• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    120 Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе кіраўнікамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і %-бекістана. Галоўныя задачы арганізацыі барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам, экстрэмізмам, наркатрафікам, развіццё эканамічнага супрацоўніцгва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння на прасторы дзяржаў-удзельнікаў. (Заўв. рэд.)
    234
    Ceem належыць усім людзям
    цудоўнай традыцыйнай культуры Кітая, выпрацаваныя калісьці ў дачыненні да Паднябеснай. Адначасова з гэтым, канцэпцыя пра-паноўвае развіццё, заснаванае на ініцыятыве і творчых зменах.
    Мы разам з вамі будзем займацца тлумачэннем класічных тэкс-та% якія генеральны сакратар Сі Цзіньпін цытаваў падчас сустрэч з замежнымі палітыкамі, а таксама ў сваіх прамовах на тэму гла-бальнага кіравання. Мы здолеем больш глыбока зразумець яго по-гляды на гісторыю і міжнародныя стасункі.
    Цяпер давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, прафесара Цэнтральнай партыйнай школы КПК, спадара Ван Цзе.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Вітаю ўсіх! Са старажытных часоў Кітай безупынна падтрымліваў дыпламатычныя стасункі з іншымі краінамі свету. Ужо пад-час старажытных часоў Кітай сфарміраваў сваё разуменне Паднябеснай і навакольнага свету. «Гармонія з дзясяткам тысяч суседніх краін» з «Кнігі гісторыі»121, «Спакой ва ўсіх царствах», пра які гаворыцца ў «Чжоу I»122, «Паміж чатырох мораў — усе людзі браты»
    Ван Цзе
    з «Лунь юй», «Краіна належыць усім» з «Лі цзі» і да «Вялікага яднання» Лі Дачжаа123 і Маа Цзэдуна. Такім чынам, ініцыяты-
    ва Сі Цзіньпіна «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва» — гэта прыклад пераемнасці і паслядоўнасці.
    Старажытны ідэал вялікага яднання найлепшым чынам ува-собіўся ў новую эпоху ў канцэпцыях «Кітайскай мары» і «Мары ўсяго свету». «Кітайская мара» і «Мара ўсяго свету» цесна суадно-сяцца адна з адной. Старажытныя паняцці «Гармонія з дзясяткам тысяч суседніх краін», «Паміж чатырох мораў — усе людзі браты», «Краіна належыць усім» у сучаснасці ўвасобіліся ў ініцыятыве «Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва».
    Генеральны сакратар Сі Цзіньпін надае асаблівую ўвагу важнасці пабудовы новай мадэлі міжнародных дыпламатычных стасункаў. Ён не аднойчы, з рознай нагоды падкрэсліваў асаблівы сэнс пабудовы «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». У дадзеным выпуску мы бу-дзем абмяркоўваць тры пытанні. Першае — паняцце пабудовы «най-
    121 «Шу цзін» старажытны помнік кітайскай гісторыі, угрымлівае разважанні пра ідэальную сістэму кіравання краінай.
    122 «Кніга перамен» кітайскі старажытны філасофскі тэкст.
    123 Лі Дачжаа (1888-1927) адзін з першых кітайскіх камуністаў, заснавальнік КПК.
    235
    Перадача 12
    шырэйшага кола сяброў», другое — ініцыятыва «Адзін пояс — адзін шлях», трэцяе — пабудова «Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва». Перш за ўсё, мы будзем абмяркоўваць канцэпцыю «Найшырэйшага кола сяброў». Далей у нас будзе магчымасць паслухаць, што на гэты конт гаворыць генеральны сакратар Сі Цзіньпін.
    1.	Найшырэйшае кола сяброў
    Сі Цзіньпін
    «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін». Больш за дзве тысячы год таму гэтую фразу сказаў кітайскі філо-саф Канфуцый. Гэтае выказванне адлюстроўвае радасныя пачуцці кітайскіх жыхароў у дачыненні да сябро^ што прыязджаюць у госці. Мы запрашаем да нас усіх замеж-ных і кітайскіх грамадзян, каб падзякаваць за няспынныя намаганні дзеля справы будовы сяброўскіх стасункаў паміж Кітаем і краінамі свету, каб ухваліць неверагодную працу ў барацьбе за агульную мэту, каб адсвяткаваць пабудаваныя доўгатэрміновыя трывалыя сяброўскія стасункі.
