• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Усё ж думка, што Малуша была менавіта дачкой драўлянскага князя Мала і нарадзілася на той тэрыторыі, якая сёння ўваходзіць у склад Беларусі, пераважае.
    3 КАНЦА ДЗІДЫ ВЫКАРМЛЕНЫ
    Андрэй Полацкі
    Маўчанне зацягнулася і, як і звычайна бывае ў падобных выпадках, калі ад адказу, прытым як мага больш хуткага, шмат залежыць, прынесла з сабой нейкую насцярогу і няўпэўненасць. Але, зразумела, непакоіўся не Андрэй Альгердавіч, які і павінен быў даць гэты адказ, а вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч.
    Канешне, ён і сам мог прыняць канчатковае рапіэнне, і да яго меркавання ўсе б прыслухаліся, бо менавіта яму было падначалена не толькі ўласнае войска і аб’яднанае, што складалася з палкоў, прыведзеных сюды, да ракі Дон, за якой знаходзіўся лагер крымскага хана Мамая, іншымі князямі, а таксама з атрада пскавічоў і палачан, сфарміраванага Андрэем Альгердавічам і ягонай дружыны.
    Аднак Дзмітрыю Іванавічу ўсё ж хацелася загадзя заручыцца падтрымкай надзейнага паплечніка і баявога таварыша, які перайшоў на ягоны бок, тым самым, па сутнасці, назаўсёды адрэзаўшы за сабой масты і нажыўшы нямала ворагаў у родным яму Вялікім княстве Літоўскім. Князь жа Андрэй марудзіў з адказам не таму, што не паспеў яшчэ вызначыцца, што лепей: чакаць Мамая на гэтым беразе ці ўсё ж непрыкметна пераправіцца цераз Дон, чаго татары, у чым ён не сумняваўся, не чакаюць.
    Андрэй Альгердавіч даўно быў прыхільнікам другога варыянту, бо разумеў, што гэта можа аказаць і маскоўцам, і яму самому добрую паслугу, ва ўсякім выпадку дазволіць, няхай і напачатку, узяць ініцыятыву ў свае рукі, а ў далейшым усё будзе ўжо залежаць ад зладжаных дзеянняў. А на ягонае рашэнне ваяваць менавіта за Донам нямала
    59
    паўплывала тое, што, як паспеў даведацца, там пачыналася Кулікова поле.
    Полем яго можна было назваць з вялікай нацяжкай, бо вялікая плошча, парослая кустоўем, па баках была акружана лясамі. Яе праразалі шматлікія яры, а да ўсяго там працякала нямала рэчак, а ўсё гэта разам узятае ўяўляла сабой немалую перашкоду для татарскай конніцы, якая, калі перад ёй нечакана з’явіцца праціўнік, не зможа разгарнуцца як след, што дазволіць яе лягчэй і больш паспяхова граміць.
    У перамозе князь Андрэй ніколькі не сумняваўся. Нутром яе адчуваў, бо паспеў шмат у якіх баях загартавацца і няблага ведаў праціўніка, з якім яму даводзілася неаднойчы сутыкацца. Паспеў вывучыць і татар. Толькі сам сабе ўсміхаўся, калі гаворка заходзіла аб іхняй непераможнасці.
    На ўласным вопыце пераканаўся, што вораг гэты не такі страшны, як малююць яго, хоць і ведаў якія лютыя татары, калі штосьці атрымліваецца не так, як бы ім хацелася. Тады яны азлобленыя не толькі ў абыходжанні з непасрэдным праціўнікам. He шкадуюць раненых, старых і малых, якіх не раздумваючы забіваюць, а дзяўчат і маладых жанчын гвалцяць, а пасля таксама пазбаўляюць жыцця.
    Дайшло да таго, што нават ваўкі, самі па сабе страшныя, пачалі прыстасоўвацца да іх. Ведаюць: там дзе прайшлі гэтыя заваёўнікі, заўсёды застаецца шмат здабычы. I людзей забітых, і коней... Таму і спяшаюцца ваўкі зграямі, якія нярэдка складаюцца не з аднаго дзесятка драпежнікаў, за татарамі, чакаючы сваю жаданую і лёгкую здабычу, а калі яе няма, пахаваўшыся ў кустах ці адбегшы на бяспечную адлегласць, так страшна пачынаюць выць, што ажно мурашкі па целе прабягаюць.
