Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Які гэта характар? Асноўныя рысы — гэта стойкасць і натураль-насць. У чым выяўляецца стойкасць? Адказ — у слове «чапляцца» з радка «Нялёгка чапляцца за скалы». Ці добрыя ўмовы ў бамбу-ку? Умовы зусім кепскія, бамбук расце не на ўрадлівай глебе, яго карані чапляюцца за голыя камяні, сцябліны праціскаюцца скрозь шчыліны ў камянях. Ён моцна зачапіўся за скалу, неаслабна трыма-ецца, працягвае жыць у гэтых камянях, стаіць прама, неверагодна стойкі і непахісны!
Давайце разгледзім другую асаблівасць, натуральнасць. У чым яна выяўляецца? У словах «стаіш прама» з радка «Стаіш прама і тады, калі дзьме паўднёвы ветрык, і калі дзьме паўночны ве-цер». Зразумела, што жыццё бамбуку сярод скал ніхто не аберагае, калі налятае вецер, бамбук вымушаны выпрастацца. Ідзе дождж, бамбуку даводзіцца трываць. Менавіта з-за ветру і дажджу, без-лічы ўдараў і выпрабаванняў, у яго нязломны характар, і ён смя-ецца з нягод. 3-за чаго ён смяецца? Менавіта з-за таго, што вакол дзьмуць моцныя вятры. He мае значэння, што вакол бушуе бура, га-лоўнае — стаяць прама, не згінаючыся, гэта і ёсць натуральнасць! Гэта і ёсць моц і незалежнасць!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, настаўнік Мэн Мань. Якія 6 ні адбы-валіся нягоды, ён ніколі не схіляў галаву. У гэтым гучыць голас Бань Чжэнцяа і перадаецца сапраўдная атмасфера верша «Бамбук і камень».
115 «Восем дзівакоў з Янчжоу» (пер. пал. XVIII ст.) група кітайскіх мастакоў эпохі Цын (Чжэн Баньцяа, Ван Шышэнь, Лі Шань, Цзінь Нун, &ан Шэнь, Гаа Сян, Лі Фан*ін, Ло Пінь).
116 Жывапіс ідэй назва аднаго з асноўных напрамкаў у кітайскім традыцыйным жывапісе.
......227 ......
Перадача 11
У новую эпоху мы павінны быць гатовыя сустрэць выпрабаванні, якія нам выпадуць. Зноў і зноў будзе змяняцца сііуацыя, мы мо-жам сутыкнуцца з рознымі спакусамі, такім чынам, ці зможам мы, камуністы, партыйныя кіраўнікі супрацьстаяць шматлікім нягодам і выпрабаванням, не адступаць ад сваіх ідэалаў і перакананняў? Папросім прафесара Сюй Чуаня далей пракаментаваць погляды генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Паслухаўшы тлумачэнне настаўніка Мэн Мань, мы, мабыць, ясна зразумелі, чаму бамбук можа сярод шматлікіх нягод заставацца не-пахісным і перад усімі вятрамі стаяць прама. Мы пагаворым пра першы радок гэтага верша: «Нялёгка чапляцца за скалы». На самай справе, характар бамбуку нагадвае характар чалавека, ён можа толькі глыбей пусціць карані ў скалу, і толькі так можа заставацца нязлом-ным сярод усіх вятроў. Гэтак жа і чалавек, калі мае непахісныя ідэа-лы, цвёрдыя перакананні, зможа «нягледзячы на шматлікія нягоды і турботы, не шкадаваць аб сваім выбары», «нягледзячы на ўсе вятры глядзець на ўсход». Тады з'яўляе“ца пытанне, адкуль бяруцца нашы перакананні? Перакананні бяруцца і з тэорыі, і з практыкі.
Па-першае, нашы перакананні паходзяць з тэорыі. Пушкі Кастрычніцкай рэвалюцыі прынеслі ў Кітай марксізм, кітайцы зразу-мелі, што не могуць далей залежаць ад імператараў і князёў, генера-лаў і міністраў, не могуць абапірацца на мілітарыстаў і фінансіста^ а могуць абапірацца толькі на моц народа. Як усе ведаюць, толькі народ стварае гісторыю, гэтая тэорыя, якая зарадзілася яшчэ ў творы Маркса «Святое сямейсгва», ідэальна спалучылася з рэаліямі Кітая.
