іх значнасць?
Генеральны сакратар мае на гэта конт яркае выказванне, давайце паслухаем.
213
Перадача 11
1. Чаму трэба мець ідэалы і перакананні?
Сі Цзіньпін -----------------------------
Ідэал — гэта кірунак развіцця чалавека. У старажытнас-ці казалі: «Калі маеш высокія памкненні, не будзе такога месца, якога не зможаш дасягнуць, ні пустынныя горы, ні вялізнае мора не змогуць цябе спыніць. He будзе такіх цвяр-дынь, якія не зможаш разбіць, ні вострая зброя, ні моцныя латы не змогуць цябе адолець». Сэнс радкоў у тым, што ча-лавек з высокімі памкненнямі можа дайсці ў самае аддале-нае месца, самую цвёрдую рэч можа раздрабіць. У гістарыч-ныя эпохі рэвалюцыі, сацыялістычнага будаўніцтва, рэформ безліч камуністаў і простых людзей ахвяравалі сваё жыццё, абапіраючыся на духоўную моц прынцыпа «рэвалюцыйныя ідэалы вышэй за неба».
Вядучы Кан Хуэй:
Словы, якія мы толькі што пачулі, генеральны сакратар сказаў на Нацыянальнай канферэнцыі арганізацыйнай працы 28 чэрве-ня 2013 года. У канферэнцыі бралі ўдзел кадры з арганізацыйнай сістэмы. Чым яна займаецца гэта сістэма? Яна займаецца адборам кадраў. У прамове генеральны сакратар асабліва падкрэсліваў важ-ную ролю, якую граюць ідэалы і перакананні.
У сваёй прамове генеральны сакратар ужыў цытату з класічна-га тэксту. Ён адзначыў, што ў старажытнасці казалі: «Калі маеш высокія памкненні, для цябе не будзе недасягальных месцаў, ні пустынныя горы, ні вялізнае мора не змогуць цябе спыніць. He будзе такіх цвярдынь, якія не зможаш разбіць, ні вострая зброя, ні моцныя латы не змогуць цябе адолець». Хто аўтар гэтых слоў? Якую карысць яны могуць мець для сучасных людзей? Давайце паслухаем каментатара класічных тэкстаў — прафеса-ра Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей спадарыню Мэн Мань.
Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
Гэты выраз паходзіць са зборніка «Выдатнае спалучэнне афарыз-маў», які склаў Цзінь Ін, навуковец эпохі Цын. На самай справе,
214
Нялёгка чапляцца за скалы
гэты зборнік не саступае сучаснаму твору «Поўны збор афарыз-маў». Чаму генеральны сакратар ужыў гэты афарызм? Ён гаварыў пра тое, як вызначаць мэты.
Мы часта кажам такую фразу — мець высокія памкненні. А на-колькі высокімі яны могуць быць? Згодна з кнігай «Выдатнае спа-лучэнне афарызмаў», «Няма недасягальных месцаў» — устойлі-вы выраз, які паходзіць з твора «Шан шу». Арыгінал гучыць так: «Толькі дабрадзейнасць узрушвае неба, няма такіх месца/ куды немагчыма трапіць». Толькі дабрадзейныя ўчынкі могуць узру-шыць неба і зямлю, няма такога месца, якое нельга закрануць даб-радзейным учынкам. He толькі дабрадзейнасць, яшчэ і воля мае не меншую моц.
Наколькі далёкімі могуць быць памкненні? У творы «Выдатнае спалучэнне афарызмаў» ёсць два вобразы, адзін — пустынныя горы, другі — вялізнае мора. Калі памкненне штурхае чалавека наперад, то ні горы, ні мора не могуць яго спыніць. Гэта і ёсць са-праўдная вышыня памкненняў.
