Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Андрэй Альгердавіч не сумняваўся, што татары бачаць перад сабой галоўную задачу ў тым, каб «разарваць» вялікі полк на дзве часткі, і гэта ім абавязкова ўдасца, калі яго воіны ў запале не прымуць пад увагу тое, да чаго можа прывесці хуткі адрыў ад асноўных сіл. А прывядзе гэта да таго, што стык з сярэдзінай, дзе размяшчаюцца маскоўцы, аслабне і ў брэш, утвораную ў выніку гэтага, уварвецца праціўнік. Падобнага разгортвання падзей ніяк нельга было дазволіць. Паспяшацца на дапамогу трэба толькі тады, калі ардынцам вялікі полк удасца пацясніць.
Ён не ўстаяў здрыгануўся на шостай гадзіне лютай сечы, калі ўся зямля вакол ужо была ўслана целамі загінуўшых — так раптоўна рвецца нацягнутая цеціва лука. Япічэ хвіліну таму непрыступны маналіт ператварыўся ў
72
аморфную масу, якая на вачах пачала распадацца. Палова вялікага палка зрушылася з месца. Гэта былі ўцёкі, якія сеюць паніку. Ёй паддаўся полк левай рукі. Адначасова ўсё мацней пачалі сціскацца варожыя абцугі і вакол палка правай рукі.
Андрэй Альгердавіч, які і дагэтуль, знаходзіўся ў самым цэнтры сечы, яшчэ смялей кінуўся наперад. Рывок гэты быў настолькі нечаканы, магутны, што два вершнікі, якія несліся яму насутрач, спалохана адвярнулі коней убок, а гэта Андрэю Полацкаму толькі і трэба было. Сваёй дзідай ён з размаху пацэліў у вершніка, які быў за імі, a пасля ўжо не памятаў, як дзейнічаў.
Усё адбывалася быццам паза ягонай свядомасцю. Нібыта не сам ён, а нехта іншы наносіў удар за ўдарам. Толькі калі заўважыў, што татары кінуліся ўцякаць, рэальнасць зноў вярнулася да яго.
Гэта ўжо запасны полк пайшоў у наступленне, і ягоныя свежыя сілы, як той вецер, што пачынае дзьмуць нечакана пасля прадухі, прынеслі з сабой упэўненасць на лепшае.
Татары, праўда, спадзяваліся, што яшчэ прыйдзе ім на дапамогу са сваім войскам Ягайла, але той так і не з’явіўся. Так і не высветлена, што стала таму прычынай, бо дакументы пра гэта маўчаць.
Магчыма, прычына спазнення Ягайлы ў тым, што ягоныя воіны не захацелі ваяваць з аднаверцамі, якія змагаліся з басурманамі.
Але верагодней за ўсё, што вялікі князь літоўскі і не збіраўся ўмешвацца ў бітву Мамая з маскоўскім князем. Абяцанне дапамагчы з ягонага боку — не што іншае, як добра прадуманы стратэгічны ход. Ягайлу выгадна было мець у аднолькавай ступені аслабленымі і маскоўцаў, і ардынцаў. Таму і паабяцаў Мамаю падтрымку, якую ў сапраўднасці не хацеў аказваць.
За перамогу на Куліковым полі было заплачана вялікай цаной. Абодва бакі страцілі кожнага дзесятага воіна. Але перамога аказалася вельмі значнай для маскоўскага боку, бо Залатая Арда павінна была ўжо лічыцца з моцным праціўнікам. Відавочна і тое, што на зыход бітвы шмат у чым паўплывалі смелыя дзеянні войска Андрэя Полацкага, а таксама ягонага брата Дзмітрыя.
Зразумела, што Андрэй Альгердавіч меркаваў, што ад гэтага будзе мець немалую карысць і сам, бо пасля Кулікоўскай бітвы маскоўскі князь, які атрымаў ганаровае
73
найменне Данскі, ахвотна пачне падтрымліваць яго. Але памыліўся. Калі папрасіў у Дзмітрыя Іванавіча дапамогі ў барацьбе з Ягайлам, той нічога пэўнага на гэта не адказаў, і Андрэй Полацкі зразумеў, што неабходна шукаць іншых саюзнікаў
Давялося мірыцца з крыжакамі. Каб задобрыць іх, паабяцаў ім Полацк, якім ужо не валодаў і нават пачаў называць лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам, прызнаўшы сябе ягоным васалам. Знайшоў паразуменне і са смаленскім князем. Святаслаў Іванавіч паспяшаўся забыць былыя крыўды, выкліканыя тым, што князь Андрэй некалі ваяваў супраць яго, і адгукнуўся на ягоную просьбу прыняць удзел у сумесных баявых дзеяннях супраць Ягайлы, якія пачаліся ў 1386 годзе.
На пачатку поспех спадарожнічаў Андрэю Полацкаму. Яму ўдалося захапіць Лукомль, Ашмяны, але з Полацкам нічога не атрымалася. Заняты крыжакамі горад на Палаце не захацеў прызнаць Андрэя Альгердавіча сваім князем. На гэтае рашэнне, верагодней за ўсё, паўплывала тое, што гордыя палачане не жадалі прыняць таго, хто дабіваўся ўлады пры падтрымцы чужынцаў.
Гэтая спроба вярнуцца ў Полацк скончылася для яго плачэўна. Пасля таго як крыжакі адступілі, Скіргайла, карыстаючыся зручным для сябе момантам, разграміў дружыну Андрэя Альгердавіча, а сам Андрэй Полацкі апынуўся ў палоне і мусіў правесаці сем гадоў за кратамі. Вызвалены быў у 1399 годзе сваім стрыечным братам Вітаўтам, які, стаўшы вялікім князем літоўскім, пачаў баявыя дзеянні з татарскім ханам ЦемірКутлугам.
Вітаўт не мог не ўспомніць пра Андрэя Полацкага, бо добра ведаў, наколькі ён вопытны военачальнік, таму і прапанаваў Ягайлу выпусціць яго на волю. Андрэй Альгердавіч разам з Вітаўтам і іншымі князямі прыняў удзел у бітве на рацэ Ворскле, якая, аднак, не толькі не прынесла поспеху іхняму войску, але і стала ганебным паражэннем. Загінула палова ўсіх воінаў Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку і 60 князёў. Склаў на Ворскле галаву і Андрэй Альгердавіч, якому лёсам наканавана было стаць апошнім полацкім князем.
Сталася так, што ён найбольш паспяхова змагаўся на чужым баку, але ўся дзейнасць Андрэя Полацкага была падначалена таму, каб мацавалася Вялікае княства Літоўскае, якое яму хацелася бачыць магутнай дзяржавай.
74
I размова не пра тое, ці быў бы Андрэй Альгердавіч лепшым вялікім князем літоўскім, чым той жа Ягайла альбо Вітаўт, а пра тое, што ён увайшоў у гісторыю чалавекам, мужнасцю якога нельга не захапляцца.
На жаль, з цягам часу на фоне іншых, куды больш яркіх зорак у нацыянальнай гісторыі, ягоная пачала свяціць менш ярка, але сучаснікі цанілі Андрэя Альгердавіча вельмі высока. Гэта відаць і з выдатнага літаратурнага помніка «Задоншчына», напісанага не пазней 1393 года, што захаваўся ў пазнейшых спісах і які гучыць сапраўдным гімнам Кулікоўскай бітве. I канешне ж, у ім праслаўляюцца тыя, дзякуючы чыйму высокаму ваеннаму майстэрству былі разгромлены полчышчы Мамая:
«О, соловей, летняя птнца, вот бы тебе, соловей, пеньем свонм прославнть велнкого князя Дмнтрня Нвановнча н брата его, князя Владнмнра Андреевнча, н нз землн лнтовской двух братьев Ольгердовнчей, Андрея н Дмнтрня Волынского! Те ведь — сыновья Лнтвы храбрые, кречеты в ратное время н полководцы прославленные, под звукн труб нх пеленалн, под шлёмамн лелеялн, с конца копья онм вскормлены, с острого меча вспоены в Лнтовской земле».
ЗМЯЯ ЯК СІМВАЛ МАГУТНАСЦІ
Бона Сфорца
Пытанне, як кажуць, на засыпку. Што агульнага ў міланскага аўтамабільнага завода «АльфаРамэо», прадукцыя якога пастаўляецца ў многія краіны свету, і куды менш вядомага беларускага горада Пружаны, слава якога больш сціплая і часцей не сягае далей дзяржаўнай мяжы? He сумняваюся, не шмат тых, хто знойдзе адказ, бо сумяшчаецца, здавалася б, несумяшчальнае.
Само слова «Мілан» чаго варта. Нават людзі, далёкія ад оперы, могуць з упэўненасцю сказаць, што ў гэтым італьянскім горадзе знаходзіцца знакаміты на ўвесь свет тэатр «Ла Скала». А Пружаны, пры ўсёй павазе да свайго кроўнага, беларускага, ні тэатра не маюць, ні сабора, роўнага міланскаму. Дый увогуле — сціплы гарадок, якіх нямала ў Беларусі.
