• Газеты, часопісы і г.д.
  • Простыя словы збліжаюць людзей цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Простыя словы збліжаюць людзей

    цытаты з класікі ў прамовах генеральнага сакратара Сі Цзіньпіна

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 256с.
    Мінск 2023
    77.55 МБ
    Звернемся да апісання таго перыяду. Выпраўляцца ў дарогу ў той час не гразіла ніякай небяспекай. Па дарозе не было ні рабаўнікоу ні нейкіх перашкод для руху. У турмах часта было пуста, бо злачын-ствы здараліся вельмі рэдка. На пашы пасвіліся каровы і авечкі. Калі лкздзі выходзілі з дамо^ то дзверы не замыкалі. Некалькі гадоў за-пар быў добры ўраджай, таму зерне каштавала вельмі мала: адзін доу27 можна было набыць усяго за тры-чатыры медзякі. Падчас па-дарожжа з Чан^і28 ў Ліннань29, з правінцыі Шаньдун да марскога ўзбярэжжа, можна было не браць з сабой правізію, па дарозе можна было набыць і ежу, і ўсе неабходныя рэчы. Калі падарожнікі праход-зілі праз вёскі правінцыі Шаньдун, сяляне прымалі іх вельмі гасцін-на, а на дарогу давалі з сабой ежы. Так апісвалі людзі эпохі Тан пе-рыяд кіравання «Чжэньгуань». Калі казаць пра моц дзяржавы, у той час краіна была не настолькі моцнай, як у перывд позняй Суй, але
    25 Чжэньгуань дэвіз кіравання танскага імператара Тай-цзуна ў 627-649 г「
    26 Кайюань дэвіз кіравання танскага імператара Сюань-цзуна ў 71^-741 гг.
    27 Прыблізна 10,35 л.
    28 Тагачасная сталіца Кітая.
    29 Маюцца на ўвазе правінцыі Гуандун і Гуансі.
    41
    Перадача2
    жыццё тады вызначалася гармоніяй, спакоем і хараством. У той час народ можна было параўнаць са спакойным морам пад блакітным небам, якое несла наперад карабель дынастыі Тан. «Вада можа несці човен, а можа яго патапіць». Адзін-два чалавекі — гэта вельмі мала, але калі народ збіраецца разам, то пераўтвараецца ў вырашальную моц, якая абумоўлівае росквіт альбо пагібель краіны.
    Вядучы Кан Хуэй:
    «Вада можа несці човен, а можа яго патапіць»: вада мае вялізную моц, і кіраўнікам неабходна праводзіць гуманную палітыку, выка-рыстоўваючы гэтую моц на карысць.
    Цяпер мы заўсёды падкрэсліваем, што галоўны дэвіз нашай пар-тыі — прыкладаць усе намаганні для служэння народу. Каб людзі маглі жыць лепей, трэба пазбавіць іх ад турбот і задаволіць іх ас-ноўныя патрэбы. Якім чынам можна дабіцца падтрымкі народа? Якія важныя рэчы Сі Цзіньпін казаў на гэты конт? Папросім раска-заць прафесара Ван Цзе.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Падтрымку народа можна атрымаць, толькі няспынна паляпшаю-чы яго матэрыяльны дабрабыт. Гэта дыялектыка. Таму генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзнача^ што павышэнне ўзроўню жыцця людзей стымулюе іх усебаковае развіццё. Прызнанне народа — най-вышэйшая ўзнагарода, давер народа ——найвялікшая падтрымка.
    Інакш кажучы, падтрымку народа гарантуюць шчырая любоў і рэальныя дзеянні.
    Гледачы падымаюць рукі, якія ў вас пытанні? Калі ласка.
    Глядач:
    Добры дзень, настаўнік Ван. Вы толькі што казалі аб пытанні народнага дабрабыту, аб тым, што мы павінны павышаць узровень жыцця насельніцтва, праводзіць палітыку ільгот для народа, каб людзі адчулі сябе шчаслівымі. У той жа час мы надаем вялікае значэнне навукова-тэхнічнаму развіццю краіны. Як гэта суадносіц-ца з навукова-тэхнічным развіццём краіны, акрамя таго што вык-лікае ў нашай душы адчуванне гонару?
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Гэта пытанне ўзаемасувязі паміж навукай, тэхнікай і дабрабытам насельніцтва. Якое дачыненне да нашага жыцця меў запуск спа-
    42
    Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
    дарожніка «Яагань вэйсінь» і спадарожніка сувязі некалькі гадоў таму? На самай справе, мы кажам, што ў паўсядзённым жыцці ніх-то не можа абысціся без дасягненняў навукі і тэхнікі, правільна? Нашы смартфоны, сістэма распазнавання твара% пракат ровара% электрамабілі, хуткасныя цягнікі — усё мае ў сваёй аснове навуко-ва-тэхнічныя дасягненні. Усе мы карыстаемся той хуткасцю, якую яны надаюць нашаму жыццю. Таму высокія тэхналогіі нельга раз-глядаць з пункту гледжання штохвілінных спраў, трэба глядзець у большым маштабе. Таму мы можам часова не заўважаць сувязь паміж высокімі тэхналогіямі і нашым дабрабытам, але насамрэч яны маюць непасрэднае дачыненне адно да аднаго. Гэта калі адка-заць ў некалькіх словах.
    Глядач:
    Дзякуй, настаўнік.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Толькі што мы казалі пра дабрабыт насельніцтва. Для таго, каб вырашыць праблему народнага дабрабыту, неабходна ўвесь час павышаць узровень жыцця людзей. Калі таварыш Сі Цзіньпін у маладосці рабіў простую працу, ён сваімі канкрэтнымі ўчын-камі здабыў шырокую падтрымку народа. Калі ён працаваў у пра-мысловай брыгадзе ў вёсцы Лянцзяхэ, ён восем месяцаў жыў у іншай вёсцы ——Чжаацзяхэ. На працягу васьмі месяцаў ён у ас-ноўным займаўся адміністратыўнай працай, акрамя таго, разам з жыхарамі вёскі будаваў гаць, тэрасавыя палі, саджаў лес. У сэр-цах мясцовых жыхароў таварыш Сі Цзіньпін пакінуў вельмі глы-бокае ўражанне.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Так, як казаў спадар Ван Цзе, у тыя гады, калі Сі Цзіньпін во-сем месяцаў жыў у вёсцы Чжаацзяхэ правінцыі Шэньсі, ён пакінуў вельмі глыбокія ўражанні ў душах людзей. На гэтую праграму мы запрасілі спадара Гаа Шэнчжы, мудрага і паважанага жыхара вёскі Чжаацзяхэ горада 只н'ань павета Яньчуань правінцыі Шэньсі. Давайце павітаем яго.
    Спадар Гаа, добры дзень!
    43
    Перадача2
    Гаа Шэнчжы
    Спецыяльны госць Гаа Шэнчжы:
    Добры дзень!
    Вядучы Кан Хуэй:
    У тыя гады сярод моладзі, якую накіравалі працаваць у вёску, быў таварыш Сі Цзіньпін, які назаўсёды запомніўся жыхарам вёскі. Я чуў пра гісторыю, якую часта распавядаюць у вёсцы Чжаацзяхэ. Гэта гісторыя вядомая пад назвай «Добры хлопец», так?
    Спецыяльны госць Гаа Шэнчжы: Так.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Ці можаце Вы расказаць пра гэта?
    Спецыяльны госць Гаа Шэнчжы:
    Усё было так: дзядуля Пін Цзюньдэ на сваім полі хацеў пасеяць тытунь, таму вёз тачку тытуню на поле.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Ён сеяў тытунь.
    Спецыяльны госць Гаа Шэнчжы:
    Так. Калі ён вяртаўся з поля, цягнуў тачку, цягнуў і трошкі стаміў-ся, яму тады ўжо было больш сямідзесяці гадоў. У той момант да яго падышоў хлопец. Хлопец сказаў: давайце я вам дапамагу. Хутка ўзяўся за тачку і пацягнуў. Так удваіх яны памалу цягнулі тачку. Дзядуля Пін кажа: «Не пазнаю, хто ты такі». Хлопец адказвае: «Маё прозвішча Ci, а завуць мяне Цзіньпін, я з прамысловай бры-гады». Тады дзядуля Ма кажа: «Прозвішча Сі вельмі рэдкае, мала каго так завуць. Вось толькі Сі Чжунсюнь, што на поўначы правін-цыі Шэньсі праводзіў рэвалюцыйную барацьбу з Лю Чжыданем, у яго было прозвішча Сі». Хлопец адказвае: «Сі Чжунсюнь — мой бацька». Тады дзядуля Пін кажа: «Ты добры хлопец».
    Вядучы Кан Хуэй:
    Як вядома, дзе 6 ні быў таварыш Сі Цзіньпін, усюды лнздзі яго вельмі падгрымлівалі, абаранялі, хацелі з ім працаваць. А ўсё таму што ён заў-
    44
    Просты народ як аснова кіравання дзяржавай
    сёды дбаў пра справы лкдзей, дапамагаў ім у працы, таму і атрымліваў падтрымку народа. Гэта і ёсць гісгорыя пра «добрага хлопца». Да сён-няшняга дня генеральны сакратар Сі Цзіньпін, як і раней, падгрымлівае лнздзей у іх справах. Шчыра дзякуем спадару Гаа за аповед, дзякуй Вам.
