Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
245
Звестак пра тое, чым займаўся пасля гэтага, не захавалася. Вядома толькі, што да сваёй смерці ў 1801 годзе, жыў у французскім горадзе Шэрбур, дзе і быў пахаваны.
Карніцкі пакінуў дзённік, які вёў на працягу доўгага часу, але запісы, што ўяўлялі вялікую цікавасць, паколькі мелі багаты фактычны матэрыял, былі знішчаны ў час Другой сусветнай вайны.
У чытача можа ўзнікнуць пытанне, а як жа, у такім разе, аўтару гэтага нарыса ўдалося ўзнавіць асобныя моманты з жыцця выдатнага нашага земляка? На гэта хочацца адказаць такім чынам...
He памятаю ў каго з вялікіх ёсць выказванне, змест якога зводзіцца прыкладна да наступнага: постаці знакамітых людзей настолькі прывабныя ў сваёй прыцягальнай сіле, што нават калі звестак пра гэтых людзей захавалася вельмі мала, ведаючы асноўныя кірункі іхняй біяграфіі, не так і цяжка ўявіць сабе магчымае разгортванне падзей.
Гэтым я і кіраваўся, пішучы пра Карніцкага.
АРАПАМ HE БЫЎ, ДЫ CAM ЦАР АЖАНІЎ
Ігнат Манькоўскі
Выйсце падказала Рахіль. Яно, нягледзячы на тое, што выглядала нечаканым, а шмат у чым і авантурным, было тым адзіным, што дазваляла Ігнату хоць крыху аптымістычней паглядзець у іх заўтрашні дзень. Намаганні ж, якія прымаліся дагэтуль, ніякіх станоўчых вынікаў не давалі. Бацька Рахіль Антон Макавецкі адступаць не збіраўся. Як заведзены, паўтараў Манькоўскаму: «Нагі тваёй у маім доме не будзе».
Ігнат пры чарговай спробе пагаварыць з будучым цесцем па душах, бачачы, што той паранейшаму не толькі слухаць яго не хоча, а больш таго, з кожнай новай хвілінай становіцца ўсё агрэсіўней, паспрабаваў было паразумецца, знайсці хоць якоенебудзь выйсце з гэтага становішча, a таму спакойна патлумачыў:
— Толькі Ваша згода, а мы падшукаем сабе жытло.
Сказаў і пашкадаваў. Лепей прамаўчаў бы, ато на Макавецкага быццам вылілі цэбар кіпеню. Падскочыў занасіўся па пакоі. Спачатку не крычаў, а толькі лыпаў пачырванелымі вачыма, якія выпраменьвалі нянавісць, а пасля падбег да Ігната — Ігнату падалося нават, што возьме загрудкі, таму неяк інтуітыўна адхіснуўся. Гэта не прайшло незаўважаным для Макавецкага. Закрычаў ужо радасна, нібы злавіў яго на чымсьці недазволеным:
— Баішся?!
— Чаго мне Вас баяцца? — Ігнат пастараўся прамовіць гэта як мага спакайней — ён сапраўды Макавецкага не баяўся, аднак не хацелася даваць падставу для далейшай азлобленасці.
Але Макавецкі расцаніў падобны спакой пасвойму:
247
— Паспакайнеў? — Калі б хто не ведаў сітуацыі, можна было б падумаць, што не ён, Макавецкі, а сам Ігнат распачаў гэтую сварку. I зноў узарваўся: — У мяне паспакайнееш! He такім рогі абломваў! Ведаеш, хто я?
Ігнат, вядома ж, ведаў, што Макавецкі былы камергер караля — пра гэта той любіў пастаянна нагадваць. Як ведаў і тое, што Макавецкі сапраўдны стацкі саветнік. Дый як не ведаць было, калі, уласна кажучы, з гэтага ўсё і пачалося: Макавецкі і думкі сабе дазволіць не мог, што яго дачка выйдзе замуж за нейкага калежскага асэсара, якім быў Ігнат. Ды каб жа толькі асэсара, a то... Манькоўскі не сумняваўся, што пасля «Ведаеш, хто я?» абавязкова прагучыць тое, што таксама неаднойчы даводзілася чуць. I не памыліўся:
— А ты галадранец!!!
Але калі пры ранейшых сустрэчах гэта прамаўлялася большменш спакойна, таму Ігнатам успрымалася толькі, як звычайная канстатацыя факта, дык цяпер Макавецкі не тое, што закрычаў. Ён зароў, як раве ў сваёй лютасці паранены звер, разумеючы, што сіла паранейшаму на яго баку, хоць адначасова ўжо і ўсведамляе, што, па сутнасці, нічога перайначыць не можа. А не на карысць Макавецкаму было тое, што Рахіль настойвала на сваім: ці Ігнат стане яе мужам, ці ніхто.
Пасля гэтага Ігнату цяжка было стрымацца, каб не адказаць на грубасць грубасцю. Аднак саўладаў з сабой, як гэта цяжка ні далося. Але адступаць ад свайго не збіраўся і Макавецкі, будучы перакананым, што з цягам часу ўсё стане на сваё месца: дачка змірыцца, а Манькоўскага і след прастыне. Дый не здагадваўся, што Рахіль будзе такой упартай, а яшчэ і Ігнат сляпнём у вочы лезе. Значыць, трэба, нарэшце, ставіць апошнюю кропку. Інакш, чаго добрага, Рахіль і выйдзе за яго насуперак бацькоўскай згодзе, а гэта сорам, якога не абярэшся.
— Зразумеў,— паўтарыў Макавецкі,— галадранец ты! А галадранцаў у маім доме не было і ніколі не будзе!
Гэта было сказана з такой рашучасцю, што Ігнат і сапраўды адчуў: яго далейшыя візіты да будучага цесця нічога не дадуць. I нават могуць адгукнуцца для яго, Манькоўскага, не лепшым чынам.
А Макавецкі, быццам угадаў Ігнатавы думкі, таму дадаў такім тонам, які нічога добрага не абяцаў:
— Засячы сабе на носе, дарагі «зяцёк» (у слова «зяцёк» ён уклаў столькі пагарды, што, калі б мог, задушыў бы Ігната тут жа ў пакоі), з гэтага моманту, каб тваёй нагі
248
ў мяне не было. Інакш знайду на цябе ўправу. Сам ведаеш, якія ў мяне сувязі.
Ігнату нічога не заставалася, як, ні слова не сказаўшы, пакінуць дом Макавецкага і паспяшацца да Рахіль, якую спецыяльна папрасіў каб яна не прысутнічала пры гэтай, як ён казаў, мужчынскай размове.
Рахіль, яшчэ здалёк убачыўшы каханага, зразумела, што і чарговая гаворка Ігната з яе бацькам нічога добрага не прынесла. Дый Ігнат не збіраўся хаваць ад яе праўду, расказаў, як усё адбывалася. Толькі, калі скончыў, няпростую для абаіх споведзь, запытаўся, нібыта яе адказ мог хоць неяк абнадзеіць:
— Дык што будзем рабіць, сонейка маё?
I як жа здзівіўся, калі Рахіль адказала ўпэўнена, быццам усё для яе даўно зразумела. Нават паспела цішком выцерці слёзы на вачах, а пасля, сабраўшыся з думкамі, прамовіла рашуча:
— Ёсць, Ігнаце, адзін чалавек, які можа дапамагчы нам!
— Ёсць? — Ігнат здзіўлена паглядзеў на дзяўчыну і не менш здзіўлена запытаўся: — Дык чаму ж ты маўчала?
— Думала, што ты пасмяешся з мяне.
Гэта яшчэ больш збянтэжыла Ігната:
— Нічога не разумею? — прамовіўшы так, ён нават зазлаваўся, што рэдка назіралася за ім,— Ды не цягні ты, кажы хутчэй. Сама ведаеш, як горка ў мяне на душы...
— Толькі не смейся з мяне,— папрасіла Рахіль.
— Добра, добра,— Ігнату не цярпелася як мага хутчэй даведацца, што мае яна на ўвазе. Дакладней, каго. Яму хацелася ведаць, хто той добры чалавек, які можа дапамагчы ім, паспрыяць, каб былі разам.
— Дапаможа нам сам цар!
— ІІІто ты кажаш? Які яшчэ цар? — Ігнату хацелася засмяяцца з наіўнасці каханай. Ён бы так і зрабіў, калі б гэта прагучала з іншай нагоды, але цяпер было не да жартаў. Таму зноў не стрымаўся і зноў павысіў голас: — Нічога лепшага не прыдумала, як жартаваць?! I ў такі момант.
— А я і не жартую,— спакойна патлумачыла Рахіль,— Даўно думала аб тым, што калі іншага выйсця не застанецца, звярнуцца да самога імператара. Расказаць яму пра ўсё ў лісце. I папрасіць, каб умяшаўся, загадаў майму бацьку не пярэчыць нашай жаніцьбе.
— I цару няма нічога іншага, як чакаць ад цябе такой весткі? — Ігнат не ведаў: смяяцца яму ці злавацца.
249
— Перастань злавацца,— папрасіла Рахіль,— А лепш уважліва выслухай.
— Гавары...
— Ты неяк казаў, што пры царскім двары ў цябе ёсць добра знаёмыя людзі...
— Ёсць.
— Я пішу на імя імператара ліст. Прызнаюся, як горача цябе кахаю і тлумачу, што бацька мой супраць жаніцьбы. I прашу дапамагчы. А ты гэты ліст перадасі.
Выйсце, якое падказвала Рахіль, выглядала нечаканым, а шмат у чым і авантурным, але гэта было хоць нейкае выйсце. Таму Манькоўскаму не заставалася нічога іншага, як ухапіцца за яго, як за тую выратавальную саломку, якая хоць і тоненькая, нетрывалая, у любое імгненне можа парвацца, аднак разам з тым дае спадзяванне на лепшае.
— А ты ў мяне малайчына,— пахваліў каханую.— Так і быць, пішы імператару ліст.
— А я ўжо напісала.
Ігнат моцна прытуліў Рахіль да сябе.
— А мо і сапраўды ў нас усё будзе добра?
— Будзе, Ігнаце, абавязкова будзе,— Слёзы пацяклі па яе шчоках, але Рахіль не спяшалася іх выціраць, бо гэта былі слёзы радасці і спадзявання. He звяртаў на іх увагі і Манькоўскі. He да таго было. Ён працягваў туліць да сябе дзяўчыну, і ўсё больш напаўняўся той упэўненасцю, якую Рахіль пасяліла ў ягонай душы.
Праз некалькі дзён Манькоўскі ўжо быў у дарозе. Шлях ад Магілёва да сталіцы — не такі і малы, а яго Ігнат хацеў пераадолець як мага хутчэй, таму стараўся на пастаялых дварах часцей мяняць коней, пры гэтым выбіраючы лепшых. Канечне, гэта каштавала лішніх грошай, але цяпер было не да таго, каб шкадаваць іх. Дый, рыхтуючыся да жаніцьбы, паспеў тоесёе сабраць, адмаўляючы сабе ў многім. Цяпер яны прыдаліся найлепшым чынам, бо ўжо ніколькі не сумняваўся, што ягоны лёс можа вырашыцца ў сталіцы. Удасца сустрэцца з імператарам Паўлам I, перадаць яму ліст — глядзіш, пойдзе насустрач, дапаможа, a не... Пра апошняе не хацелася думаць, таму што не ведаў, як павядзе сябе пасля адмовы. Жыццё ж страціць усялякі сэнс і перспектыву, дый без Рахіль навошта жыць.
Стаяла сцюдзёная зіма, а наўкола, як кінуць вокам, прасціраўся снежны цалік, што нагадваў бясконцую бялюткую прасціну прыроды, і толькі далей ад дарогі
250
сямтам віднеліся сляды, пакінутыя зайцамі, а можа, і ваўкамі, лісой, якая таксама ў пошуку спажывы не ведала сабе спакою. Але Манькоўскі асабліва не стараўся разгледзець, каму са звяроў сляды належаць, дый на адлегласці зрабіць гэта было не так і проста: калі высоўваў галаву, ад белізны ажно станавілася балюча вачам, даводзілася прыжмурвацца.
Думкі, што апаноўвалі яго ў гэты момант, нязменна круціліся вакол ліста, які вёз, і напісанага ў ім. А дарога, што хутка падмінала пад сябе вёрсты і месцамі была перамецена — лішні доказ, што мала хто ў такую пару выбіраецца ў няблізкі шлях. Бясконцая снежная раўніна адкрывалася перад ягоным позіркам, быццам вялікі чысты аркуш паперы, на якім пісацца ягонаму лёсу...
Неабходных людзей у Пецярбургу напаткаў без асаблівай цяжкасці: усе яны жылі па ранейшых адрасах. I ўсе, як адзін, паабяцалі дапамагчы, праўда, даведаўшыся пра мэту аўдыенцыі Манькоўскага ў імператара, ад душы смяяліся, аднак запэўнівалі, што быць таго не можа, каб ён не ўважыў такую нечаканую просьбу. Але Ігнат толькі тады абнадзеіўся, калі яму паведамілі, у які час лепш чакаць Паўла I каля царскага палаца. Пры гэтым паабяцалі падаць спецыяльны знак, пасля якога і можна будзе падысці, каб перадаць ліст.