• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Толькі ізноў, наколькі хораша ўсё для яго пачалося, настолькі прыкра скончылася. Замест вядзення баявых дзеянняў Расія і Турцыя ўсё ж селі за стол перамоў а вынікі іх
    201
    вырашылі, як і неаднойчы перад гэтым, грошы. Пётр I змог падкупіць вялікага візіра, муфція і іншых адказных турэцкіх асоб, і тыя 5 мая 1712 года пайшлі на аднаўленне Пруцкай дамовы, праўда, з некаторымі зменамі. У дачыненні да Украіны яны былі такімі: цар адмаўляўся не ад усёй яе тэрыторыі, а толькі ад Правабярэжнай і пакідаў за сабой Кіеў. Каштавала падобная здзелка Пятру ўсяго 100 тысяч чырвонцаў.
    Прыняцце такога рашэння было для Орліка падобна магутнаму разраду маланкі, калі неба паспявае выпагадзіцца і ад азонавага паветра хораша дыхаецца, бо яно злёгку як быццам хмяліць, узнімае настрой, і так хораша становіцца на душы, яна ўся напаўняецца нейкім дзіўным замілаваннем да таго, што знаходзіцца наўкола цябе. Але нечакана паветра пранізвае жаўтаватая змейка, скіраваная вострым джалам да зямлі, і ад гучнага раскату грому ўздрыгваеш, спалохана азіраешся па баках, нібыта хочаш знайсці нейкі паратунак. I толькі паступова супакойваешся, вяртаешся да рэальнасці.
    Гэтаксама паступова прыходзіў у сябе і Орлік. Гнеў, які апанаваў яго, калі даведаўся, што пакуль ніякай гаворкі аб цэласнай і незалежнай Украіне не ідзе, змяніўся роспаччу, а ўжо на месца яе прыйшло ўсведамленне аб неабходнасці не спяшацца складваць рукі. I Піліп Сцяпанавіч сеў пісаць ліст турэцкаму візіру, стараючыся як мага больш аргументавана патлумачыць, наколькі рашэнне адносна Турцыі, замацаванае ў новым варыянце Пруцкай дамовы, памылковае: «Ад Правабярэжнай Украіны маскаль даўно ўжо адмовіўся, наканаваўшы ёй заставацца пустыняю... і... нам цяпер аддаюць толькі гэтую пустыню, а Левабярэжную, заселеную, пакідаюць пад маскоўскім панаваннем, дык што ж гэта тады за вызваленне?.. He толькі ўсе мае папярэднікі з усім Войскам Запарожскім дамагаліся вызвалення зпад царскага ярма Левабярэжнай Украіны, найбліжэйшай да Масковіі за Правабярэжную, але і сам гетман Мазепа ні для чаго іншага з’яднаў зброю Войска Запарожскага са зброяй войск Яго Вялікасці шведскага караля і разам з Яго Вялікасцю пайшоў пад пратэктарат Бліскучай Порты,— як толькі для таго, каб зрабіць самастойнаю ўсю Украіну, і перад усім Левабярэжную, як больш заселеную».
    I да гэтага ліста, нягледзячы на тое, што пасля ўдакладнення Пруцкай дамовы, прайшло мала часу, у Порце ўсё актыўней пачалі падымаць голас тыя, каго не задавальняла мірнае разыходжанне даўніх сапернікаў. Пасланне Орліка
    202
    толькі актывізавала гэты працэс. Дый Пётр I не збіраўся выводзіць войска з Польшчы. He выконваў ён дамову і наконт Правабярэжнай Украіны. He зрэагаваў адпаведным чынам нават пасля таго, як у Канстанцінопалі было арыштавана і пасаджана ў замак рускае пасольства.
    Падзішах, султан Ахмет III, не зважаючы на тое, што вялікі візір Юсуфпаша і вялікі муфцій, падкупленыя Масквой, адгаворвалі яго ад рашучых дзеянняў, 29 лістапада 1712 года выдаў загад аб вайне з маскоўцамі, а сам выехаў у Андрыянопаль для арганізацыі наступлення.
    Ды ваяўнічы настрой у султана панаваў нядоўга. Пётр I выдаў загад са свайго боку. Але не аб тым, каб на вайну адказаць вайной, а шукаць грошы для задобрывання прадстаўнікоў турэцкай вярхушкі, а прасцей кажучы, для іх подкупу. Грошы, зразумела, хутка знайшліся, а да грошай шмат яшчэ чаго іншага, у першую чаргу знакамітае сабалінае футра, і туркі згадзіліся на новыя перамовы, хоць і паставілі ўмову, што яны магчымы пры выкананні Масквой двух новых патрабаванняў. Гэта аднаўленне даніны крымскаму хану і правядзенне мяжы паміж рэкамі Самараю і Арэляй, прытым з турэцкага боку гэтага кардону павінны пасяліцца запарожцы, якія не прызнаюць улады маскоўцаў.
    3 такімі патрабаваннямі ў Маскве не пагадзіліся і пачалі дамагацца, каб яны былі зняты. Дзейнічалі дзе подкупам, дзе ўгаворамі. I ўсё скончылася падпісаннем паміж Турцыяй і Расіяй мірнай дамовы на 25 гадоў. Паводле гэтага рашэння пацвярджалася і папярэдняя дамова.
    Чагочаго, а гэтага Орлік не мог сабе ўявіць і ў сне, a калі б падобнае прыснілася, ускочыў бы як уджалены. Па сутнасці, некалькімі росчыркамі пяра ставіўся крыж на яго мары аб незалежнай Украіне. Асабліва балюча было, бо ўдар у спіну, а тое, што адбылося, ён інакш і не ўспрымаў, нанесла Турцыя, на якую так спадзяваўся. Цяпер Орлік гатоў быў задаволіцца і тым, каб незалежнаю заставалася хоць Правабярэжная Украіна, аднак і над самастойнасцю яе ўзнікла небяспека, бо яна, яшчэ паводле папярэдняй дамовы, мусіла адысці да Польшчы.
    Орлік не знайшоў нічога лепшага (дый у яго фактычна не было нейкага прымальнага выйсця), як сабраць верных сабе людзей і падацца абараняць Правабярэжную Украіну. Але не змог супрацьстаяць польскаму войску, якое пачало займаць яе, і вымушаны быў нават не адступаць, а ўцякаць, каб не быць цалкам разгромленым і не апынуцца ў палоне.
    203
    Непрыемнасці чакалі яго і з іншага боку. У Маскве не маглі не ведаць пра пастаянныя кантакты гетманавыгнанніка з Турцыяй, аднак спачатку і не здагадваліся, што пагаршэнне адносін з Портай нярэдка звязана з ягонай актыўнасцю. Калі ўпэўніліся, што гэта і сапраўды так, Пётр I выдаў загад аб арышце ўсіх родзічаў тых, хто, знайшоўшы прыстанішча на турэцкай тэрыторыі, нацкоўвае турак супраць Расіі, і дастаўцы іх з Украіны ў Маскву. Гэта ажыццявілася яшчэ да заключэння мірнай дамовы ў яе канчатковым варыянце. Тады, праўда, запалохаць Орліка не ўдалося, хоць былі арыштаваны і некаторыя людзі, блізкія самому Піліпу Сцяпанавічу, за выключэннем яго жонкі і дзяцей, якія знаходзіліся пры ім. He зрэагавалі асабліва на гэта і прадстаўнікі генеральнай старшыны, хоць і ведалі, што Пётр I прыгразіў, калі яны не спыняць сваіх падрыўных дзеянняў, заложнікаў пакараць смерцю.
    Усё гэта не магло не паўплываць на настрой Орліка. Адзінае выратаванне бачылася яму ў тым, каб развітацца з зямлёй, на якой і пачаліся для яго ўсе беды. На змену захапленню Турцыяй пачало прыходзіць непрыманне яе, і гэтую краіну ўжо інакш як «варварскі край» не ўспрымаў, у чым прызнаваўся Карлу XII, у якім зноў пачаў бачыць адзінага свайго ўратавальніка, успрымаў яго не інакш як эталон паводзін: «пакарае ворагаў не толькі зброяй, але і сваіх падданых дабратой». I скардзіўся на няпросты лёс. Нагадваў, што, «мінуўшы Харыбду маскоўскага ўціску», ён можа «ўпасці ў Сцылу турэцкай напасці, калі кароль не павядзе яго і яго айчыну да мыса Добрай Надзеі».
    А наперадзе яго чакалі не менш цяжкія хвіліны, і наступілі яны тады, калі да Орліка дайшлі весткі, што сярод казацтва, якое разам з ім знаходзілася на чужыне, расце незадавальненне. Многія адкрыта заяўлялі аб вяртанні дамоў, неабходнасці прасіць у цара літасці за здраду. Чым бы гэтае вяртанне ні скончылася, усё адно лепш, чым працягваць знаходзіцца ў становішчы перакаціполя, якое жыццёвыя вятры пераносяць з месца на месца, і невядома, ці ўдасца дзенебудзь знайсці надзейнае прыстанішча. А хутка ад размоў справа перайшла і да канкрэтных дзеянняў, і найбольш смелыя, на свой страх і рызыку, накіраваліся ў бок Украіны. Некаторых ён спрабаваў адгаварыць ад падобнага ўчынку. Іншых угаворвала генеральная старшына, але людзі, спакутаваныя фізічна і маральна, на ўгаворы не надта паддаваліся, заяўляючы, што калі паміраць, дык толькі не на чужыне.
    204
    Паступова і сам пераканаўся, што і яму больш няма чаго рабіць на Турэччыне. I таксама пачаў збірацца ў дарогу. Але, вядома ж, не ў тую, што вядзе ва Украіну,— калі б вярнуўся туды, дык толькі на белым кані, а яго паранейшаму не мог напаткаць, а тыя, якіх сядлаў, вельмі наравістымі былі, а таму і выносілі яго не туды, куды гэтак хацелася і куды пастаянна клікала Піліпа Сцяпанавіча ягоная бунтарная душа, а ў больш далёкую і не менш цярністую — у Швецыю. Разам з ім да ад’езду рыхтаваліся Вайнароўскі, браты Грыгор, Іван і Панас Герцыкі, святар Парфеній і іншыя, a таксама жонка Орліка з трыма сынамі і дзвюма дочкамі.
    Супакойваў сябе толькі тым, што знаходжанне ў Швецыі будзе нядоўгім і стане толькі свайго роду падрыхтоўкай да новых паходаў за вызваленне Украіны, а з дапамогай Карла XII удасца ажыццявіць задуманае. I памыліўся. У Швецыі яму давялося правесці пяць гадоў, якія сталі, па сутнасці, экзаменам на выжыванне. Такой матэрыяльнай нястачы ён ніколі яшчэ не ведаў. Даводзілася эканоміць літаральна на ўсім, адмаўляючы сабе ў самым неабходным. Дый то пастаянна даймалі крэдыторы. Дайшло да таго, што мусіў нават закласці купцам дзяржаўную булаву, якая з’яўлялася сімвалам гетманскай улады. Аднак не столькі цяжкае становішча засмучала, колькі тое, што наперадзе не бачылася ніякага прасвету.
    Настаў момант, калі ён гатовы быў адмовіцца ад барацьбы, каб толькі выжыць, выстаяць. Таму ў адным з лістоў да шведскай каралевы Ульрыкі Элеаноры прызнаваўся: «Я не хачу ніякіх дапамог на вайну, ні грошай на падарунак з даходаў Вашай Вялікасці, але мне будзе дужа прыемна, калі Ваша Каралеўская Высокасць будзе ласкава ўдзяліць мне штонебудзь як з маіх публічных, так і прыватных запатрабаванняў». Аднак, як неўзабаве высветлілася, падобную слабасць сабе ён дазволіў толькі на некаторае імгненне, калі асабліва балюча і нясцерпна стала на душы.
    У сапраўднасці ж здавацца не збіраўся. Пацвярджэнне таму — ягоная рэакцыя на прапанову цара аб’явіць і самому Орліку, і ягоным блізкім амністыю пры ўмове, што ён спыніць падрыўныя дзеянні супраць Расіі. He задумваючыся адказаў на такую «добразычлівасць» рашучай адмовай, пры гэтым зазначыў, што падобны ўчынак азначаў бы для яго страту сумлення, якое «раўназначна жыццю», і пасля ўсяго ён «быў бы вымушаны ўсё жыццё зносіць нясцерпныя пакуты душы».
    205
    Выпрабаванне лёсам на гэтым, аднак, не скончылася. У канцы 1718 года адбылося такое, пасля чаго ўсе нягоды, якія перажыў раней, пачалі здавацца не такімі ўжо і страшнымі. Ваюючы з Нарвегіяй, у час аблогі крэпасці Фрэдэрыксхаль 11 снежня загінуў Карл XII, адзіны чалавек, які ўвесь гэты час падтрымліваў Орліка і сам нязменна праводзіў антымаскоўскую палітыку.
    Са смерцю Карла XII Орлік страціў сваю самую моцную і трывалую апору. 3 гэтага моманту ён пачаў нагадваць тое вялізнае дрэва, амаль цалкам вырванае бурай з каранямі, якое ўсё ж яшчэ спрабуе выжыць, але пастаянныя вятры, што бязлітасна дзьмуць, пакідаюць менш і менш спадзяванняў на лепшае. Спачатку разлічваў на тыя антымаскоўскія сілы, якія прысутнічалі і ў Швецыі ў цэлым, і, у прыватнасці, у каралеўскім акружэнні. Але ў ацэнцы іх значнасці і сілы глыбока памыліўся. Як у хуткім часе высветлілася, у Швецыі не так і шмат прыхільнікаў далейшых ваенных дзеянняў з Расіяй, наадварот, усё больш упэўнена пачалі гучаць галасы аб заключэнні з ёю міру. А гэта ўнесла хістанні і ў паводзіны тых, хто доўгі час прытрымліваўся пазіцыі — ні на якое замірэнне не ісці. Орлік канчаткова зразумеў, што далей знаходзіцца ў Швецыі ніякага сэнсу няма. Як тая птушка з падрэзаным крылом, падаўся ў іншыя краіны, спадзеючыся, што там зможа знайсці паразуменне.