Простыя словы збліжаюць людзей
цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна
Выдавец: Восточная культура
Памер: 256с.
Мінск 2023
Вядучы Кан Хуэй:
Дзякуй, прафесар Ван Ліцюнь. Спадар Го, мы ўвесь час кажам, што гісторыя — гэта люстэрка. Як Вы лічыце, мяркуючы па тым, што рас-павёў насгаўнік Ван, што мы можам убачыць у люстры мінулага?
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Так, гісторыя — гэта люстэрка. Таму шырокія народныя масы, а таксама наша моладзь і партыйныя кадры павінны вывучаць і ведаць гісторыю, у тым ліку гісторыю кітайскай цывілізацыі, якой некалькі тысяч гадоў, ведаць гісторыю нашай партыі і краі-ны. Перайманне мудрасці і досведу ў сферы кіравання дзяржавай зробіць яшчэ лепшы ўнёсак у развіццё грамадства і краіны.
Вядучы Кан Хуэй:
Сапраўды, кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ, кропля за кропляй адкрываецца мне першасны запавет.
Якія асноўныя задачы нам трэба выканаць сёння, каб ажыцця-віць імкненне людзей да лепшага жыцця? Дадзім слова прафесару Го Цзяньніну.
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Го Цзяньнін:
Як можна служыць народу? Імкненнем да паляпшэння жыцця народа, большай колькасцю спра% карысных для людзей.
22
Кожная гадінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
Сацыялізм з кітайскай спецыфікай увайшоў у новую стадыю развіцця, асноўныя супярэчнасці кітайскага грамадства ўжо пе-райшлі ў супярэчнасць паміж імкненнем да павышэння ўзроўню жыцця людзей і нераўнамерным развіццём краіны. Як адпавя-даць гэтай трансфармацыі? На сённяшні дзень асабліва важная праца вядзецца ў сферы ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства.
Генеральны сакратар Сі Цзіньпін зрабіў шмат важных выказван-няў наконт гэтага. Напрыклад, «рэальная дапамога бедным, дапа-мога сапраўды бедным», «адрасная дапамога бедным, кропкавыя меры па ліквідацыі беднасці», «усебаковая пабудова сярэднеза-можнага грамадства павінна ахопліваць усіх без выключэння, на шляху да сумеснай заможнасці ніхто не павінен адставаць».
Канцэпцыя «адраснай дапамогі бедным» упершыню была прапа-наваная Сі Цзіньпінам падчас паездкі ў вёску Шыбадунцунь. Яшчэ ён адзначыў, што нельга дапускаць паказальнасці, выкарыстання свайго службовага становішча ў асабістых мэтах, тады адрасная дапамога бедным абавязкова дасць вынікі. Няхай адрасная дапамо-га бедным у вёсцы Шыбадунцунь зробіцца прыкладам, якім можна актыўна карыстацца і далей распаўсюджваць.
У пытанні пабудовы сярэднезаможнага грамадства, перш за ўсё, трэба звяртаць увагу на праблемы насельніцтва сельскай мясцо-васці. Сі Цзіньпін сказа^ што да 2020 года мы выканаем абяцан-ні па вырашэнні праблемы беднасці ў сельскай мясцовасці, што гэта наш абавязак. Прамовіўшы гэта, ён асабліва вылучыў словы «выканаем абяцанні». Да 2020 года ад беднасці павінны пазбавіцца дзясяткі мільёнаў людзей, ярлыкі «бедных раёнаў» павінны быць знятыя. Давайце ўсе разам возьмемся за працу, каб завяршыць вялікую справу, якая мае такое важнае значэнне для кітайскай на-цыі і ўсяго свету.
Адрасная дапамога бедным, кропкавыя меры па ліквідацыі бед-насці, усебаковая пабудова сярэднезаможнага грамадства канцэнт-равана ўвасобілі ідэалогію развіцця Сі Цзіньпіна, у падмурку якой знаходзіцца канцэпцыя «народ — гэта цэнтр».
Гэта канцэпцыя адлюстроўвае асноўны змест і яскравую асаб-лівасць сацыялізму з кітайскай спецыфікай новага пакалення. Гэта вельмі змястоўная і глыбокая ідэалогія, якой уласцівы надзвычай каштоўныя думкі. Напрыклад, «рабіць гістарычную справу з апо-рай на народ, весці народ да цудоўнага жыцця», «кірунак народа да цудоўнага жыцця — гэта мэта нашай барацьбы», «шчасце наро-
23
Перадача 1
да — найбольшае дасягненне ўлады», «эпоха — гэта экзаменатар, мы — студэнты, а народ — назіральнік».
