Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Кожная сям’я мела хаціну, у якой жыла разам з сабакамі. 3 наступленнем вечара, калі дазваляла надвор’е, некалькі сем’яў збіраліся разам і пад адкрытым небам пачыналі весяліцца. Спявалі, танцавалі, ладзілі штосьці накшталт спектакляў, у аснове якіх былі фальклорныя сюжэты. Нярэдка разыходзіліся толькі пад самую раніцу.
240
У час аднаго з такіх свят Ксаверый і пазнаёміўся з мужчынам, якога, як даведаўся ад Джона, завуць Сумчатым Ваўком. Само па сабе такое імя ў Ксаверыя не выклікала асаблівага здзіўлення, бо ўжо ведаў, што часта туземцы называюць сваіх дзяцей, як і звяроў, якія водзяцца на іхняй зямлі. Калі што і здзівіла, дык тое, што гэты чалавек, які падаўся яму такім старым, зваўся не проста Ваўком, а менавіта Сумчатым.
Джон, калі запытаўся ў яго наконт гэтага, засмяяўся:
— Усё прасцей простага. Тут жа апроч звычайных ваўкоў водзяцца і такія, якіх наўрад ці напаткаеш у іншых месцах, яны і называюцца сумчатымі.
— Чаму ж ты адразу не сказаў пра гэта?
— Хіба пра ўсё адразу распавядзеш,— Джон пачаў апраўдвацца, а хутчэй за ўсё яму захацелася заінтрыгаваць Карніцкага.
Ва ўсякім разе Ксаверый успрыняў падобнае сцверджанне такім чынам і папрасіў:
— А ты ўсё ж часцей расказвай мне, калі ведаеш нешта асабліва цікавае.
— Цікавае? — Джон задумаўся. — Гляджу я на вас і здзіўляюся...
— Чаму здзіўляешся?
— Бумеранг жа бачылі неаднойчы...
— Бачыў, — адказаў Карніцкі, не здагадваючыся, куды той хіліць.
— А ў палёце бачылі? — спытаў Джон.
— У палёце? — Ксаверый разгубіўся: — Ды ніхто не здагадаўся паказаць.
— Ён і пакажа.— Джон пачаў штосьці казаць туземцу на ягонай роднай мове.
Сумчатаму Ваўку, відаць, гэтая прапанова спадабалася, бо ён радасна паглядзеў на Карніцкага, у знак згоды сцвярджальна кіўнуўшы галавой.
— А калі можна паглядзець? — не цярпелася Ксаверыю.
— Калі? — Джон зноў звярнуўся да Сумчатага Ваўка.
Той, выслухаўшы яго, штосьці сказаў у адказ.
Джон пераклаў:
— Хоць цяпер, кажа.
Яны адышлі на некаторую адлегласць ад хаціны, ля якой ладзілася гулянне.
Сонца яшчэ не паспела схавацца за гарызонтам, і ягоныя промні так крануліся аголенай спіны Сумчатага
241
Ваўка, што яна высвецілася бронзавым загарам, які выглядаў глянцавым, і Карніцкі толькі цяпер канчаткова ўпэўніўся, што туземец сапраўды не такі і стары — скура яго была хоць і сухая, але роўная.
А Сумчаты Воўк, узяў бумеранг (Джон патлумачыў Ксаверыю, што гэта адзін з відаў яго, які называецца барганам) і рэзка, з усёй сілы, размахнуўся ім і паслаў яго ўверх.
Карніцкі заўважыў, як дасягнуўшы пэўнай вышыні, бумеранг на нейкае імгненне павіс, а пасля пачаў набіраць новыя абароты і па нахільнай пайшоў прама на іх.
Спалоханаму Ксаверыю захацелася хутчэй адскочыць убок, і ён бы гэта абавязкова зрабіў, але, убачыўшы, што Джон з Сумчатым Ваўком стаяць спакойна, хоць і з цяжкасцю перасіліў страх. Калі ж бумеранг над самай зямлёй зноў набраў вышыню, з палёгкай уздыхнуў.
Джон з Сумчатым Ваўком нічога не заўважылі, а магчыма толькі зрабілі выгляд, аднак Карніцкаму было не да таго, каб высвятляць гэта. Дый ён, па сутнасці, ужо забыў пра іх, бо ягоны позірк толькі сачьіў за барганам, які тварыў у паветры сапраўдныя цуды. Ён на значнай вышыні зноў праляцеў над іхнімі галовамі, яшчэ раз узяў вышыню, пасля чаго плаўна пайшоў уніз, паспеўшы застыць у паветры, а потым, быццам вяла яго нейкая прыцягальная сіла, працягваў зніжэнне і — дзіва і толькі! — аказаўся ля Сумчатага Ваўка, які спакойна працягнуў руку і гэтаксама спакойна злавіў яго.
Бумеранг быў ужо ў руцэ Сумчатага Ваўка, а Ксаверый, уражаны пабачаным, усё ніяк не мог прыйсці ў сябе.
Ягонае захапленне не прайшло не заўважаным для Сумчатага Ваўка. Ён, паглядзеўшы на Карніцкага пільным позіркам, павярнуўся да ссыльнага і нешта хуценька загаварыў яму. Той, перапыніўшы яго, коратка прамовіў штосьці ў адказ, пасля чаго Сумчаты Воўк пачаў гаварыць больш павольна, што, відаць, прынесла Джону задавальненне, бо ён прыязна паглядзеў на субяседніка. Тым не менш, яшчэ неаднойчы перапыняў яго і па тоне, як гучала гэта, можна было здагадацца, што Джон, відаць, не ўсё са сказанага лёгка разумее, таму і просіць паўтарыць.
Ксаверый моўчкі сачыў за ходам гаворкі, хоць яму і не цярпелася хутчэй даведацца, пра што яна. Але перапыняць размову і цікавіцца наконт гэтага ў Джона палічыў некультурным, таму і даводзілася чакаць, калі сам
242
ссыльны вырашыць увесці яго ў курс справы. Нарэшце Джон, як падалося яму, уздыхнуў з палёгкай.
— Зусім загаварыў мяне, — прызнаўся ён.
— To навошта было слухаць,— шчыра здзівіўся Карніцкі, бо сам, калі патрапляўся яму хтосьці празмерна гаваркі, мог рэзка спыніць яго, бачачы, што ўсё важнае ўжо сказана.
Джон, відаць, здагадаўся, што ў гэты час падумаў Ксаверый, таму пачаў апраўдвацца:
— Я б, канечне, мог і спыніць яго...
— To чаму не зрабіў гэтага.
— Цікавабыло.
— Цікава? — У Карніцкага таксама праявіўся інтарэс,— Пра што ён казаў табе? — Яму не цярпелася хутчэй даведацца пра гэта.
— Ды для вас спецыяльна і расказваў.
— Для мяне? — яшчэ больш здзівіўся Ксаверый.
— Убачыўшы, наколькі вам спадабаўся бумеранг, вырашыў распавесці, як гэтая зброя з’явілася.
— Няўжо?! — не верылася Карніцкаму.
— Ці ж мне вам нагадваць, што ўсё мае сваю гісторыю.
— Але ж не заўсёды гэта ўвязваецца з рэальнымі фактамі, — удакладніў Ксаверый.
— Сапраўды, тое, што расказаў Сумчаты Воўк,— пагадзіўся Джон,— прыгожая легенда, аднак...
— Распавядай! — не цярпелася Карніцкаму.
— To слухайце, як пачуў, так і падаю...
Ксаверый увесь ператварыўся ў саму ўвагу, а Джон пачаў крыху ўзнёсла, і Карніцкаму нават падумалася, што з яго, калі б іначай склалася ягонае жыццё, атрымаўся б неблагі апавядальнік.
— Даўнымдаўно гэта было...
«А легенда гэтая,— мільганула ў Ксаверыя думка,— сваім пачаткам нічым не адрозніваецца ад тых паданняў, якія пашчасціла мне чуць у маленстве».
Успамін аб Радзіме лёгкай хваляй крануўся ягонага настрою, а Джон, як ні ў чым не бывала, працягваў:
— Тады свет паспеў толькі нарадзіцца, таму ён быў зусім не такім, як цяпер. Неба яшчэ знаходзілася вельмі нізка над зямлёй і сваім цяжарам так ціснула на яе, што яна зрабілася амаль пляскатай. I толькі месцамі выступалі невялікія пагоркі, а зза гэтай цеснаты дрэвы не маглі вырасці. Усё ж жывое, каб прыстасавацца да такіх
243
неспрыяльных умоў, не хадзіла, а поўзала паміж травы і нізкага кустоўя. На карачках перамяшчаліся і людзі...
— I людзі поўзалі? — Карніцкі запытаўся болей для прыліку, каб нагадаць Джону, што яго ўважліва слухае, але той успрыняў гэтае запытанне ўсур’ёз і здзівіўся:
— А што ж ім заставалася яшчэ рабіць? Падняцца нельга было.
— I доўга так працягвалася?
— Шмат гадоў, а гады складваліся ў дзесяцігоддзі, дзесяцігоддзі «вырасталі» ў сотні гадоў. Часам, праўда, знаходзіліся адчайныя, хто спрабаваў крыху выпрастацца, але ад перанапругі яны пачыналі хварэць і хутка паміралі. I тут знайшоўся адзін вірынун...
— Хтохто? — перапытаў Ксаверый.
— Мудрэц,— патлумачыў Джон, — а яшчэ ён быў знахарам і чараўніком.
— У адной асобе?
— А вы слухайце.— Джону, мабыць, надакучылі гэтыя пастаянныя запытанні, таму ён і сказаў так: — Дык гэты вірынун асабліва настойлівым аказаўся. Некалькі разоў спрабаваў падняць неба, і хоць няўдачы адна за адной напаткоўвалі яго, яно ўсё ж крыху зрушылася з месца. Аднак далейшыя ягоныя намаганні скончыліся няўдачай. Стоячы на карачках, вірынун, напружыўшыся, трымаўся рукой за куст, які рос поруч, але рука яго нечакана саслізнула, і неба прыціснула чараўніка да зямлі. I тут зразумеў вірынун, што яму проста не стае належнай апоры.
— Яму самому? — усё ж не стрымаўся Карніцкі, каб не запытацца.
— Чаму самому? — здзівіўся Джон, але патлумачыў спакойна: — Алора неабходная была, каб утрымліваць папярэдне крыху паднятае неба і не дазваляць яму ўпасці на зямлю.
— I знайшоў ён такую апору?
— Канечне! Адшукаў рослы куст і адрэзаў у яго самую тоўстую і вялікую галіну, а пасля з яе зрабіў палку. Пасля гэтага, прыўзнімаючы неба, пачаў устаўляць палку ў якасці апоры, праўда, удалося гэта не адразу. Затое, калі палка паміж небам і зямлёй стала вертыкальна, ад штуршка, што адбіўся пры гэтым, неба рэзка зрушылася з месца і паляцела высокавысока ўверх. Зірнуў вірынун на палку, а яна сагнулася.
— Так з’явіўся першы бумеранг?! — здагадаўся Ксаверый.
244
— Ён самы,— запэўніў яго Джон. — А бумеранг смелых любіць.
— I ўмелых,— дадаў Карніцкі.
Сумчаты Воўк, інтуітыўна адчуваючы, пра што гаворка, у знак згоды заківаў галавой, і пры гэтым ягоны твар пасвятлеў, а постаць неяк раптоўна выпрамілася.
Ксаверыю яшчэ раз падумалася, што не такі і стары гэты туземец, якога пашчасціла яму напаткаць на сваім жыццёвым шляху і дзякуючы якому ягонае веданне Аўстраліі стала нашмат больш поўным, бо паказанае і расказанае ім, было тым, што немагчыма адчуць, калі адсутнічаюць асабістыя кантакты з туземцамі.
Да падобнай думкі ён пазней прыходзіў яшчэ неаднойчы, працягваючы сваё знаёмства з гэтым мацерыком і з ягонымі жыхарамі.
* * *
Звестак пра Карніцкага захавалася вельмі мала, ва ўсякім разе куды менш, чым хацелася б. Праўда, дакладная дата ягонага нараджэння вядомая. Гэта адбылося 13 жніўня 1750 года на Наваградчыне, а дзе канкрэтна — сказаць немагчыма.
Наваградскае ваяводства, як вядома, было ўтворана ў 1507 годзе і складалася спачатку з аднайменнага павета, але з 1565 года іх стала тры: Ваўкавыскі, Наваградскі і Слонімскі. А гэта ж немалая тэрыторыя. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова сказаць, што нават у Наваградскі павет у яго першапачатковым варыянце ўваходзіла дзевяць гарадоў і мястэчак, якія мелі магдэбургскае права: Ваўкавыск, Капыль, Любча, Мір, Наваградак, Нясвіж, Ружаны, Слонім і Слуцк.
Недзе ў іх саміх ці іхніх ваколіцах і згубіліся сляды Карніцкага, які першым з падарожнікаў, якія нарадзіліся ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, наведаў Аўстралію.
Перад тым, як стаць падарожнікам, ён вучыўся ў піярскіх школах, а ў 1774 годзе падаўся ў Паўднёвую Амерыку, дзе правёў пятнаццаць гадоў. Жывучы ў Чылі, наведаў востраў Вялікадня. У Аўстраліі ж знаходзіўся на працягу года, пасля чаго ў 1791 годзе адправіўся ў Еўропу. Плыў праз Індыйскі акіян, а пасля абагнуў Афрыку і нарэшце апынуўся ў французскім порце Марсель.