Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Давайце зараз пагаворым пра чалавека, якому 94 гады. Упэўнены, яго імя знаёмае для ўсіх, гэта спадар Хуан Сюйхуа — акадэмік Кітайскай акадэміі інжынерных навук, галоўны канструктар атам-най падводнай лодкі першага пакалення, вядомы як «бацька кітай-скай атамнай падводнай лодкі». Яго можна лічыць прыкладам для нас, бо ўсё жыццё ён прысвяціў здзяйсненню ідэала камуніста. А які гэта ідэал? Змагацца за ажыццяўленне справы камунізму!
221
Перадача 11
Давайце пагаворым пра досвед глыбакаводнага апускання спада-ра Хуан Сюйхуа.
У 1988 годзе кітайская атамная лодка ўпершыню апусцілася ў Паўднёва-Кітайскае мора. Ці быў небяспечным той эксперымент? Я прывяду параўнанне. Напрыклад, на падводнай лодцы ёсць фраг-менты са сталі, памерам з ігральную карту, якія пасля апускання на глыбіню вытрымліваюць ціск вады больш за тону. Даўжыня лодкі перавышае дзесяць метра% калі 6 якая-небудзь дэталь альбо звар-ны шоў былі з дэфектам, калі 6 які-небудзь клапан прапускаў ваду, лодка непазбежна затанула б, а людзі загінулі.
У дзень першага апускання надвор'е на Паўднёва-Кітайскім моры было спакойным, але пад вадой было вельмі трывожна. Калі падводная лодка, згодна з устаноўленай працэдурай, апусцілася на пэўную глыбіню, пад вадой усталявалася поўная цішыня, было чу-ваць толькі, як рыпіць корпус лодкі пад вялізным ціскам вады. Пад вадой гэты гук быў чуваць асабліва ясна, і людзі трымцелі ад стра-ху. У той цішыні, сярод моцнага напружання спадар Хуан Сюйхуа захоўваў вытрымку, спакойна даваў інфармацыю, прымаў рашэнні і дзейнічаў. Калі лодка апусцілася на зададзеную глыбіню, а пас-ля паднялася на бяспечны ўзровень, было афіцыйна абвешчана аб поспеху апускання.
У той час хтосьці запытаўся ў Хуан Сюйхуа: «Спадар 冲ан, у той момант Вы не баяліся?» &ан Сюйхуа адказаў: «Як жа не баяўся? Я— галоўны канструктар, гэта першае, і я ўпэўнены ў лодцы; па-другое, калі існавала пэўная небяспека, адказнасць я браў на сябе».
Бачыце, нікому не вядомы Хуан Сюйхуа зрабіў для краіны такую важную справу. Калі ён браў удзел у навукова-даследчым праекце па будаўніцтве атамнай лодкі, яму сказалі, што неабходна пастаян-на захоўваць дзяржаўную тайну абсалютна недапушчальна дапус-ціць уцечку інфармацыі пра службовае заданне і ўстанову, у якой ён будзе працаваць. Ён будзе вымушаны ўсё жыццё хаваць сваё прозвішча, зрабіцца нікому не вядомым героем. Калі бярэшся за такую працу, трэба асэнсоўваць, што гэта на ўсё жыццё, нават калі ён дапусціў бы памылку, усё адно застаўся бы ў той установе пра-цаваць прыбіральшчыкам. Нават сутыкнуўшыся з такімі патраба-ваннямі, Хуан Сюйхуа без ваганняў пагадзіўся і трыццаць гадоў не вяртаўся дахаты. Справа не ў тым, што няма здольнасцей, а ў тым, што нічога не зробіш112.
112 Парафраз цытаты з тэксту Мэн-цзы: «Справа не ў тым, што няма здольнасцей, а ў тым, што
няма жадання рабіць».
222
Нялёгка чапляцца за скалы
Хуан Сюйхуа папракалі браты і сёстры, што яму не трэба сям'я, не трэба даглядаць бацькоў, што ён непачцівы сын, што ён забыўся на свой сыноўні абавязак. Сутыкнуўшыся з неразуменнем блізкіх, Хуан Сюйхуа ціха, але ўпэўнена адказаў, што вернасць Радзіме і ёсць найбольшы сыноўні абавязак.
Вось такая кранальная гісторыя пра старога камуніста 冲ан Сюйхуа, «бацьку атамнай падводнай лодкі».
Вядучы Кан Хуэй:
Настаўнік Сюй Чуань, дзякуй за гісторыю. Мы вельмі хацелі за-прасіць спадара Хуан Сюйчуаня на праграму, але яму ўжо 94 гады, здароўе ўжо не надта добрае. Тады мы запрасілі прыйсці спада-ра Чжан Сігана, галоўнага тэхнічнага эксперта інжынернай групы караблебудавання і члена парткама навукова-даследчага інстытута № 719. Давайце яго павітаем. Добры дзень. Просім!
