• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    175
    Перадача 9
    неабходнасць правядзення рэформ, неабходнасць выдалення тых чыноўнікаў, якія не адпавядаюць сваёй пасадзе, асабліва сярод кіраўніцтва. У гістарычнай літаратуры гэта вядома як рэформы пад назвай «новы курс Цынлі»94.
    У той час кіравалі рэформамі намеснік першага міністра Фань Чжун^ь95 і памочнік шумішы96 Фу Бі. Яны вырашылі, што спачат-ку трэба навесці парадак сярод кадравых супрацоўнікаў на ўзроўні «лу». У эпоху Сун гэта была адміністратыўная адзінка трошкі мен-шая за правінцыю. Фань Чжун^ь, які быу у Кайфэне, узяў поўны спіс чыноўнікаў і, калі чыноўнік не адпавядаў патрабаванням, вык-рэсліваў яго імя. Фу Бі стаяў побач і назіраў, але раптам сказаў: «Гэта вельмі проста, узяць пяро і выкрасліць імя. Гэты штрышок азначае слёзы цэлай сям'і». Пачуўшы гэта, Фань 9жун'янь спыніўся, пад-няў галаву, паглядзеў на Фу Бі і сурова сказаў: «Што важней, адна сям'只 ці ўвесь народ правінцыі?» Рэфарматары сапраўды прытрым-ліваліся прынцыпа «Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць». На вялікі жаль, тыя рэформы не былі паспяховымі. Таму і кажуць: «Каб маладыя хвоі выраслі ў вышыню на тысячу чы, шкодны бамбук трэ-ба высякаць», — бо хіба лёгка цалкам вынішчыць зло?
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Чжаа Дунмэй. Дзякуй.
    Хіба лёгка весці барацьбу за вынішчэнне зла? Канечне, нялёгка, на працягу шматлікіх дынастый гэта справа заўсёды была няпрос-тай. Калі зло выкараніць не цалкам, адмоўныя наступствы прадка-заць складана, таму і зрабіць гэта цяжка, і патрэбна рашучасць для цвёрдага і няўхільнага змагання.
    Генеральны сакратар Сі Цзіньпін у сваёй прамове выкарыстаў гэтае двухрадкоўе дзеля таго, каб выказаць падобную рашучасць. Нават можнаЗра Хуан Ібіна адказаць на гэтае пытанне.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Хуан Ібін:
    У чым крыніца гэтай сілы? У чым крыніца рашучасці супраць-стаяць карупцыі? Шмат людзей даследавалі гэта пытанне. Насамрэч гэтая рашучасць паходзіць з абавязкаў і пачуцця адказ-насці за лёс партыі і дзяржавы, з пачуццяў народных мас. 3 гэтай
    94	Няўдалая рэформа падчас праўлення імператара Жэнь-цзуна (1022-1063) у перыяд яго кіра-вання пад дэвізам «Цынлі» (1041-1048). (Заўв. рэд.)
    95	Фань Чжун^ь (989-1052) 一 дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, арганізатар рэформ перыяду «Цьшлі». (Заўв. рэд.)
    96	Шумішы асабісты сакратар імператара, падчас эпохі Сун узначальваў Вярхоўны ваенны савет.
    -176 ----
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    нагоды хачу расказаць гісторыю пра таварыша Сі Цзіньпіна, якая адбылася трыццаць гадоў таму ў акрузе Ніндэ правінцыі Фуцзянь.
    У той час акруга Ніндэ была адсталым раёнам, але ў тых адсталых мясцінах была адна «прагрэсіўная» з'ява — мясцовыя кіраўнічыя кадры любілі парушаць дысцыпліну, і, парушаючы закон, самаволь-на займалі землі і будавалі сабе жыллё. Такія парушэнні каштавалі больш за сто тысяч юаней, і нават сотні тысяч юаней. У той час сярэдняя зарплата службоўца ў правінцыі Фуцзянь штогод была каля 1400 юаней. Адкуль жа браліся грошы? Праз карупцыю. Гэта штодзень абвастралася, узмацнялася, і народ ужо амаль зняверыў-ся ў магчымасці кантролю над гэтай заганнай з'явай.
    Аднак у 1989 годзе сітуацыя рэзка змянілася. Перад Новым годам кіраўнічыя кадры ўсіх ступеней атрымалі абвестку пра скліканне пасяджэння. На тым пасяджэнні людзі цьмяна адчулі, што адбыва-ецца штосьці нязвыклае. Узначальваў пасяджэнне новы сакратар парткама акругі Ніндэ таварыш Сі Цзіньпін.
