• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    I ўсё ж пераважная большасць твораў Вейсенгофа — светлыя па сваёй унутранай напоўненасці. Нават тыя, у якіх нібыта няма падстаў для таго, каб асабліва радавацца. Як у карціне «Прадчуванне». Пісалася яна, відаць, тады, калі ў грамадстве былі моцныя перажыванні ад паражэння рэвалюцыі 1905 года. Як і многія іншыя, Генрых Уладзіслававіч не хаваў сваіх пачуццяў. Аднак ён належаў да тых, хто паранейшаму верыў у лепшае і гэтую ўпэўненасць вырашыў перадаць сродкамі выяўленчага мастацтва.
    У амаль пахілай вясковай хаце — такой, што дзіву даешся, як яна яшчэ можа стаяць, ледзь свеціцца агеньчык. Ускраіна вёскі, толькі што адшумела навальніца, дажджом так размыла дарогу, што ні прайсці, ні праехаць. Усё гэта наводзіць на самотны настрой, але дастаткова прыгледзецца ўважлівей і на сэрцы становіцца цяплей. Далягляд паспеў ачысціцца ад хмар, промні святла, няхай і з цяжкасцю, прабіваюцца на зямлю. Яшчэ нейкае імгненне і сонца шчодра аздобіць наваколле, ажывіць яго, дасць сілы ўсяму жывому. У сувязі з гэтым назва карціны набывае глыбокі сэнс. Вейсенгоф жыў прадчуваннем перамен у жыцці грамадства, чакаў іх. Іншая справа, што да тагачасных палітычных падзей ставіўся пасвойму, як, відаць, інакш, чым іншыя, разумеў шляхі выхаду са становішча, якое склалася. На карысць гэтаму сведчыць тое, што калі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, не прыняў яе. I хоць не захавалася якіхнебудзь звестак аб яго палітычных поглядах, няцяжка здагадацца, што не падзяляў таго дыктату, які чынілі бальшавікі. Душа яго працівілася насіллю. I ў гэтым трагедыя не толькі Вейсенгофа, а і іншых выдатных прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у тым ліку беларускай.
    Толькі да кастрычніцкіх падзей было яшчэ далекавата і Генрых Уладзіслававіч жыў так, як можа жыць чалавек, які пасапраўднаму любіць жыццё і ўмее радавацца яму. У Русаковічы да яго часта наведваліся госці, многія з якіх прыязджалі здалёк. Ведалі, што ў гэтым гасцінным доме
    12736
    289
    заўсёды знойдуць паразуменне, змогуць паразмаўляць пра мастацтва і літаратуру, абмеркаваць апошнія падзеі, a то і пазнаёміцца з цікавымі калекцыямі гаспадара. А Вейсенгоф з задавальненнем збіраў жывапісныя творы, гравюры беларускіх мастакоў. Захоўваліся і унікальныя, як «Аўтапартрэт» Яна Дамеля, а таксама работы Валенція Ваньковіча, Яна Рустэма.
    Было ў Вейсенгофа яшчэ адно захапленне — паляванне. Мабыць, на гэта паўплывалі гады, праведзеныя ў Сібіры. Шмат хто ў наваколлі нават з заўзятых прыхільнікаў гэтага баўлення вольнага часу мог пазайздросціць яму. Кожны раз вяртаўся з багатымі трафеямі. А яшчэ ведаў нямала цікавых гісторый, звязаных з паляваннем. 3 некаторымі знаёміў брата Юзафа, таксама заўзятага паляўнічага. Брат да ўсяго пісаў апавяданні, у аснову якіх і клаў розныя эпізоды, як з уласнай практыкі, так і тыя, што пачуў ад Генрыха, а Генрых Уладзіслававіч, у сваю чаргу, праз некаторы час узяўся за ілюстрацыю гэтых твораў. I настолькі захапіўся, што неўзабаве пачаў ствараць і самастойныя, на паляўнічыя тэмы. Тэматыка іх пашырылася, калі ўзяўся за ўвасабленне лясных насельнікаў. I не толькі ў жывапісе, а і ў скульптуры. Аднак усё ж перавагу аддаваў выяўленчаму мастацтву.
    Яшчэ ў 1889 годзе карціна «Беларускія паляўнічыя» экспанавалася на выстаўцы ў Пецярбургу. Яна, а таксама пазнейшы твор «Паляўнічыя з сабакамі», па свайму сюжэту навізной не вызначаюцца, аднак прывабліваюць тым, што аўтару ўдалося псіхалагічна праўдзіва і глыбока перадаць еднасць чалавека з прыродай, што, дарэчы, увогуле ўласціва многім яго палотнам.
