• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    108	Лю Сю асабістае імя імператара Гуаньу-дзі.
    109	Гоўцзянь кіраўнік княства Юэ ў 496-465 гг. да н.э., адзін з пяці гегемонаў эпохі Чуньцю.
    110	WeChat папулярны месенджар у Кітаі. (Заўв. рэд.)
    216
    Нялёгка чапляцца за скалы
    нем мора амаль пяць тысяч кіламетраў, калі вы трошкі пройдзеце, вашы ногі могуць аслабець, перад вачыма пацямнее, можа пачацца паніка. Таму, магчыма, вы возьмеце з сабой кіслародны балон, на-дзенеце пухавік, дастанеце шакаладку, вып^це некалькі бляшанак энергетычнага напою, добра паснедаеце. Пасля сядзеце ў фуніку-лёр, які, пранізваючы аблокі, падыме вас наверх, пасля чаго вы самі пройдзеце апошнія некалькі соцень метраў да вяршыні.
    Хтосьці ўжо здагадаўся, пра якое месца я кажу ——гэта горы Цілянь. Там прыгожа, ці не так? Вядома, прыгожа. Калі ў вас ні-чога гэтага не будзе? He будзе пухавіка, кіслароднага балона, ша-каладкі, сняданку, фунікулёра? Вы захочаце есці, што вы будзеце есці? Захочаце піць, што вы будзеце піць? Стоміцеся, дзе будзеце адпачываць? Калі застанецца мала вады, што будзеце рабіць? Усё гэта, на погляд сучасных людзей, не праблема.
    Больш за восемдзесят гадоў таму, мноства худых, знясіленых, апранутых у лахманы салдат, якія на спіне цягнулі цяжкі рышту-нак, крок за крокам падымаліся ад падножжа на бязлюдную гару Цілянь. Чаму яны гэта рабілі?
    Хтосьці скажа, за імі гнаўся вораг; ззаду даганяў артылерыйскі агонь. He, як мы ведаем, гэта не так, у іх быў выбар: яны маглі за-трымацца, пачакаць, маглі нават збегчы.
    Яны гэта рабілі дзеля высокай зарплаты і багатага правіянту, які абяцалі даваць салдатам, што ваявалі на фронце? He! Канечне, не. Многія з іх не ведалі, ці змогуць перажыць гэты шлях праз Цілянь, многія з іх не бачылі перад сабой будучыні. I ў чым была прычына іх рашэння? Мы не можам знайсці іншага адказу, акрамя аднаго: прычына была ў іх перакананнях.
    Генеральны сакратар Сі Цзіньпін падкрэсліваў: «Перамога ў Вялікім паходзе паказала нам: калі ў сэрцы ёсць вера, у нагах будзе сіла; калі 6 не было нязломных перакананняў і моцнай пад-трымкі высокіх ідэалаў, перамогу ў Вялікім паходзе немагчыма было 6 уявіць».
    Менавіта дзякуючы гэтым ідэалам, Чырвоная армія перайшла це-раз горы Цілянь, Паўночна-Усходная антыяпонская аб^днаная ар-мія зрабіла прарыў на тэрыторыі ад Чанбайшань да Хэйлуцзяна — і вось мы ў неабсяжнай пустэльні Гобі пабудавалі касмадром, пралажылі шлях да Тыбецкага нагор'я. Усяго некалькі дзесяцігод-дзяў прайшло ад гаротнага беспрасветнага бедства да спакойнага, шчаслівага жыцця.
    217 -
    Перадача 11
    Таму для чаго існуюць перакананні? Перакананні — гэта надзея, гэта моц, перакананні дазволілі нам змяніцца, дазволілі Кітаю ўвайсці ў сённяшні дзень.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
    Мы пагаварылі пра важнасць ідэалаў і перакананняў, далей пярой-дзем да «другога цвіка»: якія ідэалы мы павінны мець? Генеральны сакратар мае яркае выказванне на гэты конт, давайце паслухаем.
    2.	Якія ідэалы і перакананні трэба выхоўваць?
    Сі Цзіньпін
    Кітайская традыцыйная кулыура надзвычай глыбокая, шматгранная, і для пабудовы правільнага светапогляду і сістэмы каштоўнасцей вельмі карысна вывучаць і засвой-ваць яе найлепшыя ідэі. Яшчэ ў старажытнасці быў вядо-мы такі палітычны ідэал: «Першым гараваць з Паднябеснай, апошнім радавацца яе радасцям»; ідэал клопату пра дзяржа-ву: «Хоць я і не займаю высокую пасада але не перастаю турбавацца пра лёс краіны», «Калі гэта будзе карысна для дзяржавы, я ахвярую сваім жыццём, няўжо магу збегчы ў цяжкія часы, і быць побач толькі калі ўсё спакойна?»; ідэал узнёслага духу: «Не спакушацца ні багаццем, ні пашанай, за-за беднасці не здраджваць сваім прынцыпам, не быць зламаным ні пагрозамі, ні гвалтам»; ідэал самаахвярнага служэння: «Хто ў старажытнасці не паміраў? Няхай маё сэ-рца асветліць летапіс гісторыі», «Аддаваць свае сілы і энер-гію, пакуль не спыніцца сэрца». Падобныя выразы перада-юць дух кітайскай нацыі і цудоўнай традыцыйнай кулыуры кітайскага народа, які мы павінны пераймаць і развіваць.
    
    Вядучы Кан Хуэй:
    Словы, якія мы толькі што пачулі, генеральны сакратар Сі Цзіньпін прамовіў 1 сакавіка 2013 года перад вышэйшымі кіраўнічымі кад-рамі, якія праходзілі курс у партм访на访 школе, на ўрачыстым сходзе
    218
    Нялёгка чапляцца за скалы
    з нагоды святкавання 80-годдзя Цэнтральнай партыйнай школы ЦК КПК і святкавання пачатку навучальнага семестра 2013 года. Генеральны сакратар заклікаў усю партыю ствараць і замацоўваць ідэалы і перакананні, надаваў асаблівае значэнне фарміраванню ідэалаў у вышэйшых партыйных кадраў. У гэтай прамове, кажучы пра тое, якія ідэалы трэба ствараць, ён выкарыстаў шмат цытат; шмат разоў спасылаўся на класічныя тэксты, у тым ліку на добра вядомыя нам афарызмы.
    Давайце зараз папросім прафесара Мэн Мань патлумачыць радок з верша Лу Ю111, паэта Паўднёвай Сун, «Хоць я і не займаю высо-кую пасаду, але не перастаю турбавацца пра лёс краіны».
    Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
    Гэты радок узяты з верша «Чытаю кнігу падчас хваробы», які належыць паэту-па-трыёту эпохі Паўднёвай Сун Лу Ю. Сам верш не надта папулярны, але гэты радок не дарма лічыцца яго цэнтральнай думкай. Няма чала-века, які б не ведаў гэтыя словы, і няма чала-века, якога яны 6 не расчулілі.
    Як вядома, Лу Ю быў патрыётам. Ён на-радзіўся ў час супрацьстаяння дынастый Сун
    Мэн Мань
    і Цзінь, усё жыццё імкнуўся вярнуць захопленую тэрыторыю. Як мы ведаем, у той час палітычная ўлада не мела столькі смеласці і моцы, каб накіравацца ў Паўночны паход, і Лу Ю прасіўся дабра-вольцам на вайсковую службу. У часы дынастыі Сун ён не атрымаў прыхільнасць улады, таму яго пастаянна паніжалі ў пасадзе, і гэты
    верш напісаны пасля чарговага паніжэння.
    Лу Ю звольнілі з пасады, і ён моцна захварэў. Ці перажывае звы-чайна чалавек у такой сітуацыі? Канечне, перажывае, Лу Ю моцна перажываў. Ён турбаваўся не пра асабісты лёс: «У сталіцы людзі ўсю ноч не спяць, чакаюць, калі імператар пойдзе з войскам вяр-таць землі»; «разумею, што пасля смерці нічога няма, але паку-тую, бо не змагу ўбачыць аб'яднанне краіны». У той момант Лу Ю моцна гараваў аб надыходзе таго часу, калі Кітай аб'яднаеідйа. Гэта не была звычайная восеньская меланхолія, а пакутлівы непакой за краіну, за народ. Лу Ю так моцна турбаваўся, а хіба ж быў ён ім-ператарам? Канечне, не. Ці быў ён першым міністрам? Таксама не. Ён быў апальным чыноўнікам, чалавекам, які не меў ні ўлады, ні
    Лу Ю (1125-1210) кітайскі дзяржаўны дзеяч, паэт.
    219
    Перадача 11
    ўплыву. Ён па-ранейшаму працягваў штосьці рабіць, хоць і бачыў, што задачу выканаць немагчыма. Гэта і ёсць увасабленне прынцы-па «Хоць я і не займаю высокую пасаду, але не перастаю турбавац-ца пра лёс краіны», гэта і ёсць велізарная духоўная моц.