Давайце разгледзім другую фразу, у якой ідзе гаворка пра моц. «Не будзе такіх цвярдынь, якія не зможаш разбіць» — устойлівы выраз, звычайна ён гучыць так: «Няма такіх цвярдынь, якія нельга зруйна-ваць». Што маецца на ўвазе пад цвярдынямі? Аўтар твора «Выдатнае спалучэнне афарызмаў» выкарыстаў два вобразы: вострая зброя і моцныя латы. Пад гэтымі вобразамі маецца на ўвазе войска з най-лепшым узбраеннем. Іншымі словамі, калі мы сутыкаемся з добра ўзброеным войскам, з чым тады можна параўнаць нашы памкненні? Калі нам супрацьстаіць страла, тады памкненні — гэта латы, якія не-магчыма праткнуць; калі мы сутыкаемся з латамі, тады памкненні — гэта страла, якая абавязкова зможа праткнуць варожыя латы. Так бы мовіць, няма такіх рэчаў, якія памкненні не здолеюць перамагчы.
Чаму памкненні маюць такую вялікую моц? На самай справе, гэта вельмі проста, бо памкненні, накіраваныя да вялікіх спраў, на-зываюцца ідэаламі, накіраваныя да малых спраў — мэтамі. Калі ў чалавека ёсць ідэалы, ёсць мэты, толькі тады будзе ўпэўненасць, будзе мужнасць, толькі тады ён зможа рабіць рэчы, якія звычайныя людзі будуць лічыць неймавернымі.
Прывяду прыклад. У кнізе «Хань-шу», главе «Жыццё Гэн Яня» апавядаецца пра галоўнакамандуючага, якога звалі Гэн Янь. Якая гісторыя з ім адбылася? У тыя гады набліжаўся канец дынастыі Заходняя Хань і выбухнуў вялікі мяцеж. Гэн Янь тады быў яшчэ вельмі маладым, ва ўзросце 21 года. Ён перайшоў у Наньян, каб
215
Перадача 11
ваяваць разам з Лю Сю108. Гэн Янь пачаў угаворваць Лю Сю адвая-ваць Хэбэй, а пасля навесці парадак у правінцыі Шаньдун, тады ў Паднябеснай надыдзе спакой. Лю Сю тады яшчэ не меў вялікай моцы, а Гэн Янь быў нікому не вядомым маладым чалавекам, таму ўсе палічылі, што ён не разлічвае свае сілы і выканаць яго задумку немагчыма. Дзякуючы ўласным памкненням, Гэн Янь выявіў не-верагодную смеласць.
Прывяду прыклад. Аднойчы падчас бойкі ў правінцыі Шаньдун ён быў паранены ў нагу варожай стралой. Што было рабіць? Ён дастаў шаблю, адсек наканечнік стралы і працягнуў біцца. Менавіта з-за таго, што ён умеў рызыкаваць сваім жыццём, Гэн Янь у выніку зрабіўся непераможным палкаводцам. Тыя мэты, якія ён прадказваў: адваяваць Хэбэй, заспакоіць Шаньдун, разам з Лю Сю навесці парадак у Паднябеснай — усе гэтыя мэты атры-малася ажыццявіць. Таму, гледзячы на Гэн Яня, Лю Сю сур'ёз-на казаў: «Той, у каго ёсць памкненні, выканае любую справу». Агульнавядомы выраз «Хто хоча, той зробіць» паходзіць менавіта адсюль.
Фактычна не толькі Гэн Янь, але і вядомы нам Гоўцзянь109, які спаў на галлі і перад ежай лізаў жоўць, Сыма Цянь з яго кнігай, Цзу Дзі, які настойліва дасягаў сваіх мэт, хіба не ўсе гэтыя людзі дабіваліся поспеху ў справах, немагчымых для іншых людзей, і ра-білі гэта дзякуючы сваім памкненням, якія надавалі ім сіл?
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, настаўнік Мэн Мань.
Далей мы дадзім слова настаўніку Сюй Чуаню, папросім яго «за-біць першы цвік»!
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Зараз я хачу трошкі пабыць вашым «гідам», мы з вамі накіруемся ў адно месца. Там вельмі прыгожа, неба чыстае, нібы вымытае, бе-лыя аблокі плывуць, ледзь не дакранаючыся да рук. Часам неба без аблокаў, часам пакрытае туманам, там вы можаце ўволю зрабіць сэлфі, каб змясціць фатаграфіі ў WeChat110. Там вельмі пустынна, у небе ніводнай гпушкі, і вы можаце спакойна пасядзець і паду-маць пра жыццё. Яшчэ там вельмі небяспечна, вышыня над узроў-