• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Бяда ў тым, што ўсе гэтыя добразычліўцы, сярод якіх, вядома, аказаліся і тыя, хто шчыра жадаў яму дабра, не паспрабавалі ўявіць сябе на ягоным месцы. He жадалі зразумець, што адмовіцца ад задуманага для яго было тое самае, калі б спадарожнік, доўгі час блукаючы ў поцемках і заўважыўшы наперадзе выратавальнае святло, не захацеў бы ісці на яго. Гэта магло б азначаць толькі адно: адразу паставіць крыж на ўсім, што дае табе спадзяванне на ўратаванне.
    Уратаванне Ксаверыю якраз і неабходна было. Ён ужо не хацеў заставацца ранейшым. У гэтым і заключалася ягоная праўда, што ніяк не спалучалася з цвярозым жыццёвым разлікам тых, хто прывык жыць спакойна. Таму, не зважаючы на тое, як ставяцца да ягонай задумы, і пачаў загадзя пакаваць чамаданы.
    He ў тым сэнсе, зразумела, што збіраўся ўзяць з сабой немалы багаж — асабістыя рэчы ўмясціліся ў невялікі дарожны мяшок. Проста нічога ўжо не хацелася рабіць, апроч таго, каб шукаць грошы на дарогу, а яшчэ выбраць найбольш прымальны маршрут, які б дазволіў хутка і з меншымі затратамі дабрацца да бліжэйшага партовага горада, а там ужо дамовіцца з капітанам якоганебудзь судна, каб, калі будзе дасягнута дамоўленасць, па магчымасці, ехаць нават без білета, наняўшыся матросам ці паабяцаўшы капітану выконваць у час рэйса любую работу.
    He здагадваўся, аднак, што ажыццявіць гэта лёгка не ўдасца, бо немагчыма будзе загадзя прадугледзець тыя непрадбачаныя сітуцыі, якіх могуць узнікнуць. 3 палёгкай уздыхнуў толькі тады, калі ў Францыі сеў на судна, што кіравалася да берагоў Амерыкі, а ўжо адтуль пачалася
    236
    новая вандроўка, калі далей даводзілася дабірацца, можна сказаць, на перакладных.
    Паспрабаваў розныя шляхі перамяшчэння: і на лодках плыў разам з туземцамі, і з атрадам гэткіх жа рамантыкаў, як і сам, прабіраўся праз джунглі на конях. Бывалі выпадкі, што ягоныя выпадковыя спадарожнікі, каму безаглядна давяраўся, аказваліся зусім не тымі людзьмі, за каго сябе выдавалі. I хоць яны таксама былі авантурыстамі, але іншага кшталту. Галоўнае, што накіравала іх сюды,— гэта жаданне любой цаной абагаціцца, не спыняючыся для дасягнення такой мэты ні перад чым. Неаднойчы быў сведкам, як тыя, хто літаральна дзень назад лічыліся сябрамі, адразу ж хапаліся за зброю, калі чамусьці не паладзілі міжсобку. Часам гэтыя нечаканыя паядынкі заканчваліся кровапраліццем, аднак ён звычайна не ўмешваўся ў падобныя разборкі. I не таму, што баяўся, а не хацелася недарэчна загінуць дзенебудзь пасярод джунгляў, так і не ажыццявіўшы мару дзеля дасягнення якой і развітаўся са звыклым і большменш наладжаным жыццём.
    Шмат у якіх краінах Паўднёвай Амерыкі пабываў, але нідзе надоўга не затрымліваўся. I нават тады, калі з большага пачынаў прывыкаць, усё ж ніяк не мог сказаць сабе, што гэта — якраз тое, чаго так доўга шукаў. Няўрымслівая натура клікала яго далей, да новых берагоў, пакуль у рэшце рэшт не апынуўся на ўзбярэжжы Ціхага акіяна, дзе вялікай вузкай палоскай выцягнулася малазнаёмая для яго, як і тыя, у якіх пабываў дагэтуль, краіна, што называлася Чылі. У ёй затрымаўся надоўга. Рознымі работамі займаўся, пакуль не знайшоў пастаянны занятак, звязаўшы свой лёс з кітабойным промыслам. Хоць гэтая работа і была небяспечнай, прымушала месяцамі знаходзіцца ў моры, яна прыносіла яму задавальненне. А небяспека, якой падвяргаўся пастаянна, не палохала, бо яна, можна сказаць, была ўсвядомленай, загадзя ведаў, на што ішоў, а не тое, калі, прабіраючыся праз джунглі, мог стаць выпадковай ахвярай тых, хто хацеў за кошт іншых абагаціцца.
    А яшчэ знаходжанне ў Чылі дазволіла лепей вывучыць гэтую краіну. Ды, зразумела, не іспанцамі цікавіўся, якія сваёй каланіяльнай палітыкай паставілі на мяжу вымірання карэннае насельніцтва, а аўраканамі — племем, якое нягледзячы на тое, што пад націскам заваёўнікаў мусіла пакідаць многія свае абжытыя мясціны, усё ж захавала свае традыцыі. Карніцкі з задавальненнем наведваўся да
    237
    іх нават тады, калі неабходна было дабірацца ў цяжка даступныя раёны.
    Калі б не трапіў у Чылі, наўрад ці наведаўся б калінебудзь пра ці не самы загадкавы востраў у свеце — востраў Вялікадня, які знаходзіўся ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна і належаў Чылі. Пачуўшы ўпершыню пра яго, адразу зацікавіўся, адкуль такая дзіўная назва. Як высветліў, даў яе першаадкрывальнік гэтага невялікага кавалка сушы галандскі даследчык Якаб Раггавен, які першым высадзіўся на яго ў 1722 годзе акурат у дзень Вялікадня. Самі ж туземцы, а пражывалі там паленізійцы, называлі яго Рапануі, хоць прыгадвалі і іншую, старажытную назву — Тэ Піто Хенуас, што ў перакладзе азначае Пуп Сусвету.
    Яму адразу ж захацелася апынуцца на гэтым Пупе Сусвету. Але чакаць давялося даўгавата, бо судны туды ішлі не часта — якніяк, а ад узбярэжжа Чылі да гэтага вострава не адна тысяча міль. Затое такое чаканне і доўгае плаванне аплаціліся яму непаўторнымі ўражаннямі.
    Як і заўсёды, з прыемнасцю знаёміўся з побытам мясцовага насельніцтва, але гэта ўсё ж для яго было ўжо чымсьці звыклым. А вось пабачаныя гіганцкія статуі, што задуменна ўзіраліся ў наваколле і неба, хаваючы ў сваім позірку нейкую, адным ім вядомую, таямніцу, прынеслі ў душу нейкія дзіўныя асацыяцыі.
    Гэтая невытлумачальная роздумнасць маўклівых волатаў і гняла, і адначасова абуджала і думкі, што прымушалі разважаць пра тое, якой маленькай часцінкай выглядае чалавек на фоне ўсяго таго неабсяжнага, да чаго мае дачыненне сам Тварэц. Але чалавек на тое і свядомая істота, каб імкнуцца спазнаць свет як мага лепш і паўней, а зрабіць гэта неабходна для таго, каб паменела ў ім загадак. У тым ліку і тых, што звязаны са з’яўленнем у тамашніх мясцінах каменных статуй. А яшчэ з таямнічымі надпісамі, якімі былі пакрыты мноства дошчачак, адшуканых тут і першаадкрывальнікамі і пазней.
    Пабываўшы на востраве Вялікадня, даў сабе слова і надалей, па меры магчымасці, далучацца да таго, што пакуль нязведана, а дасягнуць гэтага, як ён даўно зразумеў, можна толькі тады, калі адкрываць для сябе новыя землі і плямёны. Таму, калі пачуў, што ёсць яшчэ адзін загадкавы кантынент, які пакуль слаба даследаваны, зрабіў усё магчымае, каб трапіць туды.
    238
    Што Аўстралія ўразіла яго — не тое слова. Гэта стала ўваходжаннем у нейкі іншы свет, які нават у параўнанні з той жа Чылі, хаваў у сабе столькі нязведанага, што захапленне Карніцкага не ведала межаў. Яго здзіўляла тут усё: і клімат, што на працягу года рэзка мяняўся, і суседства ўрадлівых зямель з такімі, на якіх выжыць могуць хіба што абарыгены, змалку прывыклыя да свайго краю. А яшчэ, безумоўна, прыцягвалі ўвагу самі туземцы.
    Праўда, адразу па прыездзе, яны да Ксаверыя ставіліся насцярожана, як і да ягоных спадарожнікаў. Прычыну падобнай насцярожанасці ён зразумеў, калі пазнаёміўся з некаторымі катаржанамі, сасланымі на гэты край свету. Яны расказалі, што некаторыя з першаадкрывальнікаў кантынента паводзілі сябе з мясцовымі жыхарамі ваяўніча, крыўдзілі іх. Дый і сярод асуджаных нямала такіх, хто глядзіць на іх як на людзей другога гатунку, а гэта і нараджае насцярожанасць у адносінах, што нярэдка пераходзіць ва ўзаемную непрыязнасць.
    Той ссыльны, з якім Карніцкі пасябраваў, аказаўся не такім.
    Сталася так, што ён ледзь не адразу кінуўся яму ў вочы. Ксаверый і растлумачыць не мог сабе, чаму лёгка вылучыў яго сярод іншых сасланых у Аўстралію.
    Магчыма таму што сярод сваіх супляменнікаў ён выглядаў значна маладзейшым.
    Можа, на гэта паўплывала даверлівасць ягонага погляду, якога не хаваў, напаткаўшы чарговых еўрапейцаў, у якіх убачыў не тых, хто прывык ім загадваць і нагадваць аб ягоным мінулым.
    Магчыма, была і нейкая іншая прычына.
    Але хутчэй за ўсё нейкае ўнутранае пачуццё падказала Карніцкаму, што гэта акурат той чалавек, знаёмства з якім прынясе яму карысць, бо не ведаючы тамашняй гаворкі кантактаваць з туземцамі было немагчыма, а сасланыя паспелі ўжо яе з большага вывучыць. Ведаў яе і той, на каго Ксаверый кінуў свой позірк.
    Калі пазнаёміліся, даведаўся, што ў Джона — так назваўся ён — у Англіі засталіся састарэлыя бацька і маці, a таксама старэйшыя браты і сёстры. Сам жа ён апынуўся тут за тое, што ў выпадковай бойцы забіў чалавека, а пасля, будучы асуджаны, уцёк з турмы. Калі ж яго злавілі, вырашылі пакараць больш сурова, таму і саслалі ў Аўстралію.
    239
    Джон Карніцкаму настолькі спадабаўся, што ён папрасіў ягонае начальства, каб дазволіла яму браць яго з сабой у час вандровак па краіне. Гэтае пытанне вырашылася лёгка, калі прапанаваў у якасці свайго роду адкупной даволі значную суму грошай — перад тым, як адправіцца ў Аўстралію паспеў няблага зарабіць. Пасля гэтага Джон і апынуўся ў поўным ягоным распараджэнні.
    Прыбыў Карніцкі ў Аўстралію ў час вільготнага сезона, калі дзьме паўночназаходні мусон і не перастаючы, як з вядра, лье дождж. Гэты перыяд звычайна працягваецца да канца красавіка, а ў асобныя гады захоплівае і пачатак мая і з’яўляецца найбольш спрыяльным для туземцаў Асабліва ж яны любяць той час, калі дажджы спыняюцца, а сухі сезон, што ахоплівае часцей май — лістапад і звязаны з прыходам паўднёваўсходняга мусону, яшчэ не наступае. Тады замест навальніц і ўраганаў на працягу некалькіх дзён, a то і тыдняў стаіць цёплае, спакойнае надвор’е, і ў рэках водзіцца шмат рыбы.
    Рыба для абарыгенаў з’яўляецца асноўным харчам на працягу ўсяго вільготнага сезона, бо, як даведаўся Ксаверый, яны яшчэ не навучыліся займацца жывёлагадоўляй, дый не апрацоўвалі зямлю. Праўда, займаліся і паляваннем, найчасцей на птушак, забівалі і дробных жывёл, a таксама лавілі яшчарак і збіралі насенне перасохлай травы. Большага дазволіць сабе не маглі, бо мелі ўсяго нейкіх пяцьшэсць відаў прылад.
    Адны з іх прызначаліся для рыбнай лоўлі. Іншыя — для палявання. А былі і такія, з дапамогай якіх у сухі сезон, капаючы глыбокія, часта ў рост чалавека ямы, дабіраліся да мутнай вады.
    У гэты перыяд яны начавалі пад адкрытым небам, ля вогнішчаў, агонь у якіх падтрымліваўся да самай раніцы. Калі ж надвор’е было ветраным, ставілі прымітыўныя заслоны з галін і кары дрэў. Летам жа, у перыяд дажджоў, узводзілі круглыя хаціны з доўгіх жэрдак, якія пакрывалі шырокімі палосамі той жа кары. Вогнішчы распальвалі ўнутры, а дым ад іх выходзіў праз адтуліну ўверсе.