Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
У ДОБРЫ ШЛЯХІ
He ведаю, як каму, а мне вельмі балюча становіцца на сэрцы, калі бачу пакінутыя птушыныя гнёзды. Але не тыя, якія даводзіцца сузіраць у познюю восень, калі іхнія гаспадары падаліся ў далёкія і цёплыя краі, каб правесці там зіму. Канешне, самотліванеспакойна становіцца і пры сузіранні іх, аднак цяплее ў душы пры згадцы, што прыйдзе вясна і крылатыя падарожнікі зноў вернуцца да свайго жытла. Ды ёсць іншыя гнёзды — забытыя назаўсёды. Ад іхняй маўклівасці і нейкай смяротнай сцішанасці не па сабе становіцца ўвесну, калі наўкола паступова ўсё пачынае буяць, квітнець, набірацца сілы, а птушкі даводзяць да ладу старыя гнёзды і робяць новыя. Да гэтых жа ніхто не ляціць, бо іхнія насельнікі хутчэй за ўсё загінулі ў дарозе: ці тады, калі імкнуліся на поўдзень, напалоха>ыя халадамі, што набліжаліся, ці калі спяшаліся назад у прадванні хуткага спаткання з Радзімай, а магчыма, напаткала іх каянебудзь іншая бяда альбо падсцерагла смерць, што рана позна абавязкова прыходзіць да ўсяго жывога, калі век, ад'зены яму Богам, канчаецца.
Яшчэ больш балюча пры сузіранні колішніх сядзіб: разбуіых некалі магутных замкаў і велічных палацаў зарослых замі крапасных рвоў і абмялелых сажалак, на хвалях якіх йсь пагойдваліся лодкі, у якіх закаханыя пры святле месяца рызнаваліся ў сваіх пачуццях і кляліся адно аднаму ўсё жыц. быць разам.
Ды зусім невыносна цяжка пры наведванні мясцін, дзе — 'бра ведаеш — у далёкія ці больш блізкія да нас стагоддзі ылі людзі, вартыя ўдзячнай памяці нашчадкаў. Але прайшоў
3
час і тое, што акружала іх, радавала альбо засмучала, надавала ўпэўненасці ці выклікала няверу, бясследна знікла. У асобных выпадках і звестак аб іхнім жыцці амаль не засталося. Уверсе — толькі бязмежная сінеча неба, а наўкола — шырокі прастор палеткаў, што на даляглядзе зліваецца з маўклівай сцяной лесу. Можа пры гэтым быць і іншы малюнак: замест лесу ля гарызонту відаць стужка ракі ці промні сонца гуляюць у люстраной роўнядзі возера. I падаецца, што душы людзей, якія ў свой час жылі тут, усё ж разпораз вяртаюцца сюды. Яны, як тыя птушкі, некалі пакінулі свае гнёзды і ніяк не могуць без іх. Дый самі яны — тыя ж птушкі, якія разляцеліся па ўсім свеце.
Таму сваю чарговую кнігу з серыі «Гісторыя ў асобах» я так і назваў — «Птушкі з пакінутых гнёздаў».
Аўтар
САГА ПЕРШАБЫТНЫХ ГАДОЎ
Арэй і Кій
Трывожна было старому Арэю, а таму да самага рання і не заплюшчыў ён вачэй. Ды, па праўдзе кажучы, засынаць і не хацелася. I хоць пад ім ляжала мядзведжая шкура, пасцеленая на мяккія галінкі дрэў, а пад ёй яшчэ адна — ваўчыная, усё адно яму было неяк мулка, адчуваў сябе няўтульна і неспакойна. Гэтага неспакою дадаваў вецер, які дзьмуў з боку гор. Ён, праўда, быў не такі і моцны, звычайны свяжак, які найчасцей у гэтую пару — а стаяў канец вясны, што задоўжылася зза халадоў,— і прыходзіць у даліну, дзе знаходзілася стойбішча роду, які Арэй і ўзначальваў, а побач размясціліся іншыя рады, блізкія яму па крыві.
Аднак трывожыла Арэя не столькі прахалода, якую вецер прыносіў з сабой, а тое завыванне яго, што часам пераходзіла ў нейкае скуголенне, нібыта камусьці было нясцерпна балюча і ён стараўся хоць крыху суняць невыносны боль, але гэта ніяк не ўдавалася, а таму і доўжылася доўгае, працяжнае скарджанне на лёс, што і пераходзіла ў скуголенне.
