Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
На Радзіме пра Пятра Васільевіча нічога не ведалі і ведаць не жадалі. Калі і памяталі, дык толькі блізкія яму людзі, а таксама тыя, з кім паспеў пазнаёміцца і пасябраваць: пісьменнікі Алесь Бажко і Янка Брыль, знакаміты знаўца фальклору, а калі канкрэтней, песеннай вуснапаэтычнай творчасці Рыгор Раманавіч Шырма. Конюх жа памятаў пра Радзіму пастаянна, а калі з’явілася мажлівасць, недзе з сярэдзіны 50х гадоў, пачаў перапісвацца са сваякамі. Слаў лісты сёстрам, дзецям. Дзяліўся сваім жыццёмбыццём, расказваў пра шматлікія гастрольныя паездкі. На шчасце, родныя Пятра Васільевіча гэтыя пісьмы захавалі, перадалі іх у Карэліцкі раённы краязнаўчы музей «Зямля і людзі». Вытрымкі з асобных былі апублікаваны ў газеце «Культура» (2000, 15—21 красавіка). Паколькі іншых дакументальных матэрыялаў пра Конюха амаль няма, гэтая перапіска шмат дае для лепшага знаёмства з жыццём і выканальніцкай дзейнасцю аднаго з самых выдатных беларусаў XX стагоддзя.
Адзін са сваіх лістоў Пётр Васільевіч паслаў дачцэ 26 чэрвеня 1957 года, калі паспеў ужо асвоіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі, дый, як відаць з пісьма, займаўся актыўнай выканальніцкай дзейнасцю: «11056 года я пакінуў Італію і з Рыма самалётам прыляцеў у НьюЁрк. За гэты час даў шмат па Амерыцы і Канадзе канцэртаў. У цяперашні час маю адпачынак, або так званы мёртвы сезон. У гэтым годзе, здаецца, еду зноў на канцэртнае турнэ ў Еўропу і Японію — калі паеду, то ў верасні гэтага года, але яшчэ пакуль на гэта кантракта не падпісаў».
Канцэрты, пра якія згадваў ён, хутчэй за ўсё з’яўляліся аўтарскімі, інакш паведаміў бы дачцэ, з кім выступаў. Хоць магло стацца і так, што падобныя падрабязнасці лічыў неабавязковымі. Дый пасапраўднаму яго выступленні ў складзе творчай групы пачаліся годам пазней, а паспрыяла гэтаму тое, што знайшоў калектыў, які з радасцю
313
запатрабаваў яго яркі талент. Гэтым калектывам стаў хор данскіх казакоў, які быў заснаваны Сяргеем Жаравым яшчэ ў 1930 годзе і складаўся ў асноўным з эмігрантаў.
Жараў прысутнічаў на адным з канцэртаў з удзелам Конюха. Калі скончылася выступленне, паспяшаўся пазнаёміцца з Пятром Васільевічам. Выказаў захапленне яго майстэрствам, а пасля прапанаваў яму стаць салістам хору. Прапанова для Конюха стала крыху нечаканай. Рэч у тым, што ў гэты час ён паспеў пазнаёміцца ўжо з многімі землякамібеларусамі, прадстаўнікамі той часткі эміграцыі, якая і ў далечыні ад Бацькаўшчыны захавала пачуццё беларускасці, нацыянальнай свядомасці. 3 імі адразу і лёгка знайшоў паразуменне. Пагадзіўся і з тым, што неабходна як мага лепш і паўней прапагандаваць беларускую народную песню, а творы, напісаныя прадстаўнікамі іншых народаў, па магчымасці, выконваць пабеларуску. Стаць салістам хору данскіх казакоў — значыць, быць цалкам прывязаным да рускамоўнага рэпертуару. Пра гэта і сказаў Жараву.
— He хвалюйцеся, Пётр Васільевіч,— запэўніў той.— Я не стану навязваць вам ніводную песню, якая вам чымнебудзь не спадабаецца.
— Гэта, канечне, добра,— узрадаваўся Конюх,— Але ж я маю на ўвазе песню беларускую...
— А калі не стану нічога навязваць, то вы атрымаеце поўную свабоду ў падборы рэпертуару.
— Але ж ёсць ужо песні, што даўно сталі своеасаблівай візітоўкай хору,— прамовіў Конюх,— Няўжо вы адмовіцеся ад іх, калі я не захачу асобныя ўключаць у свой рэпертуар?
— А няўжо вы,— працягваў у тым жа духу Жараў,— захочаце пазбавіць наш хор лепшых песень?