    У вачах мясцовых кадраў новы сакратар парткама звычайна быў вельмі добразычлівым, лёгкім у стасунках. На тым пасяджэнні людзі ўбачылі засяроджанага і маўклівага Сі Цзіньпіна. Падчас абмеркавання пытання захопу зямель і будавання жытла шмат хто выказваўся, што гэта праблема з'явілася ўжо даўно, што ў яе ўцяг-нуты многія мясцовыя чыноўнікі, што гэта частая з'ява і лепш за ўсё не звяртаць на яе ўвагу.
    Некаторыя чыноўнікі казалі, што вырашыць гэту праблему не так і цяжка. Звычайна масавыя заганы застаюцца без пакарання, усе чыноўнікі, якія будуюць сабе жыллё, працуюць разам, калі вярнуць захопленую зямлю, вярнуць дом, абавязкова выклікаеш незадавальненне. У такой сітуацыі беспрынцыповасці і патуран-ня заганам малады Сі Цзіньпін не змог прамаўчаць і рашуча выс-тупіў супраць. Ён сказаў: «Усё так, кадраў, якія захопліваюць зям-лю і будуюць дамы, сапраўды нямала, але ў параўнанні з агульнай колькасцю чыноўнікаў яны складаюць меншасць. А калі параўнаць з двухмільённым народам гэтага рэгіёна, адсотак такіх людзей яшчэ меншы». Сі Цзіньпін недвухсэнсоўна паказаў, што гэту пра-блему трэба вырашаць, акрамя таго, пачынаючы з таго дня, трэба цалкам замарозіць будаўніцтва ўласных дамоў чыноўнікаў і адра-зу пачаць іх поўны ўлік. Пазней у газеце «Жэньмінь жыбаа» вый-шаў тэматычны артыкул пра спецыяльны даклад на тэму барацьбы з карупцыяй у акрузе Ніндэ, які называўся «Адна добрая справа — падтрымка тысяч людзей».
    177
    Перадача 9
    Таварыш Сі Цзіньпін падчас працы ў правінцыі Чжэцзян нада-ваў не меншую ўвагу барацьбе з карупцыяй. Узначаліўшы партыю і краіну і сугыкнуўшыся са складанай сітуацыяй карумпаванасці чыноўніка^ Сі Цзіньпін цвёрда прытрымліваўся стратэгіі ўзмац-нення ціску, трымаў карупцыйныя элементы ў напружанні, змагаў-ся з карупцыяй з дапамогай прынцыпа нулявой цярпімасці, жор-стка стрымліваў распаўсюджванне карупцыі. Праз некалькі гадоў намаганняў мы бачым, што рэалізаваны першы этап — выхаванне страху за карупцыйныя дзеянні, а таксама адбылося абнаўленне стылю партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва.
    Цяпер давайце пагаворым пра немагчымасць карупцыі.
    У антыкарупцыйнай барацьбе і будаўніцтве некарумпаванага ўрада існуе падыход, які называецца «лячэнне прычыны захворван-ня замест лячэння сімптомаў дазволіць выйграць час». У выніку моцнай антыкарупцыйнай барацьбы фарміруецца пачуцце страху за карупцыйныя дзеянні, што азначае лячэнне сімптомаў, у чым «корань» гэтай з'явн? «Корань» — у пабудове сістэмы, давайце паслухаем, што кажа на гэты конт Сі Цзіньпін.
    2.	Немагчымасць карупцыі
    Сі Цзіньпін
    Дабрачынны змагар са злом ведае яго карані, як дабрачын-ны лекар ведае паходжанне хваробы. Наша партыя ўжо доў-гі час знаходзіцца ва ўладзе, яна мае велізарныя палітычныя перавагі і сутыкаецца з сур'ёзннмі праблемамі. Неабходна разлічваць на сілы партыйных арганізацый і людзей на ўсіх узроўнях, каб бесперапынна ўзмацняць і мадэрнізаваць сістэму партыйнага будаўніцтва, кіравання і кантролю.
    ---------------------------------------------М
    Вядучы Кан Хуэй:
    Словы, якія мы толькі пачулі, генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў 26 чэрвеня 2015 года падчас 14-й сесіі Палітбюро ЦК КПК XVIII склікання ў выступленні наконт будовы заканадаў-чай сістэмы, накіраванай на ўзмацненне антыкарупцыйнай бараць-
    178
    Шкодны бамбук трэба бязлітасна высякаць
    бы. Як адзначыў генеральны сакратар, калі меркаваць па буйных антыкарупцыйных справах, адна з галоўных прычын таго, што сі-туацыя дайшла да кропкі невяртання, — гэта адсутнасць адпавед-най сістэмы на месцах. Па-ранеіійіаму адно з найбольш важных пытанняў — як эфектыўна супрацьстаяць карупцыі, абапіраючыся на заканадаўчую сістэму.
    У гэтай прамове генеральны сакратар ужывае цытату з класіч-нага тэксту: «Той, хто ўмее перамагаць зло, [спачатку] шукае яго прычыну, той, хто ўмее лячыць хваробу, [спачатку] шукае яе крыні-цу». 3 якога твора гэты выраз? Якое дачыненне ён мае да пабудовы заканадаўчай антыкарупцыйнай сістэмы? Паслухаем тлумачэнне прафесара Чжаа Дунмэй.
    Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй:
    «Той, хто ўмее перамагаць зло, [спачатку] шукае яго прычыну, той, хто ўмее лячыць хваробу, [спачатку] шукае яе крыніцу». Гэтыя рад-кі паходзяць з верша Бо Цзюйі «Збор адказаў». Што азначае назва гэтага верша? Гэта значыць збор адказаў наконт кіравання краінай.
    Іншымі словамі, «Збор адказаў» — гэта думкі і прапановы Бо Цзюйі наконт палітычных, вайсковых і эканамічных праблем, якія існавалі ў эпоху Тан.
    Сэнс радкоў «Той, хто ўмее перамагаць зло, [спачатку] шукае яго прычыну, той, хто ўмее лячыць хваробу [спачатку] шукае яе крыні-цу» вельмі просты: чалавек, здольны знайсці вытокі няшчасця, знай-сці прычыну хваробы і выкараніць яе, — нібыта добры лекар, які са-праўды здольны вылечыць хваробу. У гэтых радках Бо Цзюйі пады-мае пытанні, якія закранаюць навядзенне парадку ў краіне. Асноўны метад пераадольвання цяжкасцей — гэта знайсці сапраўдную крыні-цу праблемы і вырашаць яе, пачынаючы з пошуку яе вытокаў.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Добра, дзякуй, прафесар Чжаа Дунмэй.
    Гэтыя радкі верша Бо Цзюйі напоўнены кітайскай філасофіяй, кітайскай мудрасцю. Як мы ведаем, у кітайскай традыцыйнай ме-дыцыне лечацца не сімптомы хваробы, а яе прычына, з дапамогай агляду, праслухоўвання, апытання і прамацвання пульсу знаходзіцца і выдаляецца крыніца захворвання. Такім чынам, лячэнне сімптомаў і прычыны хваробы адбываецца адначасова. Для ўжывання гэтага прынцыпа ў дачыненні да антыкарупцыйнай барацьбы, як правільна сказаў спадар Хуан Ібін, перш за ўсё, трэба пабудаваць сістэму.
    179
    Перадача 9
    Сі Цзіньпіну належыць агульнавядомы бліскучы выраз, які мае дачыненне да будовы сістэмы: «Замкнуць уладу ў клетку сістэмы». Як жа можна гэта зрабіць? Давайце паслухаем адказ спадара &ан Ібіна.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Хуан Ібін:
    Каб «замкнуць уладу ў клетку сістэмы», па-першае, трэба пабуда-ваць эфектыўную сістэму. 3 іншага боку, трэба мець моцную здоль-насць да выканання рашэнняў. Толькі арганічнае спалучэнне двух гэтых фактараў дасць магчымасць «замкнуць уладу ў клетку сістэ-мы». Толькі так можа выявіцца разлажэнне сістэмы. Генеральны сакратар заўсёды надаваў надзвычай вялікую ўвагу праблеме як разлажэння, так і пабудовы сістэмы.
    Яшчэ 35 гадоў таму таварыш Сі Цзіньпін, які толькі нядаўна быў прызначаны на пасаду сакратара павета Чжэндын, падрыхтаваў пастанаўленне наконт паляпшэння стылю працы кадравых работ-нікаў, у якім сфармуляваў патрабаванні да разнастайных праблем у рабоце мясцовых кадраў, што глыбока паўплывала на фарміра-ванне сістэмы. Мерапрыемствы і меры, якія прымаліся для пабу-довы стылю працы ў павеце Чжэндын, дагэтуль засталіся ў памя-ці многіх людзей. Давайце папросім таварыша расказаць пра тую сітуацыю.
    Вядучы Кан Хуэй: