• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Спрычыніўся Багуслаў і да лёсу беларускага мемуарыста, грамадскага дзеяча Станіслава Незабітоўска
    162
    га, які, будучы на службе ў Радзівілаў, доўгі час жыў у Слуцку. Праўда, у стасунках з князем ён знаходзіўся нядоўга, але ўплыў на яго Багуслаў аказаў вялікі. Верагодней за ўсё, менавіта дзякуючы яму Незабітоўскі праявіў вялікую цікавасць да гісторыі, а пазней напісаў багатыя на фактычны матэрыял успаміны пра падзеі 1682—1700 гадоў на Случчыне і Наваградчыне. Вядома, Незабітоўскі знаходзіўся ў ліку тых шчасліўчыкаў, хто меў доступ да багаццяў князевай бібліятэкі, а Багуслаў ахвотна адкрываў свае кніжныя скарбы адукаваным людзям, не зважаючы на іх сацыяльную прыналежнасць.
    Пра Багуслава Радзівіла сапраўды можна напісаць яркую прыгодніцкую кнігу. Але будзе яшчэ лепш, калі пра яго з’явіцца кніга як мага больш аб’ектыўная, у якой у чымсьці авантурная фабула не заслоніць таго добрага, што зроблена князем у імя Бацькаўшчыны. А зрабіў ён вельмі шмат, бо быў гэта і авантурыст, аднак авантурыст з душой дзяржаўніка.
    ПАЛОН, ЯКІ ПАЙШОЎ НА ПЛЁН
    Людвік Сяніцкі
    Браты Сяніцкія адчувалі сябе не лепшым чынам. У гэткім становішчы знаходзілася і іх бліжэйшае акружэнне. А перажываць было чаго. Яны, якія неаднойчы глядзелі смерці ў вочы і былі добра загартаваны ў баях, пачуўшы папярэджанне, што ў бок замка ляціць бомба, як тыя палахліўцы, сіганулі зза сталоў, на якіх стаялі дарагія віны і багатая закуска, каб хутчэй знайсці прытулак у склепах палаца. Хавацца, праўда, даводзілася неаднойчы і дагэтуль, але то было ў час вядзення баявых дзеянняў, калі і з аднаго, і з другога боку не шкадавалі ні снарадаў, ні ядраў, ні бомбаў, а спецыяльны чалавек, які дзяжурыў на гарышчы палаца, папярэджаў, калі заўважаў, што непрыяцель збіраецца паслаць чарговую бомбу.
    Аднак гэтым разам маскоўцы нагадалі аб сабе ў час абеду, і бомба, праламаўшы страху і столь, нарабіла шмат бяды. Яна ўпала на стол, перакуліла яго разам з напоямі і закуссю, а выбуховая хваля была такой моцнай, што павылятала шкло ў вокнах. Аднак нават не гэта сапсавала настрой. Усе настолькі напалохаліся, што ў сваіх сховішчах правялі некалькі і’адзін. Быццам паралізавала кожнага, пазбавіла магчымасці цвяроза ацэньваць становішча, у якім апынуліся.
    Раней жа адразу прыходзілі ў сябе, і не паспявалі маскоўцы прадоўжыць бамбаванне, як атрымлівалі ў адказ адпаведны «падарунак». Разлік велізарнай гарматы, выплаўленай у Магілёве, якую называлі галандкай, бо пры вырабе яе выкарысталі замежную тэхналогію, не драмаў і добра ведаў сваю задачу, таму па першым жа загадзе адпраўляў 52фунтовы «гасцінец». Абыходзіўся ён абаронцам
    164
    Быхава, канечне, не танна — на адзін выстрал ішло 45 кілаграмаў пораху, затое і эфект атрымліваўся належны. Лішні раз упэўніўшыся, чаго варта «галандка», маскоўцы доўга не маглі прыйсці ў сябе.
    Цяпер жа падобнае перажывалі самі абаронцы і ў першую чаргу іх камандзіры — губернатар Быхава Крыштоф Казімір Сяніцкі і яго стрыечны брат віцэгубернатар Людвік Сяніцкі. Разгубленасці ім надало нават не тое, што пасля трапнага пападання бомбы палац знаходзіўся ў такім стане, што далей і гаворкі не магло ісці аб тым, каб у ім адчуваць сябе бяспечна і ўтульна. Хоць і не прызнаваліся адзін аднаму ў гэтым, але не тое што не хацелася працягваць абед, а нават заходзіць туды не ўзнікала жадання. He быў і своечасова аддадзены загад «пачаставаць» маскоўцаў бомбайдругой, пасланай «галандкай».
    — А мо ўсё ж дамо ім перцу? — першым парушыў маўчанне Людвік.
