Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
58
Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
Спадзяюся, гэтыя нормы пасля доўгатэрміновага непарушнага вы-канання могуць зрабіцца ўнутранымі прынцыпамі самаўдаскана-лення чалавека.
Вядучы Кан Хуэй:
Так, на працягу тысячагодцзяў у кітайскай культуры заўсёды падкрэслівалася паняцце «дабрадзейнасці». Для яго ўласцівая найбольшая ступень важнасці як на ўзроўні нацыі і дзяржавы, так і на ўзроўні асобнага чалавека, і дагэтуль яно не страчвае сваёй актуальнасці.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін казаў, што чалавек павінен раскрываць вялікую дабрадзейнасць, абараняць агульную даб-радзейнасць, цвёрда прытрымлівацца ^ласна访 дабрадзейнасці, толькі так ён можа цалкам раскрыць свае здольнасці. А як гэта можа зрабіць?
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
Вялікая дабрадзейнасць азначае дабрадзейнасць дзяржавы. Раскрыць вялікую дабрадзейнасць — гэта значыць кожнаму чала-веку зрабіць сваёй мэтай служэнне Радзіме.冲ан Дафа доўгі час займаў пасаду сакратара партыйнай ячэйкі ў невялічкай горнай вёсцы Цааванбацунь акругі Цзун'і правінцыі Гуйчжоу. За трыц-цаць гадоў свайго кіравання вёска 访 з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ён зрабіў амаль немагчымае, вырашыўшы даўнюю праблему неда-хопу вады. Сяляне ласкава празвалі пабудаваны ім канал «каналам Дафа». Такая любоў 冲ан Дафа да народа і ёсць прыклад вялікай дабрадзейнасці.
Наступнае — абарона агульнай дабрадзейнасці. Як сведчыць назва, іут маецца на ўвазе дабрадзейнасць у сферы грамадскіх стасункаў. Для членаў Камуністычнай партыі абарона агульнай дабрадзейнасці азначае неабходнасць увасаблення асноўных задач партыі, самаадцанае служэнне народу.
Кажучы пра прыклады дабрадзейнасці і яскравыя ўзоры эпо-хі, варта ўзгадаць майго калегу прафесара Далянскага марскога ўніверсітэта Цюй Цзяньу. Ён так любіў студзнта% што ў2013 годзе сышоў з высокай адміністрацыйнай пасады і вярнуўся ў Далянскі марскі ўніверсітэт, дзе стаў працаваць звычайным выкладчыкам тэорыі ідэалогіі і палітыкі, а таксама навуковым кіраўніком сту-дэнтаў універсітэта.
59
Перадача3
Вядучы Кан Хуэй:
29 снежня 2017 года ЦК КПК абвясціў грамадскасці пра ўчынак таварыша Цюй Цзяньу, прызначыў яму ганаровае званне ўзорнага прыклада эпохі. 1 сакавіка 2018 года Міністэрства адукацыі КНР прызначыла спадару Цюй Цзяну званне лепшага настаўніка краі-ны. Для нас В5ілікі гонар, што спадар Цюй Цзяньу завітаў да нас на праграму. Настаўнік Цюй, добры дзень!
Толькі што спадар Ай Сылінь сказаў, што Вы пакінулі высокую пасаду і зноў вярнуліся да працы выкладчыкам. Гэта азначае, што Вы страцілі ўсе ільготы, якія павінны былі набыць пасля выхаду на пенсію. Чаму Вы тады прынялі такое рашэнне?
Цюй Цзяньу
Спецыяльны госць Цюй Цзяньу:
У 1982 годзе я быў навуковым кіраўніком, вы-кладаў студэнтам тэорыю ідэалогіі і палітыкі. Я шмат гадоў быў разам з моладдзю, таму было надзвычай цяжка жыць без таго адчування, калі ты сярод студэнтаў. Таму я моцна жадаў адной-чы да іх вярнуцца.
Вядучы Кан Хуэй:
Значыць, такое рашэнне Вас прымусіла прыня-
ць шчырая любоў да стуцэнтаў. Шмат хто мяркуе, што працаваць ва
ўніверсітэце і выкладаць тэорыю ідэалогіі і палітыкі вельмі няўдзяч-ная праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў і дае мала плёну што Вы скажаце?
Спецыяльны госць Цюй Цзяньу:
Я думаю, што быць толькі педагагічным работнікам, навуко-вым кіраўніком, толькі на словах распавядаць пра нейкія рэчы недастаткова. Мэты ідэйна-палітычнага выхавання ахопліваюць і перакананне людзей, і натхненне іх сваім энтузіязмам. Гэта тое ж, як мы павінны сваім прыкладам выхоўваць дзяцей. Якога чала-века мы хочам вырасціць, такімі людзьмі мы спачатку самі павінны зрабіцца.
Вядучы Кан Хуэй:
Мы выказваем асаблівую падзяку прафесару Цюй Цзяньу за тое, што ён прыйшоў да нас на праграму, падзяліўся такім кранальным досведам зацвярджэння дабрадзейнасці, дзякуй Вам! Толькі што
60
Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
спадар Ай Сылінь патлумачыў, што такое раскрываць вялікую даб-радзейнасць, абараняць агульныя маральныя прынцыпы. Давайце паслухаем, што значыць непахісна прытрымлівацца асабістай дабрадзейнасці.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ай Сылінь:
Пасля таго, як мы пагаварылі пра абарону агульнай дабрадзей-насці, хачу перайсці да наступнага пытання: як цвёрда прытрым-лівацца асабістай дабрадзейнасці. Кажучы прасцей, асабістая дабрадзейнасць мае дачыненне да маральных прынцыпаў, норм і звычак асабістага жыцця чалавека. Членам партыі ва ўласных паводзінах трэба непахісна прытрымлівацца этычных прынцы-паў, рашуча абмяжоўваць уласныя памкненні. Неабходна на пер-шае месца ставіць агульныя інтарэсы, працаваць з бездакорнай сумленнасцю. У пытанні асабістай дабрадзейнасці члены партыі ні ў якім разе не могуць ленавацца, ставіцца да гэтага несур'ёз-на. Трэба пастаянна быць такім уважлівым і асцярожным, нібы крочыш па тонкім лёдзе альбо стаіш на краі бездані. Трэба пера-глядаць кола сваіх знаёмых і сяброў, кантактаў у мабільным да-датку WeChat. У сваіх стасунках, а таксама падчас адпачынку трэ-ба заўсёды прытрымлівацца маральных прынцыпаў. Генеральны сакратар Сі Цзіньпін выказаў такое патрабаванне да кіраўнічых кадраў: акрамя выпадка^ абумоўленых працай, менш хадзіць па рэстаранах, часцей есці дома. Многія могуць запытацца, ге-неральны сакратар штодзень мусіць займацца мноствам важных спраў па кіраванні краінай, чаму яго турбуюць уласныя справы і асабістыя маральныя якасці партыйных кіраўнікоў? На самай справе, калі гаворка ідзе аб партыйных кіраўніках, іх дабрадзей-насць ужо больш не з^ўляецца іх асабістай справай, а ўплывае на вобраз партыі і ўраду; асабістая дабрадзейнасць — гэта вель-мі важнае пытанне, якое мае дачыненне да рэпутацыі і духоўнага развіцця чалавека.
Я асвятліў некаторыя погляды на тое, навошта ўсталёўваць даб-радзейнасць, якую дабрадзейнасць трэба выхоўваць. А якія яшчэ глыбокія думкі Сі Цзіньпін выказваў наконт гэтых пытанняў?
61
Перадача3
3. Як удасканальваць маральныя якасці?
Сі Цзіньпін
Са старадаўніх часоў у Кітаі існавалі выразы: «да канца спас-цігаць усё існае, мець шчырыя думкі і правільнае сэрца», «са-маўдасканаленне пачынаецца з сябе і працягваецца ў сям'і», «навядзенне парадку і дасягненне спакою ў Паднябеснай». 3 пэўнага пункту гледжання, спасціжэнне ўсяго існага, шчы-рыя думкі і правільнае сэрца, самаўдасканаленне — гэта па-трабаванні на ўзроўні асобнага чалавека, навядзенне парадку ў сям'і — патрабаванне на ўзроўні грамадства, навядзенне па-радку і дасягненне спакою ў Паднябеснай — патрабаванне на ўзроўні дзяржавы. Прапанавая намі сістэма базавых сацыялі-стычных каштоўнасцей аб'ядноўвае дзяржаўныя, сацыяльныя, грамадзянскія каштоўнасці ў адзінае цэлае, выяўляе сутнасць сацыялізму, працягвае традыцыі цудоўнай традыцыйнай куль-туры Кітая, запазычвае станоўчыя дасягненні сусветнай цы-вілізацыі і выяўляе дух эпохі.
------------------------------------------------力
Вядучы Кан Хуэй:
Гэтыя словы генеральны сакратар Сі Цзіньпін сказаў падчас су-стрэчы з настаўнікамі і студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта 4 мая 2014 года. У гэтым урыўку ён ужыў вядомыя паняцці канфуцыян-скай культуры: «спасціжэнне сутнасці рэчаў, суцэльнае спасціжэн-не, шчырыя думкі, правільнае сэрца, навядзенне парадку ў сям'і, кіраванне дзяржавай, дасягненне спакою ў Паднябеснай». 3 якіх канфуцыянскіх твораў узятыя гэтыя выразы? Просім адказаць пра-фесара Ян Юй.
Каментатар класічных тэкстаў Ян Юй:
Гэтыя выразы ўзятыя з твора «Лі цзі», главы «Да сюэ». Вядома, яны прыведзеныя ў скарочаным выглядзе, арыгінал нашмат даўжэйшы.
Як мы казалі раней, выраз «Сэнс вялікага навучання ў тым, каб развіваць дабрадзейнасць, клапаціцца пра народ, дасягаць даскана-лай дабрыні» мае такія паняцці, як развіццё дабрадзейнасці, кло-пат аб народзе, дасягненне найбольшай дабрадзейнасці. Усё гэта непасрэдна звязана з імкненнем да найлепшых ідэалаў і суадносіц-
62
Дзяржава без дабрадзейнасці не дасягне росквіту
ца з трыма асноўнымі тэзісамі канона «Лі цзі», главы «Да сюэ». Паняцці «спасціжэнне сутнасці рэчаў», «суцэльнае спасціжэн-не», «шчырыя думкі», «правільнае сэрца», «навядзенне парадку ў сямЧ», «кіраванне дзяржавай», «заспакаенне Паднябеснай» ува-сабляюць шляхі да ажыцц>іўлення гэтых трох тэзіса% іх называюць «восем пунктаў».
Такім чынам, падаецца, што прытрымлівацца васьмі вышэйна-званых паняццяў, васьмі шляхоў — гэта вельмі доўгі і цяжкі пра-цэс, фактычна, так і ёсць.
Я хачу ўзгадаць гісторыю пра славутага саноўніка эпохі Паўночнай Сун Фань Чжун^на40. На працягу пяці гадоў на-вучання ён быў самым старанным, самым настойлівым сярод усіх вучняў. У 27 гадоў ён афіцыйна пачаў кар'еру чыноўніка. Першае, што ён зрабіў пасля таго, як паступіў на службу, забраў да сябе маці, каб клапаціцца аб ёй. У 1040 годзе, калі яму было больш за пяцьдзясят гадоў, ён апынуўся ў смяротнай небяспе-цы. 3 маляўнічай і багатай на прыродныя рэсурсы Цзяннані41 яго перавялі ў Паўночна-Заходні рэгіён, якому быў уласцівы вельмі суровы клімат. Якраз тады, калі ён жыў у Цінчжоу, ён напісаў знакаміты твор «Гонар рыбака», у якім увасобіў га-рачае пачуццё служэння Радзіме. Толькі калі прачытаем рад-кі з яго эсэ «Нататкі аб Юэянскай вежы» — «Сумаваць, калі сумуе Паднябесная, радавацца, калі радуецца Паднябесная», мы зможам зразумець радок з твора «Гонар рыбака»: «Сівы ге-нерал вандроўнік плача» — Фань《жун'ян не можа стрымаць слёз не ад думак пра ўласны лёс, гэта слёзы спачування народу Паднябеснай.
Фань Чжун^н, мудры саноўнік эпохі Паўночнай Сун, быў і палітычным дзеячам, і вайскоўцам, і літаратарам. Пасля яго смерці імператар Сун Жэнь-цзун42 даў яму пасмяротнае імя «Вэнь Чжэн»43.
«Вэнь» у эпоху Сун адлюстроўвала найвышэйшую адзнаку аду-каванасці чалавека, а вось «чжэн» было найвышэйшай адзнакай, якую даваў народ маральнаму ўзроўню чалавека. На маю думку, жыццёвы шлях Фань 4жун'яна найлепшым чынам дэманструе вернасць васьмі вышэйназваным пунктам («разуменне сутнасці
40 Фань Чжун*ян (989-1052) дзяржаўны дзеяч і літаратар эпохі Паўночнай Сун.
41 Цзяннань мясцовасць на поўдзень ад ракі Янцзы.
42 Жэнь-цзун (1010-1063) чацвёрты імператар дынастыі Сун.
43 Вэньчжэн адукаваны і справядлівы.
63
Перадача3
рэчаў, усевычэрпнае спасціжэнне, шчырыя думкі, правільнае сэр-ца, навядзенне парадку ў сям'і, кіраванне дзяржавай, заспакаен-не Паднябеснай»). Гэта цудоўны прыклад для сучасных людзей у галіне выхавання здольнасцей і асабістых якасцей.