• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    — Кажаш, запросіш Панятоўскага?
    — А ты сумняваешся, што магу гэта зрабіць? — Пане Каханку, як і кожны чалавек у такім стане, гатовы быў кінуцца ў спрэчку.
    — Ды не сумняваюся,— паспяшаў супакоіць яго Мацей.
    — Тады ў чым прычына? Пабачыць спяшаешся?
    — Спяшаюся,— не знайшоўпіы нічога лепшага, адказаў Мацей і адразу спалохаўся, што падобная яго рэакцыя, магчыма, выкліча ў Кароля Станіслава гнеў.
    Але той, на здзіўленне, да ўсяго паставіўся спакойна:
    — Візіт будзе ўвосень. Наступнага года.
    Часу заставалася шмат, і гэта Мацея ўзрадавала. Дзіўным, праўда, падалося, чаму Кароль Станіслаў не збіраецца запрасіць Панятоўскага на сваё пяцідзесяцігоддзе. Але не спытаўся пра гэта: самому Пане Каханку вырашаць, як лепш. Дый якая яму справа. Галоўнае ў іншым: кароль у Нясвіж усё ж прыедзе, а гэта якраз тая нагода, каб да візіту і падрыхтаваць оперу, лібрэта якой ім ужо напісана. Праўда, няма пакуль музыкі, але ж Голанд абяцаў дапамагчы. Таму неабходна заўтра ж з ім усё абмеркаваць. Лепшая магчымасць наўрад ці надарыцца — Кароль Станіслаў наладзіць у сувязі з прыездам Панятоўскага яркае, маляўнічае відовішча. А опера ўдала ўпішацца ва ўрачыстасці.
    Голанд, даведаўшыся аб прыездзе караля, роздумна паківаў галавой:
    — Хопіць работы ўсім, а каб распрацаваць сцэнарый...
    — Я не пра гэта, бо і так усё зразумела,— паспяшаўся запэўніць Голанда Мацей.
    — А пра што?
    — Памятаеце нашу размову? Я тады казаў, што дапісваю лібрэта оперы.
    — Памятаю...
    — Яно гатова. Называецца «Агатка, або Прыезд пана». — Спецыяльна «пад Панятоўскага» працавалі?
    216
    — Ды не, але добра было б, калі б оперу паставіць якраз да яго прыезду.
    — Значыць, і музыку напісалі? Гэта проста цудоўна! — Вочы Голанда засвяціліся той радасцю, якая можа быць толькі ў чалавека, пасапраўднаму захопленага, апантанага мастацтвам.
    — Прабачце,— нарэшце Мацей зразумеў, у якое няёмкае становішча трапіў,— але ж музыку абяцалі вы напісаць...
    Пасля гэтага давялося зніякавець ужо Голанду.
    — Я ж толькі выказваў згоду зрабіць гэта... Чаму ж вы ўвесь час маўчалі?
    Мацею давялося апраўдвацца:
    — Вінаваты, нічога іншага не магу сказаць...
    — Пане Мацею, зразумейце і мяне. За некалькі месяцаў я мушу зрабіць тое, на што, у лепшым выпадку, неабходны год... Дый на пастаноўку трэба час...
    — Але ж іншага выйсця няма,— Мацей гатовы быў стаць перад Голандам на калені, каб толькі той згадзіўся пісаць музыку на яго лібрэта.
    Голанд добра разумеў стан Мацея. Дый яму самому хацелася, каб опера хутчэй з’явілася, бо калі яшчэ настане такі спрыяльны час. Таму абавязкова трэба брацца за напісанне музыкі.
    — Я гатовы,— сказаў спакойна і звыкла, быццам толькі тым і займаўся, што працаваў у падобных экстрэмальных сітуацыях.
    — Я ведаў, што вы не адмовіце...— Мацей паглядзеў на Голанда вачыма, поўнымі захаплення. Ён быў цяпер улюбёны ў гэтага чалавека, які не кідае слоў на вецер, разумее цану дадзенаму абяцанню.
    — Пастараюся за месяцаў чатырыпяць справіцца,запэўніў на развітанне ён.
    Яны сапраўды развітваліся на пэўны час, бо Радзівіл ад’язджаў у свой маёнтак Паланэчку (цяпер цэнтр сельсавета ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці), у якім жыў звычайна да той пары, пакуль не з’яўлялася жаданне зноў наведацца ў Нясвіж. Нярэдка, па сутнасці, разрываўся паміж гэтай сядзібай у наваградскім ваяводстве і горадам, у які яго пастаянна цягнула, як вабіць чалавека духоўнае прыстанішча, нязменна звязанае з добрымі знаёмымі, дзе існуе тое адзінства поглядаў, што пры пэўных разыходжаннях аб’ядноўвае ў галоўным, а гэтым галоўным для Мацея былі музыка, тэатр, мастацтва. Ён стараўся і Паланэчку
    217
    ператварыць у своеасаблівы цэнтр музаў. Няхай і не такі вялікі, як Нясвіж, але абавязкова з музыкай, танцамі. Таму наладжваў канцэрты, прадстаўленні. Хоць і не з шырокім размахам, аднак у атмасферы гасціннасці, шчырасці, узаемапаразумення.
