Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй:
Да таго ж, на нататніку напісана слова «навучанне».
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, напісана.
Вядучы Кан Хуэй:
А яшчэ кніга «Вершы Маа Цзэдуна», у той час шмат у каго яна была.
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Так, але гэта адбылося не тады. Калі я ўжо працаваў, я неяк прыйшоў з працы і пайшоў да яго пачытаць кнігі, пагаварыць. Ён дастаў з чамадана гэту кнігу — «Вершы Маа Цзэдуна» і сказаў: «Смуглявы, табе трэба гэта кніга? Калі так, дык я падару яе табе, паглядзі». Я адказаў: «Трэба, як жа не трэба? Я люблю чытаць такія рэчы». Таму ён мне яе падарыў.
Вядучы Кан Хуэй:
Цяпер Вы ўвесь час з моладдзю, можаце расказаць гісторыю пра тое, як Сі Цзіньпін у тыя гады вельмі любіў вучыцца?
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Я цяпер ужо на пенсіі, мая сям'я жыве ў цэнтры павета, але я часта бываю ў вёсцы. У вёсцы ўвечары няма чаго рабіць, і я сустракаюся з моладдзю, і так, як любяць рабіць людзі майго ўзросту, пачынаю ўзгадваць. Узгадваю, як жыў тут Сі Цзіньпін, як прайшлі сем гадоў цяжкай барацьбы і стараннага навучан-ня. Калі мы ўзгадваем пра той час, усе кажам, што Сі Цзіньпін сапраўды цяжка працаваў, старанна вучыўся, моцна паўплываў на ўсіх людзей нашай вёскі — і старых, і малых, быў для нас прыкладам.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, што Вы прыйшлі сёння на перадачу і расказалі нашым гасцям гісторыю пра Сі Цзіньпіна. Добра захоўвайце два гэтых каштоўных падарунка.
158
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Добра.
Вядучы Кан Хуэй:
Расказвайце яшчэ большай колькасці маладых людзей пра важ-насць навучання.
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Добра, добра.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй Вам.
Спецыяльны госць Ван Сяньпін:
Абавязкова буду расказваць.
Вядучы Кан Хуэй:
Сапраўды, стаўленне генеральнага сакратара да навучання ў тым, што невуцтва лічыцца ганебным. Прага ведаў заўсёды пад-трымлівала яго на шляху з Лянцзяхэ, дапамагала не забывацца пра галоўную мэту. Давайце паслухаем прафесара Сюй Чуаня.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Сем гадоў у вёсцы Лянцзяхэ не толькі ўмацавалі характар Сі Цзіньпіна, але і далі яму багатыя веды, залажылі падмурак для далейшай вучобы ва ўніверсітэце. Пасля таго, як Сі Цзіньпін з ім-пэтам узяўся за вучобу, старанна займаўся, навучанне сапраўды змяніла яго лёс.
У 1975 годзе Сі Цзіньпін паступіў ва ўніверсітэт Цынхуа, вучыў-ся чатыры гады на хіміка-тэхналагічным факультэце па спецыяль-насці «арганічны сінтэз».
Скончыўшы ўніверсітэт; Сі Цзіньпін пайшоў працаваць. He толь-кі займаючы пасады ў Чжэндыне правінцыі Хэбэй, Сямэне правін-цыі Фуцзянь, Ніндэ, але і ў правінцыях Фуцзянь, Чжэцзян, горадзе Шанхай і іншых мясцінах, у тым ліку займаючы кіраўнічыя па-сады ў партыі і дзяржаве, звычка вучыцца назаўсёды засталася з Сі Цзіньпінам, навучанне сапраўды зрабілася для яго «лесвіцай росту».
Пасля XVIII з'езда КПК Сі Цзіньпін быў абраны на пасаду генераль-нага сакратара ЦК КПК, Старшыні Кітая, Старшыні Цэнтральнага
159
Перадача 8
ваеннага савета і прыняў на сябе клопат кіравання дзяржавай. Нягледзячы на шматлікія справы, звычка вучыцца ніколі не знікала.
Можна сказаць, што досвед уласнага развіцця няспынна паву-чае і натхняе нас, не толькі моладзь, але і сталых людзей, асобных людзей і партыйцаў, народ і кадры, тых, хто працуе над сабой і хто дапамагае свету — першаснае значэнне заўсёды мае навучанне. Карацей кажучы, мы павінны добра вучыцца, штодзень імкнуцца да лепшага, ні на момант не пакідаць вучобу.
Мы абмеркавалі пытанне «навошта вучыцца», далей разгледзім пытанне «што трэба вучыць».
