• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    АДРАС МЕКІ РУСАКОВІЧЫ
    Генрых Вейсенгоф
    Першае, што захавала яго памяць — параход, набіты пасажырамі, быццам селядцамі ў бочцы. Прынамсі, так сказала маці, абураючыся, што на працягу доўгай дарогі ні прадыхнуць: куды ні сунешся, усюды людзі. I па палубе снуюць зранку да вечара, нібы ніяк не могуць знайсці сабе нейкага пастаяннага прыстанішча. Але і адшукаць большменш утульнае месца, дзе б табе не заміналі, дый сам ты не перашкаджаў іншым, было не так і лёгка. Капітан судна ці то добрым чалавекам аказаўся, а таму не змог нікому адмовіць і падабраў усіх жадаючых, нават тых, у каго не аказалася білета, ці, што было праўдзівей, меў ад усяго пэўную выгоду, бо рабілася гэта хутчэй за ўсё не толькі за «дзякуй», таму калі на палубе яшчэ можна было дыхнуць свежым паветрам, дык у трумах стаяла такая задуха, што перахоплівала дыханне.
    Цярпенню Іенрыхавай маці, якая трывала разам з усімі, нарэшце прыйшоў канец, не стрымалася, абурылася:
    — Панапіхалі, як тых селядцоў у бочку, і нікому справы няма!
    — Праўду кажаце, даражэнькая,— падтрымала яе жанчына прыкладна гэткага ўзросту, толькі больш проста апранутая, з вялізнай выгаралай хусткай на галаве, якая была насунута ці не на самыя вочы, што надавала яе позірку нейкую зацятую суровасць, але гэтая суровасць, як хутка высветлілася, падманлівая.
    He паспеў хтосьці са злосцю дадаць: «Каб была тая праўда на свеце, дык мы б не апынуліся на гэтым параходзе», як яна ажно загарэлася — няйначай адчула што ёсць магчымасць выказацца:
    275
    — Нягож, даражэнькія. Няма той праўды і не было,— абвяла ўсіх уважлівым позіркам, запынілася на Генрыхавай маці: — I каб толькі для нас, людзей простых...
    Генрыхава маці лёгка зразумела, куды тая хіліць. 3 пасажырак, якія сабраліся ў гэтым гурце, яна прыкметна вылучалася. Няцяжка было заўважыць — і па апратцы, і па манеры трымацца, і па старанна дагледжанай прычосцы,— што не належыць да простых людзей. Аднак вырашыла не засяроджваць на гэтым гаворку, павярнула яе ў іншы, пры тым нечаканы кірунак, чым вельмі здзівіла жанчыну:
    — А ці часам мы не зямлячкі?
    Пасля гэтага запытання тая сумелася, пачала ўважліва разглядаць Генрыхаву маці, каб упэўніцца, ці і на самай справе не сустракаліся яны дзенебудзь. Аднак, чым уважлівей прыглядалася, тым больш расчароўвалася, бо памяць ёй нічога не падказвала аб магчымасці падобнай сустрэчы.
    — He пазнаеце? — як ні ў чым не бывала запыталася Генрыхава маці.
    — He пазнаю...
    — А вы мяне і не можаце пазнаць,— спакойна прамовіла Генрыхава маці, чым зусім збянтэжыла жанчыну. Яна не ведала, што і адказаць.
    На іх звярнулі ўвагу, многія падышлі бліжэй, зацікаўленыя тым, што адбудзецца далей.
    — I ўсё ж мы зямлячкі,— каб не трымаць больш усіх у напружаным чаканні, асабліва гэтую жанчыну, у якой нечакана адчула блізкага чалавека, Генрыхава маці працягвала ўпэўнена: — А вы, няйначай, аднекуль зпад Мінску.
    — Са Случчыны я, даражэнькая,— узрадавалася жанчына і запыталася, ледзь не пазіраючы ў вочы: — А як вы здагадаліся?
    — А дзе яшчэ могуць сказаць «нягож»?
    — To і вы адтуль?
    — Я з Ігумешчыны. Можа чулі?
    Жанчына адмоўна паківала галавой. Генрыхава маці не здзівілася гэтаму няведанню, толькі падумала: «Які забіты народ, гэта ж поруч з роднай гэтай жанчыне Случчынай, a яна далей уласнага носа нічога не бачыла», аднак для пэўнасці ўсё ж вырашыла запытацца:
    — А Русаковічы нічога вам не гавораць?
