• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    I ўсё ж дарога дала аб сабе знаць: многіх не далічыліся супляменнікі Арэя.
    Адны загінулі ў сутычках з плямёнамі, якія асмеліліся ўступіць з імі ў бой.
    Іншыя памерлі ад ран.
    Шмат хто напаткаў сваю смерць ад розных хваробаў.
    Хтосьці не змог перанесці доўгага падарожжа.
    23
    Былі і недарэчныя здарэнні, калі падсцерагаў якінебудзь няшчасны выпадак. Надаралася і гібель ад звяроў, якія ўначы падкрадаліся да часовых стойбішчаў і лёгка знаходзілі ахвяр.
    Ды нішто гэта не магло спыніць дзесяткі, сотні людзей, колькасць якіх паступова, за кошт тых, хто далучыўся да іх, сягнула за тысячу. He маглі іх прывабіць і многія, здавалася б, прыдатныя для пастаяннага жыцця мясціны — усе былі прасякнуты думкай, што толькі там, дзе мора, чакае іх сапраўднае шчасце.
    Дзеля гэтага і пераносілі мужна ўсе нягоды.
    Дзеля гэтага, не задумваючыся, пакідалі часовыя стойбішчы, дзе, каб набрацца сіл, нярэдка сустракалі не адзін дзесятак усходаў і захадаў, радуючыся, што Дажбог пра іх не забыўся і, адпачыўшы сам, як і звычайна, не забываў зноў прынесці на зямлю святло.
    Нават і думкі не было такой, каб застацца ў часовых стойбішчах назаўсёды.
    Ведалі — лепшая зямля наперадзе.
    Маі'чыма, і далей ішлі б да гэтай невядомай зямлі, ды нечакана пахаладала, пайшлі зацяжныя дажджы, якія, пачаўшыся раніцай, не толькі не спыняліся з надыходам вечара, але доўжыліся і ноччу.
    На досвітку тыя, каму не спалася — а не спалася многім, бо часовае жытло было не прыстасаваным для такой непагадзі, з нецярпеннем пазіралі на неба, чакаючы, калі Пярун злітуецца над імі і перадасць уладу Дажбогу, дазволіць, каб ён разагнаў хмары. Ды, мабыць, багі вельмі пасварыліся паміж сабой. Так пасварыліся, што адзін аднаму ўступаць не збіраліся, таму і адбывалася такое бязладдзе.
    Дажбог, праўда, свае абавязкі выконваў большменш паспяхова, хоць і не прыносіў цяпла столькі, колькі людзям хацелася. А вось Пярун за нешта на іх, бадай, угневаўся не на жарт. To імкліва праносіўся на калясніцы, безупынку высякаючы зпад колаў іскры, то пасылаў стрэлы, a то, крыху сцішваўся, прамаўляў нешта незадаволена, і пасля гэтага такі раскацісты грукат разносіўся па наваколлі, што здавалася, неба хутка разваліцца папалам і накрые сабою ўсё: і саміх падарожнікаў і іхняе жытло, і скаціну, і звяроў у лесе, і сам лес...
    Звароты і да Перуна, і да Дажбога нічога не давалі. Часам з’яўлялася такое ўражанне, што гэтыя маленні іх яшчэ больш злуюць. Тады ўначы вогненныя стрэлы так часта
    24
    пранізвалі зямлю, што станавілася светла, быццам днём. А дождж усё ліў і ліў — халодны, пранізлівы, ад якога не сагравалі шкуры, накінутыя на плечы, дый яны ад пастаяннай вільгаці паспелі прамокнуць наскрозь, a то і ператварыцца ў лахманы.
    — Правініліся мы перад багамі нашымі,— паўтарыў жрэц пасля чарговага малення, зразумеўшы, што яно нічога не дало.
    — У чым жа правініліся? — не першы раз задаваў адно і тое ж пытанне Арэй. I не столькі жрацу, колькі самому сабе. Самому сабе нават у большай ступені, бо няпэўнасць гняла, выклікала змрочныя думкі, сярод якіх пераважала адна і тая ж: невыпадкова ўсё гэта. Але дзе ён, Арэй, і калі ўгнявіў багоў?
    Шукаў і ніяк не мог знайсці на гэта адказу.
    He ведаў, чым вытлумачыць усё, і жрэц.
    He ведаў Арэй і таго, як быць далей.
    Адзін Кій знайшоў выйсце:
    — Нядобрае гэта месца, бацька. Трэба пакідаць яго. I чым хутчэй, тым лепш. Прадчуваю, што дабром усё гэта не скончыцца.
    — Пакідаць? — Арэй змоўк, не спяшаўся больш штонебудзь сказаць, і гэта падштурхнула Кія запытацца ў яго:
    — Ты яшчэ сумняваешся, бацька?
    — А хіба такой часінай можна зрывацца з месца? — выказаў свой непакой Арэй.
    На гэтае пытанне бацькі, ягоную няпэўнасць Кій зрэагаваў чарговым запытаннем:
    — Думаеш, сілы нябесныя злітуюцца над намі?
    — He ісці ж гэтаму дажджу пастаянна. Дый халаднеча не можа працягвацца бясконца.
    — Страшна мне,— прызнаўся Кій.— Баюся, што тут мы ўсе загінем.
    — Нешта я не пазнаю цябе?
    — Прашу, гатовы на калені стаць,— настойваў на сваім Кій,— але толькі заўтра раніцой мы павінны зноў быць у дарозе.
    — Падумаю,— паабяцаў Арэй.
    Ды было позна. Ноччу Пярун так разгуляўся, што ад ягонага грукату прачнуліся ўсе — ад старога да малога. Спалоханыя людзі не ведалі, што адбываецца, але самае страшнае чакала іх наперадзе. Раптоўна захісталася пад нагамі зямля.
    25
    Крыкі, плачы, стогны зліліся з выццём сабак, рыкамі быкоў, нейкім дзікім, ніколі не чутым да гэтага ржаннем коней... Усё жывое напоўнілася такім неадольным страхам, які прымушае, не разбіраючыся, бегчы абыкуды, толькі б не заставацца на гэтым месцы, дзе ўсё хістаецца, разбураецца. Некалькі буданоў з дрэвамі, якія раслі вакол іх, імгненна праваліліся пад зямлю, паляцелі ў прорву і тыя з супляменнікаў, хто стаяў паблізу, а зямля ў тым месцы яшчэ раз здрыганулася, і краі велізарнай ямы самкнуліся, пакінуўшы толькі вузкую трэшчыну.
    Гэта надало яшчэ большага страху.
    — Землятрус! — Сотні галасоў зліліся ў адзін, суцэльны голас усё ўзрастаючага адчаю, але і яго хутка не стала чуваць, бо многія з тых, хто крычаў, з дзікімі крыкамі праваліліся пад зямлю. А яшчэ ўсё паранейшаму грукатала, ламалася, крышылася, заглушаючы крыкі людзей, a Пярун, асядлаўшы калясніцу, ніяк не хацеў злазіць з яе, і працягваў пасылаць стралу за стралой, ад якіх запылаў сушняк у лесе.
    Арэй разумеў, што любой цаной трэба суняць гэтую паніку, але не ў стане быў зрабіць гэта. На ягоныя крыкі адумацца ніхто не звяртаў увагі. Як не звяртаў ён увагі і на заклікі Кія не мітусіцца, спыніцца ў нейкім адным месцы — глядзіш, Пярун і пашкадуе. Ды што значылі гэтыя заклікі, ушчуванні, калі кожны ў думках ужо рыхтаваўся адправіцца да прашчураў і яму ўсё адно было, дзе гэта адбудзецца. Адно маці з вачыма, поўнымі адчаю, прыціскалі да сябе немаўлят і галасілі разам са старэйшымі дзецьмі.
    Аднак землятрус, нечакана пачаўшыся, гэтаксама нечакана і скончыўся. Яшчэ імгненне назад зямля пад нагамі пагойдвалася, як тая лодка на вадзе, калі хвалі ад подыху ветру набягаюць адна на адну, а тут раптоўна быццам спынілася, застыла на месцы і ад гэтага кожнаму стала неяк не па сабе, бо тое, што адбывалася дагэтуль, ніяк не стасавалася з цішынёй, якую парушыў толькі апошні ўдар Перуна, які, даруючы людзям аднаму яму вядомую правіннасць, паслаў напаследак некалькі стрэлаў у таўшчэзны дуб, які знаходзіўся акурат ля таго месца, дзе яшчэ нядаўна зямля паглынула некалькі чалавек з буданамі і дрэвамі, і дуб, расшчэплены на некалькі кавалкаў, загарэўся і неяк стомлена паваліўся набок.
    Ад таго, што цішыня прыйшла нечакана, змоўклі нават тыя, хто да гэтага галасіў, шкадуючы загінулых блізкіх, a
    26
    to i ад болю. Але кожнаму здавалася, што цішыня падманлівая і праз некаторы час тое жудаснае, што давялося перажыць, пачнецца зноў. Таму спалох не сыходзіў з твараў і ці не кожны знаходзіўся ў стане напружанасці. Аднак усё было спакойна...
    Пярун, які яшчэ нядаўна слаў самыя страшныя праклёны, супакоіўся, і, быццам нічога не здарылася, выглянула сонца — гэта Дажбог вырашыў прынесці людзям хоць крыху радасці. Ды не да радасці ім было, бо, як неўзабаве ўпэўніліся, не толькі многія загінулі, але і было знішчана шмат жывёлы, разваліліся, a то і зусім зніклі буданы.
    Спадзяванне заставалася толькі на тое, што паступова ўдасца акрыяць, але на гэта патрабаваўся час, і немалы. Дый як пражыць, пакуль усё зменіцца да лепшага. A пакуль запанаваў голад, які невядома калі і скончыцца, бо людзі, якіх Арэй спецыяльна паслаў даведацца, ці няма паблізу лепшых мясцін, вярталіся сумнымі, у роспачы заяўляючы, што землятрус прайшоўся так бязлітасна, што знішчыў усё ў наваколлі.
    Тады Арэй, сабраўшы сякіхтакіх харчоў самым дужым і вынослівым, загадаў ім:
    — Ідзіце да таго часу, пакуль сіл стане. I толькі тады, калі знямога цалкам апануе вамі, вяртайцеся назад. Як мага далей ідзіце. Можа, каго і напаткаеце, каб даведацца, дзе можна жыць.
    Ён падышоў да кожнага, абняў як сына:
    — На вас апошняе спадзяванне.
    — I мы хочам ісці з імі, бацька,— даведаўшыся пра ягонае рашэнне, заявіў Кій.
    — Прыйдзе яшчэ вашая чарга,— па тону, якім гэта было сказана, не заставалася сумнення, што Арэй не адмаўляе самага горшага, але не хоча да пары да часу прызнавацца ў гэтым, разумеючы, што пакуль ёсць хоць маленькае спадзяванне, не трэба апускаць рукі...
    He адзін дзесятак разоў паспела ўзысці і зайсці сонца, многіх супляменнікаў — як тых, каго даканалі раны, так і знясіленых ад голаду — давялося пахаваць, а ніхто назад так і не вярнуўся. Многія пачалі ўжо сумнявацца, а ці прыйдуць яны ўвогуле, бо, мабыць, недзе загінулі.
    — Прыйдуць,— супакойваў Арэй.— Калі не ўсе, дык нехта абавязкова вернецца,— абнадзейваў ён.
    I не памыліўся. Калі сіберныя вятры прынеслі сваё халоднае дыханне, а зямля зранку станавілася падобнай на
    27
    камень, на даляглядзе паказалася некалькі чалавек. Яны не ішлі, а, па сутнасці, сунуліся, часта падаючы ад знямогі. Сёйтой кінуўся ім насустрач, каб падтрымаць. Калі ж яны з чужой дапамогай падышлі, цяжка было пазнаць колішніх бадзёрых юнакоў. Замест іх перад Арэем паўсталі нейкія старыя — настолькі яны былі зняможаны.
    Некаторыя з іх, часта дыхаючы, снапамі паваліліся на прамёрзлую зямлю. Іх спрабавалі падняць, але яны працівіліся, і толькі слёзы цяклі з іхніх вачэй. To былі слёзы радасці ад таго, што ўсё ж вярнуліся да сваіх, аднак калі пачалі з цяжкасцю гаварыць, гэтыя слёзы змяніліся іншымі — плачам безвыходнасці, роспачы, адчаю.
    — Ніхто нам, Арэй, не можа дапамагчы. Ніхто,— пачаў той з іх, хто выглядаў крыху лепш,— Ніхто...— ён змоўк і заплакаў наўзрыд.
    Арэй не супакойваў яго.
    He супакойвалі і іншыя, хто прысутнічаў пры гэтым.
    Ведалі, што вельмі цяжка чалавеку Цяжка і балюча, то няхай выплачацца, можа, хоць крыху яму стане лягчэй, a бедалага працягваў скрозь слёзы:
    — Далёка мы зайшлі. Вельмі далёка. Туды трапілі, дзе лясы дрымучыя пачынаюцца. Ішлі і ішлі, але ніводнага племені не напаткалі. I толькі калі лясы змяніліся балотамі, вырашылі назад вяртацца, бо багна была такая, што ні кроку ступіць нельга. I ў гэты час з лесу выйшлі нейкія людзі,— ён змоўк, знясілена прыпау спінай да ствала дрэва. Пастаяў моўчкі, а пасля зноў сабраўся з сіламі: — Яны кінуліся да нас з пагрозлівымі крыкамі, але, убачыўшы, што мы не збіраемся аказваць супраціўленне, паспакайнелі. Нам удалося зразумець іх, хоць яны і гаварылі на нейкай сваёй мове, аднак яна была блізкай да нашай. Яны паўтаралі: «Непра... Непра...» А калі прапанавалі нам сушанай рыбы, паказваючы на яе, зноў прамовілі: «Непра» — і паказалі кудысьці наперад, мы ўпэўніліся, што рыба гэтая водзіцца ў рацэ Непры. Па ўсім відаць, што і людзі, якіх напаткалі мы, прыйшлі менавіта адтуль. Толькі што занясло іх у гэтыя краі? Адказу так і не знайшлі...