• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    У магчымасць падобнага, на першы погляд, цяжка паверыць. Ствараецца ўражанне, што з пакалення ў пакаленне перадаецца легенда. Але як, у такім выпадку, ставіцца да таго, што названы прозвішчы загінуўшых — Рыгор Васілевіч і Фёдар Воспа? Ды ёсць нямала і іншых прыкладаў смеласці і рашучасці КмітыЧарнабыльскага ў барацьбе з ворагамі.
    Давялося яму, гэтым разам ужо з двухтысячным войскам, прыкрываць і галоўныя сілы Вялікага княства Літоўскага, якія рухаліся на Полацк. Маскоўскі цар Іван Васільевіч, даведаўшыся пра ўсё, зразумеў, што становішча тым самым можа ўскладніцца і абставіны пойдуць не на карысць яму, таму загадаў атраду Івана Шуйскага пакінуць
    96
    Полацк і ісці пад Оршу. Адпаведны загад атрымаў і князь СярэбраныАбаленскі, які знаходзіўся са сваімі людзьмі ў Вязьме. Але і КмітаЧарнабыльскі не драмаў. Ён не дазволіў маскоўцам аб’яднацца, што не прамінуў выкарыстаць камандуючы войскам Вялікага княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Руды, які нанёс атраду Шуйскага паражэнне пад Чашнікамі. У час бою загінуў сам ваявода, многія маскоўцы трапілі ў палон, а астатнія адышлі да Смаленска.
    КмітаЧарнабыльскі ж у гэты час нанёс знішчальны ўдар па войску праціўніка, што знаходзілася каля Оршы на рацэ Крапіўна. Смеласць наступаючых, а таксама паніка, якая ўзнікла ў лагеры маскоўцаў пасля весткі аб гібелі Шуйскага, прывялі да таго, што ворагі, па сутнасці, не аказаўшы ніякага супраціўлення, пачалі ўцякаць. Да КмітыЧарнабыльскага перайшоў шматтысячны абоз са зброяй, боезапасам, правіянтам.
    Праславіўся ён і ў іншых баявых сутычках. I таксама меў поспех. I тады, калі прайшоўся па северскіх і старадубскіх землях. I калі пад Старадубам сутыкнуўся з войскам маскоўскіх баярынаў Васіля Цёмкіна і Васіля Волкава. Адбылася бітва, якой, як сведчыў польскі мемуарыст XVII стагоддзя Ян Хрызастам Пасек, «свет не бачыў».
    Супрацьстаялі КмітуЧарнабыльскаму тры тысячы маскоўскіх вершнікаў і да 400 пешых вояў У яго атрадзе знайшліся тыя, хто пачаў адгаворваць камандзіра ад сутычкі, бачыўшы яе бесперспектыўнасць. Але ён адступаць не прывык. Для яго не было іншай альтэрнатывы, чым перамога альбо смерць. Таму зноў адважныя воі смела ўступілі ў паядынак. I выйшлі з яго пераможцамі. Ледзь не ўсе маскоўцы палеглі на полі бою. Сярод загінулых быў і Волкаў а Цёмкін трапіў у палон.
    Здавалася б, і ў гэта немагчыма паверыць. Але, калі б польскія гісторыкі, якія пісалі пра КмітуЧарнабыльскага, свядома адыходзілі ад гістарычных фактаў, жадаючы ўзвялічыць Філона Сымонавіча настолькі, каб ён стаў чалавекамлегендай, дык рабілі б гэта паслядоўна, не дапускаючы і мажлівасці засумнявацца ў яго выключнасці. Аднак яны не абыходзяць і сакрушальнага паражэння, якое напаткала КмітуЧарнабыльскага значна пазней, калі ў 1580 годзе пайшоў на смаленскія землі з мэтай аслабіць праціўніка і пры гэтым праявіў вялікую жорсткасць, не шкадуючы мірнага насельніцтва. Відаць, апошняе і паўплывала на тое, што яму быў дадзены рашучы адпор.
    5736
    97
    Дарэчы, тое, што адбывалася тады, зафіксавана і ў Архіве разрадных кніг: «Прнходнл к Смоленску пан Фплон, а с нм людей 9000... посады пожечь, да воевать Смоленскне н Дорогобужскне места; да сходмлось было с Королем (Стэфанам Баторыем,— A. М.) у Лук Велнкііх; а Король, взявшй Лукн, ждал Фялона. Й как пряшел Фйлон от Смоленска за 7 вёрст й стал в деревне Настаснне, н пріішлм на него йз Смоленска Нв. Мйх. Бутурлнн, да Мйх. Глеб. Салтыков, да Пётр Аф. Нэіцокйн, да Нгнат Борйс. Блудов... п нз старна Фялона сбйлн; й пошёл к крепостн, да у крепостіі стал в обозе; Воеводы Государевы к обозу не прйступалн, чтобы ночь заняла; н тое ночй пошел Кмята прочь, іі воеводы за ннм й сошглй его на Спаскнх Лугах, от Смоленска за 40 вёрст, й побйлй на голову й знамёна м наряд понмавшй, й набаты, п лнтавры, н трубы й шатры й колымагй... а сам Фйлон пеш утёк в лес, а с нйм 4 чловека, прншёл в Оршу на шестой день».
    Калі прытрымлівацца думкі: было — не было, магчыма — немагчыма, дык і ў названых звестках, калі б яны не былі дакументальна засведчаны, няцяжка засумнявацца. Усё ж КмітаЧарнабыльскі даўно не быў навічком у армейскай справе дый з не менш складаных сітуацый нязменна пераможцам выходзіў, а тут гэткае паражэнне, што давялося ратавацца ўцёкамі і цудам застаўся жывым. Але не будзем забываць, што ў жыцці нярэдка адбываецца такое, чаго не можа ўявіць сабе нават самая шчодрая фантазія. Тым больш, калі ідзе вайна. Аднак вернемся ў тыя часы, калі Філон Сымонавіч, атрымаўшы некалькі бліскучых перамог у сутычках з маскоўцамі, улетку 1565 года вярнуўся ў Асцёр.
    Быў ён паранейшаму ў чыне ротмістра, які атрымаў яшчэ ў 1530 годзе пры прызначэнні на пасаду каменданта крэпасці, а магчыма, і крыху раней. Ды гаворка не пра гэта. Сам па сабе чын і не такі вялікі. Але воінская доблесць КмітыЧарнабыльскага, як і тое, што на яго звярнуў увагу сам Жыгімонт II Аўгуст, безумоўна, надалі яму вагі ў грамадстве. Пра маладога ротмістра загаварылі нават у Маскве, успрымаючы як дастойнага праціўніка, не кажучы, зразумела, аб тым, што яго імя з пашанай прамаўлялі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польскім Каралеўстве. Таму Жыгімонт II вырашыў яшчэ раз аддзячыць Філона Сымонавіча, падарыўшы яму ў 1567 годзе Аршанскае староства. 3 гэтага моманту і да смерці, якая напаткала яго 29 лістапада 1587 года, далейшы лёс КмітыЧарнабыль
    98
    скага цалкам звязаны з гэтым цудоўным горадам. Калі і пакідаў Оршу, дык толькі кіруючыся ў баявыя паходы.
    Адзін з іх адбыўся неўзабаве пасля таго, як ён пацярпеў паражэнне на Смаленшчыне. У сакавіку 1581 года пайшоў на Вялікі Ноўгарад, дзе спустошыў яго ваколіцы. Назад вярнуўся пераможцам. У жніўні таго ж года, атрымаўшы загад Стэфана Баторыя пра аб’яднанне з атрадам Крыштофа Радзівіла і аб правядзенні баявых дзеянняў у месцы меркаванай канцэнтрацыі маскоўскіх войскаў. Зноў, не раздумваючы, рушыў у паход. Гэтая баявая аперацыя ўвайшла ў гісторыю як «язда ў Маскву» (польскі паэт Ян Каханоўскі нават напісаў аднайменную паэму).
    Ужо згаданых звестак дастаткова, каб гаварыць пра КмітуЧарнабыльскага як пра чалавека, які нямала зрабіў у імя абароны інтарэсаў Бацькаўшчыны. Тым не менш ён увайшоў у гісторыю не толькі дзякуючы ратным поспехам, але і як пісьменнік, які стаяў ля вытокаў эпісталярнага, a калі шырэй — гісторыкамемуарнага жанру ў беларускай літаратуры. I што самае цікавае — літаратарам не збіраўся быць, нават у думках не ўспрымаў сябе ў падобнай ролі.
    Помнік старажытнабеларускай літаратуры, вядомы даследчыкам пад агульнай назвай «Реестр спнсань, которые есьмн месты через посланьцы мон, даючн ведать о князю велнком н о новннах , о которых мне шпегчн мон з землн его непрнятельское москвовское ведатн давалн по смертн его королевской мнлостн, славное, святое памятн зешлого пана нашего, до нх мнлостн панов рад Велнкого Княжества Лнтовского посылал, почавшн от року 1573, месяца декабря 6 дня, н тепер до его королевской мнлостм, пана нашего прншлого, н до нх мнлостн панов рад также, даючп ведать о справе князя велнкого Московского н о новннах, отсюль з Оршн пнсал н посланьцов монх посылал, то ест в року 1574» — гэта справаздачы КмітыЧарнабыльскага аб тым, што рабілася на памежжы краіны, бо і Орша, як вядома, належала да гарадоў, якія знаходзіліся паблізу ад мяжы з Масковіяй. Пасланы сенатарамі Вялікага княства Літоўскага ў Оршу, ён мусіў рэгулярна паведамляць ім, што робіцца ў гэтым рэгіёне.
    Лісты КмітыЧарнабыльскага ў асноўным адрасаваліся тым, хто і ўсклаў на яго абавязкі з’яўляцца свайго роду рэзідэнтам вялікакняжацкай разведкі, а гэта найперш біскупы: віленскі Валяр’ян Пратасевіч, кіеўскі Мікалай Пац, жмудскі Ежы Пяткевіч, а таксама падканцлер Яўстафій
    99
    Валовіч, гетман Вялікага княства Літоўскага Мікалай Радзівіл і земскі падскарбнік Лаўрын Война. Усяго яны атрымалі ад Філона Сымонавіча з снежня 1573га па верасень 1574 года 29 лістоў. Пісаў КмітаЧарнабыльскі і польскаму каралю Генрыху Валуа, віцебскаму ваяводзе Станіславу Пацу, Фядоры Валовіч. А ў выніку набіраецца 30 пасланняў аршанскага старосты, што ўтрымліваюць багатую інфармацыю, якая складаецца як з назіранняў самога КмітыЧарнабыльскага, так і людзей, з якімі яму давялося сустракацца і кантактаваць.
    Вельмі важна тое, што ён не абмяжоўваецца канстатацыяй пэўных фактаў, а глыбока разважае пра тое, як ідуць справы ў Вялікім княстве Літоўскім і суседняй Польшчы, усхвалявана гаворыць пра ўласны лёс, не абмінае і той несправядлівасці, якая, на яго думку, чыніцца. Прысутнічаюць і асабістыя папрокі, незадавальненне ўласным становішчам, бо лічыў сябе шмат у чым незаслужана абдзеленым і абыдзеным належнай увагай. Аднак — гэта і клопатны лёс аб будучыні роднай дзяржавы. А трывожыцца яму было чаго.
    У выніку Люблінскай уніі 1569 года адбылося аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам, у выніку чаго на карце свету з’явілася новая дзяржава — Рэч Паспалітая. Найбольш самаадданыя сыны Княства, а да іх належаў і КмітаЧарнабыльскі, былі заклапочаны тым, што яно, па сутнасці, трапіла ў васальную залежнасць ад Кароны. I на гэта было нямала падстаў.
    Некаторымі, найбольш ваяўніча настроенымі палякамі нават прымаліся захады, каб адмовіцца ад паняцця «Літва» і карыстацца найменнем «Новая Польшча», якое б, як даводзіў аўтар гэтай ініцыятывы кракаўскі біскуп Піліп Паднеўскі, належным чынам стасавалася б з двума існуючымі — Вялікая і Малая Польшча. Праўда, дагэтаганедайшло, але лішні раз засведчыла, што ў Польшчы ёсць сілы, што жадаюць паставіць крыж на Вялікім княстве Літоўскім.
    Таму, калі пайшоў з жыцця Жыгімонт II Аўгуст, якому лёсам было наканавана стаць апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў, актывізавалі дзейнасць найболып патрыятычна настроеныя сенатары Княства. Яны меркавалі, што ў сітуацыі, якая склалася, адзінае выйсце — запрасіць на вызвалены каралеўскі трон прадстаўніка маскоўцаў Івана Грознага ці яго сына Фёдара.
    100
    He будзем дэталёва разбірацца, наколькі ў падобных памкненнях яны мыслілі рэальна, а ў чым памыляліся, выдаючы жаданае за сапраўднае. Арыентацыя на Маскву ім бачылася, як магчымасць атрымаць пры паспяховым завяршэнні такой здзелкі пэўныя выгады ў палітычным і эканамічным плане. А дзеля гэтага трэба было не толькі прымаць канкрзтныя захады, але і добра ведаць пра тое, што робіцца ў суседняй дзяржаве, дакладна разбірацца ў арыенціроўцы розных сіл у Масковіі. Збор падобнай інфармацыі і быў даручаны КмітуЧарнабыльскаму. А тым часам прамаскоўская групоўка ў Княстве пачала весці інтэнсіўныя перамовы аб перадачы трона Івану IV ці яго сыну. Дзейнічала яна праз пасла ў Маскве Міхаіла Гарабурду і каралеўскага ротмістра А. Тарноўскага.