• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    He абмінуў Сяніцкі і сямейнага ўкладу якутаў: «Жонак маюць столькі, колькі могуць пракарміць, і купляюць у яе родзічаў... а калі не спадабаецца, зноў другому прадаюць, a калі некаторы год не пашчасціць ім у лесе на паляванні за зверам, дык для аплаты даніны цару прыводзяць у крэпасць якуцкіх жонак і дзяцей і прадаюць рускім навечна, не маючы ніколькі прыроднай любові да сваёй уласнай крыві».
    Як і ў іншых месцах, ён цікавіўся і веравызнаннем карэннага насельніцтва. Якуты, як даведаўся Сяніцкі, у тых выпадках, калі знойдуцца рускія, гатовыя заплаціць за іх даніну, «з вялікай ахвотай прымаюць хрышчэнне па рускаму абраду, але калі іх хрэсныя бацькі паедуць у Якуцк і няма каму плаціць за іх цару даніну то зноў вяртаюцца ў свае лясы да старых якуцкіх звычаяў, а рускую веру кідаюць і так сябе паводзяць, быццам ніколі не былі хрышчаны, а тыя, якія былі рускімі куплены і хрышчаны, вярнуцца не могуць, але толькі для гаспод сваіх рускай веры прытрымліваюцца», пры гэтым шкадуюць «аб сваім язычніцкім жыцці, да якога змалку прывыклі».
    Уласная ж вера якутаў і сапраўды мела язычніцкія традыцыі: «Богам лічаць лебедзя, а замест папоў у іх шаманы, якія чарнакніжную навуку ведаюць, і, надзеўшы жалезныя панцыры, б’юць у бубны, а пад гэтае біццё ў бубен прыходзіць д’ябал у вобразе лебедзя і размаўляе з шаманам, як чалавек, адказваючы на любое пытанне шамана, што ўродзіцца, хто памрэ і каму пашчасціць на паляванні, у лоўлі рыбы і ў іншых абставінах».
    Пад «жалезным панцырам» меў на ўвазе бляшаныя кружочкі, што нашываліся на скураную апратку шамана,
    182
    і такое ўбранне ў яго здзіўлення не выклікала. Здзівіўся з іншай нагоды, пра што не прамінуў нагадаць якутам: «Я казаў ім тады, што лебедзь птушка», прызначаецца «для ежы, а не бог; вы яго забіваеце і рускім прадаяце». I пачуў такі адказ: «наш бог... вобраз лебедзя палюбіў і ў ім нам паказваецца. I ён больш моцны і мудры за ўсіх рускіх багоў і расказвае нам аб усіх будучых справах нам патрэбных, і пра што мы ў яго пытаемся, таго рускія багі зрабіць не ўмеюць і не могуць».
    У кнізе можна знайсці і звесткі з жыцця некаторых іншых народаў, але гэта не ўражанні самога апавядальніка, а сведчанні прадстаўнікоў згаданых народаў, якія з рознай нагоды (для прыкладу, па гандлёвых справах, ці былі служывымі людзьмі, альбо суправаджалі падарожнікаў) прыязджалі ў Якуцк, і Сяніцкі меў мажлівасць з імі пагутарыць аб тым, што яго цікавіла.
    Так натрапіліся яму некалькі каракаў: «3за цікаўнасці падышоў я паглядзець на іх, калі нас многа там стаяла». Нечакана аднекуль выскачыла свіння: «...мы яе не заўважылі. А той карак, убачыўшы свінню, упаў на зямлю, пачаў крычаць, што павінен памерці, таму што ён убачыў тут свайго бога». Калі свіння праз некаторы час вярнулася, зноў пачаў крычаць і гэтаксама ўпаў на зямлю. Прысутныя паспрабавалі патлумачыць яму, што такая брудная жывёла не можа быць богам, але да падобных тлумачэнняў карак не хацеў прыслухоўвацца. Верагодней за ўсё ў нечаканым з’яўленні свінні ён убачыў злога духа, які, паводле карацкай веры, выклікае смерць.
    Пра камчадалаў Сяніцкі расказваў, што яны часцей за ўсё ў ежу ўжываюць марскую рыбу, а яшчэ капаюць розныя карані і з іх робяць запасы на зіму. Аднак рыбу не ловяць, а падбіраюць тую, якая ў час прыліву выкідваецца на бераг марскімі хвалямі. «Але самае цікавае,— апавядаў Сяніцкі,— што ёсць у іх розныя травы, прыдатныя для лякарстваў, якімі і самі гэтыя простыя людзі лечацца, і рускім людзям даюць. Асабліва зелле, што называецца зверабоем, якім амаль усе дэфекты свайго нутра выратоўваюць».
    Дзякуючы камчадалам, што трапілі ў Якуцк, ён змог пазнаёміцца і з японцамі, якія, плывучы з таварамі ў Кітай, пацярпелі караблекрушэнне. Многія ў час буры загінулі, а некалькі чалавек засталіся ў жывых, дабраліся да Камчаткі і трапілі ў палон да мясцовых жыхароў. Тыя ж прывезлі іх з сабой у Якуцк. Яны і паведалі Сяніцкаму
    183
    пра непаўторнасць і багацце невядомай тады чужаземцам Краіны ўзыходзячага сонца. А ў выніку Сяніцкі стаў першым чалавекам у Вялікім княстве Літоўскім, які атрымаў звесткі пра Японію непасрэдна з вуснаў яе жыхароў. Таму хоць яны і нешматлікія, але як гістарычны факт уяўляюць значную цікавасць. Як і ўсё жыццё Людвіка Сяніцкага, якога не стала 24 студзеня 1757 года.
    Аднак, надаючы яму належнае як адважнаму абаронцу Айчыны, усё ж трэба прызнаць, што асаблівай ухвалы заслугоўвае здзейсненае ім зусім не на ратным полі, а на літаратурнай ніве, калі са знаходжання ў палоне і пачаўся ў ягоным жыцці новы паварот, што прывёў да з’яўлення Сяніцкагамемуарыста, пісьменнікадакументаліста.
    МЯЦЕЖНІК 3 ГЕТМАНСКАН БУЛАВОЮ
    Піліп Орлік
    Круці не круці, а трэба... А паміраць якраз і няма неабходнасці спяшацца, бо і на гэтым свеце яшчэ стае спраў, a вось без звароту да творчасці Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна не абысціся. Такі ён паэт, што падыходзіць, як кажуць, на ўсе выпадкі... А тым больш, калі гаворка заходзіць пра Піліпа Орліка. Згадваеш гэтае прозвішча, і памяць міжволі падштурхоўвае: бяры ў рукі том Збору твораў Пушкіна, у якім апублікавана паэма «Палтава», і там абавязкова напаткаеш чалавека, які быў адным з найбольш блізкіх паплечнікаў «гетманазлачынца» (пушкінскае вызначэнне) Мазепы.
    Памяць не падвяла. Прозвішча Орліка ўсплывае, калі гаворка заходзіць пра інтрыгі, што плятуцца вакол генеральнага суддзі Васіля Качубея. А Васіль Лявонцьевіч, як вядома, быў вельмі «богат н славен...», меў нямала лугоў:
    Там табуны его коней
    Пасутся, вольны, нехранвмы.
    Кругом Полтавы хутора Окружены его садамв, 14 много у него добра, Мсхов, атласа, серебра 14 на ввду, в под замкамв.
    Ды, як вядома, Качубей не толькі багаццямі славіўся, а і тым, што ў яго было некалькі дачокпрыгажунь. Адна з іх выйшла замуж за пляменніка Мазепы, яшчэ адну пакахаў сам «зладзей», і, нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, Матрона (у паэме Марына) адказала ўзаемнасцю. Сам Васіль Лявонцьевіч, зразумела, быў супраць такога кахання.
    185
    Але не толькі падобныя абставіны прывялі да адчужанасці паміж былымі паплечнікамі. Да Мазепы пачалі даходзіць чуткі, што Качубей патаемна падтрымлівае сувязі з Масквой і гатовы рускаму цару адкрыць вочы на тое, што ў сапраўднасці адбываецца ва Украіне, а падобнай агалоскі гетману вельмі не хацелася. Пачаліся закулісныя гульні:
    Какойто нніціій во дворец Неведомо отколе ходнт, II Орлмк, гетманов делец, Его прнводнт II выводнт. Повсюду тайно сеют яд Его подосланные слугм...
    А ў гульнях гэтых Качубей, на жаль, стаў зусім не пераможцам, на што разлічваў, а паражэнцам. Васіль Лявонцьевіч паведаў Пятру I пра тайныя перамовы, якія вядзе Мазепа са шведамі, будучы гатовым у любы час перайсці на іх бок, і ўцёк у Маскву, дзе, не сумняваўся, будзе адчуваць сябе ў бяспецы. Ды рускі цар больш давяраў украінскаму гетману, чым ягонаму генеральнаму пракурору, таму выдаў Качубея з палкоўнікам I. Іскрай Мазепу, чым прадвызначыў іх далейшы лёс. Але Васілю Лявонцьевічу, перш чым прыняць смерць, давялося нямала выпакутаваць, і асноўным віноўнікам жудасных катаванняў, якім быў падвергнуты нядаўні генеральны пракурор, стаў менавіта Орлік:
    I I с сокрушеннем сердечным Готов несчастный Кочубей Перед всеснльным, бесконечным Нзлмть тоску мольбы своей.
    Но не отшельннка святого, Он гостя узнает нного: Свнрепый Орлнк перед ннм й, отврашеннем томнм, Страдалец горько вопрошает: «Ты здесь, жестокнй человек? Зачем последннй мой ночлег Еіце Мазепа возмуіцает?»
    О р л н к
    Допрос не кончен: отвечай.
    К о ч у б е й
    Я отвечал уже, ступай,
    Оставь меня.
    186
    О р л ii к
    Еіце прнзнанья
    Пан гетман требует...
    ...Где спрятаны деньгн? Укажн. He хочешь? Деньгн где? скажн, Нль выйдет следствне плохое. Подумай, место нам назначь. Молчншь? Ну, в пытку. Гей, палач!
    Паводле версіі Пушкіна, Орлік нават большы «злодей», чым сам Мазепа. Ды што Пушкін! Ён, як і кожны, мае права на тую ці іншую інтэрпрэтацыю падзей і не пазбаўлены права ацэньваць паводзіны пэўных гістарычных асоб, зыходзячы з уласнага меркавання. Горш, калі падобнай катэгарычнасцю вызначаюцца энцыклапедычныя выданні, а яшчэ з паўстагоддзя назад у такім аўтарытэтным, як «Болыпая Советская энцнклопедня» (2е выданне, 1955, т. 31), можна было прачытаць пра Орліка, што ён «нзменннк украннского народа».
    Праўда, з цягам часу ад падобнай катэгарычнасці адмовіліся, але гэта зусім не значыць, што аб’ектыўнасці стала болей. Дый не згадвалася, адкуль Орлік родам, а толькі ўказвалася, што ён чэх па паходжанні, як даводзіў і сам Піліп Сцяпанавіч. Чамусьці забывалася, што бацька гэтага «здрадніка» са старажытнага беларускага шляхецкага роду «Навіна», герб якога вядомы з канца XIII стагоддзя. Напачатку герб меў чырвоны колер поля, а пазней ён быў зменены на блакітны, і на гэтым фоне размяшчалася выява срэбнага мяча над срэбранай кацельнай дужкай. Клейнод (адна з важнейшых дэталяў герба) — над прылбіцай з каронай сагнутая ў калене нага ў засцерагальным узбраенні. Хоць і вядомы варыянт, у якім замест мяча — крыж.
    Нарадзіўся Орлік 22 кастрычніка 1672 года ў вёсцы Касута Ашмянскага павета (цяпер Вілейскі раён). Знайсці гэтыя звесткі можна ў энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі». У артыкуле, прысвечаным яму, коратка прасочваецца і жыццёвы шлях гэтага генеральнага пісара, які пасля смерці Мазепы ўкраінскай старшынай быў абвешчаны гетманам.
    Падобная стрыманасць зразумела не толькі ў спецыфіцы выдання: усё ж Орлік належаў да тых дзеячаў (у дадзеным выпадку ўкраінскага народа), якія паслядоўна, мэтанакіравана выступалі супраць якога б там ні было саюзу з
    187
    Масквой. А да падобных людзей і адпаведна ставіліся, не прымаючы пад увагу, што лепшыя з іх усё ж заставаліся яркімі асобамі. I не трэба шукаць у іхніх дзеяннях толькі нейкую віну, бо яны рабілі так, як патрабавалі таго іхнія псракананні. Калі асуджаць, то за канкрэтныя справы, у выніку ажыццяўлення якіх пралівалася нявінная кроў, праяўлялася жорсткасць.
    У гэтым сэнсе Орлік, зразумела, далёка не анёл. Толькі, крыху перафразіраваўшы вядомае выслоўе, хочацца сказаць: «Пушкін — мне сябра, а ісціна даражэй». Таму і паспрабуем як мага больш непрадузята прасачыць жыццё гэтага чалавека, які паяднаў у адной асобе адвагу і жорсткасць, апантанасць і зацятасць, рамантыку і цвярозы жыццёвы разлік. Дый шмат што іншае, бо ён — як той Янус, але не двулікі, а адразу праяўляўся ў некалькіх іпастасях, быццам маючы на кожны выпадак двайніка, і гэты двайнік, суразмерваючы свае паводзіны з абставінамі, нярэдка дзейнічаў так, як па логіцы не трэба было рабіць. Але інакш ён не мог, бо той, ранейшы, Орлік нечакана знікаў, нібы прападаў у невядомасці, і гэтаксама нечакана з’яўляўся новы, часта рэзкая супрацьлегласць папярэдняму, і ён ужо мусіў прымаць рашэнні, якія лічыў для сябе ў дадзены момант найлепшымі. Аднак нельга аб’ектыўна гаварыць пра Орліка, не прымаючы пад увагу рэалій, якія ў рэшце рэшт і вывелі яго на палітычную арэну.