Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Новая дамова стала чарговым значным крокам у пашырэнні дыпламатычных сувязей русічаў з Візантыяй. Таму невыпадкова, што з іхняга боку на ёй пакінулі подпісы не толькі сам Ігар і ягоныя князісаюзнікі, а і людзі з бліжэйшага княжацкага акружэння. Калі што і дзіўна, дык адсутнасць подпісу полацкага князя, а без яго гэтая
38
дамова не магла лічыцца правамоцнай, бо ўладар з Полацка належаў у час паходу да бліжэйшых паплечнікаў Ігара. Гэтага не мог не разумець і сам кіеўскі князь.
Значыць, верагодней за ўсё, полацкі князь пайшоў з жыцця ў час паходу. I хутчэй за ўсё не загінуў, а памёр. Інакш, калі б адбылася нейкая значная сутычка, летапісец абавязкова занатаваў бы яе, назваўшы імёны загінуўшых князёў. А калі полацкага князя на момант падпісання мірнай дамовы ўжо не было ў жывых, подпіс у дамове павінна была б паставіць ягоная жонка, ёсць у ёй і подпіс жонкі Ігара кіеўскай княгіні Вольгі.
Апроч яе імя ў дамове прысутнічаюць яшчэ два жаночыя. Гэта Свандра — жонка князя Глеба, сваяка Ігара, і невядомая княгіня Прадслава, бо не ўдакладнена, адкуль яна паходзіць.
Знакаміты рускі гісторык Васіль Тацішчаў некалі выказаў меркаванне, што гэтая загадкавая княгіня Прадслава — не хто іншы, як жонка Ігарава сына Святаслава — венгерская княгіня Ільдыка, якая, выйшаўшы замуж, прыняла хрысціянскае імя Прадслава. У гэта можна было б паверыць, калі б летапісы не сведчылі аб іншым.
Яны, праўда, не тлумачаць. хто ж такая Прадслава, але адмаўляюць верагоднасць таго, што на момант падпісання мірнай дамовы з Візантыяй Ільдыка, яна ж Прадслава, магла з’яўляцца жонкай Святаслава, бо сын Ігара тады быў у такім узросце, што, нават прыняўшы пад увагу той факт, што абзаводзіліся сем’ямі вельмі рана, ніяк не мог яшчэ ажаніцца, таму што яму споўнілася гадоў сем —дзевяць, a па іншых звестках і таго меней — усяго тры гады.
Але нават калі б гэта і адбылося, дык незразумела, навошта ставіць подпіс за ІльдыкуПрадславу, калі падобны подпіс не зроблены за самога Святаслава. Таму, бадай, трэба пагадзіцца з тым, што Прадслава, якая падпісвала ў 945 годзе мірную дамову з Візантыяй, была ўсё ж полацкай княгіняй, якая атрымала падобныя правы замест загінуўшага (ці памёршага) у час паходу мужа.
Першым магчымасць гэтага выказаў Мікола Ермаловіч. Ён жа звярнуў увагу і на тое, што згаданае імя некалі было вельмі распаўсюджаным: «...імя Прадслава — адно з тых, што шырока бытавалі ў Полаччыне. Відаць, нездарма ж дачка Рагвалода Рагнеда дала дачцэ гэта імя. Магчыма, у гонар сваёй бабкі імя Прадслава насіла да пастрыжэння ў манашкі і вядомая Ефрасіння Полацкая».
39
Гэтая Прадслава (Ірына Масляніцына слушна называе яе Прадславай Першай) княжыла ў Полацку яшчэ да Рагвалода — першага полацкага князя, чыё імя дайшло да нас.
Магчымы, аднак, і такі варыянт.
Прадслава пасля смерці мужа (і не ў час паходу ў Візантыю, а да яго яшчэ) не з’яўлялася, калі можна так сказаць, самастойнай княгіняй, а была рэгенткай пры некалькіх дзецях ці пры адзіным сыне. Аднак, калі лепей унікнуць у сутнасць, у такім разе ягонае імя згадвалася б у дамове.
Таму ўсё ж трэба пагадзіцца, што ў Царградзе Прадслава падпісалася пад дамоваю за мужа, якога страціла незадоўга да гэтага. Афіцыйна ж яна пачала правіць у Полацку адразу пасля вяртання на радзіму. А палачане прапанавалі ёй княжацкі трон таму, што яшчэ пры мужу яна сталася высокім аўтарытэтам, не пакідала паза ўвагай і палітычныя справы ў княстве. Таму, калі зайшла гаворка аб пераемніку, усе і выказаліся на яе карысць. I гэта прытым, іпто, несумненна, знайшлося нямала прэтэндэнтаў. Аднак яны прайгралі Прадславе.
Адбылося гэта ў тым жа 944 годзе.
Праз год, пасля таго як драўляне ў час збору падаткаў забілі Ігара, ягоным пераемнікам на кіеўскім троне стаў сын Святаслаў, але, паколькі ён, як ужо адзначалася, з’яўляўся малалетнім, рэгентам пры ім была княгіня Вольга.
Ведаючы, што з ёю Прадслава пазнаёмілася ў час паходу, ёсць усе падставы сцвярджаць, што дзве княгіні, якія стаялі на чале магутных княстваў, не маглі не кантактаваць між сабой. На жаль, у чым гэта праўлялася, летапісы нічога не гавораць. Але, аналізуючы тагачасныя падзеі, можна выказаць меркаванне, што Прадслава і Вольга зноў сустрэліся ўлетку 947 года, калі кіеўская княгіня, ажыццявіла паход на Пскоў, дзе перамагла яцвягаў і печанегаў.
Па дарозе назад, пераправіўшыся праз Дзвіну, яна, выбраўшы бяспечнае месца, заначавала са сваім войскам. Калі ж раніцой больш уважліва пазнаёмілася з мясцовасцю, засталася вельмі задаволенай пабачаным. Месца было надзіва зручнае для таго, каб закласці тут замак. Вольга ведала, што паблізу працякае рака Віцьба, таму будучае паселішча вырашыла назваць Віцьбескам, які значна пазней стаў Віцебскам.
Але гэтыя землі належалі Полацкаму княству, і, каб забудоўваць іх, безумоўна, трэба было папярэдне атрымаць
40
дазвол ад княгіні Прадславы, інакш самавольства магло прывесці да ваеннага сутыкнення. Аднак вырашэння спрэчных момантаў пры дапамозе зброі не адбылося. У іншым выпадку падобны факт абавязкова быў бы засведчаны хоць у адным летапісе — пра тое, каб паведаміць аб якойнебудзь бітве, няхай і невялікай, яны ніколі не забывалі. Значыць, Вольга, сустрэўшыся з Прадславай, пытанне вырашыла палюбоўна.
Нягледзячы на тое, што Вольга, як вядома, была чалавекам вельмі жорсткім і ў дасягненні пастаўленай мэты ні перад чым не спынялася. Пра гэта сведчыць ужо тое, з якой лютасцю яна расправілася ў 945 годзе з драўлянамі за тое, што князь Ігар быў забіты за непамерна вялікую даніну. Калі драўлянскі князь Мал пасватаўся да яе, каб праз жаніцьбу пашырыць уладу на Кіеў, яна як быццам згадзілася прыняць нечаканых гасцей, але потым пакарала смерцю і сватоў, і жаніха. Галоўны ж горад драўлян Іскорасцень быў спалены дашчэнту, а каля пяці тысяч чалавек напаткала смерць.
У тым, што справа да кровапраліцця не дайшла, несумненна, заслуга менавіта Прадславы. У гэтай сітуацыі яна павяла сябе абачлівым палітыкам. Разумеючы, што ваеннае супрацьстаянне нічога добрага не дасць і наўрад ці дазволіць перамагчы куды мацнейшае, чым полацкае, кіеўскае войска, яна пайшла Вользе насустрач. Каля ракі Віцьба быў пабудаваны не адзін замак, а нават два. У Верхнім узвялі мураваную царкву Святога Міхаіла, а ў Ніжнім — Звеставання.
У новым паселішчы Волыа нражыла два гады і толькі пасля гэтага вярнулася ў Кіеў. Бадай, дзве княгіні за гэты час адной сустрэчай не абмежаваліся. Вольга магла прыязджаць у Полацк, а Прадслава наведвацца да яе ў Віцьбеск. Іхнія кантакты, відаць, і пазней не перапыняліся.
Захавалася царкоўнае паданне аб тым, што Волыа, наведаўшы ў 957 годзе Царград і прыняўшы там хрысціянства і новае імя Алена, па вяртанні дамоў занялася прапагандай хрысціянскіх ідэй не толькі ў сваім княстве, але і ў суседніх. 3 гэтай мэтай прыязджала і ў Полацк, каб сагітаваць і княгіню Прадславу на пераход у новую веру.
