• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Сапраўды, прайшло больш за сорак гадоў. Як на пасадзе сакра-тара партыйнай ячэйкі, так і зрабіўшыся генеральным сакратаром, узначаліўшы краіну, таварыш Сі Цзіньпін не змяніўся. Ён заўсёды застаецца сынам роднай зямлі. Якія важныя выказванні звязаны з ідэалогіяй развіцця «народ — гэта цэнтр»? Давайце паслухаем яшчэ адзін фрагмент.
    2.	Чаму трэба служыць народу?
    Сі Цзіньпін
    «Кіраўніцтва дасягне росквіту тады, калі будзе адпавядаць імкненням народа, і зазнае няўдачу тады, калі будзе ісці супраць імкненняў народа». Будучыня любой палітычнай партыі, любой палітычнай улады ў рэшце рэшт залежыць ад сімпатыі альбо антыпатыі народа.
    ------------------------------------------------力
    21 верасня 2014 года Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на ўрачыстым святкаванні 65-годдзя ўтварэння НПКСК8. У гэтай прамове ён пра-цытаваў адзін верш: «Кіраўніцтва дасягне росквіту тады, калі будзе адпавядаць імкненням народа, і зазнае няўдачу тады, калі будзе ісці супраць імкненняў народа». 3 якой класічнай кнігі ўзяты гэты выраз, які сэнс ён мае? Даем слова прафесару Ван Ліцюню.
    Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь:
    Гэта два радкі з кнігі «Гуань-цзы», главы «Пастухі». «Гуань-цзы» — анталогія дацынскай9 эпохі. Гэтыя радкі з часткі «Сы шунь». Асноўная думка ў тым, што росквіт і заняпад палітычнай улады абумоўлены настроем народа.
    8 Народны палітычны кансультатыўны савет Кітая (НПКСК) 一 дарадчы орган пры кіраўніцтве KHR у які ўваходзяць прадстаўнікі КПК, іншых палітычных партый, грамадскіх аб'яднання% прадстаўнікі бізнесу, кітайскіх дыяспар, грамадскія дзеячы. (Заўв. рэд.)
    9 Да імперыі Цынь. (Заўв. рэд.)
    17
    Перадача 1
    Многія адукаваныя людзі ў старажытным Кітаі, асабліва чы-ноўнікі з нізоў, вельмі добра разумелі ісціну, якая выказана ў «Гуань-цзы». Каб было больш зразумела, я магу прывесці прык-лад з твора «Гісторыя дынастыі Позняй Хань», главы «Жыццё Тун Хуэя». Жыў у канцы эпохі Усходняй Хань адзін чыноўнік, якога звалі Тун Хуэй. Ён узначальваў павет Буцісянь. У главе «Жыццё Тун Хуэя» ёсць радкі: «Усё спакойна і ціха, шмат гадоў у турмах няма вязняў». Такое рэдка можна было ўбачыць, каб у турме павета шмат гадоў не было шмат вязняў! Гэта сведчыць аб тым, што Тун Хуэй навёў парадак у павеце.
    Акрамя таго, падчас службы Тун Хуэя павет Буцісянь часта цярпеў ад нападаў тыграў. Пасля таго як Тун Хуэй узначаліў па-вет, ён прыдумаў, як прагнаць тыграў, і прымусіў іх сысці ў горы. Неўзабаве ў павеце наступіў парадак. Аўтар «Гісторыі дынастыі Позняй Хань» Фань Е так ухваліў гэты ўчынак: «Адзін чалавек атрымаў любоў [народа], у тысячах дамоў граюць струны». Што значыць «Адзін чалавек атрымаў любоў [народа]»? Добры чы-ноўнік можа заслужыць прыязнасць народа, выклікаць радасць у многіх людзей. Росквіт альбо заняпад палітычнай улады за-лежыць ад настрою народа, а той, у сваю чаргу, — ад дзеянняў улады.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй за тлумачэнне, прафесар Ван Ліцянь.
    Калі гэта маглі зрабіць чыноўнікі ў старажытнасці, то сучасныя кіраўнікі КПК тым болей павінны дасягаць падобных вынікаў. Таму генеральны сакратар патрабуе ад парткамаў усіх ступеней, каб шчасце народа зрабілася найвялікшым вынікам палітычнай дзейнасці, каб думкі ўлады супадалі з думкамі людзей, турботы су-падалі з іх іурботамі. Давайце паслухаем тлумачэнне прафесара Го Цзяньніна наконт стаўлення генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна да народа.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
    Чаму трэба працаваць дзеля народа? Бо «Кіраўніцтва дасягне росквіту тады, калі буцзе адпавядаць імкненням народа», трэба, каб шчасце народа зрабілася найвялікшым вынікам палітычнай дзейнасці.
    Калі мы кажам, што сэрца павінна быць сэрцам народа і біцца з ім ва ўнісон, можна ўзгадаць Цзяа Юйлу як найбольш адметны, найбольш узорны і кранальны прыклад. Усе ведаюць пра жыццё
    18
    Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
    Цзяа Юйлу. Калі генеральны сакратар Сі Цзіньпін каза^ што най-вышэйшая каштоўнасць — гэта народ, а асноўная мэта нашай пар-тыі — усімі сіламі душы служыць людзям, ён шмат разоў узгадваў пра Цзяа Юйлу. Усе мы ведаем верш «Памяць аб Ну Цзяа», частку «Узгадваю Цзяа Юйлу», які Сі Цзіньпін напісаў у 1990 годзе, калі за访маў пасаду сакратара гаркама Фучжоу10. Радкі «Жыццё — гэта дзюна, і смерць — гэта дзюна», «Служыць чыноўнікам адзін тэр-мін, прынесці шчасце аднаму краю» цалкам выяўляюць мэту сама-адцанага служэння нашай партыі народу.
    7 лютага 1966 года агенцтва Сіньхуа перадало напісаны Му Цынам і іншымі аўтарамі твор «Цзяа Юіілу — прыклад сакратара парткама павета». Калі Сі Цзіньпін вучыўся ў сёмым класе (пер-шым класе сярэдняй школы), настаўнік па палітычнай ідэалогіі прачытаў вучням гэты артыкул. Калі настаўнік чытаў, некалькі ра-зоў ад хвалявання ў яго зрываўся голас і нястрымна ліліся слёзы. Вучні не змаглі ўтрымацца ад слёз. Прыклад таварыша Цзяа Юйлу глыбока захапіў і паўплываў на Сі Цзіньпіна.
    Калі Сі Цзіньпін працаваў у правінцыі Чжэцзян, ён пад псеўдані-мам Чжэ Сінь выдаў 232 артыкулы, у якіх адказаў на найбольш важныя для людзей пытанні.
    Акрамя таго, генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначаў, што шчасце народа — гэта найлепшы вынік палітычнай дзейнасці, не-абходна, каб улада думала пра людзей, жыла іх турботамі, зрабіла жыццё людзей больш шчаслівым. Як мы бачым, генеральны са-кратар ясна выказвае думку, што найбольшае дасягненне ўлады — шчасце народа, менавіта гэта і ёсць пазіцыя кіраўнікоў КПК новай эпохі ў дачыненні да вынікаў палітычнай дзейнасці, іх погляды на народ і сістэму каштоўнасцей.
    А зараз я хачу пагаварыць з нашымі гледачамі з залы, паслухаць, што яны думаюць пра пытанне народнага дабрабыту.
    Глядач:
    Добры дзень, настаўнік Го, я — студэнт Пекінскага ўніверсітэ-та. Сёлета я завяршаю навучанне ва ўніверсітэце, і зараз мяне больш за ўсё турбуе пытанне працаўладкавання. Што Вы мо-жаце параіць, якія ёсць новыя магчымасці альбо патрабаванні? Дзякуй.
    ю
    Фучжоу адміністратыўны цэнтр правінцыі Фуцзянь.
    19
    Перадача 1
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
    Так, гэта вельмі важнае пытанне. Я хачу адказаць не толькі аса-біста Вам, але і ўсім прысутным студэнтам, якія хутка скончаць універсітэт. 3-за абмежаванасці часу я скажу толькі некалькі слоў. Перспектывы і лёс кожнага чалавека неразрыўна звязаныя з пер-спектывамі і лёсам Радзімы, таму мы павінны ўзяць на сябе гіста-рычны абавязак узмацнення краіны.
    Каб праводзіць працу па паляпшэнні жыцця народа, неабходна ства-рыць урад, які буцзе арыентаваны на задавальненне патрэб народа. Напрыклад, калі некаторыя міністэрсгвы і ведамствы выносяць пра-панову неабходна адразу брацца за працу. Калі мясцовыя ўлады вы-носяць прапанову лепш за ўсё не хадзіць доўга па кабінетах. Калі лю-дзей не будуць прымушаць абіваць парогі, а праца чыноўнікаў зробіц-ца больш эфектыўнай, народ буцзе жыць нашмат лягчэй і спакайней.
    7 сакавіка 2018 года генеральны сакратар Сі Цзіньпін, выс-тупаючы на першай нарадзе з дэлегатамі правінцыі Гуандун 13-й сесіі УСНП, падкрэсліў, што КПК змагаецца за шчасце наро-да. Калі народ у чымсьці не будзе шчаслівы, не будзе задаволены, то мы будзем прыкладаць усе намаганні для вырашэння менавіта гэтага пытання, каб толькі пазбавіць людзей ад турбот.
    Паглядзіце, імкнуцца да шчасця народа як найлепшага палітыч-нага дасягнення, усімі сродкамі вырашаць праблемы людзей — гэта і ёсць сутнасць канцэпцыі «народ — гэта цэнтр», менавіта ў гэтым наша пазіцыя ў дачыненні да народа, да пачуццяў людзей. Адчуванне дасягнення, шчасця, бяспекі — гэта найлепшы паказ-чык эфектыўнасці нашай працы.
    Такім чынам, як нам максімальна рэалізаваць на практыцы кан-цэпцыю развіцця «народ — гэта цэнтр»? Давайце паслухаем пра-мову генеральнага сакратара.
    20
    Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
    3.	Якім чынам трэба служыць народу?
    Сі Цзіньпін
    «У справах, карысных для народа, важная кожная дробязь; у справах, шкодных для народа, любую дробязь трэба вы-караняць». Сэнс гэтага выраза ў тым, што любая дробязь набывае вялізнае значэнне, калі гэта справа, карысная для народа, а ў тым, што кепска, нельга дапускаць ніводнай, на-ват самай дробнай праявы.
    Гісторыя — гэта кніга, якую піша народ, і любы поспех залежыць ад народа. Толькі пры ўмове таго, што мы будзем мець глыбокія карані, будзем цвёрда абапірацца на народ, толькі так мы зможам атрымаць невычэрпную моц і ісці на-
    перад, нягледзячы ні на якія перашкоды.
    
    Вядучы Кан Хуэй:
    У гэтай прамове генеральны сакратар цытуе радкі з класічнага твора: «У справах, карысных для народа, важная кожная дробязь; у справах, шкодных для народа, любую дробязь трэба выкара-няць». Адкуль узятыя гэтыя радкі? Што яны азначаюць? Просім патлумачыць прафесара Ван Ліцюня.
    Каментатар класічных тэкстаў Ван Ліцюнь:
    Гэтыя радкі ўзятыя з твора славутага кніжніка11 эпохі Цын Вань Сыда. У яго ёсць кніга «Чжоу гуань бянь фэй» («Аспрэчванне ня-правільных [тлумачэнняў] чжоўскіх чыноўнікаў»). У частцы «Цянь гуань» («Найвышэйшы чыноўнік») і сустракаюцца гэтыя два рад-кі. Любая дробязь важная, калі гэта справа, карысная для народа, а любую дробязь, якая чыніць шкоду для народа, трэба прыбіраць. Інакш кажучы, адно трэба ўзмацняць, а другое — выдаляць!
    Каб патлумачыць такую пазіцыю, можна ўзгадаць знакаміты прыклад з гісторыі пра чалавека, якога звалі Лю Чун. Ён служыў чыноўнікам і вельмі любіў народ. Усе справы, якія ішлі на карысць народу, ён рабіў і адмаўляўся ад тых спраў, якія маглі чыніць люд-зям нейкую шкоду. Таму ён выклікаў вялікую сімпатыю ў жыхароў тых мясцін.
    11 Кніжнік спецыяліст па вывучэнні кананічных кніе
    21
    Перадача 1
    Спачатку ён узначальваў акругу Гуйцзі, а пасля з-за таго, што ён вы-датна працавау яго накіравалі ў цэнтральны ўрад. Кажуць, перад тым, як ён з'еха弘 адзін са старых вяскоўцаў даў яму на дарогу сто юаней.
    Калі той стары ўбачыў Лю Луна, ён сказаў: «Раней, калі тут служылі іншыя чыноўнікі, цэлыя ночы было чуваць, як брэшуць сабакі, а цяпер, пасля некалькіх гадоў вашай службы, уначы заў-сёды ціха. Людзі цяпер жывуць нашмат спакайней. Зараз Вы з^зд-жаеце, і мы хочам Вам аддзячыць. Мы не можам Вас затрымлі-ваць, і хоць такім чынам выкажам наша добрае стаўленне да Вас». Вельмі расчулены, Лю Лун сказаў: «Я не магу прыняць такі пада-рунак. Давайце зробім вось што: я вазьму толькі адзін фэнь». Гэта гісторыя пра Лю Луна, вядомага як «начальнік аднаго фэня». Калі добра абдумаць, гэты фэнь увасабляе незлічонае багацце, сімвалі-зуе поўную самаадданасць у справе служэння народу, недапуш-чальнасць злоўжывання народнымі сродкамі.