Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Чжаа Дунмэй.
Я заўважыў, калі настаўнік Чжаа распавядаў гэту гісторыю, нашы госці слухалі асабліва ўважліва. Можа, у вас ёсць пытанні, якія вы хочаце задаць настаўнікам? Калі ласка, дзяўчына.
97 Чжу Сі (1130-1200) філосаф эпохі Сун, заснавальнік кітайскага неаканфуцыянства.
185
Перадача 9
Глядай:
Вітаю вас! Слухаючы яскравыя тлумачэнні настаўнікаў, я пачала прыладжваць гэтыя высновы да сябе. На самай справе я не з'яўля-юся членам партыі. Каб быць членам партыі, каб быць кадравым супрацоўнікам, неабходна быць добрасумленным чалавекам. Для народа вельмі важна адпавядаць высокім крытэрыям. Таму я хачу запытацца ў настаўнікаў, як звычайнаму чалавеку з народа змагац-ца са спакусамі і не гнацца за дробнай карысцю?
Вядучы Кан Хуэй:
Каго з настаўнікаў Вы просіце адказаць на гэта пытанне?
ГУіядач:
Настаўніка Чжаа.
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
На самай справе, як у дачыненні да кадра^ так і да простага на-рода, у нашым жыцці спакуса можа напаткаць нас не толькі тады, калі мы дасягнулі высокага становішча ў грамадстве, яна можа на-паткаць кожнага чалавека. I ў той час гэта патрабуе ад нас мець высокія патрабаванні да сябе, не гнацца за карысцю, падчас выка-нання важнай справы захоўваць вытрымку, мужна пераадольваць перашкоды.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, настаўнік Чжаа!
Радкі «Душа не гоніцца за дробнай карысцю, вока не спакуша-ецца пяццю колерамі» генеральны сакратар Сі Цзіньпін агучыў у 2013 годзе на канферэнцыі арганізацыйнай працы, а такса-ма ў 2018 годзе на 1-й сесіі УСНП XIII склікання. Ён прыводзіў гэты афарызм неаднойчы, нагадваючы кадравым супрацоўнікам аб тым, што абавязкова трэба прытрымлівацца самадысцыплі-ны, самааналізу, пастаянна ўзмацняць здольнасць прымаць меры перасцярогі.
А як жа можна навучыцца займаць цвёрдую пазіцыю? Паслухаем адказ спадара 冲ан Ібіна.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Хуан Ібін:
Цвёрдыя маральныя прынцыпы, найлепшыя маральныя нормы, увасобленыя ў дзеяннях, фарміруюцца ў доўгім працэсе практыкі.
186
Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
Калі мы глядзім на дзяржаўную службу генеральнага сакратара — ад правінцыі Хэбэй да Фуцзянь, ад Чжэцзян да Шанхая і Пекіна — яго асноўнымі рысамі заўсёды былі сумленнасць і патрабаваль-насць да сябе.
Калі ён працаваў у павеце Чжэндын, у парткаме павета былі два джыпа, але ён карыстаўся імі вельмі мала, заўсёды ездзіў у вёску для вырашэння пытанняў на ўласным ровары, таму пакінуу такое ўражанне на многіх людзей: круглы год хадзіў у старой вайско-вай форме, ездзіў у вёску для інспекцыі з зялёнай сумкай цераз плячо, гаварыў павольна, трымаўся добразычліва. Усе людзі ка-залі: «Гэты чалавек прыйшоў з цэнтральнага апарата, а трыма-ецца прасцей, чым звычайныя кадравыя работнікі». Пазней ге-неральны сакратар адзначаў: «Мы, камуністы, не можам заўжды думаць толькі аб асабістых надзённых справах, калі так, мы бу-дзем вельмі далёкімі ад ідэала самаадданага служэння народу. Як казалі ў старажытнасці: аКалі паглядзець на мудрых людзей і дзяржавы старажытнасці, можна ўбачыць, што поспех дасяга-ецца працавітасцю і разбураецца раскотай". Самадысцыпліна, прадбачлівасць, самаабмежаванні вызначаюць высокі ўзровень ідэалагічнага выхавання і ствараюць неабходную перадумову стварэння "нежадання карупцыім».
Мы як члены Камуністычнай партыі павінны адпавядаць вы-сокім патрабаванням, працаваць над сабой, быць патрабавальным да сябе, назаўсёды захаваць высакародныя якасці і маральную чыс-ціню камуніста, толькі так можна пабудаваць ідэалагічны падму-рак «нежадання карупцыі».
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкстаў, якія прыйшлі сёння на праграму. Пасля XVIII з'езда КПК дзякуючы ўсебаковаму выкананню партыйнай дысцыпліны ў пы-таннях стварэння некарумпаванай улады і партыі і антыкарупцый-най барацьбы былі дасягнуты значныя поспехі.
Напрыканцы праграмы давайце ўзгадаем некаторыя класічныя тэксты з нашай традыцыйнай кулыуры, якія маюць дачыненне да некарумпаванага ўрада, яшчэ раз адчуем упэўненасць і рашучасць, якія яны прыносяць!
187
Перадача 9
Юй Шань
Дэкламуе класічныя тэксты Юй Шань:
Лі ШанЧнь.
«Верш на гістарычную тэму»
Верш другі
Калі паглядзець на мудрых людзей і дзяржавы старажытнасці, Можна ўбачыць, што поспех дасягаецца працавітасцю і разбураецца раскошай.
Чаму нельга зрабіць падушку без бурштыну, чаму добрая павозка аздабляецца перлінамі?
Калі едзеш у доўгі шлях, без добрага каня, аднаму не адолець змея Шушань.
Колькі людзей чулі «Песні паўднёвага ветру» імператара Шуня?
Заўжды перад гарой Цзюі ціха плачу пад зялёным шаўковым парасонам.
Баа Чжэн.
«Ліст да загадчыка канцылярыі акругі Дуаньчжоу»
Чыстыя памкненні — аснова кіравання,
Прамы характар — галоўны прынцып самаўдасканалення, Выдатнае дрэва прыдатнае для будаўніцтва, Пругкая сталь не выгнецца не ў той бок.
Поўныя засекі радуюць мышэй і вераб'ё%
Калі карысці няма, сквапныя чыноўнікі незадаволены.
На гэты конт гісторыя дала нам не адзін урок, He трэба рабіць таго, ад чаго нашчадкам будзе сорамна.
188
ПЕРАДАЧА 10.
Парадак у Паднябеснай залежыць оа кадраў
Парадак у Паднябеснай залежыць ад кадраў
Сённяшняя праграма прысвечана поглядам генеральнага сакрата-ра на кадры і складаецца з трох частак: што такое кадры, як іх выхоў-ваць і задзейнічаць.
У першай частцы праграмы мы разгледзім пытанне, што такое кадры, асноўнай праблемай у сферы кадраў з'яўляецца валоданне выдатнымі маральнымі і прафесійнымі якасцямі, пры гэтым перава-га адцаецца маральным якасцям. Генеральны сакратар у сваёй пра-мове выкарыстаў наступную цытату: «Здольны знаходзіць багацце ў дабрадзейнасці, а дабрадзейны знаходзіць арыенцір у здольнасцях». Калі абагульніць, можна вылучыць наступныя крытэрыі для адбору кадраў: любоў да краіны і народа, ідэалы і перакананні, практычны падыход, рэформы і інавацыі, адказнасць за свае абавязкі.
У другой частцы разгледзім пытанне, як выхоўваць кадры. Цытата з класічнага тэксту, якую прыводзіць Сі Цзіньпін: «Першы міністр па-ходзіць з вобласці, адважны генерал — з простых салдат». Мы пага-ворым пра тое, што выхаванне кадраў немагчыма без навучання, без загартоўкі, без стварэння асяродцзя, спрыяльнага для кадраў.
У трэцяй частцы абмяркуем пытанне, як задзейнічаць кадры. Цытата з класічнага тэксту, якую прыводзіць Сі Цзіньпін, — «Для вялікіх дасягненняў патрэбны вялікія людзі». Мы абмяркуем такія фактары, як правільны кірунак задзейнічання кадраў, выкарыстанне станоўчых рыс і выдаленне ўласных недахопаў, недапушчальнасць абмежавання толькі адным шаблонам.
