Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
91
Асобныя даследчыкі выказваюць меркаванне, што пры гэтым каралева кіравалася не столькі тым, што разумела значнасць напісанага Гусоўскім, а рабіла ўсё наперакор мужу, што, дарэчы, практыкавала неаднойчы, асабліва калі іх ўзаемаадносіны ўскладняліся. А Жыгімонт I Стары чамусьці не звярнуў належнай увагі на Гусоўскага і не зрабіў яго прыдворным паэтам, хоць іншыя, куды менш таленавітыя творцы, карысталіся ўсялякай ягонай падтрымкай. Тады, маўляў, Бона Сфорца і зацікавілася Гусоўскім.
Праўда, дапамагла яму не адна яна. Першымі падтрымалі Гусоўскага каралеўскі сенатар, гнёзненскі канонік Карл Антоній Банонскі і сакратар каралевы Людовік Альфій. Хутчэй за ўсё апошні і пераканаў сваю гасударыню аказаць фінансавую падтрымку, аргументуючы неабходнасць падобнага ўчынку тым, што гэта з’явіцца магчымасцю лішні раз нагадаць аб сабе, бо ў падобных выпадках не абыходзіцца без прысвячэння фундатарам, а тым больш удзячны аўтар не можа не прыгадаць каралеву, якую вельмі паважае.
Неабходныя грошы Бонай Сфорцай былі выдзелены, і ў кастрычніку 1523 года ў кракаўскай друкарні Іераніма Віетара выйшаў зборнік Гусоўскага «Песня пра зубра». Менавіта зборнік, бо апроч аднайменнай, сёння сусветна вядомай паэмы, у ім былі змешчаны адзінаццаць вершаў і празаічнае прысвячэнне, у якім аўтар не толькі выказаў удзячнасць каралеве, але і выклаў свае погляды на стан сучаснага яму грамадства, развіццё літаратуры і навукі.
Прысвячэнне, зразумела, не абышлося без ухвальных слоў. Прынамсі, Гусоўскі пісаў: «Твор гэты я рашыў выдаць у свет у гонар тваёй Вялікасці. Гэтае пісанне хачу я паднесці табе замест сціплага падарунка, спадзеючыся, што надарыцца выпадак, калі яго Каралеўская Вялікасць, па сваім звычаі адправіцца на паляванне, і гэтая кніжка, што змяшчае лясныя прыгоды, цябе зацікавіць і ты яе прачытаеш. Гэтьш самым жадаю я не так палепшыць сваё становішча, як пракласці шлях вучоным мужам, каб і яны табе свае творы паднеслі. I каб ты, найвучонейшая княгіня, узважыла іх здольнасці і нараіла свайму яснавяльможнаму мужу які абавязаны больш мець часу для вядзення войнаў чым для чытання кніг, тых, каго палічыш найбольш таленавітымі (тут і далей пераклад з латыні Віктара Дарашкевіча,— A. М.)
Але не ўхвальныя словы галоўныя ў прысвячэнні. Гусоўскі, у адрозненне ад іншых паэтаў, якія карысталіся па
92
добным спосабам, каб толькі засведчыць вернападданства, не пабаяўся выказаць і тую горкую праўду, што гаварыла аб тым, як не шануюцца ў грамадстве таленты: «...бачу я з найвялікшым для сябе жалем і, зразумела, з пэўнай стратай для дзяржавы, што славуцейшыя сэрцы зусім не паважаюцца. Яны зза матэрыяльнай нястачы і беднасці цалкам не могуць сябе праявіць. Бачу я таксама, што ёсць нямала людзей, якія валодаюць і багаццем, і талентам. Але калі яны заўважаюць, што вучоных, мастакоў і паэтаў так мала шануюць і паважаюць, то імкнуцца больш узбагачацца, чым ахарошваць душу. 3за такой нікчэмнай справы ахвяруюць яны самым высакародным прызначэннем сваіх асоб».
Выйсце з падобнага незайздроснага становішча бачыў у тым, каб Бона Сфорца сама паказала добры прыклад таму, як неабходна дзейнічаць, каб не змізарнелі таленты: «А калі возьмеш ты на сябе агульнае апякунства над гэтымі захапленнямі, тады ўзбуйнеюць таленты і прынясуць карысць Каралеўскай Вялікасці ў яе значнай працы, так што і дзяржава будзе зберагацца ў сваім стане ў гэты злавесны час».
Будучы паслядоўным прыхільнікам ідэй маральнаэтычнага ўдасканалення грамадства, Гусоўскі надаваў у гэтым працэсе вялікую ролю навуцы, мастацтву, літаратуры, ідучы не толькі ад асабістых назіранняў, але і спасылаючыся на гістарычны вопыт: «Дзяржава абапіраецца на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магчымасць квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі. А як толькі пачалі нікнуць таленты, сілы іх згаслі, а з заняпадам апошніх абрушылася іх дзяржава і ўсталявалася рабства».
I верыў у лепшае: «Мне добра вядома, найсвятлейшая пані, якога вялікага шчасця ты зычыш гэтаму каралеўству і як шмат разважаеш і дбаеш аб паляпшэнні ягонага становішча. Але я сапраўды не ўяўляю, чым ты можаш яму дзейсна дапамагчы. Калі ж ты праявіш сябе добразычлівай, схільнай да апякунства навукі і мастацтва, тады ад іх будзе і дзяржаве вялікая карысць, а высокая слава імя твайго распаўсюдзіцца такім чынам яшчэ вышэй з ухвалай тваіх выхаванцаў».
Бона Сфорца ўсё ж прыслухалася да асобных з гэтых пажаданняў. У прыватнасці, яна ўзяла апякунства над кракаўскім гуртком шляхецкіх паэтаў. Аднак чамусьці ў далейшым паза яе ўвагай аказаўся сам Гусоўскі, хоць і яму падтрымка паранейшаму была неабходна. Ды, як кажуць,
93
дзякуй Богу і за тое, што зрабіла. Калі б не яе фундатарства, хто ведае, ці пабачыла б яшчэ свет «Песня пра зубра».
А з гербам Пружан такая гісторыя. Увядзеннем яго ўзялася ўвекавечыць памяць маці дачка Боны Сфорцы Ганна, якая пасля смерці брата Жыгімонта II Аўгуста стала каралевай Рэчы Паспалітай. А вырашыў гэтае пытанне станоўча кароль Жыгімонт Ваза III, які з’яўляўся сынам караля Швецыі Юхана (Яна) III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта I Старога.
Жыгімонт Ваза III выдаў спецыяльную прывілею, паводле якой гербам Пружан, якія некалі знаходзіліся пад уладай Боны Сфорцы, станавілася выява, аналагічная той, што знаходзілася і на гербе Вісконці і Сфорцаў. Але каб пазбегнуць існавання двух цалкам падобных гербаў былі ўнесены невялікія змяненні. На італьянскім гербе адлюстраваны серабрысты змей на блакітным полі, на пружанскім — колеры супрацьлеглыя. Аднак сэнс герба застаўся ранейшым.
Таго, хто напалову знаходзіцца ў пашчы змяі, можна ўспрымаць дзіцем, а можна і дарослым чалавекам. На самай жа справе — гэта сарацын, а менавіта так некалі ў Еўропе называлі мусульман, да якіх ставіліся з пагардай. Пазней, у часы Боны Сфорцы, гэты назоў адносілі да ўсіх «чужых». А выява змяі на гербе Вісконці і Сфорцаў падкрэслівала, што чужынцы заўсёды будуць знішчацца.
Пасапраўднаму сваёй Бона Сфорца так і не змагла стаць у Рэчы Паспалітай. Яе ж дачка, падобным чынам увекавечыўшы памяць маці, відаць, мела на ўвазе крыху іншы сэнс. Змяя сімвалізавала магутнасць роду Вісконці і Сфорцаў, але адначасова, у дачыненні да Пружан, сведчыла, што гэты горад заўсёды можа годна пастаяць за сябе.
Ужо ў нашыя часы Сільвіо Берлусконі ўзяў згаданую выяву ў якасці фірменнай эмблемы свайго аўтамабільнага завода, каб таксама засведчыць уласную магутнасць. Вядома, у тым, каб выкарыстоўваць дзеля гэтага змяю, нічога благога няма. Іншая рэч, калі чалавек сваімі паводзінамі ў чымсьці становіцца падобным да гэтай не такой ўжо і нявіннай істоты. На жаль, з гераіняй нашага аповеду нярэдка адбывалася менавіта так, што, безумоўна, Бону Сфорцу не ўпрыгожвае, але ж адначасова не будзем забываць, што пакінула яна пасля сябе на беларускай зямлі нямала і добрых спраў.
