• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    —	Ком, ком,— паўтарыў зразумеўшы, што той не спяшаецца падыходзіць. Адчуўшы боязнь хлапчука, пачаў старанна падбіраць словы, якія паспеў вывучыць, знаходзячыся ў Расіі;
    —	He бойсь, малчык.
    Незнаёмец глядзеў так даверліва, што Пятрусь асмеліўся і зрабіў некалькі крокаў яму насустрач. Аднак нечакана спыніўся, быццам перадумаўшы. Разважаў, што рабіць далей.
    303
    Салдат паўтарыў:
    — Ком, ком...
    Пятрусь стаяў і не ведаў, што рабіць. Яму, канечне, хацелася падысці да гэтага салдата, які вонкава вельмі нагадваў яго бацьку. Аднак над цікаўнасцю паранейшаму брала верх асцярога. Маці ж неаднойчы папярэджвала, што цяпер нельга давярацца чужым людзям, асабліва, калі гэта немцы. Хто ведае, што ў чалавека ў галаве дый ці адрозніш адразу добры ён альбо благі.
    Тады салдат, нешта прамовіўшы пасвойму выцягнуў з кішэні губны гармонік. Што гэта менавіта губны гармонік, а не штосьці іншае, Пятрусь здагадаўся адразу. Старэйшыя хлапчукі, да якіх ён падыходзіў калі аднаму станавілася сумна, казалі, якая гэта цудоўная рэч, а некаторыя нават хваліліся, што салдаты давалі ім пайграць. Пры гэтым паўтаралі:
    — Цуд, дый годзе! Прыдбаць бы такую штуковіну!
    Сам жа Пятрусь і ў сне не мог марыць, што калінебудзь губны гармонік будзе ў яго ў руках. I вось ён можа стаць яго, трэоа толькі зрабіць яшчэ некалькі крокаў. A што салдат дасць гармонік, не сумняваўся, бо той, бачачы Петрусёву нерашучасць, прамовіў:
    — Табе...
    — Мне? — Пятрусь не мог у гэта паверыць.
    Салдат жа, узрадаваўшыся, што хлапчук зразумеў яго, паўтарыў:
    — Табе, табе!
    3 гэтымі словамі ён прыставіў гармонік да вуснаў, штосьці зайграў, правёўшы раздругі, а пасля прыязна ўсміхнуўся:
    — Сам будзеш...— зноў правёў гармонікам па вуснах, толькі не зайграў, а зрабіў выгляд, што іграе,— іграць.
    Пасля гэтага ўжо нішто не магло стрымаць Петруся на месцы. Падбег да салдата, а той даўно чакаў гэтага. Падхапіў яго на рукі, прытуліў да сябе. Быццам Пятрусь і не чужы яму, а родны сын. Хлапчук было спалохаўся, хацеў заплакаць, але не паспеў, бо салдат паставіў яго на зямлю, сунуў у рукі гармонік.
    Дарю.
    — Дзякуй, дзядзечка,— прамовіў Пятрусь і ходу, быццам той мог адабраць ў яго такі дарагі дарунак. Салдат ажно рассмяяўся. А Пятрусь, адбегшы на бяспечную адлегласць, спыніўся, паднёс гармонік да вуснаў — акурат так, як нядаўна гэта рабіў салдат, і паспрабаваў зайграць. Аднак мусіў
    304
    здзівіцца, бо далося не так і лёгка, ажно шчокі забалелі. Затое як прыемна ўпэўніцца, што неўзабаве пачуліся гукі.
    3 гэтага моманту ўсё і пачалося: дзе б ні знаходзіўся Пятрусь, з гармонікам не развітваўся. Іграў у хаце, калі збіраліся пад вечар усе разам. Прыкладаў гармонік да ByeHay ідучы па вёсцы. У полі таксама трымаў яго пры сабе. Дарослыя толькі дзівіліся такой захопленасці хлапчука. Але куды больш іх уразіла тое, што ўжо праз некалькі дзён пасля таго, як Пятрусь атрымаў гэты падарунак ад нямецкага салдата, ён да таго дасканала авалодаў ігрой на гармоніку, што мог найграваць многія знаёмыя мелодыі.
    Як гэта адбылося, ніхто толкам адказаць не мог. Бацькі, а таксама вяскоўцы толькі галовамі ківалі. А крыху пазней пайшла па Турцу пагалоска, што Конюхаў Пятрусь, калі падрасце, абавязкова праславіць родную вёску. Пагаворвалі, што сам Усявышні пра яго клапоціцца, усяляк аберагае, каб гадаваўся здаровым.
    Дыму без агню не бывае. На з’яўленне падобных размоў паўплывала тое, што Петрусёва маці неяк пад вечар, як ашалелая, уляцела ў хату. Перахрысцілася, кінулася да покуці, дзе віселі абразы. Упала на калені, пачала маліцца. А калі крыху супакоілася, патлумачыла мужу прычыну падобнай сваёй узрушанасці.
    — Ты і не паверыш, Васіль...— гаварыла парывіста, з цяжкасцю, быццам хтосьці перахопліваў ёй дыханне.
    — Патлумач, што...
    — Вяртаюся дахаты, зірнула на неба, а ўверсе вялізныя літары свецяцца...
    — Якія літары?Дзе?
    — Самыя звычайныя, над царквой!
    — Ты што, з глузду з’ехала? — не стрымаўся Васіль Конюх.
    — Богам клянуся — літары.
    Васіль Конюх сумеўся, не ведаючы, што пасля гэтага і казаць, а жонка працягвала:
    — На ўсё неба літары. А тэкст такі: «ЁН будзе вялікім чалавекам!»
    — Хто «ЁН»? — нічога не разумеў Васіль.
    — Што тут гадаць,— абурылася жонка,— Петрусёк наш. Хто яшчэ...
    — Чаму ты вырашыла, што гэта пра нашага сына?— толькі і прамовіў Васіль, які цяпер, як перад гэтым і яго жонка, апынуўся ў становішчы, калі не ведаеш, што і падумаць пра такі дзіўны выпадак.
    305
    — A пра каго яшчэ? Літары ж на небе толькі тады запаліліся, калі я параўналася з царквой. Пабажыцца магу, што іх дагэтуль не было. А прайшла — яны пагаслі.
    У хаце запанавала маўчанне. Калі ж крыху супакоіліся, разважылі, што нічога благога ў гэтым няма. Спраўдзіцца, то і добра. Ёсць спадзеў, што Пятрусь, калі падрасце, у людзі выб’ецца, стане вялікім чалавекам.
    Магчыма, Петрусёвай маці тое, што пабачыла на небе, проста падалося, але, можа, і сапраўды нейкая нябесная сіла прадказвала лёс яе сына — цяпер, пазбавіўшыся ваяўнічага атэізму мы, нарэшце, пачалі разумець, як шмат у прыродзе загадак і да ўсяго трэба ставіцца куды сур’ёзней, чым рабілася гэта на працягу сямі дзесяцігоддзяў. Як бы там ні было, а Пятрусь Конюх, не паспеўшы падрасці, стаў вясковай знакамітасцю. Пра яго толькі і гаварылі ў Турцы, абмяркоўваючы цудоўнае гранне на губным гармоніку, а яшчэ больш згадвалі тое прадказанне аб яго будучыні, якое паслаў маці Петруся Усявышні, што гэта быў голас самога Госпада Бога, ніхто не сумняваўся.
    Аднак хутчэй за ўсё з цягам часу вяскоўцы забыліся б і пра гранне Петруся на гармоніку, і пра тыя прарочыя літары, што запаліліся ў начным небе над царквой, калі б хутка не высветлілася, што ён да ўсяго цудоўна спявае. I гэтаксама, як і граць на гармоніку, спяваць пачаў вельмі рана. Бацькі былі ў захапленні, радаваліся і сёстры Марыя і Антаніна. Спачатку выконваў розныя песні дома, а калі падрос, не развітваўся з імі і на рабоце, а работа ў вёсцы ведама якая — працы па гаспадарцы заўсёды стае: араў і сеяў, малаціў збажыну і капаў бульбу, стараўся своечасова нарыхтаваць сена. I гэтак год за годам. He ведаючы стомы, а мо таму асабліва і не стамляўся, што не толькі маладым і здаровым быў, а і знаходзіў задавальненне ў песні і музыцы.
    3 гадамі, зразумела, пра губны гармонік забыўся, выбраў для сябе больш «сур’ёзныя» музычныя інструменты: гітару, кларнет, мандаліну. Каторы ў рукі ні возьме, адно задавальненне слухаць. Уражанне такое, нібыта, колькі сябе памятае, толькі тое і рабіў, што граў на іх. Але не толькі цудоўна спяваў і граў. Падахвоціўся выступаць і ў аматарскіх спектаклях, якія ладзіла вясковая моладзь. I тут яму, бадай, не было роўных. А яшчэ любіў так гучна ў роднай хаце заспяваць, што ўсе лямпы згасалі.
    На добры лад, выбраць бы яму якуюнебудзь творчую прафесію, стаць спеваком ці артыстам. Балазе пад трыццаць падбіралася, трэба было шукаць самастойную
    306
    жыццёвую сцяжыну. Але разважылі дома, што лепей будзе, калі не адарвецца ад зямлі. Хто яшчэ ведае, як лёс спевака ці акцёра складзецца. Дый на музыцы як быццам ніхто ў тамашніх мясцінах асабліва шмат не зарабляў. А калі сельскай гаспадаркай пастаянна займацца, можна быць упэўненым, што і сам без кавалка хлеба не застанешся, а калі не гультай, то і сям’ю пракорміш.
    Аднак на сямейнай радзе вырашылі, што лепей усё ж нейкую спецыяльнасць прыдбаць. He той час, каб проста так працаваць на сваім надзеле. Зямля ж не толькі дбайных гаспадароў любіць, а яшчэ больш тых, хто мае добрыя веды.
    Паступіў Пётр Конюх на курсы льнаводства, што дзейнічалі ў Вілейцы. Вучыўся добра, старанным быў. Гэта не прайшло незаўважана. Ад свайго знаёмага, які выкладаў на курсах, пра Конюха даведаўся адзін пан, які меў добрую асабістую гаспадарку і хацеў на ёй павучонаму гаспадарыць. Прыехаў у Вілейку, адшукаў яго. Прапанаваў працаваць у сваім маёнтку.
    — Залатых гор не абяцаю, але пры старанні будзеш зарабляць добра,— запэўніў Пятра, калі пачаў заўважаць, што той асабліва на ўгаворы не паддаецца.
    А Пётр, каб не крыўдзіць чалавека, выклаў усё як ёсць: — Паехаць бы рад ды хочацца бліжэй дадому быць.
    Пачуўшы такое, пан рассмяяўся:
    — Вольнаму воля, але дзіўны ты чалавек. Няўжо думаеш, што ўвесь час ля бацькоў пражывеш?
    Нічога Пётр на гэта не адказаў. Навошта нешта старанна даводзіць, калі ўсё адно прывык ніколі не мяняць сваіх першапачатковых рашэнняў. Дарэчы, такім жа прынцыповым заставаўся і ў далейшым. Калі нешта вырашыў зрабіць, абавязкова даводзіў да канца. А гэтая гаворка пазней яму часта прыгадвалася. Толькі не ў Беларусі ўжо, а за сотні кіламетраў ад яе. Успамінаў і ўсміхаўся сабе: «Хацеў бліжэй дадому быць, а лёс, бач ты, як распарадзіўся. Каб хто сказаў, што ён падрыхтуе падобныя варункі, нізашто не паверыў бы».
    Па вяртанні дамоў доўга без справы не адседжваўся. Даведаўся, што ёсць вольнае месца на Баранавіцкім льнокамбінаце. Паехаў балазе ад Турца не так і далёка. Аказалася вакансія па яго спецыяльнасці. He раздумваючы, уладкаваўся і працаваў у Баранавічах ці не да самага пачатку вайны. А тут якраз прапанавалі паехаць на курсы ўдасканалення. I не кудынебудзь у Беларусі, а ажно ў Ржэў. Ведаў бы, што хутка немцы прыйдуць, адмовіўся 6, усё ж дома і родныя сцены дапамагаюць.
    307
    У Ржэве з наступленнем гітлераўцаў і пачаліся для яго першыя выпрабаванні. Іх, канечне, магло б і не быць, калі б савецкія ўлады не ставіліся падазрона да тых, хто нарадзіўся і жыў на тэрыторыі, якая да 1939 года не ўваходзіла ў склад СССР. А так падаўся Пётр Васільевіч у ваенкамат, а яму ад варот паварот. Нічога не ведалі пра цябе дагэтуль, тым больш цяпер ведаць не жадаем. Займайся сваёй справай. А ён і сам не супраць справай заняцца ды прызыўнога ж узросту. Ведае, калі што, па галоўцы не пагладзяць. Ды і сам не супраць са зброяй у руках абараняць Радзіму.
    Блуканне па пакутах для яго працягвалася да таго часу, пакуль не даведаўся, што з польскіх ваеннапалонных, рэпрэсіраваных і дэпартаваных у глыб Савецкага Саюза, а таксама з жыхароў былых Заходніх Беларусі і Украіны, бежанцаў з Польшчы, якія апынуліся на тэрыторыі СССР, пачала фарміравацца асобая армія, якую ўзначаліў генерал дывізіі Уладзіслаў Андэрс. У армію Андэрса Конюх і вырашыў трапіць любой цаной, бо не мог больш знаходзіцца ў няпэўнасці, з моманту на момант чакаючы, што ім могуць зацікавіцца адпаведныя органы.