• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    — Няўжо не разумееш, што я князю не пара? — не адступала ад свайго Малуша.
    — Я ж казаў табе,— пачаў угаворваць яе брат,— што бацька наш быў драўлянскім князем Малам!
    — Я гэта ўжо неаднойчы чула!
    — I паранейшаму не верыш?
    — He веру! — Малушу цяжка было пераканаць,— Hi табе не веру, ні ўсім тым, хто гэтыя чуткі распаўсюджвае.
    Дабрыня не ведаў, што і адказаць. Адчувалася, што Малуша адступаць ад свайго не збіраецца. I ніхто і ніколі яе не зможа пераканаць, што яна ўсё ж княжацкага паходжання. Хацеў ужо плюнуць на ўсё і пайсці, але на ўсялякі выпадак вырашыў запытацца:
    53
    — Няўжо няма ніводнага чалавека, якому б ты магла паверыць?
    Малуша маўчала, і Дабрыня зразумеў, што марна задаў сястры такое пытанне, бо яна ўсё адно нікому не паверыць, хто б ні сказаў, што яна дачка драўлянскага князя Мала.
    Сабраўся ісці, аднак Малуша спыніла яго:
    — Ведай, брат, магу паверыць толькі аднаму чалавеку!
    — Каму? — Дабрыня гарэў нецярпеннем хутчэй даведацца.
    — Князю Святаславу!
    — Гэта ж прасцей простага! — Вочы Дабрыні запалалі, як у паляўнічага, якога нарэшце напаткала даўно чаканая здабыча,— Я папрашу яго і...
    Малуша не дала брату дагаварыць:
    — Толькі не гэта!
    — Ён жа абавязкова пацвердзіць тое, што я кажу Ta66! — паспрабаваў пераканаць сястру Дабрыня.
    — А гэта якраз мне не трэба! — зазлавала Малуша.
    — Чаго не трэба? — здзівіўся Дабрыня.
    — Твайго пасрэдніцтва!
    — Нічога не разумею! — Ён і сапраўды нічога не разумеў.
    — А зразумець і нескладана,— голас Малушы крыху памякчэў.
    — Дык адкрый мне сакрэт! — не цярпелася Дабрыню.
    — Тады дай мне слова, што зробіш так, як я хачу!
    — Богам Перуном клянуся,— паспяшаўся запэўніць яе Дабрыня,— Богам Вялесам — таксама, што ніколі не пайду насуперак твайму жаданню!
    — Паверу ў тое, што я — княжацкая дачка,— выпаліла Малуша,— толькі тады, калі гэта скажа сам Святаслаў. Без чыйгонебудзь напамінку,— падкрэсліла.
    Дабрыню давялося стрымаць слова, бо ён баяўся, што калі пойдзе насуперак волі сястры, дык будзе пакараны і Перуном, і Вялесам. Дый іншыя багі пасля гэтага наўрад ці будуць да яго спагадлівыя, усё ж яны не любяць, калі чалавек пустазвонствам займаецца. Пры сустрэчах з сястрой таксама ніколі не вяртаўся да гэтай размовы, спадзеючыся, што рана ці позна, але Святаслаў абавязкова скажа Малушы, хто яе бацька. He можа не сказаць, бо ўсё больш упэўніваўся, што пачуцці князя да ягонай сястры з кожным днём мацнеюць.
    Спадзявалася і Малуша пачуць гэта ад Святаслава, але князь, хоць і пастаянна прагнуў з ёю сустрэчы, ні словам
    54
    не абмаўляўся аб тым, што яе асабліва непакоіла. Праўда, дзяўчыну радавала, што ён, не хаваючы сваіх пачуццяў, усё ж паводзіў сябе тактоўна. Неаднойчы магла ўпэўніцца, што кахае яе пасапраўднаму. Ад усведамлення гэтага хораша і светла станавілася на душы. Аднак усё адно хацелася ўпэўніцца наконт таго, пра што неаднойчы гаварылі пры княжацкім двары.
    I вось тое, пра што Малуша апошнім часам так шмат думала і разважала, што доўга не дазваляла ёй заснуць, прагучала...
    — Ты — княжацкая дачка,— паўтарыў Святаслаў.
    Нарэшце зразумела Малуша, што гэта і на самай справе так. А з гэтым разуменнем прыйшло і іншае. У нечым нават большае, бо яно, ідучы ад першага, давала магчымасць здзяйснення таго, пра што яна думала неаднойчы: калі княжацкага роду, дык можа стаць жонкай Святаслава. I калі дагэтуль старалася хоць неяк стрымліваць свае пачуцці, дык пасля пачутага дала ім поўнасцю волю.
    Кінулася да князя, абняла яго гэтаксама моцна, як нядаўна абдымаў ён яе, зашаптала, задыхаючыся ад слоў:
    — Любы мой! Адзіны!
