Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Прапанаваная для сучаснага свету ініцыятыва Кітая «Адзін пояс — адзін шлях» найлепшым чынам адлюстроўвае планы Кітая. Якімі паняццямі мы павінны кіравацца ў справе падтрымання су-вязяў паміж Кітаем і краінамі свету? Што гаварыў на гэты конт Сі Цзіньпін? Давайце паслухаем.
244
Свет належыць усім людзям
2. Адзін пояс адзін шлях
Сі Цзіньпін
Кітайскі старажытны мудрэц Мэн-цзы гаварыў: «Высакародны чалавек ведае сваё месца і ідзе па шляху іс-ціны». Мы запрашаем усіх далучыцца да кола сяброў ініцыя-тывы «Адзін пояс — адзін шлях». У сваёй дзейнасці мы не імкнёмся залатаць «пустоты», але працуем дзеля стварэння вялікай сеткі партнёраў, заснаванай на ўзаемнай выгадзе і супрацоўніцгве.
Гэтыя словы—частка прамовы генеральнага сакратара С і Цзіньпіна ў штаб-кватэры Лігі арабскіх дзяржаў 21 студзеня 2016 года. Апроч іншага, у сваёй прамове генеральны сакратар Сі Цзіньпін выказаў жа-данне заснаваць разам з арабскімі дзяржавамі супольны падмурак, каб працаваць дзеля цудоўнай будучыні. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін узгадаў цытату з Мэн-цзы: «Высакародны чалавек ведае сваё месца і ідзе па шляху ісціны». Як разумець фразу «ведаць сваё месца», і што такое «ісці па шляху ісціны»? Цяпер мы звернемся да прысутнага на сённяшняй праграме спадара Кан Чжэня і папросім яго патлумачыць для нас гэтыя радкі.
Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
Радкі «Высакародны чалавек ведае сваё месца і ідзе па шляху ісціны» прыйшлі да нас з твора Мэн-цзы «Тэн Вэньгун». Дзве гэ-тыя фразы маюць сваю ўласную гісторыю. У адзін час з філоса-фам Мэн-цзы жыў чалавек па імені Цзін Чунь, ён быў так званым «прыхільнікам саюза» і займаўся разгляданнем пытання «выса-кароднага чалавека» разам з Мэн-цзы. На думку Цзін Чуня, такіх палітычных дзеячаў і прыхільнікаў саюза таго часу, як Гунсунь Ян128, Чжан I129 ды іншых, магчыма было лічыць за высакародных людзей. Калі яны злаваліся, уся Паднябесная прыходзіла ў хва-
128 Шан Ян (390-338 гг. да н.э.) старажытнакітайскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў легізму. Знаходзіўся на службе ў Сяа-гуна, правіцеля царства Цынь. Рэформы, праведзеныя Шан Янам, умацавалі цэнтральную ўладу, прывялі да ўзмацнення царства Цынь, якое заваявала астат-нія царствы і аб'яднала Кітай. Рэформы Шан Яна былі пашыраны на ўсю дзяржаву. (Заўв. рэд.)
129 Чжан I (нар. раней за 329 309 е да н.э.) дыпламат, галоўны саветнік царства Цынь, яго дзейнасць прывяла да ўзвышэння Цынь. (Заўв. рэд.)
245
Перадача 12
ляванне, а калі супакойваліся, то і ў краіне наступаў спакой. Што гаворыць Мэн-цзы, чаму гэтых людзей можна лічыць высакарод-нымі? Ён адзначаў: «[Сапраўды высакародны чалавек] ведае сваё месца і ідзе па шляху ісціны; кіруе ў згодзе са сваім народам на дзяржаўнай пасадзе; а калі адмоўлены ў гэтай пасадзе, то працягвае працаваць над сваімі ідэямі. Гэты чалавек не спакусіцца багаццем і ўшанаваннем, ён не стане выракацца сваіх ідэалаў з-за галечы і не падпарадкуецца напалоханы моцай. Усё гэта — высакародны ча-лавек». Гэтае тлумачэнне высакароднага чалавека ад Мэн-цзы — досыць асаблівая думка, што, насамрэч, вельмі дакладна выказала складзены гісторыяй погляд кітайскага народа на слаўны шлях вы-сакароднага чалавека.
Тэорыя Мэн-цзы ў дачыненні да годнага высакароднага чала-века, выяўленае ім запатрабаванне ў шчырасці зрабіліся ў цяпе-рашні час важным прынцыпам у фарміраванні вобраза Кітая, як магутнай дзяржавы на міжнароднай арэне. Як і казаў генераль-ны сакратар Сі Цзіньпін, мы не імкнёмся зрабіцца тэрміновым гульцом, альбо залатаць «пустоты», а жадаем пабудаваць узае-мавыгаднае супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Мы жадаем пабудаваць «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва», каб даць магчымасць усім краінам разам, на падмурку ўзаемнага даверу і ўзаемнай выгады, будаваць цудоўны дом нашага свету. Мне па-даецца, што ўпэўненасць ва ўласнай культуры, упэўненасць ва ўласнай сістэме, упэўненасць ва ўласнай тэорыі і ўпэўненасць ва ўласным шляху былі падараваны нам адметнай традыцыйнай кулыурай Кітая. Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй за тлумачэнне, спадар Кан Чжэнь. У цяперашні час ва ўсёй структуры міжнародных зносін назіраецца глабальны працэс уладкавання. I ў дадзены час свет перажывае сур'ёзньія змены, што не назіраліся на працягу ста гадоў. У новых абставінах мы павін-ны чуйна сачыць за сучаснымі міжнароднымі тэндэнцыямі і буда-ваць сістэму міжнародных стасункаў новага тыпу. Падчас нядаў-няй цэнтральнай працоўнай нарады па пытаннях замежных спраў Сі Цзіньпін адзнача^ што для таго, каб добра арыентавацца ў між-народных тэндэнцыях, неабходна пабудаваць дакладнае разуменне гісторыі, агульнага становішча і асноўных гульцоў.
246 -
Ceem належыць усім людзям
Іншымі словамі, у цяперашні момант, у наяўных міжнарод-ных тэндэнцыях мы яшчэ больш павінны адпавядаць прынцыпу «Высакародны чалавек ведае сваё месца і ідзе па шляху ісціны».
Добра, далей мы зноў звернемся да прафесара Ван Цзе і папросім яго патлумачыць для нас некалькі канцэпцый.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Цяпер мы пераходзім да другога пытання «Адзін пояс — адзін шлях». У сваёй дыпламатычнай працы, мы заўсёды імкнуліся да добрага жыцця для ўсіх, прапаноўвалі планы для супольнага дабра і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. «Павага да прыгажосці сваёй кулыуры, павага да прыгажосці разнастайных культур свету — толькі праз такое стаўленне праходзіць шлях да вялікага яднання»130. Толькі пры ўмове ўзаемнай выгады і супрацоўніцтва магчыма атры-маць эфект, дзе 1+1 больш за 2. «Стаяць на сваіх нагах і дапамагаць стаяць іншаму, узвысіцца самому і дапамагчы ўзвысіцца іншаму»131.
У кітайскай гісторыі ёсць такія прыклады: найвялікшы ма-раплаўца кітаііскаіі гісторыі Чжэн Хэ. «Сем падарожжаў Чжэн Хэ» адлюстроўвае мірнае, сяброўскае стаўленне і імкненне да гармоніі. Сёння ў Тайландзе знаходзіцца пазалочаная скульпту-ра мараплаўца Чжэн Хэ. У Сінгапурскім музеі марской славы змяшчаецца копія паруснага карабля, на якім вандраваў вялікі Чжэн Хэ. Усё гэта — моцнае сведчанне трывалых сяброўскіх стасункаў паміж Кітаем і іншымі краінамі. Пад планаваннем выгады маецца на ўвазе не толькі ўласная, але супольная вы-гада. «Сем падарожжаў Чжэн Хэ» — найлепшы прыклад таго, як планаванне сваёй выгады з^ўляецца планаваннем супольнай выгады.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў, што неба, зямля і свет дастаткова вялікія для супольнага развіцця і супольнага росквіту ўсіх краін. У сучасным свеце ніхто не можа крочыць паасобку, усе краіны звязаныя паміж сабою і не могуць развівацца ізалявана.
Вядучы Кан Хуэй:
У цяперашні час Кітай выступае за ўзаемавыгаднае супрацоўні-цтва, гармонію і яднанне. У справе пабудовы «Супольнасці адзі-нага лёсу чалавецтва» найлепшым прыкладам з'яўляецца ініцыя-тыва міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс — адзін шлях».
130 Фэй Сяатун (1905-2005) кітайскі палітычны дзеяч, сацыёлаг і антраполаг. (Заўв. рэд.)
131 «Лунь юй», глава «Юн Е».
247
Перадача 12
На сённяшні выпуск нашай праграмы мы запрасілі спецыяліста па міжнароднай эканоміцы, прарэктара Кітайскага ўніверсітэта між-народных зносін — прафесара Цзян Жуйпіна. Давайце павітаем яго. Вітаем вас, прафесар Цзян Жуйпін!
На сённяшні дзень Кітай зрабіўся другой па велічыні эканомікай свету. Мы ўскладаем на сябе ўсё больш міжнародных абавязкаў. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін гаварыў, што развіццё Кітая мае карысць і для сусветнай грамадскасці. Мы хочам прапаноўваць усім краінам больш супольных даброт. 3 гэтага пункту гледжан-ня, прапанаваная намі канцэпцыя міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс — адзін шлях» — надзвычай важная магчымасць для дасягнення супольных даброт, ці не так?
Цзян Жуйпін
Тое, што толькі што распавёў вядучы, вельмі правільна. Усе мы разумеем надзвычай простую рэч: каб стаць багатым, спачатку трэба пабуда-ваць дарогу. Што тычыцца дарогі «Адзін пояс — адзін шлях», то шмат краін уздоўж гэтай дарогі па-ранейшаму застаюцца беднымі і адсталымі. Прычын для гэтага нямала. Асноўнай прычынай, на мой погляд, з'яўляецца праблема пабудовы ін-фраструктуры. Менавіта гэтая праблема замінае гэтым краінам у працэсе развіцця і магчымасці
багацець, з^ўляецца сур'ёзнай перашкодай і прычынай адсталас-ці. Менавіта абапіраючыся на гэтую думку, падчас афіцыйнай пра-пановы сусветнай грамадскасці ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях» у 2013 годзе генеральны сакратар Сі Цзіньпін прапанаваў пабудову Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, што буд-зе выдаткоўваць краінам у складзе ініцыятывы сродкі на пабудову інфраструктуры. Такім чынам, са студзеня 2016 года, пасля афі-цыйнага пачатку дзейнасці АБІІ, пасля карпатлівага выбару сярод патэнцыйных інвестыцыйных праектаў банкам былі выдаткаваны сур'ёзньія сродкі. У краінах, што ўваходзяць у ініцыятыву, пача-ла будавацца суцэльная сістэмная інфраструктурная сетка, у якую ўвайшлі хуткасныя шашы і чыгункі, аэрапорты, гавані і камуніка-цыйныя сродкі. Гэтае будаўніцтва грала вялікую ролю для краін ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях» і зрабіла велізарны ўнёсак у іх супольнае развіццё і заможнасць.
248
Свет належыць усім людзям
Вядучы Кан Хуэй:
Насамрэч, наконт узгаданага Вамі будаўніцтва АБІІ: вялікая роля, якую можа граць гэты банк, вельмі відавочна адлюстроўвае асаблі-вы прынцып міжнароднага супрацоўніцтва ў межах ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях». У дадзеным выпадку мы ні ў якім разе не гаворым пра сольнае выступленне, але маем на ўвазе менавіта хор. Падзякуем прафесару Цзян Жуйпіну, за тое, што ён знайшоў магчымасць прыйсці да нас сёння, дзякуй Вам.
Цзян Л^йпін:
Дзякуй.
Вядучы Кан Хуэй:
А мы працягваем нашу праграму і даем слова прафесару Ван Цзе.
Ван Цзе, ідэалагічны інтэрпрэтатар:
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін выступіў з ініцыятывай су-польнага абмеркавання, супольнага будаўніцтва і супольнай вы-гады ў стратэгіі глабальнага кіравання. Выказаны генеральным сакратаром погляд надзвычай дакладна супадае з сённяшнімі тэндэнцыямі і запатрабаваннямі часу. Для вырашэння праблем глабалізацыі быў прапанаваны шлях узаемавыгаднага супра-цоўніцтва. Далей мы паслухаем прамову генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна.
249
Перадача 12
3. Пабудова «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва»