Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Вучоба ў Вілевальдэ спрыяла далейшаму разуменню Генрыхам Уладзіслававічам значнасці натуры для больш глыбокага спасціжэння прадмета адлюстравання, набыцця навыкаў канкрэтнасці ў перадачы тых ці іншых аспектаў рэчаіснасці. Разам з тым было відавочна, што кола інтарэсаў вучня не заўсёды супадае з прыхільнасцю настаўніка. Батальныя сцэны, эпізоды Вейсенгофа цікавілі мала, яго куды больш вабілі пейзажы. Гэтага Вілевальдэ не мог не заўважыць, але да ўсяго паставіўся з разуменнем, бо быў не з
284
тых, хто навязвае выхаванцам праблематыку твораў, а даваў кожнаму вучню права самастойна выбіраць, пра што пісаць, хоць на занятках і патрабаваў строгага выканання заданняў.
Гэта для Генрыха Уладзіслававіча тым самым станавілася неабходнасцю, але неабходнасцю ўсвядомленай, таму што, у чым ён не сумняваўся, спрыяла далейшаму ўдасканаленню майстэрства. Астатняе ж пісалася для душы. I таксама рабілася ўсвядомлена. 3 той толькі розніцай, што гэтыя творы ён збіраўся абавязкова выставіць на якойнебудзь выстаўцы. Праўда, за час вучобы ў Акадэміі дасягнуць поспеху не ўдалося. Адна з прычын у тым, што Вейсенгоф празмерна шмат увагі надаваў малюнку. А гэта хоць і трэніравала, набівала руку, не заўсёды дазваляла дасягнуць чагосьці значнага.
Поспех прыйшоў пазней. Скончыўшы ў 1882 годзе Акадэмію мастацтваў, у сталіцы не затрымаўся, дый асабліва не прымаў, у адрозненне ад іншых, для гэтага захадаў. Душа прагнула прастору, хацелася апынуцца далей ад гарадскога тлуму. Магчыма, на гэта паўплывала і тое, што маленства, пачатак юнацтва правёў у Сібіры, дзе першароднасць прыроды пры ўсёй яе суровасці вельмі спрыяльна дзейнічае на чалавека. А мо разам з талентам было закладзена нешта ад нараджэння, што не дазваляла жыць там, дзе няма мажлівасці адчуваць сябе пасапраўднаму свабодным і самастойным.
У асноўным жыў у Русаковічах. Адтуль толькі выязджаў у Мюнхен і Парыж, дзе ўдасканальваў майстэрства, а таксама часам наведваўся ў Пецярбург, каб не парваць кантактаў са сталічнымі мастакамі. Гэтага, вядома, было недастаткова, каб знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, ды надта не перажываў. Для натхнення яму ставала Русаковіч, а пра славу асабліва не клапаціўся, разумеючы, што яна — птушка наравістая: сёння трапіла ў тваё сіло, а пасля, глядзіш, вырвалася і зноў лётае на свабодзе, не даецца ў рукі. Старайся, лаві...
Русаковічы былі яго Мекай. Сам маёнтак, вёска, што знаходзілася поруч, а таксама іншыя — малыя і вялікія, у якіх неаднойчы бываў і якія добра ведаў, а з многімі жыхарамі паспеў пазнаёміцца, неўпрыкмет станавіліся часцінкай ягонай біяграфіі. Занатоўваючы на палотнах тамашнія краявіды, Вейсенгоф не проста маляваў, а як бы прапускаў усё, неаднойчы пабачанае, праз сябе. Многае ўвасаблялася, але яшчэ больш заставалася ў душы, назаўсёды прапісвалася ў ёй як частка таго, што было наяве. I гэтыя розныя
285
выяўленчыя пласты — той, што паступова ператвараўся ў вобразнае мысленне, і той, які быў у сапраўднасці, перакрыжоўваўся, каб неўзабаве зліцца разам, а ўжо ідучы ад гэтага маналіту ён задумваў тэмы новых сваіх твораў, усё больш ператвараючыся ў летапісца Русаковіч і наваколля.
Вядомасць Вейсенгофу — і не толькі ў Расіі, а і далёка за межамі краіны, — і прынеслі пейзажы, напісаныя ў Русаковічах. Назвы іх простыя, у нечым можа нават нейкія завельмі свойскія: «Снег», «Беларускія могілкі. Русаковічы», «Стары двор. Русаковічы», «Куток у Польным»... Ды як шмат кожным пейзажам сказана, наколькі аб’ёмная тая настраёвасць, што з’яўляецца падчас знаёмства з тым ці іншым творам. Асацыяцыі, якія нараджаюцца пры гэтым, да таго зрокаваасязальныя, што, адчуваючы сваю прысутнасць, сам становішся, па сутнасці, сузіральнікам не таго, што занатавана пэндзлем, а таго, што некалі было ў сапраўднасці. Яно праз дзесяцігоддзі ўваходзіць у тваю свядомасць і ты ўжо быццам увачавідкі бачыш і гэты снег, і гэтыя могілкі — бачыш не толькі такімі, якімі некалі ўспрымаў іх Вейсенгоф, а так, нібыта сам прысутнічаеш тут.
Дзякуючы «Снегу» і атрымаў упершыню сапраўдную вядомасць. Гэтая карціна была адзначана ў 1888 годзе на выстаўцы, што праходзіла ў Пецярбургу, а ў 1900м ёй прысудзілі сярэбраны медаль у Парыжы. Найперш патрабавальнага гледача і строгую крытыку ў творы прываоілі выразна выяўленыя якасці самога пейзажу, але гэта, вядома, хоць і сведчыць аб высокіх мастацкіх якасцях палатна, майстэрстве аўтара, яшчэ недастаткова, каб твор стаў з’явай. Куды важней, што ў «Снезе» Вейсенгофу ўдалося надзіва праўдзіва і вельмі пасвойму ўвасобіць абагульнены вобраз прыроды. Калі карціна выстаўлялася на выстаўцы, крытыка, зразумела, мела на ўвазе рускую прыроду, але сёння ніякага сумнення няма, што мастак маляваў прыроду беларускую, тую, якую бачыў у ваколіцах Русаковіч, якую любіў, без якой не мог жыць. А праз яе паказваў і самога чалавека.
Сюжэт карціны — нескладаны і вытрыманы ў рамках традыцыйнага бачання сялянскага. Як вядома, з надыходам зімы, калі зямля паспела прамерзнуць і можна праехаць па балоце, вяскоўцы спяшаюцца да стагоў каб прывезці сена. Звычайна робяць гэта зранку ці пад вечар, калі ўсе іншыя работы выкананы і застаецца толькі гэтая, не такая і цяжкая дый менш турботная. На палатне адлюстравана менаві
286
та такая часіна. Па сонцы, што знаходзіцца яшчэ нізка над зямлёй, можна казаць аб ранняй зімовай раніцы. Сялянка запрэгла ў сані вала — лішні доказ, што жывецца ёй не так і лёгка, бо не мае каня. Прыязджала яна сюды ўжо неаднойчы, аб чым сведчыць пратораная дарога. У астатніх жа месцах праехаць немагчыма — купіны яшчэ слаба пакрытыя снегам. Таму жанчына сышла з саней, узяла вала за вупраж і, асцярожна ступаючы па цаліку, вядзе яго да стажка.
Уся карціна як бы напоўнена святлом і гэта нягледзячы на тое, што промні сонца, якія асвечваюць наваколле, не такія ўжо і яркія. Аднак спрацоўвае эфект кантрастнасці. Вершаліны тых жа стажкоў, а таксама купіны знаходзяцца ў паласе святла, на іх падаюць цёмныя цені. Яны настолькі мёртвыя, што быццам нутром адчуваеш іх халоднасць. На лепшае ўспрыняцце пейзажу добра ўплывае спалучэнне колераў. Яны рознай танальнасці: ад белых — да блакітных, а поруч — жаўтаватыя і нават фіялетавыя — лішні доказ, што Вейсенгоф тонка адчуваў колер, выдатна разумеў яго выяўленчыя магчымасці, а гэта прыводзіла да таго, што ў асобных выпадках як бы імкнуўся да пэўнай дэкаратыўнасці. Але гэта быў не адыход ад натуры, а жаданне падаць прыроду як непаўторнае відовішча, у якім няма нічога выпадковага, а тое, што ёсць, нязменна з’яўляецца часткай вечнай гармоніі і хараства.
Калі «Снег» трапіў у экспазіцыю выстаўкі Таварыства заахвочвання выяўленчых мастацтваў у Варшаве, ён уразіў гледачоў нават больш, чым у Пецярбургу і Парыжы. Многія, даведаўшыся пра высокую ацэнку гэтага палатна, ішлі «на Вейсенгофа». Для варшаўцаў ён быў сваім, блізкім, а не тое, што для пецярбуржцаў і парыжан, якія хоць і высока цанілі майстэрства Генрыха Уладзіслававіча, тым не менш успрымалі яго, асабліва прыхільнікі выяўленчага мастацтва горада на Сене, чужым, прадстаўніком іншай культуры, іншых мастацкіх традыцый. Важна яшчэ і тое, што намаляванае на карціне было для варшаўцаў знаёмым — як частка прыроды, што жыла з маленства і ў іхняй памяці.
Аднак звання мастака Вейсенгоф быў удастоены зусім не за «Снег», а за кампазіцыю «Перавозка параненых». Адбылося гэта ў 1889 годзе, тады ж гэтая работа атрымала і сярэбраны медаль. На жаль, аб мастацкіх вартасцях яе цяжка меркаваць, бо не захавалася. He зберагліся і некаторыя іншыя. Тыя ж, якія дайшлі да нас, захоўваюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Вільні, ёсць яны і ў фондах Нацыянальнага
287
мастацкага музея Беларусі. Калі б удалося іх хоць на кароткі час сабраць разам, атрымалася б вельмі цікавая і змястоўная экспазіцыя. Падобнае ўражанне было б і ў выладку выпуску твораў альбомам, бо Вейсенгоф — адзін з найбольш выдатных майстроў пейзажу ў беларускім выяўленчым мастацтве. Ад яго нітачка цягнецца да Станіслава Жукоўскага, Вітольда БялыніцкагаБірулі і іншых цудоўных мастакоў, не кажучы пра нашых сучаснікаў. А аб’ядноўвае ўсіх тое, што яны не проста малявалі краявіды, а жылі імі.
Пейзаж, што само па сабе зразумела,— гэта заўсёды пэўны настрой. Найперш, вядома, аўтара, які тым, што на душы, дзеліцца з іншымі. У той жа час — гэта і настрой гледача, які з пэўнай работай знаёміцца. I неабавязкова яны павінны супадаць, бо ўспрыманне пабачанага залежыць ад розных акалічнасцей. He апошнюю ролю выконвае і стан чалавека ў той момант, калі ён далучаецца да мастацтва. Але відавочна і іншае: чым больш таленавіты мастак, тым больш ён можа сказаць, а адсюль, як заканамернасць, цэлая гама асацыяцый.
Пейзажы Вейсенгофа можна з аднолькавым захапленнем разглядаць і ў хвіліны душэўнага ўзрушэння і тады, калі на сэрцы тужліва, падчас няўдач і набыткаў. Зразумела, настрой пры гэтым будзе мяняцца, але абыякавым усё адно не застанешся, бо суперажыванне чакае вельмі моцнае.
Як для прыкладу калі апынешся самнасам з карцінай «Вясковыя могілкі. Русаковічы». Больш змрочны пейзаж не часта напаткаеш. Паваленая агароджа, пахілыя крыжы, камяні, што ці не на палову ўраслі ў зямлю. Вароны, якія нізка лётаюць над зямлёй. Усё настолькі безвыходна, самотна, тужліва, што, здаецца, нават чуеш карканне гэтых птушак, ад якога нешта сцінаецца ў грудзях. Думаецца аб хуткаплыннасці жыцця, аб тым, што нічога няма на зямлі вечнага і ва ўсяго жывога — адзін канец і толькі здаецца, што да яго доўга. He заўважыш, як дні, адпушчаныя табе Усявышнім, праляцяць і застанецца апошні шлях, а ён, як вядома, вядзе на могілкі. Канечне, можна цешыць сябе, што да гэтага яшчэ далёка, а таксама тым, што не ўсюды так змрочна, як паказаў гэта аўтар карціны. Аднак суцяшэння мала...
Чаму ж тады гэтая работа Вейсенгофа мела такі вялікі рэзананс, прыхільна была сустрэта на прэстыжнай выстаўцы, якая ладзілася ў 1891 годзе ў Берліне, і атрымала на ёй ганаровую прэмію? I чаму яшчэ адна карціна «Куток у Польным» таксама, як быццам без асаблівых прэтэнзій на арыгінальнасць, ва ўсякім разе больш, чым традыцыйная,
288
у тым жа 1891 годзе так уразіла наведвальнікаў мастацкай выстаўкі ў Львове і была ўзнагароджана залатым медалём? А таму, што ў гэтых творах, як і ў іншых, Вейсенгоф надзіва праўдзівы і шчыры. Гэта тая праўда (асабліва ў «Вясковых могілках...»), якая сваёй непрыхаванай аголенасцю чымсьці нават шакіруе, але ад гэтага нікуды не дзенешся, бо яна таксама частка жыцця, што знаходзіцца на тым сумежжы, за якім яно знікае і пачынаецца вечная загадка.