    — Ты пра што? — не зразумеў Крыштоф Казімір.
    — «Галандка» магла б папсаваць ім настрой...
    — Позна,— як адрэзаў Крыштоф Казімір.
    — Што позна? — цяпер ужо ў недаўменні спытаў Людвік.
    — Трэба было адразу страляць, a то спалохаліся, пахаваліся, як тыя мышы. Можна падумаць, што яны цяпер чакаюць нашага адказу. Зразумелі, што дасягнулі таго, чаго хацелі, таму недзе і радуюцца.
    — Хто б мог падумаць, што пацэляць акурат сюды, дзе мы палуднавалі?
    — He толькі ад гэтага мне прыкра. — Крыштоф Казімір паглядзеў на брата, быццам вывучаючы яго.
    Ад гэтага доўгага, пранізлівага позірку Людвіку стала неяк не па сабе, нават з’явілася адчуванне, што той збіраецца яго ў чымсьці папракнуць — нібыта ён, Людвік, вінаваты, што апошнім часам маскоўцы перахапілі ініцыятыву і абаронцам Быхава становіцца ўсё цяжэй і цяжэй стрымліваць іх наступ. Хацеў быў штосьці сказаць у сваё апраўданне, напомніць, што абодваў аднолькай ступені нясуць адказнасць за становішча, якое склалася, але, відаць, і Крыштоф Казімір таксама пра гэта думаў, таму апярэдзіў Людвіка, сказаў так, каб адразу зняць беспадстаўныя прэтэнзіі адзін да аднаго:
    — Ды не будзем шукаць вінаватых. Кожны з нас штосьці недагледзеў...
    165
    — Але трэба думаць, што рабіць далей,— падаў голас Людвік.
    — А я пра што, браце?
    Людвіка здзівіў нават не гэты надзіва свойскі зварот, які дазваляў сабе Крыштоф Казімір толькі ў хвіліны найбольшай адкрытасці і шчырасці, звычайна калі яны знаходзілі паміж сабой асаблівае паразуменне, а тое, як усё было прамоўлена: не тое каб ціха, а гэтак стомлена, быццам патрабавала вялікіх высілкаў, і Людвік, зірнуўшы на брата, нечакана заўважыў для сябе, што той апошнім часам вельмі здаў. Нават крыху згорбіўся, а вочы запалі, і пад імі з’явіліся вялікія мяшкі. А Крыштоф Казімір усяго на шэсць гадоў старэйшы за яго. Далася брату гэтая абарона Быхава, не прайшлі бясследна і іншыя баі, што патрабавалі вялікіх фізічных і маральных сіл. Хацеў параіць яму менш турбавацца сёння, бо і так дзень быў, як ніколі, цяжкі, але Крыштоф Казімір і гэтым разам апярэдзіў яго:
    — Толькі позна ўжо сёння, браце, прымаць нейкія рашэнні.
    Людвік падтрымаў яго:
    — Пераначуем — болей пачуем.
    ...Назаўтра прачнуліся ледзь не з першымі промнямі сонца. Магчыма б, і паспалі яшчэ, ды маскоўцы не збіраліся пакідаць іх у спакоі. Толькі развіднела, як пачалі закідваць горад бомбамі. Разумелі, што перавага на іхнім баку, дый не маглі не ведаць, што абяцаную падтрымку з боку Сапегаў і шведскага караля Карла XII Сяніцкія так і не атрымалі. Дайшлі да іх чуткі і пра тое, што мірнае насельніцтва толькі пад пагрозай смерці ўзяло ў рукі зброю і заняло абарончыя пазіцыі. Бадай, ведалі таксама, што прыцягненне яго, як для ўдзелу ў баях, так і для ўмацавання горада і замка, прымусіла братоў часам праяўляць жорсткасць, а гэта выклікала незадавальненне. Таму бесперапыннымі бамбардзіроўкамі хацелі пасеяць сярод жыхароў Быхава паніку, спадзеючыся, што яна перадасца і салдатам. А каб псіхалагічны эфект быў моцны, выбіралі моманты, калі менш за ўсё ў горадзе чакалі нападу. Пасылалі дзесяткі, сотні бомбаў і ядраў ці ў абед, ці пад вечар, а цяпер выкарысталі ранак.
    Хоць назіральнік паранейшаму добра ведаў сваю справу і стараўся загадзя папярэдзіць, што трэба чакаць чарговую бомбу, гэтым ранкам Крыштоф Казімір не асабліва прыслухоўваўся да яго напамінкаў і нават ігнараваў папярэджанні, даючы зразумець, што яго не запалохаеш.