Вядучы Кан Хуэй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе (прафесар Цэнтральнай пар-тыйнай школы ЦК КПК)
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь (прафесар Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта)
Спецыяльны госць Цзя Юнхуэй (супрацоўнік бібліятэкі павета Чжэндын правінцыі Хэбэй)
Дэкламуе класічныя тэксты Юй Шань
191
Перадача 10
Кан Хуэй
Вядучы Кан Хуэй:
Добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпуску «Простыя словы збліжаюць людзей — цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан Хуэй.
Перш за ўсё, хачу павітаць студэнтаў з Пекінскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта і Кітайскага народнага ўніверсітэта, якія прый-шлі на праграму.
Як кажуць, «парадак у Паднябеснай залежыць
ад кадраў», «любое дасягненне залежыць ад кадра^ любая справа робіцца кадрамі». У творах кітайскай старажытнай кулыуры такіх прыкладаў было надзвычай шмат, але ва ўсіх выказваецца аднолька-вая думка: кадры — гэта падмурак кіравання дзяржавай, першаснае пытанне ў магчымасці дасягненні поспеху ў любой справе.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін меў шмат важных выказван-няў наконт кадра% у якіх сустракаецца шмат яркіх цытат. Давайце разгледзім гэтыя цытаты, каб больш глыбока разумець канцэпцыю кадравай палітыкі Сі Цзіньпіна.
Давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, супрацоўніка Цэнтральнай партыйнай школы прафесара Ван Цзе.
Ван Цзе
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Добры дзень!
Сёння мы пагаворым пра «запрашэнне на служ-бу вартых людзей». «Парадак у Паднябеснай за-лежыць ад кадраў», «Для патрэб краіны запраша-ем кадры» — у абодвух выразах ідзе гаворка пра вялікае значэнне кадраў. У кітайскай традыцыйнай культуры на працягу тысячагоддзяў традыцыйна кадрам надавалася вялізнае значэнне. Гэта трады-цыя чырвонай ніткай праходзіць праз усю кітай-
скую кулыуру.
Пасля XVIII з'езда КПК генеральны сакратар Сі Цзіньпін шмат выказваўся наконт кадраў: «Моц дзяржавы ў кадрах»; «Кадравыя рэсурсы — гэта першасныя вытокі партыйнага кіравання краінай і ўздыму дзяржавы»; «Трэба свядома падыходзіць да пытання кад-раў, актыўна шукаць кваліфікаваныя кадры, знайшоўшы добрых спецыяліста^ берагчы іх, не абмяжоўвацца адным шаблонам, вы-
192
Парадак у Паднябеснай залежыць qG кадраў
карыстоўваць таленты кожнага спецыяліста» — усе гэтыя выказ-ванні выяўляюць глыбокае разуменне генеральным сакратаром пытання кадраў.
У гэтай праграме мы абмяркуем тры пытанні:
1. Што такое кадры?
2. Як выхоўваць кадры?
3. Як задзейнічаць кадры?
Спачатку разгледзім першае пытанне: што такое кадры? У но-вую эпоху як, паводле якіх крытэрыяў мы вызначаем, што чалавек з^ляецца спецыялістам? Давайце паслухаем, што кажа генераль-ны сакратар на гэты конт.
1. Што такое кадры?
Сі Цзіньпін
«Здольны знаходзіць багацце ў дабрадзейнасці, а даб-радзейны знаходзіць арыенцір у здольнасцях». Выхаванне кадраў — гэта непадзельны працэс выхавання чалавека і спецыяліста, асноўная роля адводзіцца выхаванню чалаве-ка. Калі ў чалавеку няма дабрадзейнасці, аснова выхавання чалавека — у яе выхаванні. Гэта дыялектычны закон выха-вання кадраў.
.....................................................„
Вядучы Кан Хуэй:
Мы толькі што паслухалі ўрывак з прамовы Сі Цзіньпіна 2 мая 2018 года на Свята 4 мая падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта. Ён гаворыць пра дыялек-тычны закон выхавання кадраў, адзначае крытэрый вылучэння кадраў. У сваёй прамове генеральны сакратар ужывае цытату «Здольны знаходзіць багацце ў дабрадзейнасці, а дабрадзейны знаходзіць арыенцір у здольнасцях». Адкуль паходзіць гэты выраз? Як ён паўплываў на погляды генеральнага сакратара на праблему кадраў? Давайце павітаем каментатара класічных тэкстаў прафесара Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта Кан Чжэня.