    Плакала і прычытала, а Святаслаў, падхоплены гэтай хваляй яе кахання, таксама пачаў пераходзіць тую мяжу, да якой даўно набліжаўся, але ў апошні момант стрымліваў сябе.
    Князь падхапіў Малушу на рукі і пяшчотна шэпчучы: «Малка! Дарагая мая, Малка», панёс яе туды, дзе быў невялікі пагорак, на якім, як добра памятаў ён, ад доўгага дзённага санцапёку паспела падсохнуць трава.
    Малуша не вырывалася з ягоных рук. Наадварот, стала яшчэ больш бязвольнай. Штосьці шаптала, усхліпвала і толькі паўтарала і паўтарала:
    — Любы мой! Адзіны!
    Паўтарала яна гэта і тады, калі абое апынуліся на пагорку і Святаслаў усім цяжарам свайго цела прыціснуў яе да мяккай травы, лёгкі пах ад якой зліўся з водарам валасоў дзяўчыны.
    Ён ужо не звяртаў увагі на гэтыя пяшчотныя словы, бо не яны ўжо неабходныя былі яму, а сама Малуша — уся, без астатку.
    3 валасамі паху прывялай травы.
    3 вуснамі, ад якіх ішоў водар суніц, назбіраных пад вечар і не растрачаных пасля пацалункаў.
    55
    3 рукамі, якія прыціскалі і прыціскалі ягоную галаву да сябе, нібы баючыся, што адхінецца, забудзецца пра тое, што прывяло абаіх на гэты пагорак.
    3 усім гнуткім станам каханай, што нагадваў цяпер змейку, якая згіналася, віляла з боку ў бок.
    3 тымі ўздыхамі, што зліваліся ў адно цэлае з ягоным стогнам, які абуджаў прастору ночы.
    Недзе падала голас спалоханая сава.
    Амаль побач прабег нейкі звярок — мабыць, заяц, начны сон якога патрывожыла яна.
    У паветры пачуўся ўзмах крылаў — мо праляцела тая ж сава ці нейкая іншая птушка.
    Кожны жыў у гэтую летнюю ноч сваім жыццём.
    Толькі ў Святаслава і Малушы пачыналася жыццё новае. Для яго, праўда, у нечым і знаёмае, бо паспеў ужо спазнаць дзяўчат і жанчын, але тое, што адчуў з Малушай, было непараўнальна з ранейшымі ласкамі і абдымкамі. Малуша ж адкрывала для сябе найвялікшую таямніцу прыроды ўпершыню.
    — Яшчэ хачу цябе,— яна ўжо не стапіала, а толькі шаптала і шаптала ў паўзабыцці, адчуваючы побач прысутнасць таго, да каго так доўга ішла, баючыся, што ён адпрэчыць яе, не захоча называць сваёй. Атрымліваецца, што памылілася.
    У іх і сапраўды магло пачацца новае жыццё.
    Аднак не пачалося. Ва ўсякім разе, такім, пра якое абое марылі.
    Калі княгіня Волыа даведалася, што яе сын збіраецца ажаніцца з Малушкай, ніяк не магла паверыць. Падумала, што нехта наўмысна распускае падобныя чуткі, таму і паспяшалася да Святаслава.
    — Гэта праўда? — спытала строга.
    Святаслаў нават не палічыў патрэбным пацікавіцца, што яна мае пры гэтым па ўвазе, і Вольга адразу зразумела, што чуткі — не беспадстаўныя і сын сваім адказам толькі пацвердзіў правільнасць іх.
    — Праўда,— адказаў ён так спакойна, быццам пра свае ўзаемаадносіны з Малушай гаварыў ужо многім і паспеў да гэтага прызвычаіцца.
    — У цябе ёсць галава? — Княгіня з цяжкасцю стрымлівала сябе, каб не пачаць на яго крычаць.
    — Я кахаю яе...
    — Каго? — Вольга не стрымалася, перайшла на крык: — Маю ключніцу?!
    56
    — Княжацкую дачку! — павысіў голас і Святаслаў.
    — Чыю дачку? — Вользе не хацелася верыць, што яе сын ужо канчаткова ўпэўніўся, што Малуша — не простага паходжання.
    — Дачку князя Мала.
    — I ты гэтаму верыш? — Яна не знайшла нічога іншага, каб не запытацца.
    — Веру, бо гэта і сапраўды так!
    Княгіня Вольга, якую, здавалася, нішто не можа вывесці з раўнавагі, нечакана для Святаслава, а тым больш для сябе самой, расплакалася:
    — Сыночак, ды я ж падшукала табе дастойную жонку.