Хутчэй за ўсё, Вы якраз той малады чалавек, які, як спадзяецца спадар Хуан Сюйчуань, працягне справу змагання за гонар Радзімы. На Ваш погляд, які характар у 冲ан Сюйчуаня, які ён чалавек?
Спецыяльны госць Чжан Сіган:
Вядучы толькі што запытаўся, якое ўра-жанне ў мяне ад спадара Хуан Сюйчуаня, ду-маю, можна адказаць двума словамі: адно — вар'只цтва, другое — радасць. Наконт так зва-нага вар^цгва, суцэльная адцанасць справе будаўніцтва падводнай лодкі заставалася ў яго аднолькава моцнай усё жыццё. Радасць — была радасцю ад выканання сваёй справы ся-род шматлікіх турбот. Гэтыя словы ўпершыню
прагучалі падчас апускання падводнай лодкі ў 1988 годзе. Пасля паспяховага выпрабавання лодкі ён напісаў верш, у якім ёсць такія словы: «Шасцідзесяцігадовы стары вар'ят імкнецца знайсці палац цара цмокау сярод страшных валоў і шалёных хваль знаходзіць ра-дасць у тым, што робіць». Што ён мае на ўвазе?
«Вар'яцтва» — гэта ідэал, які неадрыўна звязаны з працай па рас-працоўцы атамнай падводнай лодкі, і хоць яму зараз ужо 94 гады, ён па-ранейшаму працуе. А «радасць» — я разумею гэта так: не баяцца цяжкасцей, пераадольваць іх і, так бы мовіць, падтрымлі-ваць аптымістычны рэвалюцыйны дух.
223
Перадача 11
У нас на падводнай лодцы існуе такі выраз: «Абыходзіцца ўласнымі сіламі, упарта змагацца, дзейнічаць скаардынавана, бескарысліва аддаваць». У гэтым выразе ёсць некалькі значэн-няў. Абыходзіцца ўласнымі сіламі, упарта змагацца: сэнс у тым, што мы павінны абапірацца на ўласныя сілы, не разлічваючы на знешнюю падтрымку, прытым абапірацца на ўласныя сілы ў са-мых цяжкіх умовах; дзейнічаць скаардынавана: падводная лод-ка — аб'ект, які патрабуе вельмі складанага сістэмнага праекта-вання, усе павінны дзейнічаць згодна з адзіным планам, мабілі-заваць сілы ўсёй краіны, каб выканаць важную справу; і самае галоўнае — гэта бескарысліва аддаваць, самаахвярна працаваць. He выклікае сумненняў, што старэйшае пакаленне людзей, якія працавалі над падводнай лодкай, як я сказаў, прысвячалі і свае турботы, і свае радасці дзяржаве. Да сённяшняга дня некалькі па-каленняў людзей так працуюць, бескарысліва аддаючы свае сілы служэнню краіне.
Вядучы Кан Хуэй:
Менавіта дзякуючы такому духу, наша дзяржава можа імкліва развівацца, можа яшчэ лепей ахоўваць наш суверэнітэт, бяспеку і спрыяць развіццю нашых інтарэсаў.
Спецыяльны госць Чжан Сіган:
Так.
Вядучы Кан Хуэй:
Апошняе пытанне, ці можаце Вы нам расказаць, на якім этапе зараз знаходзіцца развіццё будовы падводных лодак?
Спецыяльны госць Чжан Сіган:
Мы, распрацоўшчыкі першага пакалення атамнай падводнай лодкі, якое нагадвала першыя пасажырскія цягнікі, калі маглі выра-шыць праблему — лічы, пашанцавала — значыць, далі рады выка-наць задачу. Цяпер падводная лодка па ўзроўню адпавядае цягніку «Гармонія»113, развівае высокую хуткасць, цалкам можа выкон-ваць высокі абавязак перад партыяй і дзяржавай. Што будзе ў бу-дучым? Пасля XIX з'езда КПК да сярэдзіны гэтага стагоддзя наша
113 «Гармонія» (CRH-380A) высакахуткасны цягнік (эксплуатацыйная хуткасць 350 км/г), распрацаваны ў межах праграмы па арганізацыі высакахуткасных чыгуначных зносін у Кітаі. У эксплуатацыі з верасня 2010 г. (Заўв. рэд.)
224
Нялёгка чапляцца за скалы
Народная армія павінна пераўтварыцца ў армію сусветнага ўзроў-ню, а такая армія патрабуе першакласнага ўзбраення. Мяркую, да таго часу наша атамная лодка дасягне ўзроўню «Фусін»114 і зможа рухацца яшчэ хутчэй, плаваць яшчэ далей!
