• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Наперадзе было паўстанне 1794 года. Тысячы сумленных людзей узяліся за зброю, каб адстаяць свабоду Айчыны. Мацей Радзівіл паводле стану здароўя мог бы спакойна перачакаць віхурныя падзеі, і ніхто яго ў гэтым не папракнуў бы. Ды ён быў не з тых, хто дбае толькі пра ўласную бяспеку. He толькі сам прыняў актыўны ўдзел у барацьбе з
    230
    расійскім царызмам, а заахвочваў да гэтага і сваіх сялян, a каторыя ішлі на ваярскі покліч, вызваляў ад прыгнёту.
    Увайшоўшы ж у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады, шмат рабіў дзеля згуртавання сіл паўстанцаў. Актыўная дзейнасць Мацея атрымала належную ацэнку радаўцаў: рашэнне суда аб пазбаўленні апекі над Дамінікам Геранімам было скасавана, і Мацей змог і надалей прымаць чынны ўдзел у яго выхаванні. Але супрацоўніцтва з паўстанцамі працягвалася нядоўга. Яшчэ да падаўлення гэтага выступлення супраць царыз.му ён спалохаўся, як яму падавалася, празмернай радыкалізацыі паўстання і выехаў у Галіцыю, дзе знаходзіўся да 1795 года.
    Апошнія два гады жыцця знаходзіўся бязвыезна ў Паланэчцы. Здароўе не дазваляла быць актыўным, як раней. Дый не было ў жывых шмат каго з сяброў. Успаміны аб іх вярэдзілі душу, з’яўляўся гнятлівы настрой. А тут яшчэ складаныя ўзаемаадносіны з Міхалам Геранімам. Яго апякунства над Дамінікам было канчаткова зацверджана ўказам цара Паўла 19 снежня 1786 года. Мацей у рэшце рэшт пагадзіўся, але хацеў, каб Міхал Геранім разлічыўся з Карпінскім за выхаванне Дамініка. Пры гэтым імкнуўся да справядлівасці. Хацеў, каб Карпінскі стаў настаўнікам яго сына Канстанціна, а ад таго, наколькі хутка будзе аплачана папярэдняя дамова, залежала і далейшае супрацоўніцтва. Аднак Міхал Геранім заявіў што не ён прызначаў Карпінскага настаўнікам і выхавальнікам...
    Сталася так, што ў гэты час, не зважаючы на яшчэ не стары ўзрост, Мацей Радзівіл, у асноўным, жыў успамінамі. Найперш тымі, якія прыносілі радасць, абуджалі прыемныя пачуцці. А звязаны яны былі пераважна з пастаноўкай оперы «Агатка...». Прэм’ерны паказ у Нясвіжы ў 1784 годзе стаў шчаслівым. Гэты твор Мацея Радзівіла і Яна Голанда ставіўся ў 1785 годзе ў Варшаве восем разоў. Яшчэ праз год ён набыў сцэнічнае жыццё ў Любліне. Пасля былі Вільня (1788) і Львоў (1796). Пачынаючы ж з 1799 года, «Агатка...» атрымала як бы другое жыццё і ставілася ў скарочаным выглядзе пад назвай «Добры пан — бацька падданых».
    Развітаўся Мацей Радзівіл з жыццём 2 верасня 1800 rofla ў Шыдлаўцы, а знайшоў вечны спачын у Нясвіжы — горадзе, з якім звязаны не толькі многія гады ягонага жыцця, a і сапраўднае нараджэнне яго як кампазітара. Патрэбен быў час, каб пра Мацея зноў успомнілі, бо хоць у скарочаным
    231
    выглядзе «Агатка...» і паказвалася ў Варшаве да 1820 года, а ў Познані была пастаўлена ў 1826 годзе, пра яе хутка забыліся. He кажучы пра іншыя творы.
    Творчая ж спадчына Мацея Радзівіла вартая таго, каб яе ведаць, таму што тая ж «Агатка...» — гэта першая прафесійная опера, створаная на тэрыторыі Беларусі. Яна ж — самы значны твор з музычных помнікаў XVIII стагоддзя, якія ўдалося выявіць даследчыкам. Але партытура «Агаткі...» была згублена. Калі ж яе, нарэшце, адшукалі, упэўніліся, які гэта каштоўны мастацкі скарб. I паспяшаліся хутчэй увесці ў музычны ўжытак, вынікам чаго стаў пераклад на беларускую мову, а таксама шэраг артыкулаў пра жыццё і творчасць аўтара і радыёпрэм’ера «Агаткі...», што прайшла ўлістападзе 1994 года.
    БУМЕРАНГ ЛЮБІЦЬ СМЕЛЫХ
    Ксаверый Карніцкі
    Стары нагадваў сабой трыснёг, які Ксаверыю даводзілася неаднойчы напаткоўваць у Чылі, трапляючы ў глыб гэтай краіны, дзе яго расло асабліва шмат — танклявы, згорблены, гатовы сагнуцца ад першага ж павеву ветру і адначасова моцны, што заўважалася па тым, як ён упэўнена стаяў на нагах, адчуваючы пад імі тую зямную моцу, якая адразу не кідаецца ў вочы, бо ўспрымаецца, як штосьці звыклае, само сабой зразумелае. Хоць гэты аўстраліец па імені Сумчаты Воўк (назву племені, да якога ён належаў, Карніцкі адразу запамятаваў, аднак не таму, што не надаў гэтаму асаблівага значэння, і ўсе, з кім яму даводзілася сутыкацца, для яго заставаліся проста тубыльцамі, абарыгенамі, а таму, што, як даведаўся, колькасць плямёнаў, якія жывуць тут, набліжаецца — нават не верылася ў гэта! — да 500, хоць да ўсіх, з кім сустракаўся, ставіўся з павагай і разуменнем), бадай, быў не такім і старым.
    Калі б напаткаў чалавека ягонага ўзросту дзенебудзь у Еўропе, ён выглядаў бы хутчэй за ўсё маладжавым мужчынам, які хоць і выгадаваў ужо дзяцей, але ўнукаў дачакацца яшчэ не паспеў. У паўднёвых жа шыротах людзі старэюць рана, асабліва ў тых мясцінах, якіх цывілізацыя, па сутнасці, яшчэ не паспела крануцца, а тамашнія жыхары знаходзяцца на ніжэйшай прыступцы развіцця. У гэтым ён мог неаднойчы ўпэўніцца, бываючы ў той жа Чылі, завітваючы на востраў Вялікадня, а цяпер трапіўшы сюды, у закінутую на самы край свету Аўстралію.
    Пабачыць яе Ксаверыю захацелася яшчэ два гады назад, калі ў 1788 годзе прачытаў у газетах, што сюды, на далёкі кантынент наведалася англійская эскадра на чале
    233
    з капітанам А. Філіпам, што складалася з 11 суднаў і якая прывезла туды вялікую партыю асуджаных злачынцаў. Але не столькі гэта зацікавіла Карніцкага, колькі паведамленне тых жа газет, што гэтыя ссыльныя павінны застацца там, калі не назаўсёды, дык надоўга і пачаць абжываць амаль невядомыя мясціны і закласці там першы горад.
    Карніцкаму, у душы якога даўно палаў агеньчык цікаўнасці да новых падарожжаў захацелася абавязкова пабываць у Аўстраліі, але, перш чым ехаць туды, ён, каб атрымаць як мага болыл інфармацыі, пачаў шукаць публікацыі, што тычыліся асваення гэтага мацерыка. Знайсці іх, як высветлілася, не так і проста, бо патрэбных яму матэрыялаў, адшуканых у Чылі, дзе ён тады жыў пастаянна, аказалася мала.
    Мусіў звяртацца па дапамогу да сяброў і знаёмых, якія жылі ў Заходняй Еўропе. Тыя, хоць і без асаблівага энтузіязму, адгукнуліся на ягоную просьбу, таму што добра ведалі ягоны характар: калі ўжо вырашыў за нешта ўзяцца, ніколі не адступіцца перад цяжкасцямі, абавязкова даможацца свайго. Таму і пачалі пакрысе прысылаць яму неабходную інфармацыю.
    3 разрозненых звестак Ксаверый паступова і вымаляваў для сябе карціну, звязаную з адкрыццём гэтай вялізнай часткі сушы. I вельмі здзівіўся свайму няведанню пра Аўстралію, бо, як высветлілася, першымі трапілі сюды зусім і не англічане, а галандцы, і адоылося гэта ў пачатку XVII стагоддзя. Першым ступіў на гэтую зямлю ў 1606 годзе са сваімі супляменнікамі В. Янсзан, а ўжо ў 1642 годзе ў Аўстраліі пабываў А. Тасман.
    Сапраўднае адкрыццё чакала Карніцкага наперадзе, калі яму даслалі матэрыялы, звязаныя з наведваннем далёкага кантынента вядомым англійскім мараплаўцам Джэймсам Кукам, які, паспеўшы здзейсніць тры кругасветныя падарожжы, 14 лютага 1779 года быў забіты на Гавайскіх астравах у сутычцы з мясцовымі жыхарамі. Ксаверый вельмі ўзрадаваўся, прачытаўшы, што Кук у 1770 годзе абследаваў усходні бераг Аўстраліі і прайшоў адкрытым у пачатку XVII стагоддзя пралівам паміж гэтым мацерыком і Новай Гвінеяй.
    Карніцкі нават пашкадаваў, што раней не даведаўся пра гэта. Але пасля супакоіўся, бо навошта было яму на той час цікавіцца і самім Кукам, і ягоным наведваннем Аўстраліі. Меў жа за плячыма ўсяго дваццаць гадоў. Аднак больш істотная прычына гэтага няведання, бадай, у іншым. Скуль
    234
    яму, юнаку з Наваградчыны, было марыць пра далёкія падарожжы і нязведаныя землі. Рыхтаваў жа сябе да іншага занятку, бо вучыўся ў піярскіх школах, дзе дзяцей выхоўвалі ў духу рэлігійнасці і адданасці каталіцызму.
    Ды, мабыць, недзе глыбока ў сэрцы драмала штосьці іншае, што паступова і нагадала аб сабе, і тады ягоная душа быццам абудзілася ад нейкага доўгага, цяжкага сну, а абуджэнне гэтае прынесла новы стан — такі, з надыходам якога ўсё колішняе пачало падавацца не гэткім ужо істотным і важным. Зразумеў Ксаверый, што яму цесна ў сценах гэтай уладкаванасці, бо яны не даюць належным чынам разгарнуцца, падаўляюць свабоду.
    А яму якраз і хацелася свабоды. Такой свабоды, калі можна рабіць тое, чаго захочацца самому. Гэта ж магчыма — ён усё больш упэўніваўся — толькі там, дзе слаба даследаваныя землі і жывуць народы, якія пакуль знаходзяцца на ніжэйшай ступені свайго развіцця, але якім не адмовіш ва ўнутраным багацці, у чысціні думак і намераў.
    ІІІтосьці пра іх яму даводзілася чытаць, але, зразумела, звестак гэтых не ставала, каб атрымаць цэласнае ўяўленне. Выразная карціна магла вымалявацца перад ім толькі тады, калі ўсё ўдасца пабачыць на ўласныя вочы.
    Гэтая прага новага, нязведанага Карніцкага настолькі захапіла, што ён пачаў адчуваць сябе птушкай, якая знаходзіцца ў клетцы, няхай і дагледжанай. Як быццам і няма асаблівай патрэбы наракаць на жыццё, як і скардзіцца на няўважлівасць, нячуласць, абыякавасць, але такое жыццё, вонкава дабротнае, а ў сапраўднасці, і не жыццё, а толькі прыстойнае існаванне, яго ўжо не задавальняла. Яму хацелася такога жыцця, калі магчымы свабодны палёт і ніхто не можа спыніць цябе на хвалях мары, якая можа стаць рэальнасцю. Абы толькі было жаданне ды ўпругасць крылаў дазваляла адарвацца ад гэтых сценаў, вырвацца з путаў шэрай і аднастайнай паўсядзённасці.
    Падобнае жаданне ў яго з цягам часу ўсё ўзмацнялася і ўзмацнялася, а пастаяннай прысутнасцю выклікала ўпэўненасць, што і ягоныя сябры, знаёмыя паставяцца да ўсяго з разуменнем. Аднак, на жаль, гэтага не адбылося, бо яны жылі нібыта ў іншым свеце, чым Ксаверый, а свет гэты і не дазваляў ім шырока расплюшчыць вочы, каб убачыць тое, што пакуль ім не бачна.
    Адны, калі пачулі, што хоча падацца ў Паўднёвую Амерыку, палічылі яго дзіваком.
    235
    Іншыя пачалі папярэджваць, што нічога добрага там не напаткае, бо ніхто яго ў далёкіх землях не чакае.
    Знайшліся і тыя, хто ўспрыняў жаданне падарожнічаць звычайнай авантурай.
    У кожнага з іх, безумоўна, была свая праўда. Бяда толькі, што гэтая праўда аніяк не стыкавалася з ягонай, Карніцкага, праўдай.
    Канечне, у ягонай задуме і сапраўды было штосьці і ад авантуры. Ён і сам гэта разумеў не горш, чым іншыя. Разумеў і тое, што спакойнае, а тым больш, лёгкае жыццё яго не чакае, як і ўвогуле ніхто не чакае ў далёкіх краях. I ад дзівацтва таксама адмаўляцца не збіраўся. Але, гледзячы, як яшчэ да яго ставіцца. Нездарма ж кажуць, што на дзіваках зямля трымаецца.