Па-другое, перакананні паходзяць з практыкі. Члены Камуністычнай партыі Кітая спалучылі асноўныя прынцыпы марксізму з рэвалюцыяй у Кітаі і далейшым будаўніцтвам, і тое, што мы падняліся, сведчыць аб тым, што толькі сацыялізм выратаваў Кітай; члены Камуністычнай партыі Кітая спалучылі асноўныя прынцыпы марксізму з палітыкай рэформ і адкрытасці, і тое, што мы разбагацелі, сведчыць аб тым, што толькі з дапамогай сацыялізму з кітайскай спецыфікай Кітай можа развівацца; члены Камунісгычнай партыі Кітая спалучылі асноўныя прынцыпы марксізму з кітайскімі рэаліямі новай эпохі, і тое, што мы па-ранейшаму развіваем сацыялізм з кітайскай спецыфікай, сведчы-ць аб тым, што мы ў стане ажыццявіць вялікае адраджэнне кітайскай нацыі.
228
Нялёгка чапляцца за скалы
Мы ўпэўнены ў тым, што шчасце можна атрымаць толькі зма-гаючыся, мы ўпэўнены ў тым, што будзем трымаць у руках нашу зорку лёсу. Кожны з нас мае мару пра моцную краіну, кожны з нас павінен памятаць, што шчаслівае жыццё даецца нялёгка! Дзякуй!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў за глыбокія і грунтоўныя тлумачэнні.
Кожны кітаец, які жыве на тэрыторыі плошчай у 9,6 мільёнаў квадратных кіламетраў, насычаецца тым карысным, што назбіра-ла ў доўгай барацьбе за пяць тысяч гадоў кітайская традыцыйная культура, з'яўляецца носьбітам велічнай моцы кітайскай нацыі з насельніцтвам у 1,3 мільярды чалавек. Мы ідзём па шляху па-будовы сацыялізму з кітайскай спецыфікай, выходзім на вялізную арэну новай эпохі, маем невычэрпную глыбіню гістарычнага раз-віцця і неверагодна магутную рашучасць ісці наперад.
«Нялёгка чапляцца за скалы», трэба, каб нагамі мы ўпэўнена стаялі на зямлі, памкненні нас клікалі ў вышыню, гэта і павінна быць ідэалам людзей нашага пакалення.
Напрыканцы праграмы давайце разам узгадаем класічныя творы, якія маюць дачыненне да ідэалаў і перакананняў, яшчэ раз адчуем іх непараўнальную моц!
Дэкламуе класічныя тэксты Лі Даньдань:
«Выдатнае спалучэнне афарызмаў» (урывак)
Калі маеш высокія памкненні,
Для цябе не будзе недасягальных месцаў, Hi пустынныя горы, ні вялізнае мора не змогуць цябе спыніць.
He будзе такіх цвярдынь, якія не зможаш разбіць,
Hi вострая зброя, ні моцныя латы не змогуць цябе адолець.
Лі Даньдань
229
Перадача 11
ЛуЮ.
«Падчас хваробы чытаю кнігу»
(урывак)
Аслабеў і схуднеў ад хваробы, не падыходзіць
ужо мне чыноўняя шапка, Давялося вярнуцца і жыць далёка
на беразе ракі далёка ад Чэнду.
Хоць я і не займаю высокую пасаду,
але не перастаю турбавацца пра лёс краіны, Хоць справа даўно вырашана,
усё адно чакаю канчатковага рашэння.
Чжэн Баньцяа.
«Бамбук і камень»
Нялёгка чапляцца за скалы,
Цяжка мець корань сярод камянёў.
Сярод тысяч нягод, дзясяткаў тысяч удараў
Ты па-ранейшаму нязломны,
Стаіш прама і тады, калі дзьме паўднёвы ветрык,
I калі дзьме паўночны вецер.
230
ПЕРАДАЧА 12.
