Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Цэзар Борджа быў у сваяцтве з Сфорцамі. Праўда, у 1503 годзе, калі Боне Сфорца споўнілася толькі сем гадоў (нарадзілася Бона Марыя 2 лютага 1494 года ў горадзе Віджэвана), ён не змог утрымаць Раманью. Дый гэты час быў неспрыяльны для ўсёй Італіі. Супраць яе пачалася інтэрвенцыя Францыі, Іспаніі і АўстраВенгерскай імперыі. Скончылася ўсё тым, што краіна пазбавілася суверэнітэту, а многія, хто яшчэ нядаўна займаў уплывовыя пасады, засталіся на ўзбочыне дзяржаўнага жыцця. He стаў выключэннем і бацька Боны Сфорцы Джані Галеаца.
Неабходна было прызвычайвацца да новых рэалій. Кожны рабіў гэта ў меру сваіх сіл і сумленнасці. Людзям авантурным, якія не абцяжарвалі сябе высокімі маральнымі прынцыпамі, гэта давалася прасцей. Той жа Цэзар Борджа ў 1506 годзе ўзначаліў атрад наёмнікаў, які праліў нямала крыві. Джані Галеаца падобным шляхам не пайшоў, дый не мог пайсці, бо насілле было не ў яго характары, але вельмі перажываў, што ўсё так склалася. I ў дачыненні да ягонага лёсу, і да лёсу краіны ў цэлым.
Дарэчы, роду Сфорцаў быццам самім Усявышнім было наканавана правіць. Прозвішча Сфорца мае вытворную ад дзеяслова «sforzzare», што перакладаецца з італьянскай мовы, як «прымусіць», а значыць — навязаць сваю волю.
Але перажыванняў хутка і следу не засталося, бо і сам Джані Галеаца, і яго жонка Ізабела Арагонская валодалі вялікімі багаццямі, што ствараліся не адным пакаленнем. Дастаткова сказаць, што роду Сфорцаў належала Медыаланскае (ад ранейшай назвы Мілана — Медыалан) герцагства, а таксама шмат якія, суседнія з ім землі. Апрача таго, прадстаўнікі роду знаходзіліся ў цэнтры ўвагі ў арыстакратычным свеце, бо мелі сваяцтва не толькі з Цэзарам Борджа, чым асабліва хваліцца не хацелася, таму што ў грамадстве стаўленне да гэтага авантурыста было далёка не аднолькавае. Калі хто і прызнаваў яго, а тым больш захапляўся, дык толькі тыя, хто ў жаданні займець уладу таксама не грэбавалі насіллем. Іншая рэч — блізкае сваяцтва з такімі знакамітымі ў Еўропе каралеўскімі дынастыямі, як Ягелоны, Валеазы (Валуа), Арагоны.
78
А тым часам падрастала Бона Марыя, змалку не пазбаўленая прыгажосці, што само па сабе прываблівала да яе ўвагу патэнцыянальных жаніхоў, якія знаходзіліся ўжо ў далёка не маладым узросце, але былі не супраць займець жонку, нашмат маладзейшую за сябе. А калі прыняць пад увагу багацці, якія ў выніку жаніцьбы перайшлі б да іх, а таксама сувязі з вярхамі ў еўрапейскім грамадстве, дык жадаючых прызнацца ёй у каханні ставала. Але бацькі (бадай, і таму, што ведалі дачцэ цану) не спяшаліся аддаваць Бону Марыю замуж. Так працягвалася да 1518 года, калі багатай і ўплывовай нявесце, як вядома, споўнілася дваццаць чатыры гады.
Узрост у Боны Марыі настаў такі, калі адкладаць далей выданне замуж было нельга. Калі працягваць перабіраць жаніхоў, дык можна і зусім застацца адной. Гэта разумелі не толькі яе бацькі, але і сама нявеста. I тут нечакана з’явіўся на даляглядзе жаніх, пра якога сямейства Бонаў даўно марыла — польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт (ён увайшоў у гісторыю, як Жыгімонт I Стары, у адрозненне ад свайго сына Жыгімонта II Аўгуста).
На такую дробязь, што мяркуемы жаніх старэйшы ледзь не на трыццаць гадоў за будучую нявесту, ні бацька, ні маці Боны Марыі ўвагі не звярталі. Дый сама яна, калі больш распытала пра Жыгімонта, была не супраць выйсці за яго замуж. 3 якога боку ні глянеш, жаніх што трэба. Нямногія могуць паспрачацца з ім і ў багаццях, і ў тым, якую ўладу мае. Да ўсяго і належыць да эліты Рэчы Паспалітай, мае добрую радаслоўную, а пра такога ў родзе Сфорцаў даўно марылі.
Нарадзіўся Жыгімонт I Стары 1 студзеня 1467 года і з’яўляўся прадаўжальнікам дынастыі Ягелонаў. Ён быў сынам Казіміра IV Ягелончыка і ўнукам Ягайлы. Прыйшоўшы да ўлады, зарэкамендаваў сябе выдатным дзеячам, які клапаціўся аб развіцці дзяржавы, праяўляў палітычную абачлівасць ва ўзаемаадносінах з суседзямі, умеў адчуваць перспектыву ў стасунках з імі.
Сярод многіх тагачасных правіцеляў Жыгімонт I вызначаўся эрудзіраванасцю, бо атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Для польскага караля і вялікага князя літоўскага не чужой была ў руках і кніга, а не толькі меч. Аднаго яму не ставала апошнім часам: цёплай сямейнай абстаноўкі, бо Жыгімонт I страціў жонку. Венгерка Барбара Заполія памерла ў час родаў, пакінуўшы мужа з дзвюма маленькімі дачушкамі Ядвігай і Ганнай.
79
Упершыню партрэт Боны Сфорцы Жыгімонт I убачыў 4 мая 1517 года. Але, ёсць сведчанні, што не столькі воблік Боны Марыі ўразіў яго, колькі невялікі чаравічак з высокім залатым абцасам, які паказалі яму італьянцы. Унутры абутку кароль убачыў адбіткі пальцаў яго гаспадыні. Capua лавеласа, а пра амурныя пахаджэнні Жыгімонта I добра ведалі многія, як не было ні для каго сакрэтам, што да першай жонкі ў яго была, па сутнасці, афіцыйная каханка, ад якой нават меў дзяцей, усхвалявана забілася. Ён ужо ўяўляў сабе, як будзе пяшчотна лашчыць тую, якая, не сумняваўся, прынясе яму сапраўдную радасць. I не сумняваўся, што італьянская герцагіня супраць такога жаніха, як ён, не ўстаіць. У чым і не памыліўся.
Аднак вялікая эрудзіраванасць Жыгімонта I, як і веданне ім некалькіх моў, наўрад ці маглі асабліва зацікавіць Бону Сфорцу, хоць у адукаванасці і ёй нельга было адмовіць. Але міланская герцагіня была жанчынай рацыянальнай, а ў чымсьці нават і халоднай, да ўсяго ставілася найперш з гледзішча таго, якую выгаду з гэтага можна атрымаць. Куды больш яе прывабіла, што будучы муж праяўляе кіпучую дзяржаўную дзейнасць.
У характары Боны Сфорцы пастаянна жыло жаданне падначальваць сабе іншых. Яна любіла многім (і не толькі найбольш прыбліжаным да сябе) падказваць, як і што лепш рабіць. He сумнявалася, што яны з Жыгімонтам I не толькі добра падыдуць адно аднаму, а шмат у чым і ўзаемна дапоўняць адно аднаго, а гэта пойдзе на карысць справам у дзяржаве, не кажучы аб атмасферы ў сям’і. Таму доўга не вагалася, выходзіць замуж за Жыгімонта I ці не. Дый паказаны яму яе партрэт, а тым больш элегантны чаравічак у Кракаве з’явіліся невыпадкова. Многім, як у самой Італіі, так і ў Рэчы Паспалітай, будучы сямейны саюз неабходны быў і для вырашэння сваіх праблем, звязаных з наладжваннем яшчэ больш цесных сувязей паміж дзвюма краінамі.
Жыгімонт I лепшай жонкі сабе не ўяўляў, а паколькі даўно прывык найбольш важныя рашэнні прымаць хутка, не адкладваючы, паспяшаўся згуляць вяселле, хоць да яго і даходзілі чуткі, што ягоны намер успрымаюць неадназначна нават у бліжэйшым яго акружэнні. Аднак быў перакананы, што так доўга працягвацца не будзе. З’явіцца законная каралева, да яе будзе і адпаведнае больш паважнае стаўленне.
80
Бона Сфорца і Жыгімонт жонкай і мужам сталі 18 красавіка 1518 года. Аднак не паспеў жаніх пасапраўднаму адчуць радасць сямейнага шчасця, як пераканаўся, што сёйтой невыпадкова адгаворваў яго спыняць выбар на Боне Сфорцы. He засталіся і марнымі чуткі, што гэты каралеўскі крок выкліча даволі значнае незадавальненне ў Рэчы Паспалітай, дый у Вялікім княстве Літоўскім многія запярэчаць таму, каб каралевай і вялікай княгіняй стала італьянка.
He так і шмат часу прайшло, як Бона Сфорца з’явілася ў Кракаве, а грамадства наэлектрызавалася. Найперш незадавальненне выказвалі тыя, хто прытрымліваўся цвёрдых маральных прынцыпаў і перакананняў. Яны баяліся, што з прыходам Боны Сфорцы ў краіне запануе распуста, якая мае месца ў Заходняй Еўропе, пусціць карані касмапалітызм, што таксама пашыраны на Захадзе, а гэта прынясе і Кароне, і Княству незлічоныя беды.
Хутка Бону Сфорцу за вочы іначай, як «італьянскай змяёй», «замежнай гадзюкай», і не называлі. He праміналі прыгадаць (пра гэта таксама ведалі), колькі зла пасеяў Цэзар Борджа, і не сумняваліся, што змовы, забойствы зза вугла, знішчэнне праціўнікаў шляхам атручвання стане звыклай з’явай у Рэчы Паспалітай, таму што агрэсіўнасць, жаданне зводзіць рахункі з тымі, хто ёй нечым не падабаецца, у крыві Боны Сфорцы. Быць таго не можа, каб не выкарыстала падобную магчымасць.
Пра ўсё гэта не маглі не паведамляць Жыгімонту I. Яму станавілася прыкра, але значэння пачутаму не надаваў, бо лічыў усе абвінавачванні беспадстаўнымі. Асабліва не мог паверыць, што жонка здатная плясці нейкія інтрыгі, а тым больш кагосьці атруціць.
Давяраў ёй, хоць, відаць, і празмерна, бо, як пакажуць далейшыя падзеі, характар мела такі, што ў рашаючы момант магла адважыцца на што хочаш. Але гэта будзе пазней, а пакуль ён разумеў, што калі не зрэагуе на падобнае стаўленне да жонкі, трываласць каралеўскай і княжацкай улады значна пахіснецца. У становішчы, якое склалася, было два выйсці.
Першае заключалася ў тым, каб пастарацца знайсці як мага больш незадаволеных і належным чынам кожнага пакараць. Пры жаданні зрабіць гэта было не так і складана. Аднак разумеў Жыгімонт I, што закрыўшы рот некалькім чалавекам, лёгка выклікаць незадавальненне ў іншых, бо
81
спрацуе свайго роду цапная рэакцыя, і чуткі не толькі не зменшацца, а нават павялічацца.
Жыгімонт I пайшоў іншым і ў дадзенай сітуацыі куды больш правільным шляхам. Нядобразычліўцы, успрымаючы Бону Сфорцу чужынкай, усяляк баяліся ўзмацнення яе ўлады. Як баяліся і таго, што яна пачне ўплываць на караля і ў асобных выпадках нават прымушаць яго прымаць непапулярныя рашэнні. Ён вырашыў клін выбіваць клінам і свядома пайшоў на тое, каб уладу жонкі ўзмацніць, а дзеля гэтага ўжо праз некалькі месяцаў пасля жаніцьбы падарыў Боне Сфорцы некалькі старостваў у Вялікай і Малой Польшчы.
Гэта стала толькі пачаткам. У 1519 годзе ўладанні Боны Сфорцы пашырыліся. Яна стала паўнапраўнай гаспадыняй і ў некаторых рэгіёнах Вялікага княства Літоўскага. Ва ўласнае карыстанне ад Жыгімонта I атрымала Абалецкую воласць Аршанскага павета і Езярышчанскую — Віцебскага, Клецкую — Наваградскага. Падарыў улюбёны муж сваёй жонцы і шэраг іншых валасцей, сярод якіх найбольш значнымі былі Кобрынская і Шарашоўская — Берасцейскага павета, а таксама Рагачоўская воласць Рэчыцкага павета і Пінская — Пінскага.
За кароткі час Бона Сфорца стала ўладальніцай вялікіх зямельных угоддзяў, а не будзем забываць, што на яе радзіме куды рацыянальней, чым у Кароне і Княстве вялася сельская гаспадарка, дый праца рамеснікаў выкарыстоўвалася з большай аддачай. Цяпер для Боны Сфорцы з’явілася магчымасць не толькі перанесці тое добрае, што рабілася ў Італіі, на беларускую і польскую глебу, але і, прымаючы пад увагу мясцовыя рэаліі, пайсці значна далей у эканамічных пераўтварэннях.