Хутчэй за ўсё полацкая княгіня аднеслася да падобнай прапановы без асаблівага энтузіязму. Ці не асноўная прычына ў тым, што Прадслава з’яўлялася значна старэйшай за Вольгу. А чалавек у паважным узросце ўсё ж больш
41
кансерватыўны ў сваіх поглядах і схільнасцях, чым людзі маладзейшыя. Калі прызвычаіцца да чагосьці, дык нават і ў думках не ўяўляе сабе, як можна ад яго адмовіцца. A тут жа справа тычылася не чагонебудзь, а веры. Той веры, што перадавалася з пакалення ў пакаленне. I Прадславе не патрэбны быў нейкі іншы Бог, чым тыя, якім яна пакланялася з маленства.
Як і іншыя яе супляменнікі, Прадслава асабліва шанавала Перуна, які з’яўляўся вярхоўным язычніцкім бажаством. Пярун, была ўпэўнена яна, гэта бог грому і маланкі, і ўвасабляў ён сабой навальнічную хмару, якая выклікае дождж, а тым самым спрыяе ўрадлівасці. Ведала Прадслава, што Пярун, калі яму неспакойна, трымаючы ў руках велізарныя жорны, пачынае ўдараць камень аб камень, каб выклікаць гром і маланкі. А яшчэ казалі, што пры ўдарах ад жорнаў адколваліся асколкі і ляцелі на зямлю, паражаючы, як стрэлы, усё на сваім шляху. Праўда, гэтых стрэлаў Прадслава не бачыла, а толькі сляды ад маланкі, але хіба ж яны — не тыя стрэлы, якія ўваходзяць у зямлю, a часам і забіваюць чалавека ці жывёлу. Шануючы Перуна, полацкая княгіня з задавальненнем прысутнічала пры ўзвядзенні ў гонар яго новага свяцілішчакапішча.
Пастаянна памятала Прадслава і пра аднаго з галоўных багоў — Вялеса. Дый, як не памятаць было, калі Вялес з’яўляўся не толькі апекуном жывёлагадоўлі, але і ўвогуле спрыяў багаццю, урадлівасці. Гэтымі двума багамі яе супляменнікі кляліся і пры заключэнні дамоваў з Візантыяй. Так было і падчас паходу ў Царград.
Сама Прадслава тады клятвы не давала. Прамаўляў яе, як галоўны, Ігар, але і яна, як і ўсе тыя з іхняга боку, хто прысутнічаў пры падпісанні дамовы, у думках прамаўлялі імёны двух сваіх галоўных апекуноў.
Вялес ёй нават больш падабаўся. Усё ж ён быў богам мірным, не тое што Пярун, які пагражаў карай за непаслухмянства, а тым самым мог справакаваць вайну ці іншыя сутыкненні. Вайну ж Прадслава не любіла, і каб на тое была яе воля, дык заўсёды б жыла ў міры і згодзе з суседнімі плямёнамі. Праўда, пры ўмове, што тыя ніколі не будуць пасягаць на цэласнасць Полацкага княства. Меркавала Прадслава, што каб гэтага не адбывалася, трэба яшчэ больш задобрываць Вялеса, ушаноўваць яго як апекуна багацця. А будзе ў чалавека шмат багацця, тады ён не паквапіцца на чужое.
42
Калі заканчвалася жніво, княгіня любіла зазірнуць на палетак, дзе рос ячмень — палачане вырошчвалі і іншыя зерневыя культуры: азімае жыта, пшаніцу, але перавагу аддавалі менавіта ячменю, як больш хуткаспеламу і ўраджайнаму.
Жнеі, стаміўшыся за доўгі летні дзень, стараліся зжаць усё, каб не вяртацца сюды назаўтра. Калі ж даходзілі да краю палетка, стомлена рабілі яшчэ ўзмахдругі сярпом, захопліваючы ім тугія сцябліны, і распрамлялі спіну. Звычайна гэта адбывалася тады, калі сонца пачынала садзіцца на даляглядзе, кранаючыся промнямі вершалін векавых дрэў, сярод якіх і знаходзіўся палетак. А на самым ускраі яго ад лёгкага ветрыку пагойдваліся спецыяльна пакінутыя каласы.
— To Вялесу дарунак,— прамаўлялі жанчыны.
Прадслава і сама добра ведала, што гэта і сапраўды дарунак таму, хто апякуецца багаццем. А некрануты лапік ласкава называлі «Вялесавай бародкай».