• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    2736
    МІРАЖ ПОЛАЦКАЙ ДАЎНІНЫ
    Прадслава
    Кіеўскаму князю Ігару не давала спакою слава ягонага папярэдніка Алега. Пазней ён увойдзе ў гісторыю як Вешчы, пра што Ігар, зразумела, не ведаў. Аднак ён з’яўляўся сведкам таго як сама гісторыя пісалася на ягоных вачах. Мы ж пра тагачасныя падзеі можам даведацца дзякуючы летапісам, што захаваліся, перажыўшы не адно стагоддзе, і найперш уважліва чытаючы вядомы літаратурны помнік «Аповесць мінулых гадоў», аўтарства якой прыпісваецца знакамітаму Нестару, манаху КіеваПячэрскага манастыра.
    Ды ў дадзеным выпадку не так і важна, хто ўсё ж пісаў гэты летапіс — Нестар ці нехта іншы, чыё імя канула ў Лету. Істотна тое, што ў «Аповесці мінулых гадоў» занатаваны шмат якія важныя падзеі, што адбываліся на славянскіх землях яшчэ ў першае тысячагоддзе нашай эры, a таксама сведчаць аб кантактах славян з іншымі народамі. Расказваецца ў гэтым творы і пра кіеўскага князя Алега.
    У 907 годзе Алег, сабраўшы велізарнае войска з розных славянскіх плямёнаў, ажыццявіў паход у Візантыю — дзяржаву, што добра была вядома сваім росквітам і магутнасцю, а яе правіцелі марылі аб падпарадкаванні сабе ўсё новых і новых зямель. Гэта, безумоўна, мала каму падабалася, ды далёка не ўсе маглі даць адпор надакучлівым візантыйцам. He ў апошнюю чаргу таму, што дзейнічалі адасоблена, не могучы аб’яднацца, а то і не жадаючы гэта рабіць.
    Князь жа Алег аказаўся дальнабачным палітыкам, таму і знайшоў сабе саюзнікаў Праўда, некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што шмат якія плямёны адгукнуліся на
    34
    ягоны заклік ісці ў Візантыю не па добрай волі, а таму, што знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Кіеўскага княства. Магчыма, у дачыненні да некаторых з іх гэта і праўдападобна. Аднак, як бы там ні было, а важна не столькі тое, як і што рабілася, а вынік, што быў дасягнуты пасля ажыццяўлення паходу. А вынік атрымаўся такім, у верагоднасць якога візантыйцы наўрад ці маглі б паверыць, пакуль гэта не стала рэальнасцю.
    Рэальнасць жа была такой, што Алег разбіў іх і ў доказ сваёй перамогі прыбіў на браме сталіцы Візантыі горада Царграда свой шчыт «показуюіце победу», а ў якасці кампенсацыі атрымаў незлічоныя багацці, якімі пераможаныя адкупіліся ад пераможцаў. Трафеяў і падарункаў было столькі, што хапіла не толькі Алегу і яго бліжэйшаму акружэнню. 3 добрай здабычай вярталіся і правіцелі плямёнаў, якія разам з кіеўскім князем удзельнічалі ў паходзе. Сёетое перапала і радавым ваярам.
    Галоўным жа стала тое, што Візантыя пасля гэтага мусіла лічыцца з прысутнасцю моцнага праціўніка і праз чатыры гады заключыла з русічамі мірную дамову, асноўнай задачай якой было падтрыманне сяброўскіх адносін з Кіеўскім княствам і ягонымі саюзнікамі. У гэтай дамове істотным з’яўляўся артыкул 8ы (усяго значылася 15 артыкулаў), што тычыўся так званага берагавога права. Сутнасць яго заключалася ў тым, што бакі вызначыліся наконт таго, як дзейнічаць у адносінах да судна, якое трапіла ў аварыю. У Заходняй Еўропе яно з усёй маёмасцю (безумоўна, пры ўратаванні) пераходзіла да ўладальніка берага. Цяпер жа ў абавязковым парадку мусілі прымацца захады па дапамозе караблю, які патанаў, а потым судна дастаўлялася да берага той краіны, якой яно належала.
    Аднак князь Алег не доўга радаваўся перамозе: у 912 годзе яго не стала, а княжыць у Кіеве пачаў Ігар, першы з роду Рурыкавічаў. Напачатку візантыйцы строга прытрымліваліся ўмоў мірнай дамовы, але праходзіў час, і новы князь пачаў заўважаць, што ў Царградзе на Кіеў ужо глядзяць зусім не так, як пры Алегу.
    У чым прычына падобнага стаўлення, ён, канешне ж, не мог не ведаць. Таму князю Ігару і не давала спакою слава ягонага папярэдніка, аднак пакуль, каб самому здабыць яе, гаворкі не магло ісці. Разумеў, што хутка сабраць такое магутнае войска, якое было некалі ў Алега, яму не ўдасца, а клін жа клінам выбіваюць. Супраць сілы паспяхова
    35
    можа дзейнічаць толькі сіла, а каб мець яе ў дастатковай колькасці, патрабаваўся час. Балазе яго ў Ігара ставала, бо візантыйцы пакуль не пераходзілі да поўнага ігнаравання мірнай дамовы. Таму давялося змірыцца з іхнім непастаянствам у дзеяннях, а самому часу марна не траціць і збірацца з сіламі.
    Ісці на Візантыю Ігар адважыўся толькі ў 941 годзе, але, зразумела, не на конях і не пехам. Сваё войска ў 10 тысяч чалавек пасадзіў на дзесяткі ладдзей, і гэтая армада паплыла па Дняпры ў бок Чорнага мора. Чым бліжэй набліжаліся да яго, тым часцей напаткоўвалі недружалюбныя плямёны. Ды тыя на іх не звярталі асаблівай увагі, a таму ладдзі і не спыняліся, каб высветліць адносіны.
    Толькі дасягнуўшы паўднёвазаходняга ўзбярэжжа Чорнага мора, пачалі дзейнічаць актыўна. I не без поспеху. Хутка яно было спустошана, а пазней гэткі ж лёс напаткаў і бераг Басфорскага праліва. Ігару пачало ўжо мроіцца, што ён, як дагэтуль Алег, прыбівае свой шчыт на браме пакоранай сталіцы праціўніка. Толькі фартуна — паненка з характарам. Сягоння табе ўсміхаецца, а праз некаторы час новага прыхільніка знаходзіць. Гэта ёй асабліва лёгка ўдаецца тады, калі новы абраннік валодае вялікай сілай, а да ўсяго не пазбаўлены хітрасці.
    У візантыйцаў было ў дастатку і першага, і другога. Яны, маючы добры ваенны вопыт, адмовіліся ад бою з войскам Ігара на моры, а навязалі яго на сушы, разлічваючы, што праціўнік у падобных умовах не зможа належным чынам разгарнуцца. Прытым яшчэ спрацуе і фактар нечаканасці. Так і атрымалася. Ігару са сваім войскам давялося ратавацца ўцёкамі, але візантыйцы дасталі іх і на ладдзях, выкарыстаўшы «грэчаскі агонь», а гэта была гаручая сумесь, якую не магла патушыць вада. Патанула некалькі суднаў.
    Па вяртанні на радзіму кіеўскаму князю не давала спакою ўжо не толькі слава ягонага папярэдніка. Асабліва гнятліва на душы ў князя Ігара станавілася, калі прыгадваў, што ўцякаў ад візантыйцаў, нібыта звычайны палахлівец. Разумеў, што гэты сорам ад паражэння можна змыць толькі перамогай над праціўнікам. Як і быў перакананы, што ў Царградзе здагадваюцца аб хуткай верагоднасці ягонага новага паходу ў Візантыю і прымаюць усе захады дзеля таго, каб даць не менш рашучы адпор, чым першы раз.
    Пачаў Ігар гуртаваць ранейшых саюзнікаў, а таксама заклікаць рыхтавацца да новага паходу ўласных васалаў
    36
    А дзеля таго, каб знайсці новых паплечнікаў, паслаў ён сваіх ганцоў у навакольныя землі, дзе жылі плямёны, якія былі не супраць таго, каб ісці разам на агульнага ворага. Успомніў ён і пра палачан, якія хадзілі на візантыйцаў разам з князем Алегам. Хоць нямала вады ў Дняпры сплыло з той часіны, ды ў Кіеве адважных полацкіх ваяроў толькі добрым словам успаміналі. Забывалі пра сутычкі, якія неаднойчы надараліся з імі, а памяталі пра тое, як яны смела дзейнічалі ў тым, цяпер ужо даўнім паходзе.
    He забыліся аб сумеснай барацьбе на чале з кіеўскім князем Алегам і ў Полацку. Таму запэўнілі I гаравых паслан цоў, што калі ён пакліча ў паход, абавязкова адгукнуцца на ягоную прапанову. Гэткія ж запэўніванні прынеслі ў Кіеў і князевы ганцы, якія пабывалі ў іншых землях. Падобныя весткі ўсцешылі Ігара і падахвоцілі яго яшчэ больш актыўна, дзейсна рыхтавацца да новага паходу, што адбыўся ў 944 годзе.
    У «Аповесці мінулых гадоў» чытаем: «Нгорь совокупн вон многн, варягп н русь, н поляны, м словены, н крнвнч, н тнверцы, н печенегм поя, н талн у нх понма, н поііде на грекн в лодьях н на конях, хотя мстнтн себе».
    Стрымалі слова і ваяры з Полацка. I не таму, што мусілі выконваць васальныя абавязкі. Наадварот, яны былі свабоднымі ад Кіева. Ахвотна адгукнуліся на ягоны покліч, таму што ўбачылі ў асобе князя Ігара надзейнага саюзніка, з якім палічылі за гонар хаўрусаваць. Ды не толькі прага новых ратных подзвігаў клікала іх, але і звычайная цікаўнасць, бо нямала начуліся пра далёкія землі, дзе, як даходзілі пагалоскі, жыццё зусім не такое, як на радзіме.
    Царград іх сапраўды ўразіў. Ён быў заснаваны, паводле міфаў Старажытнай Элады, адным з арганаўтаў, якія накіраваліся ў Калхіду ў пошуках залатога руна. Горад і пачаў называцца па яго імені Візантыем. Адпаведна ўзнікла і назва адной з буйнейшых імперый у сусвеце — Візантыйская. Пазней Візант ператварыўся ў Царград, а пасля візантыйцы перайменавалі яго ў Канстанцінопаль, і зроблена было гэта ў гонар імператара Канстанціна Вялікага. Царград з’яўляўся горадам шматлікіх храмаў і палацаў, манастыроў. Найбольш жа ўразіў падарожнікаў храм Святой Сафіі, купал якога яны ўбачылі яшчэ здалёк, калі плылі пралівам Басфор, падобным да шырокай і хуткаплыннай ракі.
    Але знаёмства з горадам адбылося пазней. Спачатку ж усе з трывогай пазіралі ў той бок, дзе ў блакітнай дымцы
    37
    паўставалі абрысы Царграда, чакаючы, калі насустрач ім пакажуцца візантыйскія караблі і пачнецца бой, з якога далёка не ўсім удасца выйсці жывым. Але, на здзіўленне, наперадзе ўсё было спакойна. А яшчэ праз некаторы час воіны Ігара заўважылі, як насустрач іхнім ладдзям кіруецца лодка.
    Пры падыходзе яе высветлілася, што імператар Канстанцін вырашыў не пачынаць бойку, а ўсе спрэчныя пытанні прапанаваў абмеркаваць за сталом перамоў. Ігар з задавальненнем прыняў такую нечаканую прапанову, не сумняваючыся, што яна з’явілася невыпадкова, а стала сведчаннем таго, што той проста баяўся ўступаць у бой, бо не быў упэўнены ў перамозе.
    Ды было не да таго, каб займацца высвятленнем, ці на самай справе гэта так, ці магчыма, паўплывалі на падобнае рашэнне візантыйскага імператара нейкія іншыя прычыны. Заставалася толькі, прыняўшы ягоную ўмову, дамагчыся, каб пры складанні мірнай дамовы ўсё абгаварыць такім чынам, каб самім не аказацца ў пройгрышы, а ў некаторых выпадках нават у чымсьці і выйграць. Праўда, не ўсяго з задуманага ўдалося дасягнуць, але ў цэлым вынікі для Ігара аказаліся прымальнымі.
    У адрозненне ад той дамовы, якой дамогся князь Алег, гэтая мела на адзін пункт больш, але ў асноўным нормы новай дамовы блізкі да папярэдняй, хоць і з’явіліся некаторыя ўдакладненні. Істотна тое, што русічы бралі на сябе шэраг знешнепалітычных абавязкаў і прымалі пэўныя абмежаванні пры арганізацыі свайго пасольства ў Царградзе.
    Прынамсі, яны заявілі, што больш не будуць ваяваць з карсунянамі, не стануць зімаваць у вусці Дняпра і Белабярэжжы. Паслы і купцы (яны называліся гасцямі) па прыбыцці ў Візантыю сяліліся ў прадмесці сталіцы. Пры гэтым у купцоў павінны былі быць залатыя пячаткі, а ў гасцей — сярэбраныя. Устанаўліваліся і новыя правілы заходу караблёў у візантыйскія воды. Аб магчымасці з'яўлення іх князі загадзя прысылалі спецыяльныя граматы.