    
    Вядучы Кан Хуэй:
    Гэтыя словы былі выказаны генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам у маі 2014 года, падчас Сходу кітайскага і міжна-роднага сяброўства і 60-й гадавіны заснавання Кітайскай народ-най асацыяцыі па сяброўству з замежнымі краінамі. Падчас пра-мовы генеральны сакратар Сі Цзіньпін працытаваў добра вядомыя ўсім словы з «Лунь юй» — «Ці можна адчуваць большую радас-ць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мяс-цін». Падчас нядаўняга саміту ШАС у Цындаа, з нагоды таго, што сустрэча праводзілася ў мясцінах Канфуцыя і Мэн-цзы, у былых княствах Цы і Лу фраза «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін» зрабілася своеасаблівым дэвізам мерапрыемства. Проста выказа-ны знакаміты выраз мае глыбокі сэнс.
    236
    Ceem належыць усім людзям
    А цяпер мы звернемся да каментатара класічных тэкстаў гэта-га выпуску, прафесара Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта Кан Чжэня, які падрабязна растлумачыць для нас сэнс знакамітай фразы.
    Каментатар класічных тэкстаў Кан Чжэнь:
    У арыгінальным варыянце гэты сказ гучыць як: «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі безупынна вучышся новаму? Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін? Калі людзі не разумеюць, не трэба злавацца. Хібы мы не выхаваныя дабрачынныя людзі?» Такім чынам, фраза
    «Ці можна адчуваць большую радасць, чым Кан Чжэнь тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў
    з далёкіх мясцін?» — гэта толькі маленькая частка вялікага вы-разу. Пад «сябрам» у дадзеным выпадку разумеюцца людзі. Мы ведаем словы прымаўкі «Кожная рэч і кожны чалавек імкнуцца да падобнага». Такім чынам, асноўны сэнс сказу ў тым, што людзі, што трымаюцца аднолькавых поглядаў, збіраюцца з розных мяс-цін і трымаюцца разам. I гэта насамрэч не можа не быць вельмі прыемным і радасным фактам. Такім чынам, мы можам гаварыць пра тое, што ўжо ў часы Канфуцыя, людзі ўсведамлялі, што ў рас-пачынанні нейкай справы, і асабліва, калі неабходна здзейсніць нейкую вялікую справу, вельмі важна збіраць сваіх аднадумцаў. Толькі яднанне з аднадумцамі дазволіць пачаць справу з радасцю, а вынікі такой справы будуць каштоўнымі.
    Кажуць, што ў Канфуцыя была безліч паслядоўнікаў. Гэта былі людзі з розных мясцін, з рознымі характарамі і рознага ўзросту. Найстарэйшы паслядоўнік мог быць узросіу бацькі наймаладзей-шага. Нягледзячы на вялікую колькасць вучняў, розніцу ў статусе, у характары, Канфуцый трымаўся прынцыпу «аднолькавай адука-цыі для ўсіх», ён быў упэўнены, што статус вучня не павінен уплы-ваць на яго адукацыю. Падыход «аднолькавай адукацыі для ўсіх» і дух ідэі «Паміж чатырма морамі — усе людзі браты» дазволілі Канфуцыю сфарміраваць сярод вучняў Сінтаня124 неверагодную для таго часу навучальную атмасферу і выхаваць вялікую колькасць та-лентаў. Такім чынам, калі мы гаворым «Ці можна адчуваць большую
    124 Сінтань, альбо «Марэлевы алтар», згодна з паданнем, тут Канфуцый праводзіў заняткі са
    сваімі вучнямі.
    237
    Перадача 12
    радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін?», то маем на ўвазе не толькі сардэчнае запрашэнне сябро^ але і стаўленне Канфуцыя да сваіх таленавітых сучаснікаў.
