Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Пачатак жа ўсяму трэба шукаць у Пераяслаўскай радзе 1654 года, калі адбылося ўз’яднанне Украіны з Расіяй. Пэўныя сілы ва ўкраінскім грамадстве перажывалі ад усяго эйфарыю, але яна доўжылася нядоўга, і першым зразумеў гэта просты люд. Пасля эксплуататарскіх замашак польскага панства яны хутка на ўласным хрыбце адчулі, што царская нагайка ніколькі не лепшая. Дый мясцовым панам не шмат часу спатрэбілася, каб упэўніцца, што вольпасць Украіны ў сапраўднасці аказалася далёка не той, якой ім уяўлялася.
«Яго царскай прасветлай вялікасці Войска Запарожскае», па сутнасці, залежала ад цара. Без узгаднення з ім не адбываліся нават выбары гетмана, у руках якога знаходзілася не толькі ўся адміністратыўная і ваенная ўлада, а і вышэйшая судовая. Менавіта гетман даваў санкцыю на пакаранне смерцю. Выбары яго пацвярджаліся спецыяльнай царскай граматай. Строга вызначаўся і парадак зацвярджэння так званай генеральнай старшыны, якая складалася
188
з генеральнага абознага (у яго веданні знаходзілася ўся артылерыя), генеральнага суддзі (узначальваў генеральны суд), генеральнага ііадскарбія (усе фінансавыя справы), генеральнага пісара (украінская канцылярыя) і г. д., a ў склад старшыны ўваходзілі найбольш багатыя і ўплывовыя мясцовыя феадалы.
Тым не менш незалежнасць Украіны, няхай і на словах, украінскім вярхам давала шмат. Яны, заняўшы адказныя пасты, лёгка памнажалі свае багацці. He стаў выключэннем і Мазепа (у сапраўднасці Іван Сцяпанавіч Калядзінскі), які быў выбраны гетманам у 1687 годзе. Ён валодаў 100 тысячамі сялян ва Украіне і 20 тысячамі ў суседніх раёнах Расіі. А пра Качубея, як ужо заўважылі, дакладна сказаў Пушкін. Таму і той жа Мазепа, і Качубей, як і многія іншыя прадстаўнікі вышэйшых эшалонаў украінскай улады, будучы ўнутрана незадаволены ўмяшаннем Масквы ў іх справы, вонкава стараліся гэтага асабліва не паказваць. У сапраўднасці ж толькі чакалі зручнага выпадку, каб парваць саюз з суседняй краінай, ад путаў якой ім станавілася не па сабе. Да гэтых закулісных гульняў неўзабаве далучыўся і Орлік, які воляй абставін апынуўся ва Украіне і пазней трапіў у акружэнне Мазепы.
У Кіеў Піліп з маці пераехаў, калі яму споўніўся ўсяго год і ў бітве з туркамі пад Хоцінам загінуў ягоны бацька. Калі падрос, вучыўся ў КіеваМагілянскім калегіуме. Як і пры якіх абставінах выйшаў на палітычную арэну, невядома, але ўжо ў 1698 годзе, калі Васіль Качубей аддаваў сваю дачку замуж за нежынскага палкоўніка Івана Абідоўскага, ён знаходзіўся ў шэрагу найбольш шаноўных гасцей. Больш таго, быў удастоены гонару паднесці маладым ііанегірык «Hippomenes Sarmacki».
Пажаданні жаніху і нявесце атрымаліся надзіва ўзнёслымі, эмацыянальнымі, а гэта гаворыць на карысць таго, што яны напісаны самім Орлікам, бо, як відаць з тых ягоных лістоў, тэкстаў прамоў, што захаваліся, а таксама ўласнаручных ягоных універсалаў, вызначаўся публіцыстычнымі здольнасцямі і не быў пазбаўлены красамоўства, а аўтар артыкула «Орлік у Швецыі» Альфрэд Энсен сведчыць, што Піліп Сцяпанавіч «узнімаўся неаднойчы ў сваім спосабе вымаўлення да паэзіі».
Відаць, у гэты час Орлік ужо служыў у генеральнай вайсковай канцылярыі, у чым і трэба шукаць прычыну такой вялікай павагі да яго з боку Качубея. He магло не
189
паўплываць на гэта і тое, што Піліп Сцяпанавіч быў жанаты на дачцэ палтаўскага палкоўніка П. Герцыка — аднаго з найбольш уплывовых людзей Украіны. Дарэчы, жаніцьба атрымалася ўдалай: Орлік стаў уладальнікам шэрагу значных маёнткаў, перададзеных яму ў якасці пасагу, што, безумоўна, узняло ягоны аўтарытэт, а таксама паспрыяла таму што ў 1702 годзе стаў генеральным пісарам.
Выбранне генеральным пісарам яшчэ больш зблізіла Піліпа Сцяпанавіча з Мазепам. Прайшло не так і шмат часу, а гетман ужо не хаваў ад яго сваіх планаў палітычнай арыентацыі замест Масквы на Польшчу. Планы гэтыя прыйшліся даспадобы і Орліку, бо ён таксама быў упэўнены, што толькі ў такім разе Украіна зможа адчуваць сябе пасапраўднаму незалежнай. Таму і здраджвалі Пятру I разам. Як і разам з Мазепам апынуліся ў акружэнні Карла XII, якое пасля паражэння пад Палтавай уцякло ў турэцкую крэпасць Бендэры (цяпер горад у Малдавіі).
Мазепу, аднак, заставалася жыць нядоўга. Праз нейкія два месяцы пасля Палтаўскай бітвы, 22 жніўня 1709 года, ён памёр. Адразу ж узнікла пытанне, каму даручыць гэтую, няхай цяпер і намінальную, але ганаровую пасаду. I гэтаксама адразу знайшлося нямала прыхільнікаў Орліка. Hi для кога не з’яўлялася асаблівым сакрэтам, што менавіта Піліпу Сцяпанавічу Мазепа ў свой час першаму паведаміў аб жаданні перайсці на бок шведаў. He сакрэтам было і тое, што калі ў 1708 годзе генеральная старшына, сабраўшыся на раду, пачала абвінавачваць Мазепу ў тым, што ён марудзіць з візітам да Карла XII, каб заручыцца яшчэ большай падтрымкай, гетман абурыўся падобнымі папрокамі яго ў нерашучасці, паклікаў да сябе незадаволеных і заявіў: «Вось вазьму з сабою Орліка дый пайду да двара царскай вялікасці, а вы хоць прападайце!..» А ўвогуле Мазепа вельмі любіў Орліка, хоць той і быў адносна маладым. Каму ж у такім разе, як не яму, меркавалі прыхільнікі Піліпа Сцяпанавіча, даводзіць да завяршэння справу, распачатую Мазепам.
Праўда, тыя, хто прэтэндэнтам на гетманскі пост бачыў не Орліка, нагадвалі, што гетман усё ж больш за іншых любіў Андрэя Вайнароўскага, свайго пляменніка. Чаму б, у такім разе, не выбраць яго. Але і тут знаходзіліся апаненты. Канечне, пагаджаліся яны, прыязнасць Мазепы нямала значыць, але чым іншым вылучаецца Вайнароўскі? У параўнанні з Орлікам — маладзейшы. Ды і службовы стаж у яго меншы, чым у генеральнага пісара. Невядома,
190
ці справіцца належным чынам з абавязкамі, ускладзенымі на яго, асабліва калі прыняць пад увагу, што дзейнічаць давядзецца ў непрадказальнай абстаноўцы.
Называлася таксама і прозвішча яшчэ аднаго прэтэндэнта — прылуцкага палкоўніка Дзмітра Гарленкі. Дарэчы, таксама сваяка Мазепы, але па лініі жонкі Івана Сцяпанавіча. Аднак паколькі Гарленка асаблівай папулярнасцю сярод генеральнай старшыны не карыстаўся, яго кандыдатура неўзабаве пасля вылучэння была знята, і засталіся толькі Вайнароўскі і Орлік. Можна было прыступаць да галасавання, але яго вырашылі правесці толькі тады, калі канчаткова вызначыцца са сваёй пазіцыяй Карл XII.
Так, далёка не апошняе слова заставалася за ім. Безумоўна, Карл XII не мог непасрэдна паўплываць на вынікі галасавання, але ніхто не сумняваўся, што гетманам павінен стаць той чалавек, які імпануе яму. Па сутнасці, паўтаралася сітуацыя, якая назіралася і тады, калі гетмана выбіралі з дазволу Пятра I. Аднак, каб не страціць Карла XII як саюзніка, давялося з гэтым пагадзіцца.
Карл XII напачатку найбольш прыхільна ставіўся да Вайнароўскага, але зразумеўшы, што старшына ўсё ж больш хіліцца да Орліка, памяняў сваё меркаванне, пра што і паспяшаўся паведаміць.
Згаданыя акалічнасці і выклікалі немалую затрымку з выбарамі, якія адбыліся толькі 5 красавіка 1710 года, больш чым праз паўгода пасля смерці Мазепы, на спецыяльнай радзе, скліканай пад Бендэрамі. Яны былі прадстаўнічымі. У іх прыняла ўдзел не толькі генеральная старшына, а і казацтва, якое дагэтуль падтрымлівала Мазепу.
Перамог Орлік. Піліп Сцяпанавіч прайшоў у гетманы «свабоднымі, аднадушнымі галасамі». Гэта адзначалася ва ўступе дамовы, што была заключана пасля завяршэння працэдуры галасавання паміж Орлікам, выбаршчыкамі і Карлам XII, і ўвайшла ў гісторыю як першая ўкраінская Канстытуцыя — «Канстытуцыя правоў і вольнасці Войска Запарожскага». Дарэчы, яна напісана за некалькі дзесяцігоддзяў да амерыканскай і французскай. Адзначалася, што Украіна сама будзе вырашаць пытанні сваёй замежнай палітыкі, але знаходзіцца пад пратэкцыяй Швецыі.
Прычыны падобных памкненняў былі ў тым, што Масковія не жадала прытрымлівацца ранейшых дамоў Адразу пасля смерці Хмяльніцкага яна паспрабавала накінуць «на народ свабодны казацкі... нявольніцкае ярмо».
191
У маскоўцаў нават з’явілася жаданне саму назву Украіна сцерці з твару зямлі. Таму гетман Мазепа і пачаў шукаць паратунку ў шведскага караля, аднак абставіны не дазволілі яму ажыццявіць задуманае. Цяпер справу Мазепы працягвае Орлік. I таксама арыентуецца на падтрымку тых, у кім яго папярэднік бачыў уратавальнікаў Украіны.
Дамова складалася з 16 артыкулаў. У першым з іх адзначалася, што пасля вызвалення Украіны зпад «ярма маскоўскага» гетман павінен прызнаць праваслаўную веру галоўнай. Шэраг наступных артыкулаў тычыліся адміністратыўнапалітычнага ўпарадкавання. У прыватнасці, гаварылася, што Украіна ў межах ад Польшчы па рацэ Случ, якія былі праведзены пры Хмяльніцкім, назаўсёды застаецца самастойнай і ні ад кога незалежнай дзяржавай, што знаходзіцца пад пратэкцыяй шведскага караля і яго нашчадкаў якія абараняюць яе, нікому не дазваляючы парушыць гэтую вольнасць. Орлік жа, калі будзе заключаны мір з Масковіяй («па заканчэнню, дай Бог, шчаслівай вайны»), павінен прасіць Карла XII прымусіць захопнікаў вярнуць усіх палонных украінцаў а таксама кампенсаваць страты, нанесеныя маскоўскім войскам.
Асобна агаворваліся інтарэсы запарожцаў, якія вылучаныя ў чатыры самастойныя пункты. Гетману неабходна было прыняць захады дзеля зруйнавання крэпасцей, узведзеных маскоўцамі на землях, што здаўна належалі запарожцам. Горад Тархаміраў са шпіталем для састарэлых і параненых казакоў і з пераправай праз Днепр мусіў перайсці да гетманаўскага ўрада ў Запарожскай Сечы. Гарады Перавалочна, Калеберна і млын на рацэ Ворклі заставаліся пры Войску Запарожскім. Днепр жа з усімі рыбнымі промысламі ад Перавалочні да Ачакава павінен быў знаходзіцца выключна ў веданні Запарожжа.
Істотны ў дамове і такі момант, як пэўнае абмежаванне гетманаўскай улады. Падпісанты, трэба аддаць ім належнае, цвяроза ацанілі сітуацыю, якая склалася ў гэтым кірунку. Адзначалася, што ўкраінскія гетманы, беручы прыклад з маскоўцаў, «узаконілі сабе права: так хачу, так загадваю». Рада пастанавіла, каб «у айчыне нашай першынствуючымі былі саветнікамі Генеральная старшына» і палкоўнікі (паводле тэрытарыяльнага падзелу Украіна складалася з дзесяці палкоў на чале з палкоўнікамі). Да ўсяго з кожнага палка ў далейшым будзе выбірацца адзін прадстаўнік з ліку найбольш паважаных людзей, якія