Нам трэба цвёрда засвоіць наказ генеральнага сакратара, каб ідэалогія развіцця была цалкам рэалізаваная ва ўсіх сферах жыц-ця грамадства, у тым ліку палітыкі рэформ і адкрытасці. Трэба шанаваць народ, вучыцца ў народа, радавацца яго радасцямі, тур-бавацца яго турботамі, увесь час дыхаць адным подыхам з наро-дам, жыць з ім адным жыццём, каб нашы сэрцы біліся ва ўнісон з сэрцамі людзей. Калі мы дадзім народу добры адказ на экзаме-не, то распачнём новую частку цудоўнага жыцця народа ў новую эпоху!
Вядучы Кан Хуэй:
Вялікі дзякуй нашым гасцям, ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і ка-ментатару класічных тэкстаў. Напрыканцы праграмы давайце яшчэ раз узгадаем класічныя творы, якія цытуе генеральны сакратар Сі Цзіньпін, і зноў адчуем непаўторнае хараство ідэалогіі сацыя-лізму з кітайскай спецыфікай новага пакалення!
Фан Лян
Дэкламуе тэксты Фан Лян:
Чжэн Баньцяа.
«Малюю бамбук у мястэчку Шучжун павета Вэйсянь
і дарую дзядзьку няньбо, вялікаму чжунчэну Баа Ко»
Ляжу ў ямэне, слухаю шоргат бамбукавага лісця, Мне падаецца, што гэта стогны людзей.
Хоць мы ўсяго толькі дробныя чыноўнікі павета ды акругі,
Але кожная галінка, кожны лісток
нагадваюць пра народ.
Сі Цзіньпін.
«Думкі пра Ну Цзяа», частка «Узгадваю Цзяа Юйлу»
Душа ляціць на дзесяць тысяч лі12, вярнуцца спадзяецца на гэтую раку, да гэтае гары, на гэтую зямлю. Няўжо народ не любіць добрага кіраўніка? Слёзы цытры робяцца дажджом. Жыццё — гэта дзюна, і смерць — гэта дзюна, бацькі звязваюць нараджэнне і смерць. На захадзе сонца снег нагадвае шэрань, пачуцці героя нельга змяніць.
12 Лі адзінка вымярэння адлегласці, роўная 0,5 км
24
Кожная галінка, кожны лісток нагадваюць пра народ
Месяц свеціць так ясна, зусім як у мінулым, ноч за ноччу прахо-дзяць у думках пра спадара. Шлях такі доўгі, такі бязмежны, у абодвух рукавах гуляе свежы вецер. Праслужыць адзін тэрмін, зрабіць шчаслівым адзін край, увасобіўшы ўсе мары. Мы нібы ма-ленькія кроплі, але можам зрабіцца бяскрайнім блакітам.
25
ПЕРАДАЧА 2.
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
Асноўныя тэмы выпуску:
1. Значэнне народнага дабрабыту
2. Росквіт дабрадзейнасці народа
3. Як атрымаць падтрымку людзей
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
Тэма гэтага выпуску гучыць так: «Імкненне народа да цудоўнага жыцця — мэта нашай барацьбы». Я выбраў для гэтай праграмы такія выказванні Сі Цзіньпіна: «У кіраванні дзяржавай асновай служаць ін-тарэсы народа», «Бачыш дабро, падыходзь бліжэй, маеш недахопы, змяняйся», «Вада можа несці човен, а можа яго патапіць», каб з не-калькіх бакоў — значэнне народнага дабрабыту, росквіт дабрадзей-насці народа, падтрымка народа — разгледзець погляды генеральнага сакратара. Выразы «трэба даць простым людзям магчымасць сумесна спажываць вынікі палітыкі рэформ і адкрытасці і атрымаць ад яе яшчэ больш рэальнай карысці, даць людзям яшчэ мацнейшае адчуванне дасягнення, бяспекі і шчасця», «вучыць людзей з дапамогай дабра-дзейнасці, развіваць і рэалізоўваць сістэму базавых сацыялістычных каштоўнасцей», «падтрымка з боку народа — гэта самая надзейная апора партыйнай улады, ад сімпатый альбо антыпатый людзей за-лежыць пытанне самога існавання партыі» раскрываюць старажыт-ную ідэалогію гуманнага кіравання і інавацыйныя трансфармацыі марксісцкай канцэпцыі народа.