Сам Арэй, праўда, на свой лёс паскардзіцца не мог, бо складвалася жыццё ў яго няблага. Яшчэ ў маленстве звярнуў на сябе ўвагу суродзічаў смеласцю і адвагай. I не толькі таму, што з’яўляўся сынам старэйшыны роду Светлагора.
Толькі сем зім мінулася з дня ягонага нараджэння, a ўжо на роўных з дарослымі хадзіў на паляванне. Рана далучаліся да гэтага няпростага занятку і іншыя дзеці, але яны, у параўнанні з Арэем, выглядалі куды слабейшымі і
5
менш упэўненымі. У яго ж быццам змалку ўсялілася нейкая невядомая сіла, якая прагнула дзеянняў.
Ягоны бацька тлумачыў гэта пасвойму:
— Нарадзіўся ты, сынку, калі навальніца была такая, якую нячаста пабачыш. Здавалася, неба з зямлёй змяшалася, а Пярун безупынку пасылаў і пасылаў свае стрэлы на зямлю.
— Але ж ён мог мяне забіць! — Спалохана азіраўся малы Арэй, нібыта яго паранейшаму падсцерагала небяспека.
— Пярун,— супакойваў бацька,— знішчае толькі тых, на каго ўгневаўся.— А так ён спрыяе людзям.
— А пры чым я? — не разумеў Арэй.
— Табе Пярун ад нараджэння надаў сілы.
Паверылі ў гэта ў родзе пасля таго, як Арэй упаляваў першага мядзведзя.
Тады таксама была вясна. I гэткая ж зацяжная, як і цяперашняя. А паколькі стаялі халады, снег доўга не раставаў, a мядзведзі, адчуваючы сябе ўтульна, не спяшаліся пакідаць бярлогі. Дарослыя добра ведалі, што іх у час спячкі лепей не чапаць, бо да таго, хто парушыў іх сон, мядзведзі асабліва лютыя. Таму трэба паляваць толькі тады, калі стомлены, размораны і галодны звер выйдзе пад першыя промні вясновага сонца і будзе адчуваць сябе слаба, бо тлушч, які назапасіў ён на зіму, даўно страціў, а пахарчавацца асабліва і няма чым.
Галаднавата было і людзям. Прыпасы ў іх таксама даўно скончыліся, а паляванне на аленяў ці ласёў, якія хаваліся ў лясах, выклікала немалыя цяжкасці, бо яшчэ шмат ляжала глыбокага снегу, які не паспеў асесці, але ўсё адно месцамі правальваўся пад нагамі. Калі пачыналіся ловы, аднаго паляўнічага майстэрства не ставала, патрабаваліся хуткасць, імгненнасць рэакцыі, асабліва калі звер цяжка паранены. А хіба пабяжыш па такім снезе?! 3 гэтай прычыны не адважваліся ісці і на дзікоў — тыя таксама мелі нораў няпросты, а выведзеныя з сябе, стралой несліся на таго, хто іх пакрыўдзіў, і тады, калі своечасова не паспеў адскочыць убок, спяшайся развітвацца з жыццём.
Але голад надаваў людзям рашучасці. Тады Светлагор і прапанаваў:
— Упалюем мядзведзя!
Ягоную прапанову ўспрынялі моўчкі — так, як дагэтуль успрымалі шмат якія іншыя, бо давяралі яму і заўсёды спадзяваліся на ягоны вялікі вопыт і жыццёвую мудрасць.
6
Па выразу твараў сародзічаў Светлагор зразумеў, што яны хоць адразу гатовы ісці да бярлогі, якая знаходзілася ў паўдня хады ад стойбішчаў — яе запрыкмецілі яшчэ на схіле восені, калі заўважылі, як адзін з мядзведзяў, разпораз азіраючыся, нібыта лоўчы, які баіцца нечаканага нападу звера, падшукваў сабе месца ў разваліне старога і тоўстага, у некалькі абхватаў дуба, які працяў сваёй стралой Пярун — тады яго, мабыць, нехта вельмі моцна ўгнявіў, бо так грымеў, праносячыся на агнявой калясніцы, што здавалася, нічога і нікога не пашкадуе на сваім шляху.
Дрэва, вырванае з карэннем, загарэлася, і калі б не дождж, які неўзабаве хлынуў суцэльным патокам — такім, што нічога вакол не было відаць, ад яго б засталіся толькі галавешкі. Аднак дубу пашанцавала, і, павалены на зямлю, ён не толькі не засох, але і змог усё ж утрымацца некалькімі каранямі за зямлю, а пасля здолеў і ажыць. Толькі гэта было ўжо не тое дрэва, што сваёй вершалінай краталася аблокаў, а велікан, які стараўся падняцца з зямлі, ды, знясілены, змораны, мусіў мірыцца са сваёй доляй і ў крыўдзе зза таго, што гэта яму ніяк не ўдаецца, у нейкай тужлівасці і асуджанасці пазіраў на наваколле, а там, дзе ён дагэтуль рос, сталася вялізная яміна, якая пакрысе пачала зарастаць, утвараючы нешта накшталт пячоры. Гэтае месца і аблюбаваў мядзведзь для зімовай спячкі.
— Трэба добра падрыхтавацца,— сказаў Светлагор.
I гэтыя ягоныя словы ўсе таксама выслухалі моўчкі, бо тое, што гаварыў ён, і так было зразумела кожнаму, але хацелася ўсім, каб неабходнасць гэтага пацвердзіў той, каму яны асабліва верылі і на каго спадзяваліся. Толькі малы Арэй не ўтрымаўся, парушыў гэтае маўчанне і запытаўся ў бацькі:
— Возьмеш з сабой?
— А як ты думаеш? — Бацька прыязна паглядзеў на свайго першынца.
— Возьмеш! — узрадаваўся Арэй.
Да палявання, як ніколі дагэтуль, рыхтаваліся асабліва старанна. Разам з усімі сур’ёзна ставіўся да ловаў і Арэй, які, хоць яму і ішоў усяго восьмы год, стараўся ні ў чым не адставаць ад дарослых. Светлагору такая клопатнасць сына падабалася, але калі Арэй папрасіў у яго дазволу ўзяць на ловы дзіду, напачатку выказаў сумненне ў мэтазгоднасці гэтага, запярэчыў:
— А ці не ранавата?
7
— Я ж дарослы! — па тым, як было прамоўлена, адчувалася, што Арэй і сапраўды адчувае сябе не па гадах дарослым і прагне засведчыць гэта.
— Дарослы, кажаш? А мы паглядзім...— Светлагор узяў дзіду і перадаў сыну: — Пакажы, на што здатны! Ці толькі гаварыць умееш?
Арэй узяў дзіду ў правую руку, прыўзняў яе, цэлячыся ў дрэва, якое расло непадалёку. Падооным чынам ён неаднойчы трэніраваўся самастойна, у адсутнасці дарослых пасылаючы вострую зброю ў якуюнебудзь, загадзя вызначаную для сябе цэль. Але, калі рабіў гэта адзін, асабліва не адчуваў цяжару дзіды. Цяпер жа, у прысутнасці бацькі, яна падалася нейкай надзіва цяжкай. Руцэ нават стала балюча, аднак Арэй, не звяртаючы на гэта ўвагі, падняў яе вышэй — рука паздрадніцку дрыжэла, і яму хацелася, каб толькі гэтага не заўважыў бацька — і з усёй сілы, ажно прыўзняўся на насках, паслаў дзіду наперад.
Дзіда — трэба ж такое здарыцца! — не патрапіла ў дрэва і поруч з ім зарылася ў зямлю.
Ад сораму Арэй не ведаў куды дзецца.
— Нічога, сынку, навучышся,— суцешыў яго бацька.
— Ды я і так умею,— запэўніў Арэй яго скрозь слёзы.
— Умееш, але не настолькі, каб з дзідай ісці на ловы.— Ён і шкадаваў сына за няўдачу, але і разумеў, што на паляванні ўсякае можа здарыцца, таму лепей не рызыкаваць.
— Вазьмі ўсё ж мяне на паляванне,— прасіўмаліў Арэй,— I дзіду дазволь з сабой узяць...
Светлагору шкада яго стала дый сынава настойлівасць спадабалася, таму нарэшце зжаліўся:
— Так і быць, толькі на ўсякі выпадак вазьмі і гэта...
Арэй убачыў вялізны нож, які звычайна бацька насіў пры сабе. Гэты нож Арэю даўно падабаўся, таму марыў і сабе прыдбаць такі. Ды ніколі і падумаць не мог, што бацька аддасць свой. Спачатку нават вагаўся, разважаючы, як аднесціся да гэтага дарунку.
— Бяры, калі даю,— бацька разумеў, што ў гэты момант у сына на душы,— мне новы паабяцалі.
Хто паабяцаў, не сказаў. Дый Арэй і не стаў цікавіцца — ведаў, хтохто, а старэйшына роду без нажа не застанецца.
Гэты нож і выратаваў Арэю жыццё.
Гэты ж нож і паспрыяў таму, што да Арэя ў племені пачалі ставіцца з асаблівай павагай.