    Жанчына і гэтым разам адказала адмоўна, чым вельмі здзівіла не столькі Генрыхаву маці, колькі самога Генрыха,
    276
    які знаходзіўся побач з ёю. Аднак і ён свайго здзіўлення не выказаў, толькі запытаўся:
    — Мама, а мы з’ездзім у Русаковічы?
    Яна хацела спачатку засердаваць: знайшоў час марыць аб такой паездцы, калі невядома яшчэ, як хутка дабяруцца ў Кунгур, а галоўнае, ці жывыздаровы бацька, пасля зразумела, што няма падстаў сердаваць, зусім жа дзіця яшчэ, толькі і пяць гадоў споўнілася, таму прытуліла Генрыха прылюдна да сябе, супакоіла:
    — Абавязкова з’ездзім, сыночак. Толькі да таткі дабярэмся, а пасля ўсе разам і падамося ў Русаковічы.
    — I тата з намі?
    — Канечне, якая без таты паездка.
    ...Генрыхава памяць назаўсёды захавала гэтую паездку: перапоўнены параход, што паволі плыў па Волзе, а пасля па Каме, стомленых пасажыраў, якія шукалі сярод іншых людзей, блізкіх сабе. Запомнілася і тая гутарка маці з незнаёмай жанчынай, якая, як высветлілася, таксама дабіралася ў Кунгур, дзе гэтаксама адбываў пакаранне яе муж, як і муж Генрыхавай маці, а яго бацька Уладзіслаў Вейсенгоф. Вядома, шмат што з гадамі забылася, зніклі асобныя падрабязнасці, але многае было пазней узноўлена з расказаў маці, а таму Генрых Уладзіслававіч, стаўшы дарослым, часта ў думках вяртаўся да паездкі ў Кунгур, як і да пражывання ў гэтым невялікім паселішчы разам з ссыльнымі, дзе давялося знаходзіцца да пятнаццацігадовага ўзросту. I ўсё больш упэўніваўся што і тое плаванне на параходзе, і жыццё ў Сібіры не прайшлі для яго марна. Канечне, лепей не было б гэтай бацькавай ссылкі, хай бы блізкі і дарагі чалавек не перанёс такіх выпрабаванняў, аднак, чым часцей разважаў, тым болей пераконваўся, што менавіта ўсё, разам узятае, і паспрыяла ягонаму хуткаму жыццёваму станаўленню, а яшчэ, як ні дзіўна, падштурхнула да захаплення жывапісам.
    Ссылку ў Кунгуры Уладзіслаў Вейсенгоф адбываў за удзел у паўстанні 1863 года. Даволі вядомы на той час пісьменнік, ён не мог застацца ў баку ад барацьбы з самадзяржаўем. Як і многія іншыя, марыў аб лепшай будучыні для свайго краю. Ад удзелу ў змаганні яго не адштурхнула і тое, што сям’я мела неблагі дастатак, жывучы ў маёнтку Уладзіславага бацькі Яна Вейсенгофа Пакрэўна ў Ковенскай губерні (сёння Рокішкскі раён Літвы), дзе Генрых і нарадзіўся 7 жніўня 1859 года. Дый Уладзіславава жонка,
    277
    у дзявоцтве Быкоўская, таксама была не з беднага роду: Быкоўскім належала некалькі вёсак на Ігуменшчыне, у тым ліку і Русаковічы.
    У сям’і Вейсенгофаў выхоўвалася некалькі дзяцей. Зразумела, зза малога ўзросту Генрых тады нічога не ведаў наконт таго, што бацька падтрымаў паўстанне. Як і не здагадваўся, чаго гэта ў ваколіцах нечакана з’явіліся ўзброеныя людзі, а некаторыя з іх заходзілі і ў дом, маючы гаворку з дзедам і маці. Толькі крыху пазней, калі заплаканая маці пачала наракаць на свой лёс, здагадаўся, што здарылася нешта страшнае. Дый бацька даўно не завітваў. А яшчэ праз некаторы час Генрых, як і іншыя дзеці, даведаўся, што пабачыцца з ім не хутка.
    Насталі для Вейсенгофаў трывожныя і пакутныя дні. Шкада было блізкага чалавека, але не ведалі, як лепш дапамагчы яму. Паступова сышліся на тым, што няблага было б наведацца да яго. Уладзіслаў не ведаў, што яго дзед, маючы немалыя сувязі, пачаў цікавіцца, ці нельга паехаць услед за сасланым. Сам Ян Вейсенгоф, зразумела, на падобнае падарожжа адважыцца не мог, але на ім настойвала маці, неаднойчы заяўляючы, што яе месца там, дзе знаходзіцца муж. Свёкар пайшоў ёй насустрач і даведаўся, што, паколькі Уладзіслаў знаходзіцца на вольным пасяленні, да яго можа паехаць жонка, але, каб атрымаць дазвол, трэба заплаціць немалыя грошы тым, ад каго гэта залежала. Выбару не заставалася — давялося пагадзіцца.