Свет належыць усім людзям
Асноўныя тэмы выпуску:
1. На访іпырзйіпае кола сяброў
2. Адзін пояс — адзін шлях
3. Пабудова «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва»
Свет належыць усім людзям
Для стварэння спрыяльных умоў у справе вялікага адраджэння кітайскай нацыі, стварэння новай сістэмы грамадскага кіравання, пасля XVIII з'езда КПК генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам была прапанавана ініцыятыва «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва», а таксама шэраг іншых надзвычай важных канцэпцый.
У гэтым выпуску будзе разглядацца палітычнае жыццё Паднябеснай і тры важныя тэмы: «Найшырэйшае кола сяброў», «Адзін пояс — адзін шлях», «Супольнасць адзінага лёсу чала-вецтва». Менавіта гэтыя тэмы найлепшым чынам дазволяць зразу-мець сутнасць дыпламатычнага кірунку, абранага генеральным са-кратаром Сі Цзіньпінам.
Першую частку выпуску «Найшырэйшае кола сяброў» най-лепшым чынам тлумачыць прапанаваная генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам цытата з класікі: «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін»117. Такі падыход адлюстроўвае канцэпцыю Кітая ў пабудове шырокага кола сяброўскіх стасункаў. Спрыянне культурнаму абмену, узаемнаму навучанню служыць прынцыпам пабудовы міжнародных стасункаў.
Другая частка, «Адзін пояс — адзін шлях», найлепшым чынам тлумачыцца цытатай у прамове Сі Цзіньпіна: «Высакародны чалавек ведае сваё месца і ідзе па шляху ісціны»118. Гэтая частка распавядае пра галоўную мэту кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях». Гэтая ініцыятыва — недвухсэнсоўнае адлюстраванне імкнення Кітая падзяліцца сваімі магчымасцямі з іншымі краінамі, каб развівацца разам з краінамі і раёнамі ўздоўж Шаўковага шляху і разам рушыць да росквіту і супольнай выгады.
Трэцяя частка, пабудова «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва», тлумачыцца прапанаванай Сі Цзіньпінам класічнай цытатай: «Усё сутнае існуе супольна і не робіць шкоды адно аднаму, ідзе поруч і не замінае рухацца наперад»119. Гэтая цытата найлепшым чынам адлю-строўвае кітайскую мару пра сусветную гармонію. «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва» — важны элемент дыпламатычнай стратэгіі Сі Цзіньпіна і яскравы прыклад усходняй мудрасці. Гэта працэс раз-віцця, заснаваны на інавацыях і творчых зменах, што грунтуюцца на светапоглядзе Старажытнага Кітая і дапамагаюць дасягаць прагрэсу ў новую эпоху.
«Лунь юй», глава «Вучыцца і...».
Мэн-цзы «Тэн Вэньгун».
Кніга «Лі цзі», глава «Дай шэн».
233
Перадача 12
Вядучы Кан Хуэй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе (прафесар Цэнтральнай пар-тыйнай школы КПК)
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь (прафесар Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта)
Спецыяльныя госці Лі Лін (супрацоўніца кампаніі «Чайна Юніком»), Цзян Жуйпін (прафесар, прарэктар Кітайскага ўніверсітэта міжнародных зносін)
Дэкламуе класічныя тэксты Юй Фан
Кан Хуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан Хуэй.
Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Кітайскага народнага ўніверсітэта і Пекінскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта, якія прыйшлі на праграму, добры дзень!
У чэрвені 2018 года праводзіўся Саміт ШAC120 у Цындаа. Па выніках саміту была выдадзена «Цындаоская дэкларацыя», у якой былі акрэслены супольныя прынцыпы ў пабудове «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». Гэта тыя самыя прынцыпы «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва», што былі прапанаваны генеральным са-кратаром Сі Цзіньпінам, а цяпер замацаваныя міжнароднай паста-новай. Раней гэтая ініцыятыва з'只вілася ў адпаведнай пастанове Генасамблеі ААН, Савета бяспекі ААН, Камісіі па сацыяльным развіцці, у пастанове Савета па правах чалавека і ў адпаведнай пастанове Міжнароднай арганізацыі працы.
Пабудова «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва» — гэта ўнёсак Кітая ў план кіравання светам, што ўтрымлівае глыбокую кітай-скую мудрасць. Безумоўна, гэты план змяшчае асноўныя погляды