Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Ды цягнула яго да родных гоняў. Апроч таго, па некаторых звестках, на рашэнне вярнуцца назад паўплывала і тое, што праз тры гады ў Пскове пачаўся жудасны паморак і заставацца далей у гэтым горадзе не мела сэнсу. Таму князь Андрэй развітаўся са сваёй вотчынай, пакінуўшы
63
там намеснікаў, а сам падаўся ў Полацк — горад, з якім у яго былі звязаны самыя светлыя ўспаміны.
He спыніла і тое, што полацкі трон быў заняты сынам Гедзіміна — ГлебамНарымонам. А таму і не спыніла, што гэты пераезд быў папярэдне абгавораны з бацькам, a Альгерд паабяцаў падтрымку. У выніку перадача ўлады і прайшла спакойна, без якіхнебудзь эксцэсаў. Суцяшала і тое, што з Пскова даходзілі звесткі, якія сведчылі, што намеснікі няблага спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі.
Але так працягвалася нядоўга. Пскавічы, як высветлілася крыху пазней, засталіся незадаволеныя Андрэем Альгердавічам за тое, што, па сутнасці, не апраўдаў таго высокага даверу, які яны аказалі яму падчас выорання на трон. I толькі чакалі зручнага моманту, каб адпаведным чынам на гэта зрэагаваць. Такі момант надарыўся пасля таго, як быў адноўлены колішні саюз Пскова з Ноўгарадам, які дагэтуль трашчаў па вівах, а цяпер неабходнасць у ім зноў з’явілася ў аднолькавай ступені з абодвух бакоў.
Падобнае разгортванне падзей ніяк не ўваходзіла ў планы князя Андрэя. Але ў болылай ступені наладжванню пскавічамі цесных кантактаў з Ноўгарадам абурыўся сам Алыерд. Ён успрыняў падобнае рашэнне нядаўніх саюзнікаў як асабістую абразу і папракнуў іх за няўдзячнасць.
На тое былі немалыя падставы: Альгердава войска, змагаючыся сумесна з пскавічамі супраць крыжакоў, панесла вялікія страты. Атрымлівалася, што ахвяры прынесены марна. Гэтага Альгерд, безумоўна, так пакінуць не мог. А паколькі ў Полацка былі цесныя гандлёвыя сувязі з ГІсковам і ў горадзе на Палаце жыло нямала пскоўскіх купцоў, ён загадаў Андрэю затрымаць іх і канфіскаваць іхнюю маёмасць. Падобныя меры ў дачыненні да іх былі здзейсненыя і ў іншых гарадах Княства.
На гэтым абвастрэнне ўзаемаадносін паміж нядаўнімі саюзнікамі не спынілася. I хоць купцы, якія знаходзіліся ў Полацку пазней былі вызвалены за вялікі выкуп, непаразуменні прывялі да таго, што і з аднаго, і з другога боку пачаліся набегі на суседнія тэрыторыі. Сам Андрэй Альгердавіч у 1350 годзе ажыццявіў паспяховы паход на Вараноўскую воласць Пскоўскай зямлі, адкуль вярнуўся з неблагой здабычай.
Аднак наступальная палітыка вялася ім не толькі ў дачыненні да Пскова. Гэткую ж пазіцыю, не без уплыву
64
Лыбедзь са сваімі братамі. Мастак А. Кашкурэвіч
Малуша
Такой уяўляе Прадславу А. Кашкурэвіч
Бона Сфорца
Жыгімонт Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі з 1506. Мастак М. Бачарэлі. Канец XVIII ст.
Жыгімонт Аўгуст у дзіцячым узросце. Дрэварыт з кнігі Е. Л. Дэцыя «Пра часы караля Жыгімонта».
Кракаў. 1521
Герб Пружанаў
Жыгімонт II Аўгуст.
Карціна з майстэрні Л. Кранаха Малодшага. Сярэдзіна XVI ст.
Барбара Радзівіл. Мармур, паліхромія.
XVI ст.
Вялікая княгіня і каралева Барбара Радзівіл. Гравюра пачатку XIX ст.
Гсрб роду Кмітаў
Філон
КмітаЧарнабыльскі
Аршанскі замак. Малюнак з карты XVI ст.
Астрожскі замак. Круглая вежа
К. К. Астрожскі.
Партрэт XVIII ст.
з арыгінала канца XVI ст.