    Апроч стаўлення «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далёкіх мясцін?» Канфуцый прапаноўваў свае погляды і на тое, з кім канкрэтна трэ-ба буцаваць сяброўскія стасункі. Напрыклад, ён лічыў, што трэба імкнуцца будаваць стасункі з людзьмі, схільнымі дапамагаць, і як магчыма памяншаць колькасць кепскіх сяброў. Канфуцый гаварыў пра неабходнасць сябраваць са шчырымі людзьмі, з тымі, хто мае шырокія веды, з тымі, хто можа станоўча ўплываць на развіццё маралі, і, наадварот, пазбягаць тых, хто па访піоў па несумленным шляху хітрых і дрэнных людзей. Апроч таго, Канфуцый лічы^ што ў сяброўстве абсалютна неабходна шчырасць, што ўрэшце стварае давер. Яго вучань Цзы Ся гаварыў, што ў сяброўстве важ-на заўсёды заставацца верным сваім словам. Фактычна, у нашым цяперашнім жыцці, калі хтосьці гаворыць на тэму сяброўства, то ўжывае вялікую колькасць прымавак і выказванняў, што прыйшлі да нас ад Канфуцыя і яго вучняў. Канфуцый выказваўся за тое, што справядлівасць павінна быць даражэй за выгаду, а сяброўства павінна дапамагаць у выхаванні чалавечнасці. Канфуцый гаварыў: «Высакародны чалавек думае пра мараль, а нізкі чалавек — пра выгаду». У чым сэнс гэтага выразу? Насамрэч, высакародныя людзі ў сяброўстве абапіраюцца на маральныя прынцыпы, суполь-ныя ідэалы і перакананні, у той ж час нізкія людзі вымяраюць сяб-роўства толькі праз катэгорыі карысці і выгады.
    Знакаміты выраз Канфуцыя «Ці можна адчуваць большую радасць, чым тады, калі сустракаеш сябра, што прыехаў з далё-кіх мясцін» адлюстроўвае стаўленне кітайскага народа да сваіх сябро^ да сяброўскіх Кітаю краін, каштоўнасцей у сяброўстве з усімі краінамі і народамі свету. Калі генеральны сакратар Сі Цзіньпін звярнуўся да гэтага выразу ў сваёй прамове, то ён про-ста выказаў стаўленне да ўсіх народаў свету, акрэсліў каштоўнасці і шіатформу нашай краіны ў дачыненні да падтрымання сувязяў з усімі народамі. Кітай шырока расчыняе свае гасцінныя дзверы для жыхароў усіх краін, і для тых, хто прыязджае, каб наладзіць супрацоўніцтва, і для тых, хто наведвае Кітай дзеля падтрыман-ня кантактаў. Менавіта шляхам сяброўства з усімі краінамі свету мы здолеем па-сапраўднаму пазнаёміць навакольны свет з Кітаем, і самі здолеем лепш зразумець гэты свет.
    238
    Свет належыць усім людзям
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Старажытныя людзі гаварылі: «Дапамога ў штодзённых клопатах, падтрымка і дагляд падчас хваробы». У дадзеным выпадку маец-ца на ўвазе, што ў справе сяброўства трэба абапірацца на тых, хто здольны быць побач у любую гадзіну на працягу ўсяго жыцця. Трэба будаваць шчырае і цеснае сяброўства, што не знікне падчас выпра-баванняў. Насамрэч, у стасунках паміж краінамі дзейнічае такі ж самы прынцып: стасункі павінны буцавацца на падмурку шчырасці. Немагчыма, каб мацнейшы крыўдзіў слабейшага альбо злоўжываў сваімі перавагамі. Такія стасункі павінны стаяць вышэй за карысць, тэрыторыю і час. Сяброўскія стасункі павінны быць доўгатэрміно-вымі і трывалымі.
    Вядучы Кан Хуэй:
    «Лунь юй» утрымлівае яшчэ адзін вельмі вядомы выраз: «Высакародны чалавек ніколі не бывае сам-насам, у яго заўсёды знойдуцца суседзі». Спадар Кан Чжэнь, як на ваш погляд, стасункі паміж краінамі падобныя на стасункі паміж людзьмі? Калі маеш маральныя ўстаноўкі, то абавязкова знойдзеш сяброў і суседзяў? Кан Чжэнь, каментатар класічных тэкстаў: