Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
Упэўненасці ў яе пабольшала, калі Беаце ўдалося перадаць вестку, што і князь Алелькавіч не сядзіць склаўшы рукі, дамагаецца сваіх правоў на ўладанні Астрожскіх. I ў гэтых памкненнях знайшоў нямала гірыхільнікаў сярод магнатаў Вялікага княства Літоўскага. Гэта надало Гальшцы яшчэ больш спадзяванняў што ўсё вырашыцца на карысць Алелькавіча, а паколькі ніякіх пачуццяў да Гуркі ў яе не было, усё больш пачала схіляцца да думкі, што з такім мужам, як Сымон, і хацела б жыць. Вядома, ён ніколі не заменіць Сангушку, ды Дзмітрыя з таго свету не вернеш. I не ведала, што Алелькавіча ў 1560 годзе нечакана не стала...
...Яшчэ раз прыгразіўшы напаследак, Гурка грукнуў дзвярамі. Пачуўся паварот ключа ў замку, ляглі на сваё месца цяжкія засовы, і запанавала мёртвая цішыня. Да таго нейкая гнятлівая, нават жудасная, што здавалася — гатова праглынуць цябе, знішчыць. Нічога падобнага Гальшка paHeft не перажывала.
Зразумела, і раней часам наступалі роспачныя хвіліны. Бывалі моманты, калі гатова была накласці на сябе рукі, але хутка супакойвалася. Нярэдка гадзінамі плакала, аднак пасля гэтага лягчэй станавілася на сэрцы. Ведала, што Сымон у бядзе не пакіне, абавязкова прыйдзе на дапамогу. Цяпер жа, калі ён памёр, спадзяванняў на ўратаванне няма. Наўрад ці зможа нешта зрабіць маці, каб вырваць яе з гэтых абрыдлых сцен. Дый для яе, у чым Гальшка не сумнявалася, важней не сама яна, колькі багацці, што належаць Гальшцы па праву. Багацці, а не яна патрэбныя і Гурку.
Калі хто пра іх і не думаў, дык гэта Сангушка. Дзмітрый быў адзіны чалавек, які кахаў яе пасапраўднаму. Як і яна яго кахала. Мо таму, што абое былі ў тым узросце, калі без кахання нельга пражыць і яно напаўняе ўсю тваю істоту. He пра багацце думалі, а пра тое, якой светлай і доўгай будзе ў жыцці іхняя сумесная дарога. Насуперак жорсткасці гэтага самага жыцця. Цяпер жа на ўсім светлым, добрым пастаўлены крыж. Застаецца няволя, але гэтую
144
няволю яна выбрала сама і ад свайго першапачатковага рашэння ніколі не адступіцца.
У адзіноце Гальшцы наканавана было правесці яшчэ трынаццаць гадоў. Яна не ведала, што маці, баючыся, каб Гурка ўсё ж не адсудзіў частку багаццяў Астрожскіх, паспяшалася выйсці замуж, а муж быў маладзейшым за яе на дваццаць адзін год. Як і не ведала таго, што Беата паўтарыла яе ж лёс. Муж таксама аказаўся авантурыстам і, каб бесперашкодна завалодаць багаццямі Астрожскіх, пасадзіў яе пад хатні арышт, пад якім Беата знаходзілася да смерці.
Гальшка выйшла на свабоду ў 1573 годзе, калі не стала Гуркі. Будучы яшчэ маладой, выглядала значна старэй за свае гады. Яна амаль страціла розум, была знерваванай, хворай, а ў час прыпадкаў няўцямна пазірала па баках, быццам кагосьці шукала. Калі ж побач бачыла маладога мужчыну, твар яе святлеў, позірк станавіўся больш усвядомленым, а вусны ціха шапталі: «Дзіма, Дзімачка...» Але так працягвалася нядоўга. Вочы Гальшкі напаўняліся слязьмі, і яна пачынала плакаць — горка, няўцешна.
Жыла княжна ў замку князя Канстанціна Канстанцінавіча, дзякуючы якому ўладанні Астрожскіх, якія паспеў захапіць няўдзячны муж Беаты Касцялецкай, перайшлі да яе. I калі ёй станавілася лепш, прасіла дзядзьку, каб той выдзяляў грошы на дабрачынныя мэты. Князь Канстанцін Васіль ахвотна рабіў гэта, таму што і сам падтрымліваў розныя добрыя пачынанні. Апрача таго, адчуваў і асабістую віну перад Гальшкай. Здавалася Канстанціну Канстанцінавічу, што жыццё пляменніцы магло б скласціся інакш, калі б ён не падгаварыў Сангушку выкрасці яе. Але калі чуў, як Гальшка пяшчотна прамаўляе імя яго хрэсніка, разумеў, што ніякай ягонай віны ў гэтым няма. Значыць, так было наканавана Богам, а Бог і вызначае лёс, адмяраючы кожнаму столькі, колькі лічыць патрэбным.
А яшчэ любіла Гальшка гадаваць кветкі. I хадзіць у чорнай манаскай апратцы, за што яе некаторыя называлі «чорнай княжной». А сёйтой укладваў у гэтае спалучэнне і іншы сэнс, маючы на ўвазе, што Гальшка, няхай і не заўсёды па сваёй волі, унесла ў жыццё некаторых людзей, з якімі сутыкнулася, чорную паласу. Хоць у гэтым Гальшкінай віны няма, а калі і ёсць, дык толькі таму, што яе бязвольнасць лёгка выкарыстоўвала Беата Касцялецкая. Аднак чалавеку не суджана выбіраць маці, дый сама яна была жорстка пакараная.
145
Памерла Гальшка ў 1582 годзе, яшчэ пры жыцці стаўшы легендай. А легенда на тое і легенда, каб з цягам часу ў падзеі, якія мелі месца ў сапраўднасці, упляталася народжанае фантазіяй апавядальнікаў у залежнасці ад таго, захапляліся яны Гальшкай ці асуджалі яе. Таму ў розных аўтараў пасвойму асэнсоўваюцца жыццё і каханне гэтай неардынарнай жанчыны.
Найбольш паэтычна гэта зроблена ў гістарычным рамане старэйшага сына вядомага расійскага гісторыка Сяргея Салаўёва Усевалада Салаўёва «Княжна Астрожская», што быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Ннва» ў 1876 годзе і карыстаўся вялікай папулярнасцю. Недахоп гэтага твора ў тым, што Усевалад Салаўёў залішне акцэнтуе ўвагу на супрацьстаянні каталікоў і праваслаўных, a таму ў рамане рознага веравызнання прытрымліваюцца Беата Касцялецкая і Канстанцін Васіль Астрожскі, а ўжо Гальшка выкарыстоўваецца імі ў сваіх мэтах.
Украінскі ж празаік Пятро Углярэнка напісаў раман «I была раніца, і была ноч... (Гальшка)», што выйшаў у Кіеве ў 1990 годзе. Аўтар дазваляе шмат вольнасцей, a давер да твора знікае пасля таго, калі даведваешся, што горад Слуцк, якім валодалі князі Алелькавічы, чамусьці стаў Луцкам. Гальшцы прысвечана і нямала гістарычных нарысаў, аўтары якіх кожны пасвойму прасочваюць лёс той, што пакінула пасля сябе неадназначную памяць. I яна заслугоўвае гаворкі. Як і заслугоўвае таго, каб стаць гераіняй мастацкага фільма.
АВАНТУРЫСТ 3 ДУШОЙ ДЗЯРЖАЎНІКА
Багуслаў Радзівіл
Пра яго магла быць напісана яркая прыгодніцкая кніга, эпізоды якой паводле сваёй вастрыні шмат у чым пераўзыходзілі б тыя, што спадарожнічаюць неўміручым героям Аляксандра Дзюма, у тым ліку і адважным мушкецёрам Атосу, Партосу і Арамісу, а таксама н’епераўзыдзенаму па адвазе, мужнасці дый авантурызму д’Артаньяну. Такое жыццё падарыў лёс Багуславу Радзівілу. Ён неаднойчы трапляў у варункі, з якіх, як на першы погляд, аніякага выйсця няма і не чакаецца ў будучым, нават пры ўмове, калі мабілізаваць усю сілу волі, праявіць здзіўляючую рашучасць і дасягнуць немагчымага. Аднак Багуслаў здатны быў немагчымае пераўтвараць у магчымае, а ў той момант, калі, здавалася б, усе мажлівасці даўно вычарпаны, зрабіць рашучы і адзіна правільны крок, што прыводзіў да ўратавання.