Гальшка
Астрожская
Герб К. К. Астрожскага з «Азбукі» I. Фёдарава. Астрог. 1578
бацькі, ён заняў і ў адносінах да Смаленска. Усё было падначалена таму, каб умацоўваць свае пазіцыі. I гэтак працягвалася з году ў год. Адны паходы змяняліся другімі, перамогі чаргаваліся з паражэннямі, але нішто ўжо не магло выбіць Андрэя Альгердавіча з сядла, а сам ён са смелага і мужнага воіна паступова ператварыўся ў мудрага стратэга, здатнага глядзець далёка наперад, прадбачыць магчымае разгортванне падзей, а ў нечым і апярэджваць іх, памятаючы, што своечасовае прыняцце правільнага рашэння ўжо само сабой пабольшвае спадзяванне на поспех.
He забываў князь Андрэй, якога пачалі называць Полацкім, і пра адных з самых заклятых ворагаў Вялікага княства Літоўскага — крыжакоў. Дый нават пры ўсім жаданні не мог не звяртаць на іх увагі, бо яны працягвалі рэгулярныя набегі на Полацкую зямлю, прыносячы з сабой смерць і разбурэнні. Ведаў Андрэй Альгердавіч і тое, што каб цалкам знішчыць гідру, трэба адсекчы ёй галаву. Зразумела, не ў ягоных сілах было поўнасцю расправіцца з Ордэнам, але нанесці адчувальны ўрон яму мог, дакладна выбраўшы месца нападу.
Выбар жа, не без падстаў на тое, спыніў на крэпасці Дынабург (цяперашні горад Даўгаўпілс), якая, будучы магутным умацаваным цэнтрам і стала свайго роду падрыхтоўчай пляцоўкай атрадаў крыжакоў для чарговага паходу. На Дынабург паспяхова хадзіў двойчы: у 1373 годзе і ў 1375м. I абодва разы вяртаўся з багатай здабычай і вялікай колькасцю палонных.
Другому ягонаму паходу на Дынабург папярэднічала паспяховае вядзенне баявых дзеянняў з лівонцамі, якія напалі на Жамойць. Тады Андрэй Альгердавіч паспяхова выступіў у саюзе з Кейстутам ды іншымі князямі. Аднак поспех яму абышоўся дорага, бо крыжакі, помсцячы за набегі на іхнія землі, напалі на Полаччыну і адышлі, захапіўшы 80 чалавек палоннымі і 100 коней. Пасля гэтага вясной 1375 года Андрэй Полацкі і вырашыў правучыць іх належным чынам.
Да вайны рыхтаваўся вельмі старанна. I не абмежаваўся толькі паходам на конях. Частку войска пасадзіў на судны, што было не толькі зручна для перамяшчэння, але і мела за мэту як мага мацней псіхалагічна ўздзейнічаць на праціўніка. Апошняе таксама не ў малой ступені паўплывала на разгром гарнізона Дынабурга. Ды на першым плане, канешне ж, была рашучасць воінаў Андрэя Альгердавіча,
4736
65
якія верылі яму, а ён асабістым прыкладам натхняў іх на перамогу.
Праўда, хутка яму стала не да крыжакоў. Абураны тым, што пасля смерці Альгерда спадчыннікам трона стаў не ён сам, што было б справядліва, а ягоны старэйшы брат Ягайла, народжаны ад другой бацькавай жонкі Юльяны Цвярской, князь Андрэй вырашыў весці барацьбу за вяртанне трона сабе, не жадаючы зразумець, што ў гэтым змаганні, па сутнасці, не мае ніякай перспектывы, бо ягоныя сілы далёкія ад таго, каб паспяхова супрацьстаяць Ягайлаваму войску. Ды амбіцыі, а найперш закранутае самалюбства не дазвалялі цвяроза ацэньваць сітуацыю.
Супрацьстаянне скончылася тым, што Андрэй Альгердавіч пацярпеў паражэнне, а зразумеўшы, што ягонае выступленне супраць вялікага князя літоўскага будзе расцэнена як жаданне звергнуць законную ўладу, уратаваўся ўцёкамі ў Пскоў, які некалі пакінуў і які, спадзяваўся, усё ж прыме яго як сына, няхай і блуднага. Пскавічы зла не памяталі і зноў выбралі яго князем.
Полацк жа паранейшаму заставаўся за ім і аб гэтым паклапаціўся Альгерд, які, паводле завяшчання, перадаў Ягайлу ўсе ўладанні, апроч горада на Палаце. Але вялікі літоўскі князь ніяк не мог змірыцца з тым, што Полацк належыць ягонаму брату, і прымаў захады, каб авалодаць ім.
У 1377 годзе войска Ягайлы, якога падтрымаў Кейстут, падышло да Полацка і ўзяло яго ў аблогу, аднак горад здавацца не збіраўся. Ды Ягайла ўсё ж дамогся свайго і прызначыў на трон брата Скіргайлу. Аднак і гэтыя прымусовыя дзеянні таксама нічога не далі. Палачане не прынялі новага князя, прытым прызначанага ім без іхняй згоды. He жадаючы бачыць Скіргайлу ў Полацку, яны накінуліся на яго, а потым прывязалі задам наперад да старой клячы і гэткім чынам праводзілі з галёканнем і свістам да гарадской брамы.
Прыйшоўшы ў сябе пасля такой прылюднай знявагі, пакрыўджаны Скіргайла звярнуўся па дапамогу да лівонцаў і з аб’яднаным войскам падышоў да Полацка, разлічваючы, што цяпер гараджане пажадаюць вырашыць справу палюбоўна і паспяшаюцца прыняць яго сваім правіцелем. Ды дзе там! Гарадская брама перад князем так і не адчынілася. Нічога не далі і пагрозы ўзяць горад штурмам, a пасля таго, як Скіргайла загадаў перайсці да актыўных дзеянняў, на тых, хто наблізіўся да крапасной сцяны, зверху
66
палілася расплаўленая смала і пасыпаўся град стрэлаў. Давялося адступіць, каб праз некаторы час паўтарыць атаку, але зноў безвынікова.
Аблога працягвалася чатыры месяцы і скончылася для Скіргайлы нічым. Як таго яму ні хацелася, ён усё ж мусіў адступіць. Праўда, пазней вярнуўся, але не ў якасці князя, а як княжацкі намеснік, а паколькі да гэтага прытрымліваўся язычніцкай веры, дык мусіў хрысціцца, прыняўшы імя Іван.
Андрэй Альгердавіч, правячы ў Пскове, не пакідаў думкі аб тым, каб адваяваць Полацк, а задуманага, наколькі ён разумеў, можна дасягнуць толькі тады, калі пазіцыі Ягайлы будуць аслаблены. Дзеля гэтага неабходна было знайсці надзейнага саюзніка. Яго Андрэй Полацкі ўбачыў у асобе маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча.
На хуткі хаўрус з ім, аднак, разлічваць не даводзілася, бо ў Маскве памяталі, што ў Вялікім княстве не супраць таго, каб яе заваяваць, а тым больш вярнуць сабе землі, якія дагэтуль належаць ёй. Ды ведаў Андрэй Полацкі, што і ў Масквы ёсць вораг, якога ёй адной не адолець — татарамангольскія заваёўнікі. Засталося чакаць зручнага выпадку, каб Дзмітрый Іванавіч праявіў да яго гэткі ж інтарэс, як і сам ён да яго.
Такі выпадак надарыўся пасля таго, як Ягайла пачаў рабіць захады, каб сумесна з Залатой Ардой выступіць супраць маскоўскага гасудара. Тады князь Андрэй і прапанаваў Дзмітрыю Іванавічу паслугі, на што той, зразумела, згадзіўся з вялікай радасцю. Гэты саюз і быў замацаваны сумесна пралітай крывёй у час бітвы на рацэ Вожы, калі аб’яднанае маскоўскае войска, да якога далучыўся са сваімі харугвамі Андрэй Полацкі, па сіле стала прыкладна роўным татарскаму — абодва бакі мелі па некалькі тысяч чалавек.
Раўнавага надала Дзмітрыю Іванавічу рашучасці, і ён смела пераправіўся з паўночнага берага Акі на паўднёвы. Сам размясціўся на ўзвышанасці, адкуль добра былі відаць татары, і толькі чакаў, калі яны распачнуць атаку.
Нарэшце 11 жніўня 1378 года іхні военачальнік Бегіч загадаў перапраўляцца праз Аку. Калі ж ягоная конніца імклівай лавінай панеслася наперад, разлічваючы адразу знішчыць вялікі полк, які знаходзіўся ў цэнтры, той не толькі вытрымаў варожы націск, але і, сабраўшыся з сіламі, здолеў паспяхова перайсці ў контратаку. У гэты ж момант уступілі ў бой і палкі правага і левага флангаў,