    Святаслаў, аднак, ніяк не зрэагаваў на гэта, быццам сказанае і не яго тычылася. Пасля гэтага Вольга зразумела, што на яго можна паўздзейнічаць толькі праявіўшы настойлівасць. Таму здолела лёгка прыйсці ў сябе.
    Быццам і не плакала. Вочы, у якіх яшчэ праступалі слёзы, нечакана сталі злымі і жорсткімі.
    — Запомні: тваёй жонкай будзе Ільдзіка, дачка венгерскага князя Такшоня.
    — Маёй жонкай будзе Малуша,— няменш цвёрда адказаў Святаслаў.
    Жонкай яго ўсё ж стала Ільдзіка.
    Вольга ад свайго не адступілася, дый, па сутнасці, рабіць гэта было позна, бо перамовы наконт таго, каб парадніцца з венгерскім дваром ужо вяліся, і там была атрымана згода.
    Але Святаслаў, нават ажаніўшыся, не перастаў сустракацца з Малушай. Гэта скончылася тым, што ў яго нарадзіўся пазашлюбны сын, якога назвалі Уладзімірам. З’явіўся ён на свет пасля таго, як у Святаслава ўжо былі законныя спадкаемцы трона — Яраполк і Алег. Але і ад Уладзіміра князь не толькі не адмовіўся, але і прызнаў яго афіцыйна. А ягоным выхавацелем прызначыў Малушынага брата, а Уладзіміравага дзядзьку Дабрыню.
    Дабрыню ж гэта толькі і патрэбна было. Ён даўно марыў, што калінебудзь удасца вярнуць драўлянскія землі, якія яму, безумоўна, належалі па праву спадчынніка. Аднак задуманае так і не змог ажыццявіць і мусіў паступова з гэтым змірыцца.
    Цяпер жа, з нараджэннем Уладзіміра, ягоная даўняя мара зноў набыла пад сабой аснову. Калі не сам ён, дык ягоны пляменнік абавязкова павінен стаць валадаром тых зямель, якія некалі належалі князю Малу. I Дабрыня,
    57
    які карыстаўся ў Святаслава вялікім даверам, дамогся таго, што кіеўскі князь, які ўжо дзейнічаў самастойна, а не прыслухоўваўся да голасу маці, якая з’яўлялася пры ім рэгенткай, загадаў будаваць горад Оўруч. Меркавалася , што ў гэтым горадзе і пачне княжыць Уладзімір.
    Толькі падобнаму намеру перашкодзілі ноўгарадцы, якія, вольныя самі выбіраць сабе ўладароў, пажадалі бачыць сваім князем менавіта сына Святаслава і Малушы. Канешне, і сам Святаслаў і тым больш Дабрыня не адхінулі такі варыянт. Таму Уладзімір і пачаў княжыць у Ноўгарадзе.
    Калі ж Святаслаў памёр, дзядзька пачаў прыкладаць усе намаганні, каб ягоны пляменнік заняў кіеўскі трон, на якім ужо знаходзіўся Яраполк, забіўшы яшчэ аднаго прэтэндэнта — свайго брата Алега. Дабрыня і параіў Уладзіміру, які ўжо меў жонкускандынаўку, узяць сабе яшчэ адну — дачку полацкага князя Рагвалода — Рагнеду, каб сумесным войскам ноўгарадцаў і варагаў спачатку ісці на Полацк, а потым на Кіеў.
    Рагнеда і стала чарговай жонкай Уладзіміра, але без кровапраліцця пры гэтым не абышлося. Гордая і непакорная дачка Рагвалода абазвала будучага мужа «рабынічам». Гэта пацягнула за сабой шлейф новых драматычных падзей. Уладзімір спаліў Полацк і забіў усю княжацкую сям’ю, перад гэтым на вачах у яе згвалціўшы Рагнеду.
    Пра гэта ўжо не маглі даведацца ні княгіня Вольга, ні яе ключніца Малуша, бо на той час іх не было ў жывых. Малушу Вольга яшчэ паспела выслаць з Кіева, і тая апошнія свае дні дажывала ў сяле Будуцін, што знаходзілася на рацэ Рось.
    Так і скончылася яшчэ адна гісторыя, у якой далёка не апошнюю ролю сыграла каханне.
    Па іншай версіі, Малуша была дачкой не драўлянскага князя Мала, а нейкага Малка Любчаніна. Але калі гэта і на самай справе так (хоць малаверагодна, каб дзяўчына, якая выйшла з нізоў, магла стаць княжацкай ключніцай), дык цікаўнасць да Малушы ўсё адно не памяншаецца. Наадварот, гэта яшчэ болей сведчыць на яе карысць, бо не кожнаму дадзена стаць не палюбоўніцай князя, а ягонай каханай, зза любові да якой ён гатовы лічыць пазашлюбнага сына законным пераемнікам трона.