• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    279
    няважна, што з цягам часу многія з іх забудуцца, галоўнае — яны адкладуцца ў падсвядомасці, стануць тым залатым запасам, з якога можна будзе чэрпаць і чэрпаць і само натхненне, і тэмы, і вобразы, не баючыся, што не хопіць яго.
    А прыезд у Кунгур дык увогуле стаў для яго тым штуршком, што абудзіў душу. Вядома, спачатку Генрых толькі прыглядаўся і да людзей, з якімі мусіў жыць, і да таго, што акружала яго. Многае адкрываў для сябе, чагосьці не разумеў — рэч звычайная, калі прыняць пад увагу ўзрост. Аднак праходзіў час, Генрых набіраўся жыццёвай мудрасці (гэта без перабольшвання сказана, бо сталенне ў такіх суровых, а ў нечым і экстрэмальных умовах адбывалася вельмі хутка), адкрываў для сябе свет і людзей, знаходзячы сярод іх тых, да каго асабліва цягнуўся. I не таму, што ў Кунгуры равеснікаў знаходзіў не так і шмат — далёка не ўсе, каму дазволілі прыезд да ссыльных, узялі дзяцей з сабой.
    3 ранняга ўросту ў Генрыха праявілася жаданне паболей даведацца, хутчэй многае адкрыць для сябе. Вядома, дасягнуць гэтага можна было праз чытанне, але неабходных кніг не ставала. Таму і даводзілася шматлікія веды чэрпаць з аповядаў тых, хто нямала перажыў і пабачыў на сваім вяку.
    Асабліва шмат дало знаёмства з Люцыянам Крашэўскім. У той час Генрых не ведаў што Люцыян — родны брат вядомага гісторыка і пісьменніка Юзафа Крашэўскага, гэтае ўсведамленне прыйшло тады, калі, па вяртанні з Кунгура, змог намнога пашырыць свой кругагляд. Як і не ведаў, хто такі Юзаф Крашэўскі. Тады ж прывабіла тое, што Люцыян маляваў. I не столькі занатоўваў краявіды — гэтаму якраз удзяляў мала ўвагі. Куды больш яго цікавілі ссыльныя, з многімі з якіх быў добра знаёмы. Яны ахвотна пазіравалі свайму таварышу, а нярэдка той рабіў гэта неўпрыкметку. Прымасціўшыся дзенебудзь збоку, назіраў за іх працай, занатоўваючы пабачанае алоўкам. Праўда, так адбывалася, калі ў самога быў вольны час. Аднак яго не ставала, бо нароўні з усімі займаўся цяжкай, знясільваючай работай.
    Дзякуючы Люцыяну Крашэўскаму, Генрых упершыню адкрыў для сябе непаўторны свет мастацтва. Сакрэты яго яму, канечне, пакуль былі невядомыя, але ўразіла, што можна так лёгка занатоўваць пабачанае.
    Крашэўскі інтуітыўна адчуў, што гэтае ўважлівае назіранне Генрыха за яго маляваннем — невыпадковае. Аднойчы, калі ён падышоў запытаўся, гледзячы ў вочы:
    — Хочаш паспрабаваць?
    280
    Такога запытання Генрых не чакаў, а таму разгубіўся, не ведаў што і адказаць. Ды і без адказу Крашэўскі зразумеў, што робіцца ў гэты момант на душы ў яго юнага сябра.
    — Калі ласка, памалюй,— з гэтымі словамі прапанаваў Генрыху ліст паперы і аловак, прыхопленыя загадзя, апроч тых, якія браў для сябе.
    Генрых ад такой прапановы яшчэ больш сумеўся, але паперу і аловак узяў.
    — Пачынай, не саромейся,— падахвоціў Крашэўскі.
    Ад хвалявання задрыжала рука, лініі атрымліваліся няроўныя. Цяжка было, назіраючы збоку, здагадацца, што ён збіраецца намаляваць, але Крашэўскі не пытаўся ў яго пра гэта, даўшы хлапчуку поўную свабоду дзеянняў. А Генрых паступова асвоіўся. Так захапіўся, што, бадай, забыўся пра знаходжанне поруч Крашэўскага.
    На паперу клаўся штрых за штрыхом, і Крашэўскаму, які моўчкі стаяў ззаду хлапчука, ужо няцяжка было заўважыць, што Генрых малюе. Аднак паранейшаму выгляду не падаваў, што здагадваецца. I толькі, калі Генрых, узрадаваны, павярнуў галаву, каб запытацца, ці атрымалася штосьці ў яго, не хаваючы захаплення, шчыра прамовіў:
    — А ты, гляджу, малайчына.
    Сумнення не заставалася не толькі ў тым, што Генрых мае задаткі таленту. Вопытным вокам, ён прыкмеціў, што дома, бадай, ён ужо спрабаваў маляваць.
    — А чаму не прызнаваўся?
    — У чым?
    — Што малюеш?
    — Тата прасіў не казаць, пакуль добра не навучуся.
    — Змоўшчыкі знайшліся,— рассмяяўся Крашэўскі.
    3 Уладзіславам Янавічам яны паспелі пасябраваць. Зблізіліся не толькі таму, што абодва мелі ў многім аднолькавыя погляды на палітычнае жыццё ў краіне, пацярпелі за свае рэвалюцыйныя перакананні. Агульнае знайшлі і ў тым, што шмат працавалі творча, па магчымасці, імкнуліся больш чытаць, а паколькі неабходнай літаратуры не ставала, ахвотна дзяліліся кнігамі. Таму Крашэўскі вельмі здзівіўся, што Вейсенгоф прамаўчаў пра захапленне сына, але паставіўся да гэтага спакойна, зразумеўшы, што да пары да часу, можа, і сапраўды не трэба надта хваліцца, невядома яшчэ, як усё атрымаецца далей. Тым не менш, калі неўзабаве сабраліся разам з Уладзіславам Янавічам, запытаўся:
    281
    — А вы, як даведаўся, з Генрыхам канспіранты?
    — Хто?— не зразумеў Вейсенгоф.
    — А чаму пра тое, што Генрых малюе, маўчаў?
    — Дык вось ты пра што?! Зразумей правільна,— працягваў Уладзіслаў Янавіч,— у такім узросце... Ды хіба мне табе казаць? У маленстве многія малююць, а падрастуць і няма колішняга захаплення.
    — У Генрыха ёсць талент...
    — Так ужо і талент...— Уладзіславу Янавічу, канечне, было гэта прыемна пачуць, але, як і кожны бацька, які жадае свайму сыну лепшага, усё ж крыху і сумняваўся, баяўся памыліцца.
    — Талент, магчыма, і завельмі сказана,— пагадзіўся Крашэўскі.— Усё ж многае яшчэ наперадзе, у адным не сумняваюся: творчыя задаткі ў Генрыха ёсць і іх трэба развіваць.
    — Развіваць?— Усевалад Янавіч цяжка ўздыхнуў: — Дзе іх развіваць? Тут? У гэтай глухамані?
    — А я на што?
    — У тваіх здольнасцях я не сумняваюся. I не толькі ў таленце мастака. Толькі ці мне казаць табе пра гэта, Люцыян? Адных практычных навыкаў мала...
    — Але ж мы не вечна будзем тут...
    — Толькі калі тое вызваленне?
    — Дачакаемся яго, Уладзіслаў, абавязкова дачакаемся,— супакоіў сябра Крашэўскі,— А з Генрыхам я буду займацца. I не толькі таму што ён — твой сын. Веру ў яго вялікія творчыя магчымасці. Спадзяюся, што не памылюся...
    У Кунгуры сям’я Вейсенгофаў знаходзілася да 1874 rofla. I хоць дні былі аднастайнымі, надзіва падобнымі між сабой, з той хіба розніцай, што адрозніваліся порамі года, непрыкметна беглі адзін за адным, ператвараючыся ў месяцы, а тыя, у сваю чаргу, складваліся ў гады. Калі хто не заўважаў іх аднастайнасці, дык Генрых. He да таго было яму, каб надта прыглядацца да гэтага. Пастаянна знаходзіў сабе занятак. I ўлетку, і ўвосень... To дарослым дапамагаў, то пры доме чымнебудзь займаўся. А пачыналася зіма, хаваючыся ад лютых маразоў, бавіў час за кнігай, чакаючы надыходу чарговай вясны.
    I ўвесь час вялікую ўвагу ўдзяляў маляванню. Гэтай сваёй настойлівасцю і пастаянствам заўсёды радаваў Крашэўскага, бо той лішні раз упэўніваўся, што не памыліўся ў сваім вучні, а Генрыха цяпер ён інакш, як сваім вучнем, і
    282
    не называў. Гэта вельмі падабалася хлопцу. Генрых высока цаніў майстэрства Крашэўскага, хоць у многім, зза сваёй творчай нявопытнасці і завышаў, ды гэта звычайная з’ява, калі вучань пасапраўднаму захапляецца сваім настаўнікам, то не бачыць яму роўных. Апрача таго, Генрыху і не было мапымасці параўнаць напісанае Крашэўскім з работамі іншых аўтараў.
    Калі Уладзіслаў Янавіч даведаўся, што вызваленне блізкае, пачаў хадайнічаць, каб дазволілі вярнуцца на пастаяннае месца жыхарства на хутар, дзе паранейшаму жыў яго бацька. Думаў, што ніякіх праблем пры гэтым не ўзнікне. He ў нейкі ж вялікі горад прасіўся, дзе мог бы пры жаданні працягваць займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю, а гэтага якраз і баяліся ўлады, а далей ад вялікіх гарадоў.
    Начальства разважыла інакш, даўшы дазвол пасяліцца ў Варшаве. Прымаючы падобнае рашэнне, улады, відаць, кіраваліся тым, што там будзе лягчэй назіраць за нядаўнім бунтаўшчыком.
    Варшава дык Варшава. Галоўнае — далей ад гэтага ненавіснага Кунгура, каб хутчэй можна было пачаць жыць спакойна, вучыць дзяцей. А ў Варшаве (у гэтым Уладзіслаў Янавіч ужо ніколькі не сумняваўся) трэба абавязкова стварыць Генрыху спрыяльныя ўмовы, каб змог атрымаць мастацкую адукацыю. Калі ёсць задаткі таленту, няхай вучыцца.
    Па прыездзе выбар спынілі на Рысавальнай школе вядомага педагога і мастака В. Герсана. Гэта было якраз тое, што патрабавалася Генрыху. Дзякуючы Крашэўскаму ён ужо атрымаў неблагія практычныя навыкі, а ў школе давалі і высокую тэарэтычную падрыхтоўку, спалучаючы яе з авалодваннямі азамі майстэрства. Праславілася гэтая навучальная ўстанова і сваімі рэалістычнымі традыцыямі, што таксама было немалаважна, бо Генрых праявіў схільнасць якраз да гэтай манеры ўзнаўлення рэчаіснасці. Апрача таго, яму было на каго раўняцца. Са сцен школы выйшлі многія знакамітыя мастакі.
    Генрыху пашанцавала. Прайшло не так і шмат часу, як на яго звярнуў увагу вядомы жывапісец Генрых Семірадскі. Генрых Іпалітавіч скончыў Харкаўскі універсітэт, затым Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. У сваіх творах звяртаўся да асобных момантаў са старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай гісторыі. Хоць палотны Семірадскага зза іх празмернай напышлівасці шмат у чым з’яўляліся
    283
    як бы тэатральнымі, Генрых Іпалітавіч быў мастаком, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. He замыкаўся ў сваёй творчасці, ахвотна падтрымліваў творчую моладзь. Дзякуючы Семірадскаму тыя, на каго звярнуў увагу, паступалі ў Акадэмію мастацтваў, дзе працаваў выкладчыкам.
    Работамі Генрыха ён зацікавіўся невыпадкова. Адчуў, як перад гэтым Крашэўскі, што пры належнай працы Вейсенгоф зможа дасягнуць многага. Асобныя работы ўхваліў, пажадаў і надалей працаваць плённа, а таксама паабяцаў пасля заканчэння Рысавальнай школы пахадайнічаць аб залічэнні ў Акадэмію мастацтваў.
    Бацькі ў Варшаве доўга не затрымаліся і ў хуткім часе пераехалі на Ігуменшчыну, у Русаковічы. Застаўшыся адзін у Варшаве, Генрых сумаваў без іх, з нецярпеннем чакаў, калі пачнуцца канікулы, каб можна было наведацца ў вёску, якую з кожным прыездам любіў усё больш і больш. He ў апошнюю чаргу таму, што падабалася, блукаючы па наваколлі, напаткоўваць прыгожыя краявіды, некаторыя з якіх занатоўваў. Гэта былі эскізы, у нечым як бы працяг тых, што рабіліся ў Кунгуры — найчасцей проста для сябе, для трэніроўкі, а таму надта і не імкнуўся зберагчы іх, як хутка пісаліся, гэтаксама хутка і губляліся. Толькі стараўся пазнаёміць з імі выкладчыкаў Па гэтай прычыне нічога з ранніх работ Вейсенгофа і не захавалася.
    Семірадскі стрымаў сваё слова і дапамог Генрыху ў 1878 годзе паступіць у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, а там, дзякуючы Генрыху Іпалітавічу, на яго звярнуў увагу жывапісец Міхаіл Клот. Але ў Міхаіла Канстанцінавіча ён вучыўся нядоўга. Хутка Генрых перайшоў у майстэрню мастакабаталіста Багдана Вілевальдэ. Гэта быў творца акадэмічнага кірунку, які вялікае значэнне надаваў натуры. Многія палотны ён маляваў непасрэдна на месцы баёў, але ўзнаўляў і падзеі Айчыннай вайны 1812 rofla, звяртаючыся да гістарычных крыніц.