    Але татары, ведаў Андрэй Альгердавіч, смелыя там, дзе не атрымліваюць належнага адпору. Калі ж разумеюць, што не дасягнуць сваёй мэты, адыходзяць, каб знайсці больш лёгкую здабычу. Моцным арэшкам для іх даўно стала і Вялікае княства Літоўскае. Шкодзяць, канешне, і ў ім нямала, аднак замацавацца назаўсёды не ўдаецца, таму і абмяжоўваюцца пастаяннымі набегамі. Ды ўсё ж адчуваць сябе гаспадарамі ў Княстве не могуць.
    Куды вальней ім на рускіх землях. Ніяк не могуць мясцовыя князі дамовіцца аб сумеснай барацьбе. Кожны жадае коўдру на сябе цягнуць, а татарам гэта толькі на руку. Бадай, лепшыя інтрыганы, чым ваякі, яны і намагаюцца
    60
    знайсці слабейшае месца, каб нораў свой паказаць. Адных падкупляюць, іншым залатыя горы абяцаюць, а супраць тых, хто не згаджаецца схіляцца перад імі, вайной ідуць. A ў выніку ў пройгрышы застаюцца, апроч іх, усе. I тыя, хто паквапіўся на вялікія грошы. I хто меркаваў сумесна з імі ажыццявіць свае, далёка ідучыя планы. Бо хутка ўпэўніваюцца, што татары — саюзнікі не пастаянныя: сёння бачаць у табе сябра і аднадумца, а заўтра ты становішся іхнім ворагам. Таму і атрымліваецца, што калі і ёсць залатыя горы, дык толькі для самой Залатой Арды.
    Марудзіў князь Андрэй з адказам. Аднак прычына на гэта была куды больш важкая, чым нежаданпе ўскладаць на свае плечы і частку той адказнасці, якая найперш ляжала на самім князю маскоўскім. 3 пазіцыяй, што трэба ваяваць менавіта за Донам ён даўно вызначыўся, але...
    — Папрок забыць не можаш? — вывеў яго з задумення Дзмітрый Іванавіч.
    Ад нечаканасці князь Андрэй ажно страпянуўся — так трапеча птушка, трапіўшы ў сіло, калі яе нечакана кратаецца чалавечая рука, аднак хутка саўладаў з сабой. Аднак не стаў пераконваць у адваротным, а прамовіў шчыра, як на споведзі, хоць пэўнасць як быццам і ўнёс, бо на пытанне адказаў пытаннем:
    — А ты б забыў?
    Гэтага было дастаткова, каб маскоўскі князь канчаткова пераканаўся, што ягонага баявога паплечніка і сапраўды гняце нядаўна нанесеная яму крыўда. Магчыма, і не знарок нанесеная, а можа, і абдумана. Хто ведае, чым кіруецца той ці іншы чалавек, калі кідае неабгрунтаваны папрок таму, з кім збіраецца ісці ў бой. А што папрок гэты ў дачыненні да Андрэя Альгердавіча быў неабгрунтаваны, ён не сумняваўся, бо ведаў яго як свае пяць пальцаў і быў перакананы, што полацкі князь, нават калі гэта будзе паі'ражаць ягонаму асабістаму жыццю, ніколі не пойдзе на здраду, а тым болып не здрадзіць яму, цяперашняму саюзніку.
    Каб супакоіць баявога пабраціма, абняў, як брат абдымае брата — моцна і ў той жа час неяк пяшчотна, хоць і стараўся гэтай пяшчоты не выдаваць.
    — Забудзем, Андрэй, благое,— папрасіў ціха, тулячы яго да сябе,— He час высвятляць адносіны.
    — Пастараюся забыць,— наабяцаў Андрэй Альгердавіч, але па тым, як гэта было сказана — прыглушана, быццам выціснута з сябе найвялікшым намаганнем, з
    61
    прыцягненнем усёй сілы волі, адчувалася, што яму будзе няпроста і нялёгка спраўдзіць дадзенае абяцанне.
    — Забудзеш,— супакоіў яго Дзмітрый Іванавіч і дадаў больш цвёрда: — Упэўнены ў гэтым, як у самім сабе.
    У вачах князя Андрэя бліснулі лёгкія іскрынкі — хоць час быў позні, гэтага Дзмітрый Іванавіч не мог не заўважыць, бо месяц, які даўно цікаўна назіраў за імі, здзіўляючыся, чаго двое, калі ў лагеры ўсе, за выключэннем вартавых, спяць, не ведаюць сну, акурат выплыў зза хмар, і паласа скупога святла кранулася твару ягонага субяседніка. Узрадаваўся: значыць, цяпер можна пачуць канчатковае слова Андрэя Альгердавіча наконт таго, ці пераходзіць Дон, каб выйсці насупраць хану Мамаю з ягоным войскам, ці ўсё ж чакаць, пакуль ён пераправіцца сам.