    Многія знакамітыя людзі ахвотна наведваліся ў Паланэчку. I не толькі па запрашэнні гасціннага гаспадара, а і па ўласным жаданні, пачуўшы пра гэты маёнтак шмат добрага. Апошняе стала прычынай таго, што ў 1777 годзе сюды завітаў Дзяніс Фанвізін. Ён перад гэтым перажыў нямала прыкрых момантаў, сутыкнуўшыся з нядобрасумленнасцю арандатара свайго маёнтка Лісна, што знаходзіўся ў Віцебскай губерні. Лісна Дзяніс Іванавіч атрымаў пасля таго, як усходнія землі Беларусі былі далучаны да Расіі. Маёнтак разам з прыгоннымі сялянамі падарыла яму імператрыца Кацярына II.
    Судовая цяганіна сапсавала яму шмат нерваў. Калі ўсё наладзілася, Фанвізін вырашыў адпачыць у Заходняй Еўропе. Дарога пралягала непадалёку ад Паланэчкі. Дзень стаяў надзіва спякотны, сонца пякло бязлітасна, на небе — ні хмурынкі, а так хацелася пасядзець у засені дрэў, выпіць кубак гарбаты ці халоднага квасу дый пагутарыць з добрым чалавекам, каб забыцца пра тлумнасць дарогі. Тады Дзяніс Іванавіч і загадаў свайму фурману збочыць, накіравацца туды, дзе на даляглядзе было відаць палац.
    Праз некалькі хвілін пасля таго, як пастукалі ў браму, слуга паклікаў гаспадара. Насустрач павольна крочыў малады чалавек — хударлявы, невысокага росту. Спачатку падалося, што гэтая марудлівасць у хадзе — праяўленне абыякавасці да прыезджых, больш таго — сведчанне незадаволенасці, што парушылі яго спакой, адарвалі ад нейкага занятку. Фанвізін, які прывык, што да яго заўсёды ставяцца з павагай, пашкадаваў, што заехаў сюды, але перамовіўшыся з гаспадаром некалькімі словамі, упэўніўся, наколькі той спагадлівы і добразычлівы.
    Мацей Радзівіл узрадаваўся прыезджым, быццам яны з’яўляліся жаданымі гасцямі, толькі па нейкіх прычынах затрымаліся, не прыехалі ў дамоўлены тэрмін. He паспелі зайсці ў пакоі, як ён паклапаціўся, каб слугі накрылі стол. Фанвізіну даводзілася шмат дзе бываць, і яго немагчыма было здзівіць пачастункамі, ды абед у Паланэчцы прыемна ўразіў. Стол ламаўся ад страў — шмат было рыбы, дзічыны. Дднак не толькі гэта прынесла задавальненне.
    218
    Пасапраўднаму радасныя хвіліны чакалі наперадзе, калі Мацей прапанаваў паслухаць музыку. He сказаць, каб Фанвізін вельмі прагнуў слухаць — усё ж адчуваў сябе стомлена, чакаў што гаспадар прапануе прылегчы. Толькі адмовіцца не змог. I не зза адной тактоўнасці.
    Мацей прапанаваў:
    — Калі не супраць, паслухаем маю музыку.
    Дзяніс Іванавіч здзівіўся:
    — Вы кампазітар?
    Мацей сумеўся:
    — Кампазітар — гучна сказана.
    — Аматар? — удакладніў Фанвізін.
    — Апошняе акурат і правільна. Ніякіх спецыяльных музычных устаноў я не заканчваў, хоць і ў маленстве, і пазней браў урокі музыкі, танцаў.
    — Паслухаю з задавальненнем,— падахвоціў Мацея госць.— I на чым вы будзеце граць?
    — Я, канечне, мог бы і сам.
    — Тады ў чым справа?
    — А мо лепей запрашу кагонебудзь са сваіх музыкаў.
    — Гэта тым больш прыемна. Мне даводзіцца шмат ездзіць, наведвацца ў самыя глухія куткі, але нават у маёнтках, якія, прабачце, знаходзяцца куды бліжэй да губернскіх цэнтраў, чым ваш, далёка не заўсёды напаткаеш культурнага гаспадара. А ўласныя артысты — зусім рэдкасць...
    Тады, у час імправізаванага канцэрта, прагучала некалькі твораў Мацея — паланезы, мазуркі. Фанвізін застаўся задаволены, а на развітанне, жадаючы яму далейшых поспехаў, са шкадаваннем зазначыў:
    — Хацелася б трапіць і на ваш вялікі канцэрт, на якім бы выконваліся самыя розныя творы. Толькі, на жаль, будзем глядзець праўдзе ў вочы, наўрад ці больш сустрэнемся.
    — А вы заязджайце, калі будзеце вяртацца.
    — Абяцаць не магу, але хто ведае...
    Фанвізін, аднак, больш у Паланэчку так і не наведаўся. Чаму гэта адбылося, Мацей не цікавіўся, дый у каго ён мог даведацца. Хутчэй за ўсё назад ехаў іншай дарогай.
    Падчас той гаворкі Мацей і словам не абмовіўся, што марыць з цягам часу напісаць штонебудзь з аб’ёмных музычных твораў. I зза прыроджанай сарамлівасці не прызнаваўся ў гэтым, і зза таго, што і сам яшчэ дакладна ўявіць не мог, за што возьмецца. I вось хутка ён стане аўтарам оперы. Сваёй першай оперы...
    219
    У Паланэчцы ён быў сам не свой. За што ні браўся, думкі неўпрыкметку пераносіліся ў Нясвіж. Хацелася як мага хутчэй даведацца, наколькі паспяхова працуецца Голанду. Дый трывожыўся: магчыма, лібрэта яму не спадабалася, a прызнавацца ў гэтым не спяшаецца, каб не пакрыўдзіць. Такі неспакой прыводзіў да таго, што рукі зусім апускаліся. He хацелася нічога рабіць, ні пра што думаць, але якраз думкі — навязліватрывожныя — і не адпускалі ад сябе. Калі ад іх стала невыносна цяжка, не стрымаўся, паехаў у Нясвіж.
    Нечаканае з’яўленне Мацея Голанд вытлумачыў пасвойму:
    — Але ж абумоўлены тэрмін не прайшоў яшчэ. Я абяцаў справіцца праз месяцы чатыры, а прайшло...
    — Усягодва...
    — А калі два, то хіба можна патрабаваць ад мяне завяршэння працы?
    — He дзеля гэтага ехаў. Прабачце, можа, вам лібрэта не спадабалася?
    — Дык вось вы пра што! — Голанд нарэшце ўсё зразумеў— Кепска, значыць, мяне ведаеце. Няўжо, калі б лібрэта не спадабалася, не паведаміў бы?
    — I мне так думалася, але падалося, што не хочаце да пары да часу крыўдзіць адмовай.
    — Ніякіх «але»! Яшчэ месяцы два з паловай і, калі ласка, прыязджайце... Запэўніваю — музыку закончу.
    Аднак і гэтыя два з паловай месяцы Мацею прынеслі мала спакою. Усё адно працягваў знаходзіцца ў стане няпэўнасці і трывогі. Да таго самага часу, пакуль зноў не прыехаў у Нясвіж і не спаткаўся з Голандам. А Ян, як высветлілася, не толькі паспеў напісаць музыку, а і нават падабраў выканаўцу галоўнай ролі сіраты Агаткі, закаханай у простага хлопца Антака Цалку.
    — Бадай, чулі Магдалену Ясінскую?
    — Ды ёй жа роўных у капэле няма!
    — А я пра што? Ясінская і стане Агаткай.
    Далей Голанд мог больш нічога не гаварыць наконт магчымасці пастаноўкі. Калі ёсць выканаўца асноўнай партыі, дык пра што яшчэ можа ісці размова! Аднак ён не толькі пачаў падбіраць артыстаў. Дамовіўся, што пастаноўшчыкам стане вядомы італьянскі спявак Дж. Альберціні, які не адзін год паспяхова працаваў у Нясвіжы.
    — А дэкарацыі, думаю, зробяць цудоўныя,— дзяліўся далей сваімі планамі,— а галоўнае, пастараемся, каб
    220
    спектакль арганічна ўліўся ва ўсе ўрачыстасці ў гонар Панятоўскага.
    — Больш відовішчнасці,— падтрымаў Яна Мацей,— A яна без масавасці не можа.
    — Артыстаў у нас хопіць.
    — Думаю, і Кароль Станіслаў убаку не застанецца? — Па той узрушанасці, з якой гаварыў Мацей, бачылася, што ён ўжо жыве будучым святам, а спектакль «Агатка, або Прыезд пана» ўяўляецца як дзейства, у якім артысты і публіка складуць як бы адзінае цэлае,— Ён жа так любіць, каб тэатральнае дзеянне было бліжэй да натуры...