Так неаднойчы здаралася і тады, калі добраахвотнікам уступіў у войска Генрыха Аранскага. Асабліва далася ў знакі бітва з іспанскай арміяй за крэпасць Ганд. Шмат крыві каштавала яна, і многія склалі адважныя галовы, так і не дачакаўшыся перамогі. Радзівіл таксама неаднойчы знаходзіўся на валасок ад гібелі, і наступалі хвіліны, калі маліў Бога толькі аб адным: загінуць, дык на полі бою, а не трапіўшы ў палон. Тады ці то Бог паслухаўся ягоных малітваў, ці то анёлахоўнік асабліва пастараўся, але застаўся жывым і палону пазбегнуў
Толькі не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. Быў ён палонены, але пазней, падчас сутычкі з татарамі. Таксама не хаваўся за спіны іншых. Наадварот, стараўся заўсёды быць наперадзе. I таму, што прыклад падначаленым паказваў, але ў большай ступені, што такі характар меў: калі
147
ваяваць, то з адвагай, а паміраць — дык з песняй. Гэтая адвага і каштавала яму дорага.
У азарце бою не заўважыў, як адарваўся ад сваіх, а татарам толькі гэта і трэба было. Наляцелі з усіх бакоў, як груганы, акружылі. Спрабаваў адбівацца, ды дзе там! Хіба справішся з такой зграяй! Заарканілі, з каня скінулі. Ведалі б, хто ў сіло трапіў, наўрад ці пашкадавалі б. А калі і згадзіліся б адпусціць, дык такія ўмовы паставілі б, што вызваленне з палону дорага абышлося б. Аднак падумалі, што звычайны афіцэр, на аднаго палоннага менш альбо больш, якая розніца. Наперадзе іншыя баі, новае папаўненне будзе. Надта не гандляваліся, калі прыехалі сябры вызваляць, адпусцілі на ўсе чатыры бакі. Балазе і тыя былі не лыкам шытыя. Разумелі, да чаго ўсё прывядзе, калі татары даведаюцца, якога вялікага палёту птушка да іх у сіло трапіла. Таму і не назвалі ні яго сапраўднага імя, ні тым больш прозвішча. I, не задумваючыся, выплацілі названую суму.
Праўда, некалькі дзён за кратамі яму давялося правесці. Але, можна сказаць, па недарэчнасці. I нават не ў баявых умовах. Будучы перакананым, што клінок у сапраўднага афіцэра заўсёды павінен быць вострым, а рука, якая трымае яго, упэўненая і цвёрдая, Багуслаў не адмаўляў сабе ў задавальненні прыняць удзел у дуэлях. Дый і іншая прычына на гэта была. Ніколі не трываў хамства, не пераносіў абразы, не цярпеў крывадушша, а дзе можна стаяў за сябе ці за абражаную жанчыну, таварыша, які сам па нейкай прычыне не можа даць належны адпор, як на дуэлі. Ды карыстаўся гэтым спосабам высвятлення ўзаемаадносін так часта, што гэта французам, на службе ў якіх тады знаходзіўся, надакучыла. Сам кардынал Мазарыні мусіў умешвацца. А кардынал — чалавек рашучы. He доўга думаючы, аддаў загад, паводле якога шлях ляжаў адзін — у Бастылію.
Сказаць, што, стаўшы вязнем, асабліва спалохаўся, значыць пакрывіць душой. А вось што роспач на некаторы час апанавала, праўда. Больш недарэчнага выпадку ў яго жыцці наўрад ці можна было б знайсці. Жыцця свайго не шкадаваў, служачы тым, за чые ідэалы вырашыў змагацца, успрыняўшы іх, як свае, а тут — арышт. Толькі хутка гнятлівы настрой як рукой зняло. He можа быць, каб ва ўсім не разабраліся справядліва.
Сапраўды разабраліся. I сапраўды справядліва. He толькі хутка выпусцілі на волю, а яшчэ і прабачэлня папрасілі. А значыць — добрае імя не заплямлена, а таму
148
першае, што зрабіў, адчуўшы смак свабоды, пачаў высвятляць адносіны з тымі, з кім не паспеў гэта зрабіць. Як і чакалася, гэтае высвятленне прывяло да чарговай дуэлі. I з пераможным завяршэннем яе. Безумоўна, не для таго, хто надта не абцяжарваў сябе высокімі маральнымі крытэрыямі, а для яго самога — як заўсёды аказаўся на вышыні.
Аднак і пра гэтую дуэль — як і пра папярэднія і наступныя — асабліва ўспамінаць не любіў. Іншая справа — баявыя дзеянні. Ці ўратаванне жыцця шведскаму каралю Карлу Густаву, з якім пастаянна знаходзіўся ў прыязных адносінах і нават марыў аб аб’яднанні дзвюх дзяржаў — Швецыі і Вялікага княства Літоўскага. Замах, арганізаваны на Карла Густава, мог бы каштаваць таму жыцця, калі б не знайшліся людзі, для якіх сумленнасць і адвага ўзаемазвязаны, а таго, каго ўзялі ў свае саюзнікі, у крыўду не дадуць.