• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Задуманае ажыццявіў толькі пасля таго, як у чэрвені 1943 года з гэтай арміі быў вылучаны Другі польскі корпус. У яго ўступіў у званні капрала і трапіў ў 9ы полк цяжкай артылерыі. А пасля былі баявыя дзеянні. Давялося нават паваяваць у Паўночнай Афрыцы, дзе Другі корпус прымаў удзел у аперацыях саюзнікаў. Закончыў баявы шлях Пётр Васільевіч у Італіі, а за ўдзел у бітве пры МонтаКасіна атрымаў «Памятны Крыж» — узнагароду, якой удастойваліся толькі самыя смелыя і адважныя.
    Разгром нямецкага фашызму прынёс яму, аднак, не толькі радасць. А ўрэшце ў падобным становішчы апынуліся і іншыя беларусы, якія ваявалі ў Арміі Андэрса. Дый прадстаўнікі іншых народаў, што перад гэтым паспелі пажыць у Савецкім Саюзе. Сякіятакія весткі аб тым, што робіцца ў СССР, да іх даходзілі. He з’яўлялася сакрэтам і тое, як ставяцца там да ваеннапалонных, а таксама да тых, хто ваяваў, няхай і супраць гітлераўцаў, аднак у складзе замежных вайсковых часцей і злучэнняў. Але магло стацца і так, што Конюх усё ж адважыўся б паехаць дамоў, дзе засталіся не толькі яго бацькі і сёстры, а і жонка з двума дзецьмі. Да ўсяго гняло пачуццё настальгіі.
    Лёгка здагадацца, што чакала б яго. У лепшым выпадку атрымаў бы гадоў дзесяць лагераў. А маглі б даць і больш.
    308
    Ды на далейшы лёс Пятра Васільевіча паўплываў яго вялікасць выпадак.
    На прывалах, у перапынку паміж баямі Конюх любіў спяваць. У асноўным родныя, беларускія песні, але не адмаўляўся і ад рускіх, польскіх, а з цягам часу вывучыў і некаторыя іншыя. Часам бывала і так, што яго выступленні як бы ператвараліся ў імправізаваныя канцэрты, калі кожны жадаючы мог падаць заяўку. Пётр Васільевіч стараўся, па магчымасці, нікога не пакрыўдзіць, выконваў ці не кожную. Афіцэры падобны намер ухвалялі, разумеючы, што гэта ўзнімае баявы дух падначаленых, ды і самі былі не супраць паслухаць задушэўную песню, каб пазбавіцца таго гнятлівага настрою, які з’яўляўся, калі паўсюдна былі смерць, кроў, нянавісць.
    Шмат спяваў капрал Конюх і пасля разгрому фашызму працягваючы службу ў Другім польскім корпусе. А дыслацыраваўся ён у Рыме. Неяк пад вечар арганізаваў Пётр Васільевіч з дазволу камандавання чарговы канцэрт. Жадаючых паслухаць яго сабралася нямала, а калі зацягнуў адну, потым другую італьянскую песню, падышлі некалькі гараджан. На іх ніхто асаблівай увагі не звярнуў, пасля перамогі ў гэткай жудаснай вайне да выканання статутных патрабаванняў ставіліся не надта строга, дый у Рыме было спакойна.
    Італьянцы слухаліслухалі, пасля дружна запляскалі ў далоні:
    — Брава, маэстра! Брава! Брава!
    Да ўсяго прывыклі салдаты і афіцэры, але каб такой была рэакцыя на звычайныя спевы, сутыкацца ім не даводзілася. Здзіўлена паглядзелі на незнаёмцаў, а тыя, ледзь дачакаўшыся, калі Пётр Васільевіч скончыць песню, кінуліся да яго. Адзін з іх запытаўся:
    — Маэстра прафесіянал? — He даўшы Конюху адказаць, удакладніў: — Італьянская школа?
    — Якая яшчэ школа?— разгубіўся Пётр Васільевіч.
    Хоць размоўнай італьянскай мовы і не ведаў, але сэнс сказанага большменш да яго дайшоў.
    — Спяваць у Рыме вучыліся? — удакладніў італьянец.
    — Дык вось у чым справа?— усміхнуўся Конюх,— Ды самавук я!
    — Як? — Італьянец пасля гэтага прызнання Пятра Васільевіча зусім разгубіўся,— Такі цудоўны бас, і вы нідзе не вучыліся?
    — He вучыўся...
    309
    — Вам трэба вучыцца. Абавязкова вучыцца. I чым хутчэй, тым лепш.
    Пётр Васільевіч не ведаў, што і адказаць на гэта. Італьянец яго замяшанне зразумеў пасвойму:
    — Прабачце, забыліся прадставіцца. Мы — прафесіянальныя музыканты (ён назваў сябе і таварышаў). Вас абавязкова трэба прадставіць маэстра Рымскай акадэміі мастацтваў. Мы паразмаўляем з начальствам.
    — А я ж — ваенны чалавек, сваім лёсам не распараджаюся.
    — Тады спярша ўсё ўладзім з вашым камандаваннем.
    — Але нават калі яно і згодзіцца, дык...
    — He цягніце, кажыце хутчэй...
    — Мне ж ужо трыццаць пяць гадоў. Пра якую вучобу можа ісці гаворка?
    — Узрост не мае значэння. Галоўнае, што ў вас такі выдатны голас. Астатняе — дробязі. Камандаванне ўгаворым, а маэстра, не сумнявайцеся, застанецца ад вас у захапленні. Як і мы.
    Як у ваду глядзелі. Камандаванне корпуса згадзілася, каб Конюх прайшоў праслухоўванне ў Рымскай акадэміі мастацтваў.
    Маэстра ж, да якога трапіў Пётр Васільевіч, застаўся вельмі задаволены яго голасам:
    — У вас проста унікальныя тэмбравыя дадзеныя баса. Адно шкада, што так позна трапілі да нас. Але нічога: зробім з вас спевака.
    Праўда, настрой маэстра азмрочыўся, калі ён даведаўся, што Пётр Васільевіч, калі пачне вучыцца, трапіць у цяжкае матэрыяльнае становішча.
    — I няма ад каго чакаць дапамогі?
    — Родныя ж за сотні кіламетраў. Дый адкуль у іх такія грошы. Да вайны большменш добра жылі, а пасля гэтай навалы...
    Але яшчэ раз Конюх пераканаўся, што свет не без добрых людзей. Калі камандаванне корпуса даведалася, што з’явіліся цяжкасці з пачаткам вучобы капрала Конюха ў сувязі з адсутнасцю ў яго сродкаў для навучання, прызначылі яму спецыяльную стыпендыю.
    Вучыцца прыйшлося не толькі прафесіянальнаму майстэрству. Давялося спачатку дасканала авалодаць італьянскай мовай. Часу затраціў не так і шмат, бо, як высветлілася, далася яна не з такой і цяжкасцю, як думалася. Сказаліся
    310
    неблагія лінгвістычныя здольнасці. Спатрэбіліся яны і пазней, калі трэба было вучыць англійскую, а яшчэ пазней — нямецкую. Адначасова ўсё больш разнастайваў у моўных адносінах і рэпертуар, будучы перакананым, што лепшага паразумення дасягнеш са слухачамі, спяваючы на іх роднай мове.
    Але напачатку высокага майстэрства можна было дасягнуць праз дасканалае авалодванне традыцыйным класічным рэпертуарам. Таму яшчэ ў час вучобы выконваў партыі ў операх «Дон Карлас» Дж. Вердзі, «Фаўст» Ш. Гуно, «Мефістофель» А. Бойта, «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага і ў спектаклях, пастаўленых па творах іншых знакамітых кампазітараў. Тым самым засвойваў азы прафесіянальнай школы, без якіх немагчыма станаўленне любога спевака.
    Дыплом атрымаў у 1951 годзе (дарэчы, праз пяць гадоў ажыццявіў яшчэ адну сваю мару і абараніў дыплом на годнасць музычнага крытыка). 3 гэтага моманту і пачалася яго шматгранная творчая дзейнасць. Яна атрымала асаблівае прызнанне, калі Пётр Васільевіч пачаў жыць у ЗША. Паскорыла яго мастакоўскае самасцвярджэнне выступленне ў адной з залаў знакамітага канцэртнага цэнтра Карнегі. Прадэманстраваць у ім сваё майстэрства лічаць за гонар самыя вядомыя спевакі.
    Адважыўшыся на гэта, ён у многім рызыкаваў, бо пакуль не паспеў належным чынам засведчыць пра сябе, хоць і даў нямала канцэртаў, якія прайшлі з поспехам і мелі шырокі рэзананс. Але ж то былі, як правіла, выступленні за межамі ЗША. Значыць, мала было адных вакальных дадзеных, трэба было яшчэ належным чынам падаць сябе. Гэта ўлічылі і арганізатары выступлення. Каб заахвоціць прыхільнікаў музычнага мастацтва, падрыхтавалі спецыяльны буклет, які ўпрыгожвала фота спевака. Дый праграму падрыхтавалі так, каб улічыць розныя густы.
    Толькі трэба быць справядлівым: многія, даведаўшыся пра гэты канцэрт, усё ж ішлі яшчэ не на Конюха, пра якога пакуль мала чулі. Прывабіла іх тое, што акампаніраваць Пятру Васільевічу ўзяўся адзін з лепшых піяністаў, прафесар Базылеўскі — той самы Базылеўскі, які ў свой час шмат выступаў з непераўзыдзеным Іванам Шаляпіным. Ведалі, аднак, аматары спеваў і тое, што маэстра Базылеўскі неахвотна згаджаецца акампаніраваць малавядомым спевакам. Значыць, калі ён згадзіўся, гэты Конюх многага варты...
    Канцэрт пачаўся з твораў Вердзі, Шуберта, Чайкоўскага... Гучалі партыі і арыі, добра вядомыя меламанам, але
    311
    хіба можа ад гэтага паменшаць да іх цікавасць, калі сустракаешся з новым спеваком, які, хочацца верыць, апраўдае твае найлепшыя спадзяванні. Больш таго, не толькі апраўдае, а абавязкова здзівіць, пераканаўшы, што так, як спявае ён, дагэтуль ніхто не спяваў.
    I гэтыя спадзяванні спраўдзіліся. Прывабіла ўжо манера паводзін Конюха на сцэне — нейкая да таго свабодная, быццам і не ў канцэртнай зале ўсё адбываецца, а ў хатняй абстаноўцы, калі ўсе добра ведаюць адзін аднаго. Голас Пятра ж быў настолькі моцны і ўладарны, што цалкам паланіў. Ён не проста напаўняў залу з выдатнымі акустычнымі дадзенымі, а пранікаў у душу кожнага прысутнага, а пасля ўжо з нейкай новай, яшчэ больш магутнай сілай, быццам набраўшыся моцы ад унутранай энергіі аматараў спеваў, вяртаўся назад, каб з той жа ўладарнасцю зноў паўтарыць гэты шлях. I так да бясконцасці. Да таго моманту, пакуль шквал воплескаў не прымушаў Конюха закончыць чарговы нумар праграмы, каб перавесці дыханне.
    Уразіла прысутных, аднак, не толькі само майстэрства выканаўцы. Узрадавала і тое, з якой пашанай ставіўся ён да розных моў. Спяваў пераважную большасць твораў у арыгінале, а ў выніку такога падыходу годна суседнічалі між сабой англійская, італьянская, руская, польская і іншыя мовы. Рэпертуар яшчэ больш разнастаіўся, калі Пётр Васільевіч пачаў выконваць народныя песні, а паколькі ў зале сабралася нямала землякоў — беларусаў, якіх няўмольны лёс, як і яго самога, закінуў далёка ад Радзімы, загучалі «Палыночак», «Малойчык», «Што й за месяц».
    Свята беларускасці на гэтым не скончылася. Пабеларуску былі выкананы і такія вядомыя творы, як «Ноч» Чайкоўскага, «Элегія» Маснэ і інш. Шмат нумароў Конюх спяваў на біс, але публіка ўсё адно не хацела яго адпускаць. I нават калі канцэрт скончыўся, многія доўга не разыходзіліся. Пётр Васільевіч апынуўся ў цесным коле прыхільнікаў Сёйтой прасіў яго паставіць аўтограф на праграме, некаторыя хацелі, каб распісаўся на сувенірах, якія яны загадзя прыхапілі з сабой. Чуліся і запытанні, адкуль родам. Ён, у сваю чаргу, пытаўся, ці няма сярод прысутных землякоў. Пачуўшы адмоўны адказ, засумаваў, хоць і стараўся выгляду не падаваць. Усё ж адбылося сапраўднае свята — адно з тых, памяць пра якія з цягам часу не праходзіць.
    Другое свята чакала яго праз год, калі ў 1957 годзе ў Рыме праходзіў Міжнародны конкурс вакалістаў.
    312
    Сабраліся спевакі з многіх краін свету, сярод якіх было няма і тых, хто атрымаў ужо сусветнае прызнанне, таму творчае суперніцтва было нялёгкім, але ён з поспехам вытрымаў гэтае выпрабаванне і стаў лаўрэатам. 3 гэтага моманту Конюха па праву пачалі называць беларускім Шаляпіным, але такую высокую ацэнку яго выканальніцкаму майстэрству даваў замежны друк. У Савецкім Саюзе ніхто і словам не абмовіўся, што ёсць такі выдатны спявак. А што ўжо казаць пра Беларусь, якая зза свайго размяшчэння знаходзілася асабліва пад пільным наглядам спецслужбаў.