Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Каб пераканаць рускае камандаванне ў шчырасці намераў, Крыштоф Казімір гатовы быў пакаяцца за свае грахі: за тое, што абрабаваў царскую казну, а таксама за праяўленае непаслушэнства, якое і прывяло да бунту. Ён згодзен быў даць слова, што разам з хаўруснікамі, застаўшыся ў жывых, не выступіць супраць «найсвятлейшага цара», але пры ўмове, калі яму дазволяць бесперашкодна выбраць месца жыхарства, якое пажадае. Уся артылерыя горада і замка пасля падпісання пагаднення мусіць застацца на сваім месцы, а змешаны гарнізон Быхава павінен складацца з войск Расіі і Вялікага княства Літоўскага. Адпаведна ў замку будуць адначасова знаходзіцца два каменданты. Важным з’яўлялася і такое палажэнне, як захаванне жыхарам горада і воласці ўсіх іх правоў і прывілеяў. А ўсё пагадненне складалася з трынаццаці пунктаў.
Аб намеры весці перамовы адразу ж пасля таго, як дасягнулі ў сваіх патрабаваннях пэўнасці, паведамілі рускаму камандаванню. Тое паспяшалася прыслаць дэлегацыю, і хоць таксама не абышлося без спрэчак, але ў рэшце рэшт удалося дасягнуць умоў, прымальных для абодвух бакоў.
Hi Крыштоф Казімір, ні Людвік, ні тым больш іншыя вышэйшыя афіцэры, якія знаходзіліся ў Быхаве, не ведалі, што перамовы гэтыя маюць фармальны характар: рускія генералы, якія падпісвалі пагадненне аб міры, ужо мелі на руках царскі загад, паводле якога ім прадпісвалася арыпітаваць Сяніцкіх і адправіць у Сібір. Таму маскоўцы толькі рабілі выгляд, што абмяркоўваюць прапановы, стараліся дзейнічаць так, каб іх праціўнікі не западозрылі падвоху і не паспрабавалі ўцячы, хоць гэта было і
173
малаверагодна, бо ў ваколіцах Быхава даўно размяшчаліся варожыя часці.
Атрымалася так, што лічба 13 для Сяніцкіх стала сапраўды нешчаслівай. А што адбывалася пасля падпісання пагаднення, можна даведацца з «Магілёўскай хронікі» Трафіма Раманавіча Сурты і Юрыя Трубніцкага — дакумента, у якім адведзена значнае месца і згаданым падзеям: «На трэці дзень маскоўскія генералы і афіцэры, ранютка аб’язджаючы замак у самім горадзе, адразу загадалі войску Сініцкага (выкарыстаны такі варыянт напісання прозвішча,— A. М.), каб зброю з сябе знялі, ад гармат і іншых вартаў адышлі, а масква (рускія,— A. М.), як маючыя ў гэтым першынство, загадалі свайму войску мець штонайпільнейшыя варты. Вайсковых людзей Сініцкага загадана ўзяць пад варту, фугасныя і палкавыя гарматы перавезена ў замак, частка якіх пастаўлена пасярод Быхаўскага рынку. Пасля аб’езду замка генералы і афіцэрская світа, з’ехаўшыся ў Быхаўскім замку, афіцыйна загадалі панам Сініцкім з усімі памочнікамі, дарадцамі і войскам рыхтавацца ў дарогу» (тут і далей пераклад з польскай В. Таранеўскага.— A. М.).
Крыштоф Казімір Сяніцкі, як сведчыць тая ж «Хроніка...», разумеючы, што ўмовы пагаднення не выконваюцца, а яго самога з братам збіраюцца, у чым не сумняваўся, весці пад прымусам, хацеў параіцца са сваімі сябрамі, каб вырашыць, як паводзіць сябе ў падобнай сітуацыі, «але не выйшла, бо масква на раду адзін да другога не дапусцілі, і так стала ў Быхаве вялікая сумяціца». На другі дзень збыліся і самыя горшыя яго прадчуванні. Па прыездзе генерала Баўра «з вялікай вайсковай світай і з другімі генераламі, экапіжамі, трайнямі і вазамі ў Быхаўскі замак, узялі яго пад сваю ўладу. А панам Сініцкім, наказаўшы прыгатаваць параконны паланкін і ўсадзіўшы іх да гэтага паланкіна, загадалі акаваць рукі і ногі і прыставілі вельмі пільны канвой, каб праводзілі ў Сібір».
Няцяжка зразумець стан братоў у гэты момант. Яны, якія прызвычаіліся на полі бою смела глядзець праціўніку ў вочы, неаднойчы праяўлялі гераізм, былі подла падмануты. Пасля ўсяго гэтага лёгка ўпасці ў роспач, зняверыцца ва ўсіх і нават рыхтавацца на подласць адказаць подласцю, на здраду — здрадай.
Ды не да такіх людзей адносіліся Сяніцкія. Разумеючы, што самім няма адкуль чакаць дапамогі, у гэты цяжкі для
174
сябе момант захацелі аблегчыць лёс тым, з кім доўгія гады знаходзіліся поруч, таму, «будучы акаванымі і застаючыся ў вялікай небяспецы, на жывы Бог прасілі генералаў, каб іх слугі, памочнікі і дарадцы, пяхотнае і коннае войска засталіся паводле дагавораў вольнымі».
Ды рускіх генералаў не гэта турбавала. Адчуваючы беспакаранасць, разумеючы ўласную ўсёдазволенасць, яны не толькі рупіліся як мага хутчэй даставіць палонных у Маскву, а і стараліся прынізіць іх пры гэтым прылюдна. А першы раз ажыццявілі свой намер, калі ў канцы ліпеня 1707 года праязджалі праз Магілёў: «Найперш ішла ў поўнай выкладцы і паваеннаму ўрачыста, з музыкай і барабанамі, пяхота, потым, з выцягнутымі палашамі, некалькі палкоў драгунаў, потым, перад паланкінам, у якім сядзелі акаваныя Сініцкія, неслі маскоўскія падпрапаршчыкі, паклаўшы на плечы дрэўкі і трымаючы іх каля грудзей, узятыя харугвы Сініцкага, якіх было восем доўгіх і шэсць кароткіх, а самі харугвы валакліся краямі каля конскіх хвастоў па самай зямлі. А гэта было зроблена, паводле ваеннага звычаю, дзеля ганьбы і крыўды непрыяцеля, што пераможаны».
Болем адгукалася падобная знявага ў сэрцы. Але кожны з братоў пасвойму перажываў тое, што адбывалася. Крыштоф Казімір у час кароткіх адпачынкаў, калі з’яўлялася магчымасць, спавядаўся і прычашчаўся, а Людвік усю гэтую несправядлівасць трымаў у сабе, стараючыся вонкава заставацца спакойным. I да Бога не звяртаўся, і з братам мала гаварыў. Дый пра што асабліва было размаўляць, калі пра многае паспелі даўно перамовіцца, а спадзяванняў на літасць чакаць не даводзілася.
«Хроніка...» тлумачыць такую яго засяроджанасць, нежаданне выносіць вонкі тое, што на сэрцы, у душы, тым, што «быў кальвінам і блюзнерцам абразоў». А душа ж яго пакутавала не менш, чым братава. I ён не менш, чым Крыштоф Казімір, хацеў знайсці ўратаванне ад гэтай безвыходнасці.
Ды Крыштофу Казіміру было прасцей: звяртаючыся да Бога, прамаўляючы з Богам, ён адкрываў сябе самога ў сабе — новага, не падобнага на ранейшага, і, дзякуючы Усявышняму, знаходзіў у жыцці новы сэнс, дагэтуль невядомы яму, якога не мог спасцігнуць раней, а цяпер зразумеў, што трэба годна жыць у любых умовах, у любых абставінах. Насуперак гэтым умовам і насуперак гэтым абставінам.
175
Людвік жа шлях уласнага самаспасціжэння адкрыў для сябе не адразу. Як і не адразу знайшоў тое, што вызначыць ягонае далейшае жыццё. I нават знаходзячыся на працягу двух гадоў разам з Крыштофам Казімірам у адным з маскоўскіх манастыроў, няхутка прыйшоў да ўсведамлення, што не ўсё яшчэ страчана і абавязкова настане дзень, калі, як бы цяжка ні даводзілася, можна будзе сказаць: я нарадзіўся нанава, а нарадзіўшыся нанава, мушу жыць далей сумленна, каб не сорамна было глядзець у вочы людзям.
А пасля пачалася дарога ў Сібір. Этап за этапам... I для яго, і для брата, але адпраўлялі іх туды не разам. Пакідаючы ў 1709 годзе Маскву, Людвік і не ведаў, што ім з Крыштофам Казімірам больш ніколі не давядзецца пабачыцца. Як і не здагадваўся, што брату застаецца жыць усяго тры гады. Дый пра свой далейшы шлях, як і жыццё ўвогуле, дакладнага ўяўлення не меў.
Адно ведаў: Сібір — вялікая. Чытаў пра гэта нямала яшчэ тады, калі вучыўся ў Віленскай евангелісцкай школе, а што за людзі там жывуць, які іхні занятак, ведаў мала. У школе падобных звестак пачарпнуць не паспеў I не толькі зза абмежаванасці вольнага часу, а і таму яшчэ, што мясціны, якія чым далей знаходзіліся на ўсход, тым менш былі вывучаны, а ў многіх і зусім не ступала нага еўрапейца. У сувязі з гэтым і не было адпаведных публікацый.
Ды што Сібір... He паспелі праехаць праз Перм, а са здзіўленнем для сябе мусіў зазначыць, што побыт, звычкі, заняткі тамашняга люду надта непадобныя на тое, як жывуць і чым займаюцца жыхары Вялікага княства Літоўскага ці Польшчы. Дый шмат у чым коміпермякі і комізыране, якія насяляюць гэты край, адрозніваюцца ад рускіх, хоць і былі павернуты ў «рускую веру», пра што ён ведаў і дагэтуль, епіскапам Стэфанам Пермскім. Адкрыццём для Сяніцкага стала і тое, што комі паранейшаму адухаўлялі агонь, пачціва пакланяліся яго вялікай сіле, якая магла быць то жыццядайнай, прыносячы цяпло і святло, то разбуральнай, калі пачыналіся пажары.
Стараўся больш даведацца, больш запомніць. Гэтае жаданне павялічылася, калі, мінуўшы «зямлю пермскую», «зямлю зыранскую», апынуўся на тэрыторыі, дзе жылі мансі, бо для яго зноў адкрылася шмат нязведанага. Зацікавіўся тым, што мясцовыя жыхары шмат якую апратку шыюць сабе са старанна апрацаванай скуры рыбы. Спачатку не паверыў нават, папрасіў дазволу, каб упэўніцца, што
176
гэта і сапраўды так, пакратаць рукамі, а задаволіўшы сваю цікаўнасць, шмат распытваў у народа мансі пра асноўныя яго заняткі. Высветлілася, што асаблівай папулярнасцю ў мансі карыстаецца лоўля рыбы. A на запытанне, які бог у іх галоўны, пачуў што ханты «вадзе як богу пакланяюцца».
Дзе б ні праязджаў Людвік Сяніцкі, а шлях яго пралягаў праз Перм, Верхатур’е, Табольск і далей у Якуцк, дзе знаходзіўся да 1722 года, пакуль не атрымаў амністыю, паўсюдна знаходзіў нямала таго, што не проста выклікала цікаўнасць, а жаданне запомніць многае, каб па вяртанні на радзіму расказаць пра ўсё тым, хто не мае магчымасці пабываць у далёкіх краях. А што дамоў абавязкова вернецца, не сумняваўся. Упэўненасць яго ніколі не пакідала, a асабліва павялічылася пасля таго, калі даведаўся ад ссыльных, якія трапілі ў Якуцк раней, што многія дажываюць да вызвалення. 3 гэтым спадзяваннем і жыў, а жыў таму, што меў выразна акрэсленую мэту.
Па вяртанні на радзіму жаданне расказаць пра ўбачанае з’явілася, аднак, не адразу. I на тое было некалькі прычын. Галоўная ў тым, што знаходжанне ў далечыні ад родных мясцін не прайшло для яго бясследна. Ёсць нават сведчанні, што прыехаў назад цяжкахворым, а хвароба была не якаянебудзь, а псіхічная — страціў розум. Праўда, калі гэта і сапраўды так, дык невядома, калі вылечыўся. А паправіўся, відаць, хутка, бо ўжо ў 1733 годзе належаў да тых 12 тысяч чалавек, якія выбралі каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.
Да гэтага Ляшчынскі, як вядома, кіраваў Каронай у 1704—1709 гадах. Але ягоная палітыка не спадабалася тым, хто арыентаваўся на Расію. Расія не пагаджалася з абраннем Ляшчынскага каралём і цяпер. Неўзабаве пасля галасавання на яго карысць, якое адбылося 12 верасня 1733 года, праз Беларусь і Літву ў Варшаву прыйшла армія пад кіраўніцтвам расійскага генералфельдмаршала Б. Мініха для навядзення парадку, і 5 кастрычніка пад яе аховаю меншасцю выбаршчыкаў каралём быў выбраны Аўгуст III.