Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
«Невыпадкова з’явіўся перада мной бацька, невыпадкова... Так ужо надаралася неаднойчы, калі мне трэба было прыняць важнае рашэнне. Тады, за дзень да гэтага, амаль заўсёды да мяне прыходзіў Светлагор і падказваў, як дзейнічаць. Чаму ж ён цяпер прысніўся?»
18
Спахапіўся Арэй: «Як жа я пра гэта не здагадаўся? Гэта ж бацька падказвае мне, што рабіць пры набліжэнні гунаў, праз Градабоя, праз ягонага пасланца падказвае, а я ўсё маруджу! З’яўленне Светлагора ў сне — апошні напамінак аб тым, што можа быць, калі я са сваім родам не пакіну стойбішча. Таму трэба дзейнічаць, а не знаходзіцца ў палоне ваганняў, і сёння ж паведаміць пра небяспеку, якая падсцерагае ўсіх, не толькі свайму роду але і ўсім супляменнікам».
Плакалі жанчыны, калі слухалі Арэя.
Плакалі, прыціскаючы да сябе немаўлят.
Суровымі станавіліся твары мужчын, неаднойчы загартаваных у бітвах з іншымі плямёнамі, і ў час уловаў, калі далёка не ўсе заставаліся ў жывых.
Святлелі абліччы юнакоў, якія не сумняваліся, што вострыя дзіды, якімі яны неаднойчы пранізвалі мядзведзяў і ласёў, можна будзе памачыць у крыві ворагаў.
He знаходзілі месца ад радасці хлапчукі, якія жылі ўжо прадчуваннем новага і нязведанага.
Адны Арэевы сыны паводзілі сябе так, быццам тое, што яны цяпер чулі з вуснаў бацькі, ім даводзілася чуць і перажываць неаднойчы.
Іхняя ж сястра Лыбедзь, як і іншыя жанчыны племені, таксама не магла стрымаць слёз.
Кожны, слухаючы Арэя, успрымаў тое, што прамаўляў ён, так, як падказвала яму ягонае сэрца, а таксама жыццёвы вопыт, а яшчэ здатнасць крытычна ставіцца да сітуацыі, якая ўзнікла, але сам Арэй стараўся задаволіць цікавасць кожнага і разам з тым перад усімі вымаляваць цэласную карціну таго, што чакае племя наперадзе.
— Я падзяляю непакой жанок, якія баяцца за дзяцей,— казаў ён.— Мне зразумела рашучасць бывалых вояў, якія не баяцца за сваё жыццё дзеля таго, каб перамагчы ворагаў. Лёгка ўяўляю сябе на месцы юнакоў, якім не церпіцца дзідамі праткнуць тых, хто замахнуўся на нашае жыццё — сам некалі быў такім. А хіба мне ў маленстве не хацелася, як гэтым хлапчукам, пабачыць новыя землі?
Памаўчаў Арэй, узіраючыся ў засяроджаныя твары. Памаўчаў, каб прадоўжыць тое, да чаго ішоў доўга, праз роздум і пакутлівыя сумненні:
— Але, перш чым прыняць рашэнне, а пра яго вы ўжо хутка даведаецеся, я шмат думаў. Нямала разважаў, бо ведаю тое, чаго не ведаеце вы: мы сюды больш ніколі не вернемся. Ніколі!
19
Заплакалі жанчыны.
Заліліся слязьмі дзеці.
Пасуровелі твары тых, хто неаднойчы выходзіў пераможцам у сутычцы з ворагам.
Дый юнакі апусцілі галовы: яны гатовы былі ісці ў бой, але не для таго, каб пакідаць гэтую зямлю назаўсёды, а для таго, каб, разграміўшы праціўніка, застацца на ёй.
I хлапчукі ўжо сталі не такімі вясёлымі, бо і яны, хоць і прываблівалі іх нязведаныя землі, усё ж не хацелі пакідаць назаўжды дарагія з маленства мясціны.
Толькі ўсё гэта, здавалася, аніяк не адгукнулася ў сэрцах Кія, Шчэка, Харыва — у іх позірках паранейшаму прысутнічала тая стрыманасць, на якую здатныя толькі тыя, хто ведае сабе цану і разумее куды больш, чым ведаюць і разумеюць іншыя.
Лыбедзь жа, не саромеючыся, плакала наўзрыд.
Арэй жа працягваў спакойна, толькі ў ягоным голасе адчувалася ўсё больш і больш цвёрдасці:
— Мы не можам, як бы таго ні хацелася, заставацца тут надалей, бо да нас набліжаецца страшны і люты вораг. ІІерамагчы ж яго нам не па сілах, таму што ён насоўваецца вялізнай чорнай хмарай. I там, дзе прайшоў ужо, засталіся трупы ахвяр, разрабаваныя і спаленыя стойбішчы. Мы не павінны стаць яго ахвярамі! He павінны! — паўтарыў яшчэ раз.
— He павінны! — пачуліся галасы.
— Вядзі нас, Арэй, куды лічыш патрэбным!
— Гэты шлях,— прызнаўся ён,— падказаў мне сам Светлагор. Памятаеце яго?
— Памятаем,— пацвердзілі тыя, хто быў старэйшы па ўзросце.— Добрую памяць аб сабе пакінуў Светлагор. Памятаем твайго бацьку. Памятаем і ніколі не забудзем яго.
— Светлагор прыйшоў да мяне ў сне і папярэдзіў, што калі мы не пакінем стойбішчы, быць вялікай бядзе. I жрэц наш такой думкі.
Усе павярнулі галовы ў бок жраца, які стаяў поруч з Арэем. Ён даўно быў сівы як лунь, ды гэта не перашкодзіла яму захаваць цвярозы і разважлівы розум. Дый у глыбіні вачэй праступалі жывыя іскрынкі, якія сведчылі (а так было і на самай справе), што ў маладосці жрэц меў смелы арліны позірк.
— А мне выйсце такое,— пачаў жрэц,— падказаў сам Пярун.
20
— Пярун ведае, што робіць.
— Пярун ніколі не памыляецца.
— Хто Перуна не слухаецца, той у бяду трапіць.
— Паведаў мне Пярун,— працягваў жрэц,— што ёсць на поўдні, ледзь не ля самага мора зямля багатая. Там хатняй жывёлы столькі водзіцца, што малако ракой ільецца. Там мёд з калод пчаліных цячэ, нібы смала на хвоях у спякотны дзень. А рыбы ў рэках так шмат, што стаяць у вадзе немагчыма. Гэткім касяком ідзе, што з ног зваліць можа. Дый у лясах дзічыны, грыбоў і ягад гэтулькі, ажно вочы разбягаюцца. А яшчэ нагадаў Пярун, каб паспяшаліся мы туды, бо іншыя плямёны апярэдзіць нас могуць.
— Пойдзем!
— Вядзі нас, Арэй!
— Ты ж — старэйшына наш і разумееш больш, чым разумеем мы.
— Мне прыемна ад вас чуць гэта,— Арэй акінуў позіркам суродзічаў,— але пойдзем не адны мы, а разам з плямёнамі, нашымі суседзямі. Я ўжо накіраваў ганца да Градабоя. I іншых неабходна папярэдзіць, што зрушваемся з месца. Калі пажадаюць — калі ласка. У вялізным гурце — болей сілы.
— Mae дружыннікі,— нарэшце падаў голас Кій,— даўно гатовы.
— Mae — таксама,— падтрымаў брата Шчэк.
— I мае,— усхвалявана сказаў Харыў,— любы загад хоць сёння выканаюць.
— А без загаду нельга? — Арэй, хоць і быў задаволены адказам сыноў, але яму хацелася большай пэўнасці. Жадалася пераканацца, што будзе ўсё рабіцца не па прымусу, а з усведамленнем неабходнасці гэтага як адзінага выйсця.
— Загад — гэта, калі ў бой трэба ісці,— удакладніў Харыў,— а людзі мае самі разумеюць, што нельга заставацца на месцы.
Толькі Лыбедзь стаяла моўчкі, не прамовіўшы ні слова. I хоць яна ўжо не плакала, але яе вочы былі сумныя, быццам нейкія нежывыя.
— Пра што думаеш, дачушка? — Арэй не пасаромеўся так звярнуцца да яе на людзях, усё ж яна была ягоная любая крывінка.— Што гняценяволіць цябе?
He пасаромелася і Лыбедзь прылюдна даверыцца бацьку, прызнацца ў тым, пра што думае, даведаўшыся, што настаў час развітвацца з роднымі мясцінамі:
21
— Гатова татка і я да мораакіяна лябёдкаю ляцець, ды хто там нас чакае?
— А хіба не чула ты, якая зямля там?
— Чуць дык чула, але як сэрца ў гэтым упэўніць, калі яму ад адной думкі, што неабходна пакінуць родавыя стойбішчы, нясцерпна балюча становіцца? — I Лыбедзь зноў заплакала.
— Вытры слёзы, дачка,— пасуровеў Арэй, а таму і пасуровеў што баяўся, каб і самому не заплакаць, а так не хацелася перад суродзічамі паўставаць слабым,— Каб я больш іх не бачыў!
— Слёзыто я вытру, але як цяжар з сэрца зняць? — не магла супакоіцца Лыбедзь.
— А мне хіба лягчэй? — звярнуўся да яе Кій і падтрымаў бацьку: — Ды трываю, не паддаюся роспачы, бо таксама іншага выйсця не бачу. А хіба не ведаеш, сястрыца, што за цябе заўсёды гарой гатовы стаяць?
Ведала гэта Лыбедзь.
Ведала, бо і сама Кія любіла больш за іншых братоў. Неаднойчы, калі ёй цяжка даводзілася, знаходзіла ў ім апору і падтрымку.
— Так і быць. Пойдзем у краі далёкія, пойдзем да зямель новых,— згадзілася яна нарэшце.
— Дый гэтай мясціны ніколі не забудзем, бо тут нашы стойбішчы і стойбішчы нашых дзядоў і прадзедаў былі,— запэўніў усіх Арэй.
А праз дзеньдругі і зрушыліся з месца.
Бясконцай чарадою пацягнуліся павозкі з запрэжанымі ў іх быкамі і нагружаныя няхітрым скарбам.
За імі ішлі каровы, авечкі, іншая скаціна.
На некаторых павозках сядзелі хворыя і нямоглыя, a таксама дзецімалалеткі, іншыя ж ішлі пехам, спыняючыся толькі тады, калі ад знямогі не маглі рухацца быкі ды коні, на якіх у сёдлах ехалі Арэй і ягоныя сыны, а таксама іхнія дружыннікі. Упэўнена трымалася ў сядле і Лыбедзь, якая глядзелася ў ім ніколькі не горш, чым вопытныя вершнікі.
Следам ішлі іншыя рады, якіх таксама зняла з месца агульная небяспека. Да іх далучаліся і тыя, каго сустракалі па дарозе, і хутка лавіна, што, здавалася, не мела ні пачатку, ні канца, запаланіла ўсё прастору і паступова рухалася і рухалася наперад гнуткай вужакай, якая, падштурхнутая інстынктам самазахавання, уцякала далей і далей ад небяспекі.
22
Паглядзеўшы збоку, магло падацца, што ў гэтым мітуслівым мурашніку, які не мае ні хвіліны спакою, усё разладжана і ў ім адсутнічае хоць якінебудзь парадак. Але такое ўражанне было падманлівае, ды, уласна кажучы, ніхто не мог назіраць за гэтай калонай, бо наўкола амаль не было чужых плямёнаў, а калі і напаткоўваліся, дык найчасцей яны, напалоханыя такой небачанай дагэтуль сілай, стараліся хутчэй уцячы, каб даць дарогу вялікаму перасяленню.
Праўда, часам знаходзіліся і тыя, кім рухала непакора, а не цвярозы розум, і яны адважваліся ўступіць у бой з гэтай мітуслівай вужакай, аднак хутка шкадавамі аб сваім намеры. Толькі ўжо было позна. Вострыя дзіды супляменнікаў Арэя і не менш вострыя мячы і нажы ў іхніх руках хутка рабілі сваю справу, і ззаду калоны заставаліся трупы забітых ды стогны параненых. Над імі неўзабаве з’яўляліся груганы і пачыналі кляваць мерцвякоў, а некаторым з іх, асмеліўшыся, выдзёўбвалі і вочы, a то і пачыналі кляваць кроў, што выступала з ран.
Аднак, як у мурашніку ўсё жыве па няпісаных законах, так і гэтая калона з’яўлялася зусім не такой, у якой ніхто нікому не падначалены. Наадварот, у ёй адчувалася моцная і ўладная рука. I такім чалавекам, якому ўсе, не раздумваючы, павінаваліся, стаў Арэй, якога ўжо ў дарозе выбралі правадыром усяго племені. На чале ж свайго рода ён паставіў Кія.
Дый іншыя ягоныя сыны карысталіся вялікім аўтарытэтам. У тым, што абыходзілася без якіхнебудзь надзвычайных здарэнняў, хоць і рухаліся ўжо не адзін дзесятак дзён, была і іхняя заслуга. Менавіта строга ўстаноўлены парадак нямала спрыяў і таму, што ўдавалася даволі лёгка даваць адпор агрэсіўным плямёнамчужынцам. Калі надараліся іхнія набегі, ніхто не панікаваў. Гэта, канечне, было само сабой зразумела ў дачыненні да ваяроў але спакойна паводзілі сябе і жанчыны з дзецьмі і старыя, бо ведалі, што ніхто іх у бядзе не пакіне.