    Князь Андрэй апраўдаў ягоныя спадзяванні.
    — За Дон трэба ісці абавязкова! — У ягоным голасе было столькі рашучасці, што не заставалася сумнення, калі б такая магчымасць існавала, ён, не задумваючыся, хоць адразу пачаў бы пераправу.
    — Гэта тваё канчатковае рашэнне? — усё ж перапытаў Дзмітрый Іванавіч.
    — Канчатковае! — паўтарыў князь Андрэй.
    — Іншага я і не чакаў.
    — Хай плявузгаюць, што я згаварыўся з Ягайлам, a я,— Андрэй Альгердавіч так рашуча расправіў плечы, што маскоўскі князь і сам міжволі зрабіў тое ж самае, бо і яму таксама хацелася выглядаць гэткім жа малайцом,— і Мамаю, і Ягайлу дакажу, чаго мы вартыя!
    Дзмітрый Іванавіч ледзь прыкметна ўсміхнуўся, падумаўшы, як пашанцавала яму, што ў свой час ягоны шлях сышоўся з Андрэевым. Полацкі князь і сам адвагай вызначаецца, дый іншых смела за сабой вядзе, а цяпер гэта асабліва важна, бо татары два гады назад змаглі ўпэўніцца ўжо, што нядоўга ім засталося гаспадарыць на рускай зямлі.
    Тады Мамай у бітве на рацэ Вожы, што ў Разанскай зямлі, атрымаў сакрушальнае паражэнне. Гэтую перамогу тут, на Куліковым полі, трэба не толькі замацаваць, але і так разграміць праціўніка, каб пераканаўся, што спуску яму ніколі не будзе. А што ўдасца Арду чарговы раз перамагчы, Дзмітрый Іванавіч быў упэўнены. Людзі, падобныя да князя Андрэя, слоў на вецер ніколі не кідаюць. У гераізме ж сваіх таксама неаднойчы ўпэўніўся. Дый і ў іншых
    62
    князёў падабраліся дружыны, якія ўмеюць належным чынам пастаяць за Радзіму.
    ...Да ратных спраў князь Андрэй далучыўся рана, як, дарэчы, і кожны, хто жыў у той час, каді адстойваць свае правы і праўду даводзілася пры дапамозе зброі, а праўда часта была на баку таго, хто не толькі дужэйшы. Нярэдка пераможцамі выходзілі і больш слабыя. Ды мелі яны таксама істотную перавагу, бо ўмелі лавіраваць, ісці на здзелкі з сумленнем, да чаго прымушалі і бліжэйшае акружэнне, a таксама тых, на каго маглі аказваць уплыў, а ў неабходных выпадках не цураліся і подкупаў, забойстваў, не зважаючы, хто перад табой — закляты праціўнік ці той, хто яшчэ нядаўна хадзіў у сябрах, а потым нёчым не спадабаўся.
    I пра Андрэевага бацьку Алыерда нельга было сказаць, што ён ва ўсім прытрымліваўся строгіх маральных прынцыпаў. Тым не менш стараўся рабіць усё так, каб гэта было не на шкоду (у ягоным, вядома, разуменні) роднай зямлі. Гэтым кіраваўся і тады, калі стаў вялікім князем літоўскім. А дагэтуль таксама нямала рабіў для таго, каб праводзіць дальнаоачную палітыку, накіраваную на ўмацаванне ўласных пазіцый у дзяржаве.
    Пачуццё любові да Бацькаўшчыны князь Альгерд прывіваў і дзецям. А паколькі першынцам у яго быў Андрэй (нарадзіўся ад яго першай жонкі віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны), дык ён першым і адчуў, наколькі моцная бацькава воля, калі гаворка заходзіць як аб абароне Айчыны, так і аб заваяванні новых зямель. Ды не на словах зразумеў гэта, а ў баявых паходах, да якіх далучыўся зусім яшчэ юным. Быў Андрэй і сярод тых, з кім Альгерд адгукнуўся на просьбу Пскова дапамагчы яму ў барацьбе з крыжакамі.
    Баявыя дзеянні прайшлі паспяхова, і ўдзячныя пскавічы, якія на гэты час засталіся без князя, прапанавалі Андрэеваму бацьку заняць княжацкі трон, але той адмовіўся, уступіўшы яго сыну. Пскавічы былі не супраць і такога варыянта, бо ўжо чулі нямала добрага пра маладога княжыча. Так ён, маючы за плячыма ўсяго нейкіх семнаццаць гадоў, і стаў пскоўскім князем.