Вядучы Кан Хуэй
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе (прафесар Цэнтральнай пар-тыйнай школы КПК)
Каментатар класічных тэкстаў Чжаа Дунмэй (прафесар Пекінскага ўніверсітэта)
Спецыяльны госць Гаа Шэнчжы (жыхар вёскі Чжаацзяхэцунь паве-та Яньчуань правінцыі Шэньсі)
Дэкламуе класічныя тэксты Чжу Вэйдун
29
Перадача2
Кан Хуэй
У кітайскай
Вядучы Кан Хуэй:
Усім добры дзень! Вітаю ўсіх на спецвыпу-ску «Простыя словы збліжаюць людзей — цы-таты з выказванняў генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна» з цыкла праграм «Лекторый». Мяне завуць Кан 冲эй.
Перш за ўсё, вітаю гасцей нашай праграмы — студэнтаў з Пекінскага ўніверсітэта кітай-скай медыцыны і Пекінскага авіякасмічнага ўніверсітэта.
традыцыйнай культуры, асабліва ў канфуцыян-
стве, заўсёды вылучалася паняцце «жэнь». «Жэнь» — гэта лю-боў да людзей, якая выяўляецца і ў клопаце кіраўніка дзяржавы пра народ, і ва ўвазе да гарманічных стасункаў паміж людзьмі ў працэсе сацыяльнага развіцця. Таму на працягу тысячагод-дзяў канфуцыянскае паняцце «жэнь» і ідэя гуманнага кіраван-ня служылі адмысловым падмуркам традыцыйнай палітычнай культуры Кітая.
Сярод ідэй Сі Цзіньпіна наконт кіравання дзяржавай важнае значэнне мае традыцыйная ідэя гуманнага кіравання, якая прай-шла цераз шматлікія творчыя трансфармацыі і стадыі інавацый-нага развіцця. Таму асноўным пытаннем, якое мы разгледзім падчас сённяшняй перадачы, з'яўляецца канцэпцыя «гуманнага кіравання».
А цяпер давайце павітаем ідэалагічнага інтэрпрэтатара, прафеса-ра Цэнтральнай партыйнай школы ЦК КПК спадара Ван Цзе.
Ван Цзе
Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
Пасля XVIII з'езда партыі генеральны сакра-тар Сі Цзіньпін выступіў з шэрагам важных прамоў. Я хачу абмеркаваць тры пытанні, якія вынікаюць з выказванняў генеральнага сакрата-ра, непасрэдна звязаныя з традыцыйнай кітай-скай культурай:
1. Значэнне народнага дабрабыту.
2. Росквіт дабрадзейнасці народа.
3. Як атрымаць падтрымку людзей.
Зараз мы абмяркуем першае пытанне — значэнне народнага дабрабыту.
зо
Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
Першасная мэта і місія КПК у тым, каб дапамагчы людзям у іх імкненні да шчаслівага жыцця, да адраджэння кітайскай нацыі. Вядома, жыць добра ды шчасліва цалкам магчыма, але спачатку неабходна вырашыць найбольш актуальныя пытанні, якія больш за ўсё турбуюць людзей; увасобіць шэраг мер, якія маюць дачыненне да палітычнай сістэмы і нарматыўнай базы. Адным словам, трэ-ба даць простым людзям магчымасць сумесна спажываць вынікі палітыкі рэформ і адкрытасці і атрымаць ад яе яшчэ больш рэаль-най карысці, даць людзям яшчэ мацнейшае адчуванне дасягнення, бяспекі і шчасця. Давайце паслухаем, што кажа генеральны сакра-тар Сі Цзіньпін на гэты конт.
1. Значэнне народнага дабрабыту
Сі Цзіньпін
«Кіраванне народам патрабуе няспыннай працы, а інта-рэсы народа павінны быць у цэнтры». Ідэалогія развіцця, заснаваная на канцэпцыі «народ — гэта цэнтр» — зусім не абстрактная альбо недасягальная канцэпцыя, якая не вы-ходзіць за межы тэорыі, наадварот; яна павінна быць рэалі-заваная ў кожнай сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Неабходна прытрымлівацца дамінуючай ролі народа, не ад-ступаць ад кірунку, які прывядзе народ да шчаслівага жыц-ця, рэалізоўваць, абараняць і развіваць карэнныя інтарэсы самых шырокіх народных мас, развівацца дзеля народа, у сваім развіцці абапірацца на народ, працаваць дзеля таго, каб людзі маглі сумесна спажываць вынікі развіцця.