Як мы ведаем, чалавецтва назапасіла бязмежную колькасць ве-даў, якія змяшчаюцца ў вялізным мностве кніг. У кожнай спецыяль-насці, у кожнай галіне ёсць столькі кніг; што ўсе прачытаць не-магчыма, усе веды ахапіць немагчыма. Вельмі часта нам хочацца спакойна сесці і вучыцца, і ў гэты момант мы разумеем, што не ведаем, што мы павінны вучыць, з чаго варта пачынаць.
Давайце паслухаем яркія выказванні Сі Цзіньпіна наконт гэтага.
2. Што трэба вучыць?
Сі Цзіньпін
Дзякуючы абмену, культура набывае разнастайнасць, дзя-куючы ўзаемнаму навучанню, цывілізацыя набывае багацце.
«Калі вучышся адзін і не маеш сяброў, немагчыма пазбегнуць абмежаванасці і вузкага кругагляду». Усе цывілізацыі, якія стварала чалавецгва, у тым ліку не толькі такія старажытныя цывілізацыі, як кітайская, грэцкая, рымская, егіпецкая, індый-ская і цывілізацыя Двурэчча, але і сучасныя цывілізацыі — азіяцкая, афрыканская, еўрапейская, амерыканская, цывіліза-цыя Акеаніі і іншыя — павінны вучыцца адна ў адной, актыў-на пераймаць дасягненні, якія ёсць у іншых культур, спрыяць стварэнню чалавецтвам цудоўнага кулыурнага гена, гарманіч-наму ўзаемадзеянню культур, іх адпаведнасці сучаснаму гра-мадству, будаваць цуцоўную кулыурную атмасферу якая пера-магае час і прастору, перасякае межы краін, валодае непаўтор-най прыцягальнасцю і адпавядае сучасным каштоўнасцям.
160
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Вядучы Кан Хуэй:
Гэтыя словы генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў 24 верас-ня 2014 года на цырымоніі адкрыцця міжнароднага семінара ў го-нар 2565-й гадавіны нараджэння Канфуцыя і 5-й сесіі Сходу сяброў Міжнароднай асацыяцыі канфуцыянцаў. У гэтай прамове генераль-ны сакратар ужыў цытату з класічнага тэксіу: «Калі вучышся адзін і не маеш сяброў, немагчыма пазбегнуць абмежаванасці і вузкага кругагтіяду». У гэтай фразе ёсць знакаміты ўстойлівы выраз «немаг-чыма пазбегнуць абмежаванасці і вузкага кругагляду». Адкуль па-ходзяць гэтыя радкі? Паслухаем адказ прафесара Мэн Мань.
Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
Гэты выраз паходзіць з кнігі «Лі цзі», главы «Сюэ цзі».
Глава «Сюэ цзі» прысвечана спецыяльным пытанням адукацыі, а калі так, то непазбежна закранаецца пытанне, якое навучанне лічыцца добрым, а якое — кепскім? У гэтай главе вылучаецца шэсць відаў кепскага навучання, адзін з іх — «Калі вучышся адзін і не маеш сябро% немагчыма пазбегнуць абмежаванасці і вузкага кругагляду».
Што значыць «Калі вучышся адзін»? Гэта значыць, калі чалавек адзін, калі няма сяброў, якія разам з ім будуць грызці граніт навукі, такі спосаб навучання можа мець два наступствы:
Па-першае, абмежаванасць і павярхоўныя веды, па-другое, вузкі кругагляд.
Калі чалавек мала вучыцца і мае неглыбокія веды, ён можа лёг-ка пераутварыцца у «жабку на дне калодзежа»83, спыніцца у сваім развіцці, паддацца фанабэрлівасці, і тады ісці наперад будзе вельмі цяжка. Як можна вырашыць гэта пытанне? Лепш за ўсё мець шмат сяброў і разам знаходзіць шляхі вырашэння праблем.
Мець шмат сяброў не азначае сябраваць з абы-кім. Як казаў Канфуцый, сябраваць трэба з сумленнымі, прыстойнымі і дасвед-чанымі людзьмі. Толькі так мы зможам раскрыць свае здольнасці і пашырыць кругагляд, толькі так мы зможам развівацца.
Мы жывём у эпоху інтэрнэту, таму маем яшчэ больш магчымас-цей вучыцца ў іншых людзей. He трэба ісці за кнігамі ў далёкую ван-дроўку, як танскі манах хадзіў у Індыю за кананічнымі тэкстамі84, вымушаны пераадольваць шматлікія цяжкасці. Так бы мовіць, каб
83 Маецца на ўвазе чалавек з абмежаванымі поглядамі.
