Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
203
Перадача 10
Вядучы Кан Хуэй:
Сапраўды, гэта гісторыя дазваляе нам лепей зразумець, чаму та-варыш Сі Цзіньпін прыклаў столькі намаганняу, каб угаварыць Цзя Дашаня заняць тую пасаду. Ён добра веда^ як цяжка знайсці доб-рага спецыяліста, таму вельмі хацеў задзейнічаць яго кругагляд, энергію і рысы характару.
Гісторыя пра стасункі Сі Цзіньпіна з Цзя Дашанем дазваляюць нам глыбей разабрацца ў падыходзе Сі Цзіньпіна да кадраў.
Дзякуй, настаўнік Цзя, за гісторыю, якую Вы нам расказалі, дзя-куй Вам. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін мае яшчэ шмат важных выказванняў наконт адбору і задзейнічання кадраў, даем слова пра-фесару Ван Цзе.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Ад таго, ці добра, навукова, рацыянальна задзейнічаны кадры, залежыць поспех кадравай палітыкі. Як на сённяшні дзень мы павінны задзейнічаць кадры? Як дасягнуць мэты прыцягвання ка-драў, стварыць новую сітуацыю па заахвочванні кадраў працаваць у Кітаі? Давайце паслухаем, што кажа генеральны сакратар.
3. Як задзейнічаць кадры?
Сі Цзіньпін
«Для вялікіх дасягненняў патрэбны вялікія людзі». Людзі — галоўны фактар ў сферы навукі, тэхнікі і інавацый. Для інавацый патрэбныя інавацыйныя кадры. Павага да кад-раў — даўняя традыцыя кітайскай нацыі.
Вядучы Кан Хуэй:
Гэта ўрывак з прамовы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна 9 чэрвеня 2014 года на З'ездзе акадэмікаў Кітайскай акадэміі навук і Акадэміі грамадскіх навук КНР. У прамове генеральны сакратар ужывае старажытны выраз: «Для вялікіх дасягненняў патрэбны вялікія людзі». Што маецца на ўвазе пад «вялікімі дасягненнямі», «вялікімі людзьмі»? Просім патлумачыць прафесара Кан Чжэня.
204
Парадаку Паднябеснай залежыць ад кадраў
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
Гэтыя радкі паходзяць з твора гісторыка Бань Гу104 «Хань шу», главы «Летапіс дзеянняў імператара У-дзі»105. Да якой гісторыі яны маюць дачыненне? У пяты год свайго кіравання пад дэвізам Юаньфэн (106 г. да н.э.) імператар У-дзі выдаў загад, паводле якога ўсе акругі і вобласці павінны былі прапанаваць людзей. Якіх люд-зей трэба было прапанаваць? Тут і сустракаюцца дадзеныя радкі, гэта павінны былі быць неардынарныя, вялікія людзі, якія зрабілі незвмча访ння, выдатныя ўчынкі.
На самай справе, гэтыя радкі паходзяць яшчэ з больш старажыт-ных часоў. За дваццаць гадоў да гэтага выпадку славуты літаратар эпохі Заходняя Хань Сыма Сянжу106, аўтар шырокавядомых од, падаў імператару даклад, прысвечаны пытанню бяспекі памежных раёнаў на паўднёвым захадзе краіны. У тым дакладзе ён апісваў пяць «незвычайных» з'яў. Што гэта былі за з'явм? «У свеце абавяз-кова ёсць неардынарныя людзі і, адпаведна, неардынарныя ўчынкі; калі ёсць неардынарныя ўчынкі, будуць вялікія дасягненні; тыя, хто робяць неардынарныя справы, адрозніваюцца ад іншых». Што гэта значыла? Калі трэба паспяхова завяршыць важную справу, па-трэбны неардынарныя людзі. Пяць незвычайных з'яў прыцягнулі пільную ўвагу імператара У-дзі. Цераз дваццаць гадоў гэтыя з'явьі былі абагульнены ў названых радках «Для вялікіх дасягненняў па-трэбны вялікія людзі».
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Кан Чжэнь. «Для вялікіх дасяг-ненняў патрэбны вялікія людзі». Сёння мы, як ніколі, наблізіліся да ажыццяўлення мэты вялікага адраджэння кітайскай нацыі, маем адпаведныя магчымасці і ўпэўненасць у сваіх сілах. Нам трэба здзейсніць небывалы подзвіг; таму вядома, гэта патрабуе яшчэ больш незвычайных людзей. Просім прафесара Ван Цзе далей расказаць пра тое, як трэба задзейнічаць кадры.