Яното так, але ж першы герб Пружан (выява змяі, якая глытае чалавека) нададзены гэтаму гораду 6 мая 1589 года, амаль цалкам паўтарае эмблему завода «АльфаРамэо». Больш таго, уладальнік гэтага аўтамабільнага прадпрыемства, надзіва ўплывовы італьянскі прадпрымальнік, а да ўсяго вядомы тэлемагнат і палітык Сільвіо Берлусконі «пакарыстаўся» пружанскім гербам, каб, дзякуючы яму, засведчыць магутнасць і росквіт той справы, якой займаецца.
Праўда, тут можа ўзнікнуць сустрэчнае пытанне: няўжо і сапраўды Берлусконі ведае пра Пружаны? Пра Пружаны — наўрад ці, але затое, несумненна, як свае пяць пальцаў вывучыў гісторыю старадаўняга італьянскага роду Вісконці і Сфорцаў, а таму і захапляецца мужнасцю, валявым характарам іх прадстаўнікоў у дасягненні пастаў
76
ленай мэты, а род Вісконці і Сфорцаў таксама мае той жа герб, які некалі атрымалі Пружаны.
Некаторыя, пачуўшы гэтыя звесткі, гатовы зусім заблытацца. Сапраўды, не так і проста ва ўсім разабрацца. Быццам зачараванае кола атрымліваецца. Уладальнік аўтамабільнага завода «АльфаРамэо» пазычае выяву для эмблемы свайго прадпрыемства ў старажытнага пружанскага герба, а той, аказваецца, падобны на герб італьянскага роду Вісконці і Сфорцаў. Дый не зачараванае кола нават, а нейкі загадкавы трыкутнік, кожная грань якога як быццам да месца, але разам з тым лучнасць яе з іншай выглядае нейкай ненатуральнай.
Блытаніну, сама таго не ведаючы, унесла італьянка па паходжанні Бона Сфорца, якая доўгі час жыла ў Беларусі. I не проста жыла, а была польскай каралевай і вялікай княгіняй літоўскай. Пры гэтым, будучы жанчынай далёка не ардынарнай, яна карысталася вялікім аўтарытэтам не толькі ў сваёй дзяржаве. Да яе голасу нярэдка прыслухоўваліся і ў іншых краінах, калі гэта тычылася тых эканамічных пераўтварэнняў, што яна праводзіла ў сваіх уладаннях.
Пра тое, як ураджэнка Італіі апынулася ў Рэчы Паспалітай, у якую тады ўваходзіла Вялікае княства Літоўскае, што добрае зрабіла яна дзеля росквіту яе, а што і благое (калі быць шчырым, дык да канца), і хочацца распавесці ў гэтым нарысе. Але перш зазірнем у паўночнаўсходнюю частку Італіі — Раманью. Ды не сучасную, a канца XV — пачатку XVI стагоддзя.
Вядома, яна шмат у чым рознілася ад цяперашняй, але было і тое, што не змянілася па сённяшні дзень. Надзіва цёплы клімат ствараў усе ўмовы для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі, а людзі, дзякуючы сваёй працавітасці, маглі тварыць на зямлі цуды. Іншая рэч, што далёка не ўсё залежала ад простых працаўнікоў. Дый яшчэ добра, калі не навісала небяспека над жыццём.
Яе пабольшала, калі ў 1499 годзе Раманьяй пачаў правіць Цэзар (Чэзарэ) Борджа. Ён з’яўляўся сынам Рымскага Папы Аляксандра V, у сапраўднасці Радрыго Борджа. Бацька і сын праславіліся тым, што нямногія, маючыя ўладу, маглі паспаборнічаць з імі ў авантурызме, пляценні розных інтрыг, а калі задумвалі штонебудзь, абавязкова даводзілі да канца. Карысталіся любымі сродкамі, але ўсё зводзілася да знішчэння праціўнікаў. 3 ворагамі распраўляліся пры дапамозе кінжала, часцей падсыпалі ім у ежу ці
77
напоі яд, што было, зразумела, менш прыкметна, і чалавек адыходзіў на той свет без вонкавых прыкмет насілля. Аднак, трэба глядзець праўдзе ў вочы, Цэзару Борджа разам з бацькам удалося стварыць у Сярэдняй Італіі магутную дзяржаву, у якой Борджамалодшы меў неабмежаваную ўладу.