    У канцы дынастыі Мін — пачатку дынастыі Цын жыў вялікі філо-саф Гу Яньу, якому належыць такі радок: «За абарону дзяржавы нясе адказнасць кожны, нават самы просты чалавек». Гэты радок паходзіць з твора Лян Цічаа «Уздым і падзенне нацыі залежыць ад кожнага, усе нясуць адказнасць за росквіт грамадства». Таму не мае значэння, ці звернемся мы да выразу «Хоць я і не займаю высо-кую пасаду, але не перастаю турбавацца пра лёс краіны» альбо да выразу «Уздым і падзенне нацыі залежыць ад кожнага, усе нясуць адказнасць за росквіт грамадства», у кожным з іх гаворка ідзе пра адказнасць і абавязак нікому не вядомых людзей, толькі так кітай-ская нацыя можа выпрастаць спіну, толькі тады мы зможам заўжды падымацца да новых вяршынь.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй за тлумачэнне, настаўнік Мэн Мань.
    «Хоць я і не займаю высокую пасаду, але не перастаю турба-вацца пра лёс краіны», «Кожны нясе адказнасць за росквіт альбо заняпад сваёй краіны». На маю думку, такая душа, поўная імк-нення служыць Радзіме, падобныя ідэалы і перакананні ў стане пераадолець час і прастору. Яны маюць такую ж магутную ду-хоўную моц, якая натхняе людзей сёння і будзе працягваць натх-няць у будучым. На самай справе, зараз нам не трэба казаць пра «невысокую пасаду», у новую эпоху кожны чалавек атрымлівае працу адпаведна з уласнымі здольнасцям, кожны чалавек на сваім працоўным месцы можа ствараць каштоўнасці, для кож-нага ёсць яркія магчымасці. Мы жывём у Кітаі. I найвышэйшы ідэал, які мы можам стварыць, гэта найлепшым чынам рэаліза-ваць сябе.
    Я вельмі хачу паслухаць меркаванне прафесара Сюй Чуаня, на Ваш погляд, як Вы можаце найлепшым чынам сябе рэалізаваць?
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
    У нашай авіякасмічнай сферы ёсць два папулярныя выразы, адзін — глядзець на зорнае неба, другі — упэўнена стаяць на зямлі. Сапраўды, вялікія ідэалы і малыя мэты павінны быць у адзінстве. Як у нашай працы гэта можна ажыццявіць? На маю думку, на са-
    220
    Нялёгка чапляцца за скалы
    мых звычайных працоўных месцах любую працу трэба выконваць вельмі добра, гэта і ёсць найлепшы адказ на гэта пытанне. Калі казаць пра сябе, магчыма, ад мяне залежыць як мага лепей правод-зіць кожны занятак, грунтоўна адказваць на ўсе пытанні студэнта^ добрасумленна пісаць кожны артыкул, быць добрым дарадцам мо-ладзі. Вось мой адказ.
    Вядучы Кан Хуэй:
    У вачах настаўніка Мэн Мань найлепшая самарэалізацыя — гэта быць пераемнікам кітайскай традыцыйнай культуры, так?
    Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
    Гэта вельмі слушная заўвага. Я ўжо даўно адчуваю, што народ абавязкова павінен ведаць сваю гісторыю, тады гістарычныя веды будуць як максімальна эфектыўнымі, і людзі змогуць вучыцца на прыкладах з гісторыі. Таму, калі да мяне звярнуліся з перадачы «Лекторый» і сказалі: «Мы павінны пабудаваць "мост паміж наву-коўцамі і народам,,>> — я адказаў: «Добра! Гэта справа мне даспа-добы!» Таму цяпер я займаюся гэтым пастаянна.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй.
    Насамрэч, кожны чалавек уласнымі метадамі выхоўвае ідэалы і памкненні, служыць Радзіме. Якія ідэалы мае чалавек, залежыць ад глыбіні і багацця яго душы. Што тычыцца Камуністычнай пар-тыі Кітая, партыйцаў, тое, якія ідэалы яны маюць, залежыць ад ак-тыўнасці служэння народу. Таму генеральны сакратар Сі Цзіньпін надае такую ўвагу выхаванню ідэалаў сярод членаў партыі.
    Далей давайце паслухаем тлумачэнні настаўніка Сюй Чуаня на-конт таго, што такое «другі цвік».
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань: