• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    67
    адным з якіх камандаваў Андрэй Полацкі. Спалоханыя татары ў паніцы паспрабавалі ўцякаць, але ўратавацца ўдалося нямногім.
    Разгром ворага быў настолькі пераканаўчым, што ардынскі военачальнік Мамай, які быў фактычным кіраўніком той часткі Залатой Арды, што знаходзілася на захад ад Волгі, паспяшаўся заключыць ваенны саюз з Ягайлам, каб адпомсціць маскоўцам за такую ганьбу.
    Дзмітрый Іванавіч таксама не спаў у шапку і пачаў рыхтавацца да новай бітвы з татарамі, папярэдне заручыўшыся падтрымкай рускіх князёў, у салідарнасці якіх паспеў упэўніцца, а таксама перагаварыў наконт далейшых сумесных дзеянняў з Андрэем Полацкім.
    Князь Андрэй разумеў, што настае зорны перыяд у ягоным жыцці. Станавілася відавочным, што калі ўдасца разграміць Мамая, Ягайла, па сутнасці, страціць моцнага саюзніка і будзе значна аслаблены, а гэта дазволіць яму, Андрэю Альгердавічу, калі не дыктаваць вялікаму літоўскаму князю свае ўмовы, дык, ва ўсякім выпадку, прымусіць яго лічыцца з ягонай думкай, а яшчэ, у выніку перамогі, з’явіцца магчымасць пачаць перамовы аб вяртанні Полацка ці нават сілай паспрабаваць выгнаць адтуль Скіргайлу. Таму і запэўніў маскоўскага гасудара, што той можа разлічваць на яго падтрымку.
    Прымаючы пад увагу лёсавызначальнасць гэтай бітвы для сваіх дзяржаў, абодва бакі рыхтаваліся да яе вельмі старанна, а таму прайшло нямала часу. Толькі 26 жніўня 1380 года маскоўскі князь пачаў перапраўляць сваё войска праз раку Аку каля вусця Лапасні, каб рухацца да Дона, дзе і збіраўся сутыкнуцца з ардынцамі.
    Пераправа заііяла два дні, пасля чаго маскоўскае войска прадоўжыла шлях, a 4 верасня ва ўрочышчы Беразуй да яго далучыўся са сваімі атрадамі, што складаліся з пскавічан (па некаторых звестках, там былі і палачане), Андрэй Альгердавіч, каб яшчэ праз некалькі дзён і анынуцца ля Дона. Трэба было вырашыць, як быць далей. Тады Дзмітрый Іванавіч і прапанаваў кожнаму з князёў выказаць сваё меркаванне, тым больш што пэўнасці наконт гэтага не назіралася.
    Адны заяўлялі, што лепш чакаць, пакуль сам праціўнік пераправіцца, пасля чаго абрушыць на яго ўдар.
    Другія настойвалі на пераправе праз Дон, каб сутыкнуцца з татарамі на Куліковым полі, што ўяўляла сабой дзікі, нікім не заселены стэп, які пачынаўся ад Дона.
    68
    Андрэй Полацкі належаў да тых, хто разумеў выйгрышнасць сутычкі з татарамі на другім баку Дона, дзе варожая конніца не магла належным чынам разгарнуцца, a гэта дазволіла б справіцца з ёй лягчэй.
    Пераважнай большасцю была падтрымана ягоная прапанова, але князь Холмскі, запярэчыўшы, не знайшоў важкіх аргументаў наконт таго, чаму ўсё ж лепей застацца на гэтым беразе, у парыве абурэння, па сутнасці, ударыў Андрэя Альгердавіча пад дых. Гэта было тым больш дзіўна і нечакана, што з ім у Андрэя Полацкага дагэтуль як быццам не было ніякіх сутычак.
    — Рыбкі захацелася палавіць у мутнай вадзе?! — У вачах Холмскага з’явіўся нядобры бляск.
    Усе недаўменна паглядзелі ў бок Андрэя Альгердавіча, які і сам нічога не разумеў.
    А Холмскі працягваў:
    — He трэба прыкідвацца нявінным ягнём. Няйначай з братам згаварыўся, а таму і хочаш нас зацягнуць у ягонае сіло.
    Абвінавачванне было зусім беспадстаўнае яшчэ і таму, бо, як устанавілі лазутчыкі, вялікі князь літоўскі з войскам пакуль так і не далучыўся да Мамая. Ведаючы пра гэта, князь Андрэй, аднак, не захацеў нічога гаварыць крыўдзіцелю, як і ўвогуле ў чымсьці апраўдвацца перад ім. Абураны памкнуўся пакінуць княжацкую раду, але Дзмітрый Іванавіч паспрабаваў спыніць яго:
    — He гарачыся, у тваёй вернасці я не сумняваюся!
    Аднак Андрэй Полацкі ўсё ж не паслухаўся, пайшоў, пракаўтнуўшы камяк крыўды.
    ...I вось цяпер гэтая размова з маскоўскім князем.
    — Сёння ж ноччу і пачынаем,— Дзмітрый Іванавіч прыязна, нават неяк пазмоўніцку ўсміхнуўся: — Абавязкова разгромім Мамая!
    — Разгромім!
    Ноч з 7 на 8 верасня 1380 года выдалася такой, якой і хацелася маскоўскаму князю з яго паплечнікамі — быццам на замову. Нібыта Усявышні пастараўся, каб дапамагчы ім. Месяца на небе не бачылася, і толькі зоркі з недасягальнай вышыні сеялі мройнае святло. Яго было дастаткова, каб добра зарыентавацца і коней пры пераправе лёгка накіроўваць у больш бяспечнае месца, але з варожага боку. А паколькі войскі Мамая знаходзіліся на даволі значнай адлегласці ад берага, яны не маглі гэтага заўважыць. Дый там
    69
    чуліся гучныя галасы. Відаць, татары спаць не спяшаліся, а ваўсю весяліліся. Апроч таго, завыванне ваўкоў — ці то з голаду, ці ў прадчуванні хуткай здабычы, пры ўсім жаданні не дазваляла пачуць ім, што робіцца ля Дона.
    Коні, ступіўшы ў ваду, спачатку зафыркалі, быццам выказваючы незадавальненне тым, што ў такі позні час іх не пакінулі ў спакоі, а пасля асвоіліся і паціху пачалі перастаўляць ногі, выцягнуўшы ўперад морды і чуйна паводзячы вушамі. Калі ж адчулі, што дно знікае пад іхнімі нагамі, грузна ляглі на ваду, распусцілі хвасты і паплылі. Рабілі гэта спакойна, бо ў час баявых паходаў праз водныя перашкоды ім даводзілася перапраўляцца неаднойчы.
    Упэўнена паводзіў сябе і конь пад Андрэем Полацкім. Быў ён ужо немалады, але князь не спяшаўся развітвацца з ім, бо не хацелася пакідаць таго, з кім разам прайшоў праз многія сутычкі з ворагам. А яшчэ Андрэй Альгердавіч лічыў для сябе добрым знакам тое, што ягоны баявы паплечнік, як і сам ён, нязменна застаецца жывым, выходзячы з самых складаных сітуацый. Таму і не збіраўся мяняць яго на новага, больш маладога, хоць яму гэта і неаднойчы прапаноўвалі. Дый навошта мяняць, калі абодва даўно цудоўна разумелі адзін аднаго.
    Андрэй Полацкі толькі злёгку прытрымліваў павады, каб не ўпалі ў ваду, а конь паціху плыў наперад, а калі пад нагамі зноў намацаў дно, моцна страсянуў галавой, і з ягонай грывы суцэльным патокам пасыпаліся пырскі.
    — Мог бы і асцярожней,— князь усміхнуўся.
    Пачуўшы ягоныя словы, конь злёгку павярнуў галаву.
    — Но,— ціха сказаў Андрэй Альгердавіч, крыху падаўшыся назад, бо дно ракі ў гэтым месцы аказалася няроўным, і чым бліжэй да берага, тым больш яно ўзвышалася, але конь, адчуўшы гэта, паводзіў сябе паранейшаму ўпэўнена, і хутка яны апынуліся наперадзе. Перакананы, што паспяхова пераправіцца ўсё ягонае войска, Андрэй Полацкі не стаў чакаць, а паспяшаўся шукаць маскоўскага князя.
    Дзмітрый Іванавіч таксама паспеў пераправіцца. I быў не адзін. 3 ім поруч знаходзілася некалькі князёў. Сярод іх Андрэй Полацкі ўбачыў і брата Дзмітрыя, які таксама ўдзельнічаў у гэтым паходзе. «Малайчына,— падумалася яму,— адным з першых пераадолеў водную перашкоду», але нічога не сказаў і прычынай, бадай, таму стала з’яўленне Холмскага.
    70
    Іхнія позіркі перастрэліся, і Андрэю Альгердавічу адразу стала не па сабе. Стваралася такое ўражанне, быццам Холмскі ўважліва сочыць за кожным ягоным крокам. Каб не толькі не бачыць яго, але і не адчуваць ягонай прысутнасці, падаўся бліжэй да Дзмітрыя Іванавіча.
    — Усё ў парадку? — запытаўся той, і адчувалася, што прамоўлена гэта ім не толькі зза адной цікаўнасці, але яшчэ і таму, што хацеў лішні раз напомніць князям, што ў яго да Андрэя Полацкага як асаблівае стаўленне, так і асаблівыя на яго спадзяванні.
    — Малайцы мае ваяры,— адказаў Андрэй Альгердавіч упэўнена, бо і сапраўды не сумняваўся, што ягонае войска не падвядзе.— Гараць нецярплівасцю хутчэй сутыкнуцца з Мамаем.
    — Чакаць засталося нядоўга,— маскоўскі князь сказаў тое, у чым ужо ніхто не сумняваўся, але гэта было ўспрынята належным чынам, бо ў такой абстаноўцы абавязкова павінен быць адзін чалавек, які б узяў на сябе ўсю адказнасць за падрыхтоўку да бітвы,— Таму,— дадаў ён,— неабходна ўдакладніць размяшчэнне палкоў перад бітвай.
    Сонца тым часам паспела ўзысці, але яго дыск, яшчэ напалову схаваны, губляўся ў вершалінах лесу, што быў відаць непадалёку. Аднак татары паспелі ўжо заўважыць іх, бо ў лагеры Мамая пачалося ажыўленне.
    — Паспяшаемся,— нагадаў Дзмітрый Іванавіч і запытаўся: — Якія меркаванні?
    — Як папярэдне і дамовіліся,— адказаў за ўсіх князь Андрэй.
    — Так і зробім,— падтрымалі яго іншыя.
    — У такім разе,— маскоўскі князь паказаў рукой наперад,— тваім людзям з дружынай князя Дзмітрыя Альгердавіча адводзіцца роля палка правай рукі, і вы павінны размясціцца там.
    Наперадзе віднеўся ладны кавалак поля, на якім зрэдку з зямлі прабівалася кустоўе, што, безумоўна, перашкодзіць варожай конніцы, калі яна наблізіцца, свабодна перамяшчацца.
    Андрэй Альгердавіч разам з братам паспяшаліся да свайго войска, каб загадаць яму займаць вызначаную пазіцыю, а Дзмітрый Іванавіч пачаў указваць месца размяшчэння астатніх палкоў: вялікага, перадавога, левай рукі, старажавога і засаднага, даючы канкрэтныя ўказанні кожнаму з князёў, якія ўзначальвалі іх.
    71
    Час бег хутка, і з татарскага боку ўсё выразней чуліся пагражальныя воклічы. Нарэшце каля 11 гадзін дня варожая конніца зрушыла з месца, накіравалася туды, дзе на яе шляху стаяў пярэдні маскоўскі полк. Заўважыўшы гэта, ён таксама падаўся наперад.
    Дзве магутныя лавіны пачалі імкліва збліжацца, але ў той момант, калі здавалася, яны восьвось сальюцца разам у дзікай нянавісці і рашучасці абавязкова выстаяць, з абодвух бакоў насустрач дзін аднаму панесліся два вершнікі. Кожны з іх з гучным воклічам, трымаючы ў правай руцэ кап’ё, схіліўся да грывы каня, каб на адлегласці кідка першаму выпрастацца і паслаць яго проста ў сэрца праціўніка.
    Тысячы людзей застылі ў маўклівым чаканні, а вершнікі ўсё бліжэй і бліжэй. 3 маскоўскага боку нёсся на баявым кані Перасвет, з татарскага — Чалібей.
    Дзве дзіды адначасова паляцелі наперад, і праз імгненне абодва слаўныя воіны засталіся ляжаць на зямлі забітымі. Але ўжо нікому не было да іх справы. Дзве лавіны сышліся не на жыццё, а на смерць, а асноўны ўдар татар быў скіраваны на вялікі полк, што застыў на іхнім шляху непрыступнай сцяной, ператварыўшыся ў суцэльны маналіт, які, здавалася, нішто не можа зрушыць з месца.
    Ды было відавочным і тое, што, нягледзячы на мужнасць, самаахвярнасць, маскоўцы доўга не пратрымаюцца. Гэта разумеў і Андрэй Полацкі са сваімі воінамі, якія некалькі разоў адцяснялі ардынцаў і гарэлі жаданнем пачаць іх не праследаваць. Але акурат гэтага ў дадзены момант і нельга было рабіць.