    166
    Гэтым сваім спакоем ён надаў яшчэ большай упэўненасці і Людвіку, які пасля ўчарашняга выпадку ў час абеду таксама паспеў прыйсці ў сябе і разумеў, што абавязкова трэба прымаць рашучыя меры, каб даць належны адпор маскоўцам, хоць у душы і сумняваўся, ці магчыма з поспехам для сябе выйсці з сітуацыі, якая склалася.
    Адчувалася, што гэтую трывогу падзяляюць палкоўнікі Ліндорф і Берлінкурт. Ды ніхто ўголас нічога не выказваў. Чакалі, якое рашэнне прыме Крыштоф Казімір Сяніцкі — як старэйшы па вайсковым званні: ён з’яўляўся генералам артылерыі Вялікага княства Літоўскага. А яшчэ і таму, што менавіта ён сваімі дзеяннямі выклікаў наступленне маскоўцаў на Быхаў. To няхай і шукае выйсце.
    Сяніцкістарэйшы таксама добра разумеў, што рашаючае і нават апошняе слова хутчэй за ўсё будзе за ім, але не спяшаўся паведамляць аб сваім намеры. Ды не таму, што баяўся браць на сябе адказнасць — гэта якраз яго ніколі і не палохала, а таму, што даўно прыйшоў да высновы: у складаных сітуацыях лепей выслухаць усіх. I ў пацвярджэнне гэтаму, сабраўшы вышэйшых афіцэраў, заявіў:
    — Панове! Згодзен выслухаць кожнага!
    Запанавала цішыня. Адчувалася, што ніхто не хоча высоўвацца наперад, а таму чакае, што спярша скажа сусед.
    Крыштофу Казіміру давялося нагадаць:
    — Час прыспешвае!
    Кожны пачаў даводзіць сваё. Меркаванні, як і чакаў Крыштоф Казімір, падзяліліся. У чым сышліся ўсе, дык у тым, што супраціўленне трэба працягваць. Аднак разумелі магчымасць яго толькі ў тым выпадку, калі ўдасца сабрацца з сіламі. Найбольш правільнае выйсце ў гэтай сітуацыі — дачакацца падтрымкі. У крайнім выпадку прасіць у маскоўцаў перадышкі, растлумачыўшы неабходнасць яе тым, што хочуць падумаць, як быць, не выключаючы і магчымасць здацца ў палон. Самім жа ў гэты час заняцца далейшым умацаваннем горада і адначасова паслаць ганцоў па дапамогу. А яшчэ ўсе заявілі, што да апошняга будуць трымацца разам.
    Гэта Крыштофа Казіміра асабліва ўзрадавала, хоць ён і не сумняваўся ў адданасці кожнага агульнай справе, пра што і нагадаў паплечнікам:
    — А цяпер, панове, паколькі ў нас аднадушша наконт таго, каб прасіць у маскоўцаў час на роздум, давайце вызначым, які варыянт лепшы.
    167
    — Думаю, трэба прасіць тыдні два,— прапанаваў Людвік і патлумачыў: — Калі больш, можна выклікаць падазрэнне, а за больш кароткі час не ўдасца атрымаць падмогу, дый работы на тэрыторыі замка стае.
    Прапанову Людвіка падтрымалі.
    Пагадзіўся з ёй і Крыштоф Казімір.
    — To і не будзем марудзіць. Пакліч барабаншчыка! — загадаў ад’ютанту.
    Праз некалькі хвілін барабаншчык, дакладна праінфармаваны наконт таго, што перадаць маскоўцам, пакінуў гарадскую браму. Як толькі выйшаў за яе, раздаўся гучны пошчак — першы напамінак аб тым, што ў распалажэнне маскоўскага войска накіроўваецца пасланец Сяніцкіх. Пераадолеўшы палову шляху, барабаншчык паўторыць пошчак, каб ніякага сумнення не з’явілася ў ягоным добрым намеры. А ўжо перад самым варожым лагерам ударыць палачкамі трэці раз...
    Барабаншчык даўно знік за брамай, а Людвік усё ніяк не мог прыйсці ў сябе. I не таму, што яго, як і брата, дый як і іншых вышэйшых афіцэраў, не пакідаў трывожны роздум наконт таго, як можа ўсё скласціся ў далейшым. Чамусьці яму, калі пачуўся гэты пошчак, падалося, што быццам нешта важнае абрываецца ў душы, а са знікненнем яго губляецца тое трывалае, якое да нядаўняга часу, да гэтага вызначальнага моманту надавала моцы і ўпэўненасці, а цяпер сваёй адсутнасцю пазбаўляе таго апірышча, без якога цяжэй жыць дый жыць паранейшаму ўжо немагчыма.