84 Манах Сюаньцзан славуты кітайскі будыйскі манах, які хадзіў у Індыю за будыйскімі тэкс-тамі, яго вандроўка адлюстравана ў кітайскім класічным рамане «Вандроўка на Захад».
161
Перадача 8
вучыцца, нам цяпер не трэба прыкладаць амаль ніякіх намаганняў. I таму мы павінны асабліва ашчадна ставіцца да магчымасцей, якія прапаноўвае нам гэта эпоха. Толькі падумайце, у часы высакахут-каснага інтэрнэту, хіба можна параўнаць анлайн-гульні з сумесным пошукам рашэння праблем, з сяброўствам з прадстаўнікамі роз-ных кулыур з усяго свету, бо ў ходзе камунікацыі ёсць каштоўная магчымасць няспынна вучыцца, няспынна развівацца. Толькі так можна быць вартым гэтай эпохі, толькі так можна не падмануць спадзяванні генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Мэн Мань. Вы сказалі вельмі трапна, асабліва тое, што анлайн-гульні — гэта нашмат горш за сумесны пошук рашэння праблем. Калі 6 не было сумеснай працы, то адкуль бы ўзяліся тыя ж анлайн-гульні? Любая інавацыя з'яўля-ецца менавіта ў выніку навучання.
У дачыненні да пытання «што трэба вучыць?», магу сказаць, што генеральны сакратар Сі Цзіньпін вылучыў тры апорныя кірункі. Давайце паслухаем тлумачэнне настаўніка Сюй Чуаня.
Ідэалагічны каментатар Сюй Чуань:
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін вылучыў тры кірункі навучан-ня: першы — творы тэорыі марксізму; другі — разнастайная літа-ратура, патрэбная ў працы; трэці — астатняя літаратура, старажыт-ная і сучасная, замежная і айчынная, асабліва тая, якая прысвечана традыцыйнай культуры нашай краіны.
Гэтыя кірункі я хачу абагульніць у трох выразах: непахісная вернасць перакананням, гравіроўка алмаза, ахова фамільных каштоўнасцей.
Давайце пагаворым пра першы прынцып — непахісную вернасць перакананням.
Пад перакананнямі маюцца на ўвазе погляды і ідэалы. Трэба, каб мэты былі непахіснымі, намеры — паслядоўнымі, імкнен-ні — суцэльнымі. Генеральны сакратар шмат разоў падкрэс-ліваў, што мы павінны добра вучыцца, вывучаць творы тэорыі марксізму. 3 пункту гледжання навуковасці, праўдзівасці, уплы-ву і маштабу распаўсюджвання, сярод філасофскіх тэорый чала-вецтва няма ніводнай тэорыі такога ўзроўню, як марксізм, і тэо-рыі, якая аказала бы такі моцны ўплыў на свет і ў такой ступені змяніла яго.
162-------
Адукаванасць выяўляецца ў выдатных манерах
Далей хачу сказаць пра другі прынцып — гравіроўку алмаза.
Як мы часта кажам, калі надыходзіць патрэба адрамантаваць вы-рабы з фарфору, то не абысціся без алмаза. Падобным чынам, калі надыходзіць крытычная сітуацыя, мы шкадуем, што ў час не прачы-талі неабходную літаратуру. Дык чаму не прачытаць яе раней?
Пачынаючы з 31 снежня 2013 года і да сённяшняга дня, на праця-гу пяці гадоў на пасадзе дзяржаўнага сакратара КНР, калі таварыш Сі Цзіньпін штогод выступаў з навагоднім віншаваннем, мы маглі паглядзець яго віншаванне дзякуючы сродкам масавай інфармацыі і ўбачыць вялікую кніжную паліцу за яго спінай. Згодна з дадзе-нымі СМІ, на той паліцы ёсць кнігі па палітыцы, эканоміцы, літа-ратуры, гісторыі, навуковым даследаванням і іншыя. Сярод кніг можна ўбачыць такія творы, як «Шы цзін85», «Выбраная паэзія эпохі Сун», «Поўны збор твораў Лу Сіня86», «Поўны збор твораў Лаа Шэ87», «Выбраныя творы Лібіха88», «Капітал XXI стагоддзя», «Вайна супраціву японскім захопнікам» ды іншыя. Мяркуючы па кнігах на той паліцы, генеральны сакратар сапраўды пастаянна на-сычаецца мудрасцю народа^ як старажытных, так і сучасных, пе-раўтварае яе ў дальнабачную стратэгію кіравання дзяржавай.