104 Бань Гў (32-92) гісторык, вучоны-канфуцыянец перыяду Позняй Хань, аўтар двух энцы-клапедычных твораў «Гісторыя [дынастыі] Хань» («Хань шу») і «Дыспут у Зале Белага тыгра» («Бо ху тун»). (Заўв .рэд.)
105 У-дзі (156-87 гг. да н.э.) сёмы імператар дынастыі Хань.
106 Сыма Сянжу (179-117 ге да н.э.) кітайскі літаратар эпохі Заходняя Хань, аўтар шырокавя-домых од.
205
Перадача 10
107
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Мы пагаварылі пра тое, што такое кадры, як іх выхоўваць, і ця-пер трэцяе пытанне — як іх задзейнічаць. Я хачу абмеркаваць тры аспекты.
Першы — неабходнасць цвёрда прытрымлівацца правільна-га кірунку выкарыстання кадраў. Як казаў генеральны сакратар Сі Цзіньпін, кірунак выкарыстання кадраў — гэта самае важнае, галоўнае пытанне, якое суадносіцца з эфектыўнасцю працы. Як ка-жуць, калі будзе парадак у паветах і абласцях — у Паднябеснай бу-дзе спакойна, таму Сі Цзіньпін заўсёды надаваў вялікую ўвагу па-будове сакратарыяту парткамаў паветаў. У 2015 годзе Цэнтральны камітэт абвясціў падзяку 102 сакратарам парткамаў павета^ пас-ля чаго некаторыя з іх занялі вышэйшыя кіраўнічыя пасады. Ляа Цзюньбо — адзін з тых сакратароў, сэрцам неадрыўны ад народа, узначальваў партыйных работніка^ кіраваў ніжэйшымі кадрамі; з людзьмі паводзіў сябе спакойна, служыў сумленна; да сваёй сям'і быў патрабавальным, не шукаў ільгот, для яго было лепей больш адцаваць, чым атрымліваць. Таму Ляа Цзюньбо пакінуў вельмі глыбокі след у сэрцах партыйцаў. Многія простыя людзі, многія партыйныя работнікі, дагэтуль узгадваюць Ляа Цзюньбо з глыбо-кай настальгіяй.
Я думаю, што пры правільным кірунку выкарыстання кадраў у сучасным кітайскім грамадстве абавязкова будуць такія людзі, як Ляа Цзюньбо, і ўсё больш кадраў змогуць праявіць свае здольнасці.
Другі аспект — неабходнасць выкарыстоўваць свае станоўчыя якасці і вынішчаць недахопы.
Як не бывае чыстага золата, так не бывае бязгрэшнага чалавека. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў, што пры выкарыстан-ні кадраў, пры вызначэнні рабочых месцаў трэба сыходзіць з пра-цоўных патрэб, выбіраць чалавека, абапіраючыся на канкрэтную справу, нельга пасаду пераўтвараць у метад узнагароды кадраў. Сі Цзіньпін яшчэ выкарыстоўваў цытату з верша паэта Гу Сысе107: «Высакародны скакун спатрэбіцца ў прыгодзе, але пры апрацоў-цы поля саступіць валу. Добрая павозка можа везці цяжкія рэчы, але пры пераправе цераз раку лепей мець човен». Кожны чалавек мае станоўчыя і адмоўныя рысы, моцныя і слабыя месцы. Калі абапірацца на моцныя рысы, толькі тады можна цалкам раскрыць і задзейнічаць свае здольнасці, інакш можна атрымаць сур'ёзныя адмоўныя наступствы.
Гу Сысе паэт і чьшоўнік перыяду Цын. (Заўв. рэд.)
206
Парадак у Паднябеснай залежыць ад кадраў
Апошні, трэці аспект — пры задзейнічанні кадраў нельга аб-М5іжоўвацца адным шаблонам. Са старажытных часоў дасведчаныя людзей заўсёды заклікалі не абмяжоўвацца адной схемай. I сёння мы кажам, што не трэба абмяжоўвацца адным тыпам адукацыі, статусу, кваліфікацыі, трэба кіравацца шырокім падыходам, усюды прызначаць на пасады толькі згодна са здольнасцямі, браць на пра-цу як мага больш таленавітых людзей.
Прывяду яшчэ адзін прыклад, на касмадроме Січан ёсць супра-цоўніца Чжан Жуньхун. Яна выконвае абавязкі на працягу некаль-кіх дзясяткаў запускаў спадарожніка, працуе ў Цэнтры больш за дзесяць гадо% за гэты час змяніўшы больш за дзесяць службовых пасад, мае цвёрдыя тэарэтычныя веды і багаты працоўны досвед. Як мы ведаем, стартавая пляцоўка — гэта звычайна мужчынская тэрыторыя, калі загаворыш пра Чжан Жуньхун сярод яе калег-муж-чын, усе падымаюць угару вялікі палец, выказваючы вялікае захапленне.
Як кажа сама Чжан Жуньхун, яе найбольшая мара — зрабіцца першай жанчынай, якая зможа заняць пасаду камандзіра на пля-цоўцы запуску. Я хачу, каб у новую эпоху, калі людзей не вымяра-юць адной меркай, Чжан Жуньхун усё больш набліжалася да сваёй мары.
Вось, што я хацеў расказаць пра погляды генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна на кадры. Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў за іх грунтоўныя і цікавыя тлумачэнні.
У сучасную вялікую эпоху ў нас ёсць прычына быць упэўненымі ў тым, што калі нам дадзены талент, то знойдзецца і магчымасць яго выкарыстаць. Давайце мы ўсе будзем прыкладаць намаганні, каб зрабіцца выдатнымі спецыялістамі, патрэбнымі краіне, нацыі, часу!
А напрыканцы праграмы давайце ўзгадаем класічныя вершы, прысвечаныя кадрам, і зноў адчуем, што значыць «Любое дасяг-ненне залежыць ад кадраў, любая справа робіцца кадрамі».
207
Перадача10
Юй Фан
Дэкламуе класічныя тэксты Юй Фан:
Сыма Гуан.
«Цзы чжы тун цзянь»
(урывак)
Здольны знаходзіць багацце ў дабрадзейнасці, дабрадзейны знаходзіць арыенцір у здольнас-цях... Калі чалавек і здольны, і дабрадзейны, ён прамудры; калі ў ім няма ні таленту, ні даб-радзейнасці, гэта кепскі чалавек; калі ёсць даб-радзейнасць і няма здольнасцей, гэта цзюнь-ц-зы; калі ёсць талент і няма дабрадзейнасці, гэта сяажэнь.
«Гуань-цзы»
(урывак)
Найлепшы план на адзін год — пасеяць зерне, найлепшы план на дзесяць гадоў — пасадзіць дрэва; найлепшы план на жыццё — выхоўваць кадры. Цераз год — атрымаеш зерне; цераз дзесяць га-доў — атрымаеш дрэва; цераз сто гадоў — атрымаеш спецыяліста.
208
ПЕРАДАЧА 11.
Нялёгка чапляцца за скалы
Асноўныя тэмы выпуску:
1. Чаму трэба мець ідэалы і перакананні?
2. Якія ідэалы і перакананні трэба выхоўваць?
3. Як прытрымлівацца ідэалаў і перакананняў?
Нялёгка чапляцца за скалы
Стварэнне сістэмы ідэалаў і перакананняў — важная праца, яко访 Камуністычная партыя Кітая заўжды надавала вялікае значэнне, а так-сама неад'емная частка ідэалогіі сацыялізму з кітайскай спецыфікай.
Сённяшняя перадача прысвечана поглядам генеральнага сакрата-ра Сі Цзіньпіна на сістэму ідэалаў і перакананняў. Мы разгледзім тэму «Нялёгка чапляцца за скалы» праз цытаты з класічных тэкста% якія сустракаюцца ў важных прамовах альбо дакладах Сі Цзіньпіна: «Калі маеш высокія памкненні, для цябе не будзе недасягальных месцаў, ні пустынныя горы, ні вялізнае мора не змогуць цябе спыніць. He будзе такіх цвярдынь, якія не зможаш разбіць, ні вострая зброя, ні моцныя латы не змогуць цябе адолець»; «Хоць я і не займаю высокую паса-ду, але не перастаю турбавацца пра лёс краіны»; «Нялёгка чапляцца за скалы, цяжка мець корань сярод камянёў. Сярод тысяч нягод, дзя-сяткаў тысяч удараў ты па-ранейшаму нязломны, стаіш прама і тады, калі дзьме паўднёвы ветрык, і калі дзьме паўночны вецер». Мы аб-мяркуем тры пытанні: навошта мець ідэалы і перакананні, якія ідэалы і перакананні трэба ствараць, як прытрымлівацца ідэалаў і пераканан-няў. Разгледзім яркія прыклады сацыялістычнай мадэрнізацыі, мета-ды прывядзення фактаў і канцэпцый, раскажам пра важнае значэнне стварэння сістэмы ідэалаў і перакананняў, любові да Радзімы, неда-пушчальнасці адыходу ад першасных рэча^ настойлівага руху напе-рад дзеля вялікага адраджэння кітайскай нацыі.