• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Аднак паступова цікаўнасць да скульптуры павялічылася. Гэтаму паспрыяла і тое, што клас узначальваў французскі скульптар Андрэ Лебрун, які не толькі сам быў выдатным майстрам, а і цудоўна разбіраўся ў сакрэтах гэтага віду творчасці. Дзякуючы Лебруну студэнты хутка пашыралі свой кругагляд, вывучалі гісторыю сусветнага мастацтва, а ў першую чаргу, зразумела, скульптуры. На практычных жа занятках шмат чаму маглі павучыцца і ў свайго выкладчыка. А добрае заўсёды чуваць далёка, таму з’яўлялася ўсё больш жадаючых паступіць не проста ў Віленскі універсітэт, а менавіта спасцігаць сакрэты скульптуры. Хоць гэта не значыць, што на аддзяленне ішло шмат ахвотных. Штогод усяго некалькі чалавек, часам нават менш пяці.
    Ды, вядома, не ў колькасці справа. Галоўнае, што падрыхтоўка скульптараў у Віленскім універсітэце адбывалася на высокім узроўні. I гэта лішні раз пацвердзілася, калі ў 1811 годзе ва ўзросце 74х гадоў памёр Лебрун. Узнікла пытанне, каго прызначыць на ягонае месца. Знайшліся і прыхільнікі таго, што лепш зноў запрасіць кагонебудзь з замежных спецыялістаў. Ва ўсякім разе, калі не ўдасца, меркавалі яны, на гэтую пасаду можна падшукаць кандыдата з Пецярбургскага ці Маскоўскага універсітэтаў. Але ў рэшце рэшт сышліся на тым, што аддзяленне скульптуры можа ўзначаліць выхаванец самога Лебруна Казімір Ельскі, які скончыў Віленскі універсітэт у 1808 годзе, а нядаўна паспеў атрымаць ступень магістра мастацтваў.
    Тыя, хто ў савеце універсітэта запамятаў біяграфію Ельскага, тэрмінова пачалі наводзіць звесткі, распытваючы, хто ён і адкуль родам. Дасведчаныя паведамілі, што Ельскі паходзіць са старажытнага герба «Пелеш». Нарадзіўся 4 сакавіка 1782 года ў маёнтку Дудзічы, што пад Мінскам (сёння гэта Пухавіцкі раён. Апошнім часам, праўда, месцам нараджэння Ельскага называюць вёску Эйсманты цяперашняга Бераставіцкага раёна.).
    Хтосьці запытаўся:
    — А часам ён не сваяк Кароля Ельскага?
    266
    — Сын.
    Кароль Ельскі пачынаў творчую працу як лепшчык. У 1778—1782 гадах працаваў з архітэктарам К. Спампані. Яны аздаблялі розныя храмы на Беларусі. Найбольш плённа талент Ельскагастарэйшага раскрыўся на Міншчыне. Прынамсі, выдатна ўпрыгожыў так званай стукавай лепкай палац у Заслаўі. Рабіў дэкор для інтэр’ераў іншых палацаў, панскіх сядзіб. Калі не стала яго творчага паплечніка, паклапаціўся аб увекавечванні памяці Спампані і ў 1783 годзе стварыў надмагілле з ягоным партрэтам. У якасці скульптара добра зарэкамендаваў сябе, выканаўшы для Віленскага кафедральнага сабора фігуры Алены, Казіміра і Станіслава. Постаці ж чатырох евангелістаў, анёлаў і абраз Святой Тройцы зрабіў для касцёла бернардзінцаў у Троках.
    Сваё майстэрства Кароль Ельскі перадаў сынам. Старэйшы, Ян, які нарадзіўся ў 1780 годзе, хоць і вучыўся лепцы, цалкам прысвяціў сябе скульптуры. Паколькі на той час востра стаяла пытанне пошуку належных заказаў, як і іншыя падтрымліваў шчыльныя сувязі са святарамі, беручы ў іх заказы на афармленне цэркваў і касцёлаў. Так галоўны алтар касцёла Пятра і Паўла ў Вільні ўпрыгожыў фігурамі прарокаў Пятра і Паўла. Найчасцей жа атрымліваў заказы ад буйных магнатаў. Яны ведалі: калі за справу возьмецца Ян Ельскі, то можна не сумнявацца, што ўсё будзе зроблена ў час і на належным мастацкім узроўні. Неаднойчы ў гэтым упэўніваўся і Дамінік Радзівіл, заказы якога Ян Ельскі выконваў асабліва часта і не абмяжоўваўся толькі скульптурай буйных жанраў. Для палаца ў Нясвіжы, напрыклад, зрабіў дзесяць разьбяных рам для партрэтаў.
    Казімір заняўся лепкай таксама пад наглядам бацькі, але шмат што схопліваў і назіраючы, як гэта робіць брат. Розніца ва ўросце ў два гады, вядома, была не такой і вялікай, каб Ян шмат у чым апярэджваў Казіміра. Ян, як старэйшы, першым спасцігаў шмат з таго, чаму вучыў іх бацька, а ўжо Казімір, не жадаючы адставаць ад яго, як бы «падцягваўся». 3за такой стараннасці нярэдка бывала і так, што нешта ў яго атрымлівалася нават лепш. I гэта хлапчука радавала. Ян жа, у сваю чаргу, імкнуўся нагнаць упушчанае. Падобнае творчае суперніцтва спрыяла таму, што абодва хутка многаму навучыліся і неўзабаве маглі даволі дасканала ляпіць фігуркі жывёл.
    Шмат дала Казіміру вучоба ў Віленскім універсітэце. Паскоранаму мастакоўскаму станаўленню, безумоўна, спрыяла сама атмасфера — пасапраўднаму творчая,
    267
    добразычлівая, якая асабліва праяўлялася, калі заняткі вёў сам Лебрун. Менавіта ён спрыяў паскоранаму фарміраванню не толькі Ельскагамастака, скульптара, а і Ельскага як усебакова развітай творчай асобы, якая спалучае ў сабе не адны вялікія прафесіянальныя задаткі, а і высокае ўсведамленне грамадзянскага абавязку, разумення, што твая праца — і ўклад у агульную нацыянальную скарбонку. A працаваць на карысць Бацькаўшчыны — гэта і рыхтаваць сабе дастойную змену, арыентуючы яе на тое, каб ва ўсім заставацца прыкладам, а не толькі ў творчасці...
    Універсітэт Ельскі скончыў, атрымаўшы ступень кандыдата мастацтваў На гэты час прыпадае і пачатак яго актыўнай творчай працы, хоць і да паступлення дасягнуў ужо даволі шмат. Відаць, не без дапамогі бацькі, атрымаў выгадныя заказы ў Краславе, што знаходзіўся ў Дынабургскім павеце. Прыехаў туды ў 1801 годзе, на працягу двух гадоў упрыгожваў пазалочанай разьбой алтары ў мясцовых храмах. А ў 1804 годзе разам з братам у Вільні аздабляў галоўны алтар касцёла Пятра і Паўла. За кароткі час стварыў чатыры постаці прарокаў.
    I ў Краславе, і ў Вільні, як бачым, ён раскрыў свой талент у якасці дэкаратара і разьбяра. Адначасова ўжо ў раннім перыядзе творчасці звярнуўся і да жанру партрэта. Паспрыяла гэтаму тое, што Ізабела БроэльПлятэр заказала яму вылепіць свой бюст, а калі засталася задаволеная работай, папрасіла, каб зрабіў партрэты яе мужа і дзяцей. Над бюстамі іх Ельскі працаваў у 1807 годзе.
    Ужо згаданыя бюсты засведчылі, што ён, нягледзячы на адсутнасць творчага вопыту, знайшоў правільны падыход да адлюстравання тэмы. Канечне, найперш імкнуўся да вонкавага падабенства, але гэта не ставіў самамэтай. Разумеў бо сказаліся няхай і невялікія навыкі, набытыя пад кіраўніцтвам бацькі, а шмат у чым сітоацоўвала і мастакоўская інтуіцыя, што, каб звычайны бюст стаў творам, неабходна дасягнуць як мага большага псіхалагічнага заглыблення ў характары тых, каго адлюстроўваеш. А гэтаўжо і прачытанне іхняй душы, а не адна толькі перадача індывідуальных рыс.
    Праўда, пасля заканчэння універсітэта, не спяшаўся цалкам аддацца скульптурнай працы. Палічыў, што набытых ведаў яшчэ недастаткова, таму ў 1810 годзе на працягу трох месяцаў займаўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам I. Мартаса, Ф. Шчадрына і В. ДэмутМаліноўскага. А гэта дазволіла яшчэ больш удасканаліць прафесіянальнае майстэрства. Шмат дало і
    268
    знаходжанне, няхай і не працяглае, у асяродку вядомых скульптараў Сама жыватворная пецярбургская атмасфера паўплывала на выпрацоўку ў Ельскага выразнай мастакоўскай пазіцыі, усведамлення, што глыбока памыляюцца тыя, хто недаацэньвае скульптуру як жанр, адмаўляючы ёй у праве вырашаць важныя задачы эстэтычнага зместу, у неабходных выпадках і прыкладнога характару.