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй! Ад усяго сэрца зычу Вам і Вашым калегам поспехаў у працы, і так, як спадзяецца спадар Хуан Сюйчуань, працягваць змагацца, няспынна развівацца і служыць на гонар краіны. Дзякуй Вам!
Спецыяльны госць Чжан Сіган:
Дзякуй!
Вядучы Кан Хуэй:
Калі ласка, перадавайце прывітанне спадару Хуан Сюйчуаню, пажаданні шчасця і здароўя. Дзякуй!
Далей давайце паслухаем тлумачэнне прафесара Сюй Чуаня на-конт выказвання генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна пра ідэалы і перакананні.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Сюй Чуань:
Далей мы разгледзім «трэці цвік»: як прытрымлівацца ідэалаў?
У дачыненні да ідэалаў як казаць, так і рабіць не так лёгка. Калі мы цярпім няўдачу, калі расчароўваемся, наша воля можа аслабець, нам хочацца забыцца, мы можам пайсці па лініі найменшага супра-ціву, азлобіцца на ўвесь свет. Заставацца верным першапачатковай мэце трэба ад пачатку і да канца. Тут варта ўзгадаць словы «нялёг-ка чапляцца за скалы».
Давайце паслухаем выступленне генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна.
«Фусін» («Адраджэнне») тып кітайскага высакахуткаснага цягніка. У эксплуатацыі з жніў-
ня 2016 г.
225
Перадача 11
3. Як прытрымлівацца ідэалаў і перакананняў?
Сі Цзіньпін
Партыя павінна больш асэнсавана ўмацоўваць упэўне-насць у выбраным шляху, у тэорыі, у сістэме, у культуры, не ісці старым закасцянелым шляхам, не здраджваць свайму сцягу, захоўваць палітычную рашучасць, прытрымлівацца дзейснага падыходу дзеля росквіту краіны, развіваць сацыя-лізм з кітайскай спецыфікай.
Трэба па-сапраўднаму адпавядаць прынцыпу «стаяць пра-ма, і калі дзьме паўднёвы ветрык, і калі дзьме паўночны вецер».
Вядучы Кан Хуэй:
Умацаванне «ўпэўненасці ў чатырох сферах», асабліва заха-ванне палітычнай рашучасці, гэта і значыць вернасць ідэалам. У гэтым урыўку прамовы генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна мы пачулі ўсім вядомы верш Чжэн Баньцяа, ці не так? «Сярод тысяч нягод, дзясяткаў тысяч удараў ты па-ранейшаму нязлом-ны, стаіш прама і тады, калі дзьме паўднёвы ветрык, і калі дзьме паўночны вецер». Памятаеце гэтыя два радкі? «Нялёгка чапляц-ца за скалы, цяжка мець корань сярод камянёў». Чжэн Баньцяа ў сваім жыцці пісаў вершы не толькі пра бамбук, што ж асаб-лівага менавіта ў гэтым вершы? У чым яго сутнасць? Давайце паслухаем адказ каментатара класічных тэкстаў прафесара Мэн Мань.
Каментатар класічных тэкстаў Мэн Мань:
«Нялёгка чапляцца за скалы, цяжка мець корань сярод камя-нёў. Сярод тысяч нягод, дзясяткаў тысяч удараў ты па-ранейшаму нязломны, стаіш прама і тады, калі дзьме паўднёвы ветрык, і калі дзьме паўночны вецер». Аўтар верша «Бамбук і камень» — славу-ты мастак і каліграф эпохі Цын. Ён пісаў не пра рэальныя бамбук і камень, а напісаў гэты верш на карціне «Малюнак бамбуку і каме-ня». Іншымі словамі, гэта надпіс на карціне.
226
Нялёгка чапляцца за скалы
Як мы ўсе ведаем, Чжэн Баньцяа — прадстаўнік «Васьмі дзівакоў з Янчжоу»115, таму ў яго жыцці здараліся дзіўныя рэчы. Напрыклад, як ён сам казаў пра сябе, што ўсё жыццё ён малюе толькі архідэю, бамбук, камень. Чаму? Ён казаў, што гэта не звычайныя архідэя, бамбук і камень, гэта «круглы год неўміру-чая архідэя, вечназялёны бамбук, тысячагадовы камень». А што яшчэ? Яшчэ «тысячу восеней нязменны чалавек». Усе ведаюць гэтае чатырохрадкоўе, якое не адлюстроўвае прыроду ў еўра-пейскім стылі, а з^ўляецца прыкладам кітайскага се'і, жывапісу ідэйііб іншммі словамі, ён і пісаў вершы, і маляваў не столь-кі сам бамбук, колькі той характар, які хаваецца пад вобразам бамбуку.