РАЗВЕДЧЫК 3 ТАЛЕНТАМ ПІСЬМЕННІКА
Філон КмітаЧарнабыльскі
Карані роду КмітыЧарнабыльскага загубіліся недзе на Падольшчыне, а пачынальнікам яго быў нехта Рыгор Варановіч. Ва ўсякім разе, так мяркуюць польскія даследчыкі. Падобнай думкі прытрымліваўся і Тэадор Нарбут. Гэты самы Варановіч, калі ў яго родныя мясціны прыйшлі татарскія заваёўнікі, уцёк у Вялікае княства Літоўскае. Адбывалася ўсё яшчэ ў часы Ягайлы. Відаць, быў Варановіч адважным воінам, бо даслужыўся да рыцарскага звання. Меў ён адзінага сына, які зваўся Аляксандрам і пазней стаў вініцкім старостам, гадаваў сямёра сыноў. Далейшы лёс іх, за выключэннем трэцяга — Мацея, невядомы, а ён трапіў у час вайны з Масковіяй у палон і недзе загінуў. Але акурат гэты Мацей і мае найбольш непасрэднае дачыненне да з’яўлення прозвішча Кміта. Рэч у тым, што ў Мацея быў сын Кір’ян, якога чамусьці ўсе звалі Кмітам. Праз некаторы час Кір’янавы сыны Крыштоф і Сымон, ці Самуіл, і набылі прозвішча Кміты. Сымон Кміта прысвяціў сябе ратнай справе і так адважна змагаўся з татарамі, што яго нават пачалі параўноўваць з легендарным карфагенскім палкаводцам Ганібалам. Імя Кміты можна напаткаць у некаторых паданнях і легендах. Але куды больш праславіўся ягоны сын Філон Сымонавіч КмітаЧарнабыльскі, які стаў Чарнабыльскім пасля таго, як 26 сакавіка 1566 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст, прымаючы пад увагу яго вялікія ваенныя заслугі перад Радзімай, перадаў яму ў вечнае карыстанне землі ў Кіеўскім ваяводстве з Чарнабыльскім замкам.
Было тады Філону Сымонавічу 36 гадоў, а нарадзіўся ён у Оршы ў 1530 годзе. Маці Філона Таццяна Крошынская —
95
першая жонка Сымона Кміты. Сказаць больш дакладна, калі гэта адбылося, немагчыма, як і няма звестак пра дзіцячыя і юнацкія гады КмітыЧарнабыльскага. Верагодней за ўсё, пачатковую адукацыю атрымаў дома. Бадай, рана далучыў бацька Філона і да ратнай славы. I не толькі расказваючы яму пра свае гераічныя справы, але таксама прыгадваючы і найбольш важныя падзеі з нацыянальнай гісторыі. Браў сына з сабой і ў ваенныя паходы.
А гэта ўжо факт, засведчаны дакументальна: у 1562 годзе КмітаЧарнабыльскі з’яўляўся камендантам замка Остэр, што знаходзіўся на рацэ Дзясна непадалёку ад Кіева, а на той час гэта была памежная тэрыторыя, таму невялікаму гарнізону часта даводзілася адбіваць атакі маскоўцаў. У такіх умовах Філон Сымонавіч хутка прайшоў сапраўдную баявую загартоўку. А наколькі дзейнічаў прадумана, якім добрым стратэгам з’яўляўся і як не шкадаваў сябе ў сутычках з праціўнікам, засведчылі далейшыя падзеі.
Гэта, як вядома, быў складаны для Вялікага княства Літоўскага час. Даводзілася з пераменным поспехам ваяваць з Масковіяй. Напаткоўвалі не толькі перамогі, але і паражэнні. Удача чарговы раз адвярнулася ад абаронцаў Радзімы 15 лютага 1563 года, калі маскоўскія войскі занялі Полацк,штобыўусходнімфарпостамдзяржавы.Жыгімонту II не заставалася нічога іншага, як паспяшацца заключыць перамір’е. Ды перадышка стала кароткачасовай. Маскоўцы, упэўненыя ў сваёй сіле, аднавілі ваенныя дзеянні. Аднойчы яны наблізіліся да Остэра. У авангардзе рухалася да двух тысяч чалавек, атрад жа КмітыЧарнабыльскага быў зусім малалікім, але камендант крэпасці не пабаяўся ўступіць у сутычку і разграміў ворага, а сам пры гэтым страціў толькі двух чалавек.