— Дыпламат вы, спадар Жараў,— толькі і засталося адказаць Пятру Васільевічу і пагадзіцца стаць салістам хору.
Даўшы на гэта згоду, не памыліўся. Спяваў у хоры данскіх казакоў з 1958га па 1985 год — амаль дваццаць сем гадоў I ні разу не пашкадаваў, бо Жараў аказаўся чалавекам, які не толькі вельмі любіў песню, а да ўсяго і прыслухоўваўся да меркаванняў іншых. Густу ж Конюха заўсёды давяраў, як і падзяляў яго захапленне менавіта сваёй нацыянальнай песняй. Таму хутка ў репертуары рускага хору з’явіліся і беларускія творы.
314
Цяжар пражытага вымагаў неабходнасці задумацца над тым, як быць далей. Наконт гэтага дзяліўся з сястрой у лісце, адпраўленым 6 жніўня 1974 года: «81175 я атрымаю пенсію, пасля чаго хачу змяніць месцажыхараства, як відаць, паеду ў С. Пітэрсберг, гэта горад у Фларыдзе, ЗІІІА, там мне вельмі падабаецца — цудоўны клімат, або вярнуся ў Еўропу, яшчэ канчаткова не вырашыў. Да мяне і сёння прыстаюць, каб падпісаў кантракт на канцэртнае турнэ на будучы 1975 год, але я ўжо, сястрыца, пастарэў, не хочацца перажываць, а сцэна гэтага патрабуе. Хачу трохі пажыць для сябе, у спакоі, без эмоцый, хваляванняў, але гэта ўсё вырашыцца ў 1975 годзе».
Гэты ліст, бадай, як ніводзін іншы, напоўнены трывожным роздумам: аб пражытым і перажытым, аб набытым і страчаным, аб знойдзеным і згубленым. У ім не абышлося і без радасці, але гэтая радасць са смуткам напалову, бо шмат што адбывалася не так, як хацелася: «Здароўе маё, дзякуй Богу, вельмі добрае, ні на што не магу паскардзіцца, адчуваю сябе гэтак жа, як і 30 гадоў таму, толькі час змяніў ягоны выгляд.
Мне, сястрыца, лёс шчасця сямейнага жыцця не дараваў, ажаніліся мае дзеці без мяне, памерлі мае родныя без мяне, шукаю сабе апраўдання, але ўсё роўна цяжар на сэрцы ляжыць. Я таксама, чым далей, чым часцей успамінаю маму і тут, я ім як ніхто з вас абавязаны.
Да гэтага часу захоўваю ўсе лісты таты і мамы, не раз таксама слухаю жывое пісьмо, якое запісаў Бажко на плёнку і прыслаў мне яго, дзе гаворыць да мяне мама, Зіна, Лёва і Ганька, як слухаю, дык міжволі слёзы коцяцца.
Але нічога, з усім я прымірыўся і не хачу наракаць на мой лёс, ён мне таксама шмат у жыцці даў, і асабіста я сябе адчуваю вельмі шчаслівым. Я пражыў сваё жыццё ў такіх абставінах і ў такіх умовах, што ў мае маладыя гады ніколі не мог і падумаць пра тое, што я буду спеваком і буду спяваць ва ўсіх тэатрах ледзьве не ўсяго свету».
Стараўся і дапамагчы блізкім, хоць гэта не так і лёгка давалася. Даводзілася пасылкі і грошы перадаваць праз Польшчу. Пры гэтым узнікалі немалыя цяжкасці, але ад свайго не адступаўся. Дый хіба яму было прывыкаць да цяжкасцей. Таму і пабудаваў дзецям дамы ў Стоўбцах. Прыехаў жа у Беларусь толькі аднойчы, у 1975 годзе. I то турыстам, а паводле тагачасных савецкіх законаў падобныя падарожнікі не маглі адлучацца ад загадзя
315
запланаваных маршрутаў. Так і не завітаў у родны Турэц. А з роднымі сустракаўся ў Мінску. Паводле іх слоў, наведваўся ў Мінскяшчэ адзін раз, праўда, патаемна і па просьбе Шырмы. Рыгор Раманавіч, як быццам, угаворваў яго вярнуцца на Радзіму, запэўніваў, што праблем з жыллём не ўзнікне, аб гэтым паклапоціцца ЦК Кампартыі Беларусі.