    Кітайскі народ надзвычай просты. Калі шчыра і самааддана дапа-магаць людзям у іх справах, абавязкова атрымаеш іх высокую адзна-ку Часам гэтая высокая адзнака ўвасабляецца ў адным просгым сло-ве — «добра»! Атрымаць такую адзнаку вельмі няпроста. Як казаў Сі Цзіньпін, галоўны паказчык, які адлюсгроўвае адзнаку ўсёй працы, служыць тое, абараняем мы народ, ці ўхваляем яго, ці радуем яго, ці абяцаем яму. Як жа мы павінны працаваць, каб адпавядаць такім важ-ным патрабаванням? Давайце паслухаем адказ прафесара Ван Цзе.
    Ідэалагічны інтэрпрэтатар Ван Цзе:
    Толькі што мы пачулі азначэнне, якое даў Сі Цзіньпіну спадар Гаа: добры хлопец. На самай справе гэта шчырая адзнака, якая ідзе з глыбіні душы простых людзей. Несумненна, гэта і ёсць найвышэй-шая адзнака. Залаты і срэбраны кубкі горш за добрае імя, залаты і срэбраны медалі не могуць параўнацца з ухваленнем ад простага народа. Паміж небам і зямлёй ёсць шалі, а супрацьвагай выступае народ. Інтарэсы народа вышэй за ўсё, а лкздзі больш за ўсё імкнуцца да ажыццяўлення мэт барацьбы КПК. Улада працуе для таго, каб палепшыць жыццё людзей. Неабходна на першае месца паставіць жыццё народа, імкненне людзей да шчасця зрабіць асноўнай зада-чай, служэнне народу — асноўным дэвізам, каб праз выдатнае жыц-цё ліодзей дасягнуць вялікага росквіту кітайскай нацыі.
    Вядучы Кан Хуэй:
    Дзякуй ідэалагічнаму інтэрпрэтатару і каментатару класічных тэкс-таў за такія грунтоўныя тлумачэнні. На нашым сённяшнім шляху мы па-ранейшаму насычаемся пажыўнымі рэчывамі кітайскай кулыуры, якая назапашвала сваё багацце ў зацятай барацьбе на працягу пяці тысячагодцзяў. У прамовах, артыкулах, выступленнях генеральнага сакратара пасгаянна сустракаецца выраз «У кіраванні дзяржавай ас-новай служаць інтарэсы народа». Народ заўсёды быў і застаецца ас-ноўным клопатам Сі Цзіньпіна. Ha XIX з'ездзе КПК паняцце «народ» узгадвалася 203 разы, і адзін гэты факт ужо сведчыць пра тое, якое вялізнае значэнне ён мае для генеральнага сакратара. Напрыканцы праграмы давайце яшчэ раз узгадаем радкі з класічных твора^ зноў пранікнемся іх чуллівай атмасферай і глыбокім змесгам.
    45
    Перадача2
    ВэйДун
    Дэкламуе класічныя тэксты Вэй Дун:
    «Лаа-цзы» (урывак) «Прамудры не мае пастаяннага сэрца»
    Яго сэрца складаецца з сэрцаў народа.
    Добрым я раблю дабро, і нядобрым таксама раблю дабро.
    Так і выхоўваецца дабрадзейнасць.
    Шчырым я верны, і крывадушным таксама верны.
    Так і выхоўваецца шчырасць.
    Фань Чжун'ян. «Нататкі аб Юэянскай вежы» (урывак)
    Я спрабаваў знайсці погляды гуманнага чалавека, магчыма, яны адрозніваюцца ад іншых, чаму так?
    Яны радуюцца не матэрыяльным рэчам, гаруюць не аб сабе.
    На высокіх пасадах яны дбаюць пра народ.
    Тыя, хто не займаюць пасады, дбаюць пра імператара.
    Аднолькавыя турботы і ў палацы, і ў полі.
    У такім разе, калі ж радавацца?
    Абавязкова трэба сказаць: «Першым сумуй пра бяду ў Паднябеснай, апошнім радуйся яе радасцям».
    Юй Цянь30.
    «Прысвячаю каменнаму вуглю»
    Прабіваю пласты зямлі, каб здабыць каменны вугаль,
    Ён мае ў сабе невычэрпныя крыніцы цяпла, а ў сэрцы хавае бяздонную глыбіню любові.
    Мякка загарэўся агонь, нібы дыхнула вольным вясновым ветрам, Зыркае полымя шугае ў пячы, разбурае цемру начнога неба.
    Выраб званоў і трыножнікаў цалкам залежыць ад нараджэння першаснай моцы.
    Руда хоць і знікла, але па-ранейшаму захоўвае вернасць.