    Прырода для Вейсенгофа — Храм, уваходзячы ў які, ачышчаешся, становішся багацейшым душой. Яна як бы выпрабоўвае кожнага на маральнасць. Чалавек добры, духоўна багаты і душэўна чысты не нашкодзіць жывому, ашчадна паставіцца да яго. Менавіта ў падобным падыходзе да прыроды праяўляўся наватарскі погляд Генрыха Уладзіслававіча, ён шмат у чым апярэджваў свой час, бо тады, калі жыў, дый значна пазней, над падобнымі аспектамі яшчэ мала задумваліся. I не толькі мастакі, пісьменнікі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Так востра, як сёння, не паўставалі згаданыя праблемы і ў паўсядзённым жыцці.
    Двойчы — у1911і1916 гадах — Генрых Уладзіслававіч прымаў удзел і ў выставах, што праходзілі ў Мінску. Най
    290
    больш поўна быў прадстаўлены на той, якая працавала ў 1911 годзе. Апрача ўжо названай карціны «Прадчуванне», на ёй аматары мастацтва пазнаёміліся і з шэрагам твораў Вейсенгофа прыродазнаўчай тэматыкі. Праўда, у асноўным гэта былі эцюды : «Гусі», «След», «Выгляд Палесся», «Сплін» і некаторыя іншыя. Зразумела, работы лакальнага характару, у іх мастак не мог дасягнуць нейкіх значных абагульненняў дый сам жанр падобнай задачы не ставіць перад сабой. Гэта як бы свайго роду злепкі прыроды, але, дзякуючы вялікаму майстэрству аўтара, яны эмацыянальна напоўненыя, у іх адчуваецца само дыханне прыроды. Асабліва сюжэтна завершаным атрымаўся эцюд «Лось».
    Гэты магутны насельнік беларускіх лясоў паказаны ў той момант, калі нехта (ці нешта) яго спалохаў. Лось, шырока перастаўляючы ногі, імкнецца наперад, ён увесь у напружанні, у руху. Дый сам эцюд нібыта напоўнены гэтым і толькі ўзлесак, як у процівагу, задумленастоены. У гэтым таксама свая гармонія прыроды, у якой ніколі не бывае нічога лішняга і якая нават у самых звыклых выявах вабная і непаўторная. Толькі неабходна ўмець разумець яе, пасапраўднаму любіць і тады яна абавязкова паўторыць табе імгненні, што не забываюцца. Як і гэтае, якое адлюстравана ў эцюдзе «Лось», адным з многіх твораў, напісаных не толькі Вейсенгофаммастаком, а і Вейсенгофампаляўнічым, бо, калі б не захапляўся Генрых Уладзіслававіч паляваннем, наўрад ці здолеў бы дасягнуць такой праўдападобнасці.
    Няблага зарэкамендаваў сябе ён і як графік, таму, калі на 1901 год запланавалі адкрыццё ў Мінску сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі, яго запрасілі прыняць удзел у афармленні экспазіцыі. Вейсенгофу была даручана і распрацоўка эскіза дыплома, якім узнагароджваліся пераможцы. Генрых Уладзіслававіч з усёй адказнасцю паставіўся да гэтых прапаноў. 3 найбольшым задавальненнем працаваў над кампазіцыяй дыплома, якую вырашыў зрабіць такой, каб улічвала нацыянальныя адметнасці, але разам з тым сведчыла і аб тагачасным развіцці беларускага краю, які паступова з адсталай ускраіны Расіі ператвараўся ў рэгіён, у якім поруч з традыцыйнай сельскай гаспадаркай развівалася прамысловасць.
    Апошняя акалічнасць паўплывала на тое, што ў правым вуглу кампазіцыі Вейсенгоф намаляваў фабрычную трубу, з якой выходзіць дым. Зразумела, над праблемамі экалогіі на той час ніхто не задумваўся, наадварот.чым
    291
    больш дымілі заводскія і фабрычныя трубы, тым выразней гэта сведчыла аб іх высокай прадукцыйнасці. На дыпломе размешчаны рабочы з молатам каля кавадла. У левым жа куце адлюстраваны традыцыйны вясковы пейзаж з аратым. I не ўтрымаўся Генрых Уладзіслававіч — захапленне дало аб сабе знаць, каб тут жа не намаляваць паляўнічага з сабакам. Кампазіцыю дапаўняла арка, якая абрамляла вясковы пейзаж з каровамі, коньмі, курамі, а завяршалася яна постацямі касца і жняі з іх традыцыйнымі прыладамі працы. Унізе ж знайшлося месца возеру з лодкамі, лясной глухамані, з якой выходзілі мядзведзяняты.
    Пра афармленне дыплома можна гаварыць як пра самастойны мастацкі твор. Прытрымліваючыся ўмоўнасці, без якой у дадзеным выпадку не абысціся, спалучаючы тым самым розныя тэматычныя пласты, Вейсенгоф не толькі выканаў задачу, што стаяла перад ім, а і дасягнуў таго, што па сіле аднаму таленту. Звычайная кампазіцыя загучала. I не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што ў ёй адухоўленымі атрымаліся беларускія пейзажы. У той жа час і людзі паўстаюць не маўклівымі сузіральнікамі, а жывымі, іхнія позіркі сведчаць аб тым, што перад намі актыўныя будаўнікі новага жыцця — таго жыцця, пра якое марыў яшчэ бацька мастака і якога з нецярпеннем чакаў сам Генрых Уладзіслававіч.
    Толькі нярэдка бывае так, што рэальнасць не супадае з найлепшымі ўяўленнямі, а часам і рэзка адрозніваецца ад іх. I чым чалавек больш таленавіты, тым часцей гэтая неадпаведнасць нагадвае аб сабе. Нешта падобнае атрымалася і ў Вейсенгофа. Сёння немагчыма дакладна сказаць, што паўплывала на тое, што ён пасля кастрычніцкіх падзей усё ж вырашыў пакінуць Радзіму. Відаць, вагаўся, бо канчатковае рашэнне прыняў не адразу, а ў 1918 годзе.
    Паехаў у Варшаву, якую памятаў з тых гадоў, калі яна стала прыстанішчам для сям’і Вейсенгофаў пасля вяртання з выгнання.
    Знайшоў аднадумцаў, прымаў актыўны ўдзел у творчым жыцці. Увайшоў у мастацкае таварыства «Мастацтва». Аднак так плённа, як дагэтуль, ужо не працаваў. Вядома, узрост меў далёка немалады, таму і не назіралася колішняй актыўнасці. Аднак, бадай, існавала і іншая, прычым больш важная прычына. Вейсенгоф усё ж моцна быў прывязаны да Русаковіч. Расстанне з імі, а ён не мог не разумець, што гэта назаўсёды, падарвала тыя жыватворныя карані, што і
    292
    жывілі творчасць, падказвалі тэмы. Канечне, і ў ваколіцах Варшавы былі краявіды, блізкія русаковіцкім, але чагосьці не ставала, каб пісалася з ранейшым імпэтам, калі кожны мазок на палатно ці штрых на паперу клаўся лёгка, нязмушана, на адным дыханні.
    He ставала Радзімы. Аднак яго цягнула зусім не туды, дзе нарадзіўся. Маёнтак Пакрэўна, калі і ажываў у памяці, дык толькі, як сведчанне, што недзе ёсць на карце кропка, адкуль ты пайшоў у вялікі свет жыцця. Русаковічы ж былі не кропкай, а цэлым мацярыком. Няважна, што Русаковічы ў параўнанні з той жа Варшавай, камусьці пададуцца нявартымі ўвагі. Для шмат каго яны прайгравалі і нават у параўнанні з іншымі вясковымі населенымі пунктамі. Для яго ж яны нязменна заставаліся вялікім і аб’ёмным светам. Тым светам, які нарадзіў яго як мастака, а ўжо ён набыўшы вядомасць, праславіў Русаковічы, назаўсёды прапісаўшы іх у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
    ...Першае, што захавала яго памяць, параход, набіты людзьмі, быццам селядцамі ў бочцы. Апошняе, што зберагла — згадкі пра Русаковічы. Яны прамілынулі перад позіркам Вейсенгофа і тады, калі ў 1922 годзе Генрых Уладзіслававіч зрабіў свой апошні ўздых.
    АБЕТАВАНАЯ ЗЯМЛЯ МАТЭМАТЫКА
    Герман Мінкоўскі
    Бадай, няма такога чалавека, які б не чуў пра тэорыю адноснасці. Праўда, патлумачыць яе тэарэтычна ўдаецца далёка нямногім, бо ўсё ж яна звязана са спецыфічнымі законамі. Калі ж паспрабаваць падысці да гэтай тэорыі ў практычным плане, сутнасць зводзіцца да наступнага. Уявіце сабе, што ўдалося пабудаваць міжзоркавы карабель, здатны разганяцца да хуткасці, якая апярэджае рух святла. У такім разе палёт да цэнтра Галактыкі і вяртанне назад зойме недзе каля сарака двух гадоў На Зямлі ж за гэты час пройдзе — нават не верыцца! — ажно сто тысяч гадоў