    На прапанову ўзначаліць кафедру скульптуры, ці інакш кажучы, клас, адказаў згодай. Першае, што паўплывала на прыняцце станоўчага рашэння, было ўсведамленне абавязку перад Лебрунам. Разумеў што тым самым зможа паслядоўна працягваць традыцыі, якія той паспеў закласці. Разам з тым усведамляў што гэта адкрывае перад ім шырокія перспектывы ў сэнсе ўсебаковай падрыхтоўкі будучых скульптараў. Нарэшце ў Віленскім універсітэце да гэтай справы паставіліся ўсур’ёз. Як і да глыбокага і ўсебаковага навучання творчым спецыяльнасцям увогуле — быў адкрыты факультэт жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Адзінае, што заставалася — працаваць з поўнай аддачай, a да гэтага яму было не прывыкаць, дый ведаў на што ідзе. Апрача таго, што немалаважна, за педагагічную працу браўся, паспеўшы выпрацаваць уласную праграму навучання скульптурнаму майстэрству. Праўда, пакуль яна была, па сутнасці, толькі ў думках, патраоавала свайго ўвасаблення ў жыццё, а якраз падобная магчымасць і адкрывалася.
    Ельскі зыходзіў з таго, што поспеху можна дасягнуць толькі ў тым выпадку, калі ў навучанні прафесіянальнаму майстэрству спалучаць розныя падыходы. Да яго, нават той жа Лебрун, вялікую ўвагу надавалі авалодванню студэнтамі сакрэтамі творчасці старажытнагрэчаскіх скульптараў што само па сабе мэтазгодна і апраўдана. Але зза празмернай акцэнтоўкі ўвагі толькі на творах гэтых аўтараў набыткі многіх іншых яркіх прадстаўнікоў забываліся. Мала працавалі студэнты і з натурай. Каб ліквідаваць падобныя перакосы, ён вырашыў падыходзіць да навучання ў залежнасці ад вопыту студэнтаў
    Першакурснікі павінны былі рупліва спасцігаць сакрэты майстэрства старажытнагрэчаскіх аўтараў На занятках старанна здымалі копіі з фігур, што оылі выстаўлены ў скульптурным класе. Калі ж набывалі некаторае майстэрства, адначасова пачыналі працаваць з натурай, пры гэтым кожны мог як мага паўней праяўляць самастойнасць. Ельскі быў перакананы: свабода творчасці — перадумова найбольш поўнага станаўлення таленту кожнага. Але
    269
    гэтага мала. Неабходная, апрача таленту, і высокая тэарэтычная падрыхтоўка, таму і ў гэтым кірунку праводзіліся шматлікія заняткі. Лекцыі чытаў як сам, так і іншыя выкладчыкі, у асобных выпадках запрашаў і практыкаў.
    Распрацаваўшы ўласную методыку выкладання, Ельскі ў многім глядзеў наперад, апярэджваючы свой час. Яго распрацоўкі былі прагрэсіўнымі, хоць далёка не ўсе ўспрымалі іх. Адны зза сваёй абмежаванасці, іншыя таму, што бачылі ў асобе Ельскага чалавека, які пазбаўляў іх спакойнага жыцця.
    Ды гэта звычайная справа, калі ўкараняецца нешта новае. На карысць жа плённасці гэтых захадаў і сведчыць тое, што менавіта на час яго загадвання кафедрай скулыггуры ў Віленскім універсітэце прыпадае актывізацыя творчагага жыцця ў гэтай вышэйшай навучальнай установе, а найбольш істотныя зрухі адбыліся ў падрыхтоўцы скульптараў.
    Штогод паступала ў сярэднім прыкладна пяць абітурыентаў. Сцвярджаць так можна на падставе таго, што захаваліся звесткі, паводле якіх з 1811га па 1821 год навучанне на кафедры, якую ўзначальваў Ельскі, прайшлі 50 чалавек. Прыём жа павялічваўся па ўзрастаючай. Безумоўна, далёка не ўсе з выпускнікоў у далейшым апраўдалі спадзяванні настаўніка. На лёс некаторых не лепшым чынам паўплывалі жыццёвыя абставіны. Іншыя не мелі неабходных задаткаў таленту. Аднак некалькі выхаванцаў Ельскага заявілі аб сабе ярка і стала прапісаліся ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва XIX стагоддзя. А гэта найперш — Генрых Дмахоўскі, Рафал Слізень, Ян Астроўскі, Клеменс Барычэўскі.