Хто ведае, ці быў падобны прыезд. Як і сама гаворка з Шырмам. Але і адмаўляць магчымасці і прыезду, і гаворкі нельга. Відаць, партыйныя органы былі зацікаўлены ў вяртанні выдатнага спевака, а патрэбна гэта было ім у прапагандысцкіх мэтах. Маўляў, лепшыя людзі свету не могуць жыць там, дзе пануе капіталістычнае засілле. Праўдападобна і тое, што сам мог адмовіцца ад падобнай прапановы. Як ні хацелася яму жыць у роднай Беларусі, усё ж ведаў шмат таго, што ў Савецкім Саюзе замоўчвалася, a яно сведчыла не на карысць пераезду. А што наконт гэтага паступова вызначыўся цалкам, добра сведчыць тое, што загадзя прыдбаў для сябе месца на беларускіх могілках у ІстрБронсквіку, якія ў амерыканскім штаце НьюДжэрсі.
Апошнія гады жыў у Канадзе, куды пераехаў у 1987 годзе. Спяваў у царкоўным хоры мястэчка Святой Кацярыны, удзельнічаў у канадскіх фестывалях. А калі памёр 14 ліпеня 1994 года, была выканана яго апошняя воля. Свой вечны спачын знайшоў там, дзе і выбраў сабе месца. Шкада, што не было выканана яшчэ адно яго жаданне. Толькі ў гэтым нічыёй віны няма, дый сам ён пра ўсё ведаў. Нічога не зробіш: каторы раз умяшаўся выпадак.
Пётр Васільевіч хацеў, каб на Радзіме апынулася як мага больш запісаў песень у яго выкананні. Аднак, як высветлілася, і тут існавалі перашкоды. Пільныя мытнікі доўгі час не прапускалі праз савецкую мяжу грампласцінкі, а пазней, калі з’явіліся магнітафонныя касеты, з гэткай жа строгасцю ставіліся і да іх. I тады Конюх знайшоў як здавалася, самае прымальнае выйсце. Ен вырашыў падарыць усе свае запісы Беларусі пасля смерці, а тады б на іх не распаўсюджваліся згаданыя правілы. Падарунак не быў бы канфіскаваны.
Абмоўкі няма — менавіта ўсе запісы. Прытым — на беларускай мове. Нават тыя, якія перад гэтым гучалі на рускай, польскай, англійскай, італьянскай і іншых мовах. А для гэтага, перш чым перазапісаць іх, што сама па сабе работа тытанічная і не аднаго месяца, спачатку трэба было зрабіць пераклады тых песень і арый, якіх у беларускамоўным варыянце не было.
316
Колькі ішла работа, аднаму Богу вядома, але праца паступова прасоўвалася. Па меры з’яўлення гатовых перакладаў, Пётр Васільевіч спяшаўся ў тую ці іншую аўтарытэтную студыю Гамбурга, дзе жыў некаторы час, і на чарговай касеце нараджаўся новы запіс.
Паступова набраўся не адзін дзесятак касет, якія ён старанна захоўваў, асабліва не распаўсюджваючыся аб месцы знаходжання. I тут якраз трэба было тэрмінова паехаць у канцэртнае турнэ. Каштоўныя запісы перадаў на захоўванне сябру, якому давяраў, як сабе. Той запэўніў, што ніякіх падстаў для хваляванняў няма. Дый Конюх, ведаючы сумленнасць сябра, надта не хваляваўся. Аднак, па вяртанні, усё ж вырашыў упэўніцца ў захавальнасці запісаў.
Паставіў першую ж касету, што трапіла пад рукі, у магнітафон. Але што гэта? Гук адсутнічаў.
Сябра, які стаяў поруч, захваляваўся не менш, чым Пётр Васільевіч:
— Нічога не разумею. Ніхто не карыстаўся ёю.
Паставілі другую — цішыня. Узялі трэцюю — безвынікова. Запіс адсутнічаў і на чацвёртай, пятай. Так перабралі ўсе касеты і толькі на асобных слаба праступаў голас. Калі пракансультаваліся са спецыялістамі ў студыі запісу, даведаліся прычыну: у кватэры праводзіўся рамонт, уключалася розная тэхніка і пад уздзеяннем яе касеты размагніціліся.
Сябра, адчуваючы сваю, няхай і ўскосную віну (хто б мог падумаць, што так усё атрымаецца), стараўся супакоіць Пятра Васільевіча:
— А што калі перазапісаць?
На гэта Конюх уздыхнуў і са скрухай прамовіў:
— Позна. Узрост не той. Здароўя не стае, а часу не хопіць.