    Аднак Ян Вейсенгоф, прымаючы гэтыя захады, не сумняваўся, што нявестка ў Сібір паедзе адна, і разумеючы ўсю складанасць становішча, згодзен быў, каб унукі засталіся пад наглядам яго і бабулі. Але атрымалася зусім не так, як хацелася.
    — Паеду з дзецьмі,— заявіла нявестка з такой рашучасцю, што сумненняў не заставалася: ад свайго намеру ніколі не адступіцца.
    — У такі няблізкі свет? Адумайся!
    — Няўжо не здагадваецеся, як Уладзіслаў узрадуецца?
    Супраць гэтага не было чаго запярэчыць. А хутка і пачалася дарога ў Сібір, якая мела столькі ўражанняў для Генрыха. Хапіла іх і ў час плавання: знаёмства з новымі людзьмі, незнаёмая прырода, якая, нягледзячы на сваю суровасць, радавала першароднасцю. Быццам тая губка, дапытлівая душа хлапчука ўбірала ў сябе ўсё наваколле. I густыя, дрымучыя лясы, што месцамі падступалі да самага
    278
    берага. I палахлівых казуль, якія выбягалі з гушчару. I чароды птушак, што быццам суправаджалі параход. А ў некаторых месцах можна было заўважыць мядзведзяў, якія ўважлівым позіркам праводзілі судна, ніколькі не палохаючыся, калі чуўся працяглы гудок.
    Чым плылі далей, тым больш змяняліся краявіды. Спачатку лясы ўступілі месца кустам кедрачу, якія незаўважна пачалі ўзбірацца на гару, а яшчэ праз некалькі дзён плавання на параход быццам насунуліся адвесныя скалы. Яны настолькі ўладарна ўзнімаліся ля самай вады, сягаючы высока, ці не да самых аблокаў, што, калі Генрых спрабаваў зірнуць на іх вяршыні, даводзілася рэзка закідваць галаву. Ажно балюча станавілася, а ў вачах з’яўляліся кругі, няйначай перахоплівала дыханне.
    Горы, пабачаныя ўпершыню, настолькі ўразілі яго, што гатоў быў праводзіць на палубе гадзіны. Дайшло да таго, што яго пачалі праганяць, каб не сноўдаўся пад нагамі, аднак гэта яшчэ больш выклікала ў Генрыха жаданне любавацца наваколлем. Калі ж каманда адшукала палогае месца і прычалілі, подбегам кінуўся на бераг — туды, дзе казачнымі веліканамі ўзнімаліся горы. Маці ажно занепакоілася, а ён, нічога не сказаўшы, адбегшы крыху, гэтаксама, як і ў час плавання, запракінуў галаву
    Моўчкі любаваўся хараством. Быццам нават не ўпершыню бачыў гэта, а апошні раз у сваім жыцці. Таму і хацеў запомніць пабачанае да драбніц, будучы ўпэўненым, што падобнай прыгажосці больш ніколі не надарыцца, нават тады, калі будзе праз які дзеньдругі чарговы прыпынак, позірку паўстануць іншыя краявіды, значыць, у чымсьці адметныя, непадобныя на гэтыя.
    Куды пазней ужо, калі набярэцца вялікага мастакоўскага вопыту, зразумее, што, плывучы на параходзе, не проста любаваўся дзікай, і ў гэтай сваёй першароднасці такой непаўторнай, прыгажосцю сібірскай прыроды, а, па сутнасці, вывучаў спасцігаў, калі карыстацца спецыяльнымі тэрмінамі, пашыранымі ў мастацтве, саму натуру. Канечне, ён тады пра гэта нават не здагадваўся, бо адкуль было хлапчуку ведаць аб існаванні чагосьці такога, што падпадае пад гэтае вызначэнне, але, відаць, нешта аўтаматычна спрацоўвала ў душы, прымушаючы пабачанае не проста запамінаць, a фарміраваць у пэўную, стройную і зладжаную сістэмы. Яно было ад нараджэння запраграмавана і чакала свайго выйсця, пакуль неўпрыкметку, спакваля назапашвала ўражанні —