• Газеты, часопісы і г.д.
  • Птушкі з пакінутых гнёздаў  Алесь Марціновіч

    Птушкі з пакінутых гнёздаў

    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    113.94 МБ
    Ніхто і падумаць не мог, што пакора Гальшкі падманлівая. Пазнаёміўшыся з Гуркам бліжэй, яна зразумела, наколькі ён ёй агідны, і нават не пабаялася выказаць гэта мужу ў вочы. Лукаш, аднак, асабліва не абурыўся, будучы ўпэўненым, што ў дадзеным выпадку найлепш падыходзіць вядомая прымаўка: сцерпіцца — злюбіцца. I ў першую ноч накіраваўся ў спальню жонкі, але дзверы былі зачынены. На просьбу адчыніць іх Гальшка спачатку маўчала, а пасля, калі Гурка пагразіўся ўзламаць іх, заявіла, што не лічыць яго мужам. Абураны Лукаш усё ж дзверы ўзламаў і згвалціў княжну. Такой абразы Гальшка не чакала, таму вырашыла назаўсёды развітацца з мужам. Пры першай жа магчымасці яна пакінула яго і ўцякла да маці, якая сустрэла яе ледзь не з абдымкамі.
    Вядома, Беата паранейшаму крыўдавала на дачку, але аб гэтым гатова была на пэўны час забыць, бо з’явілася магчымасць даказаць і Жыгімонту II, а ў большай ступені Гурку, як яны памыляюцца, калі вырашаюць лёс Гальшкі, не ўлічваючы меркаванні яе маці. Хай пажынаюць пасеянае.
    139
    Але і разумела, што пасля ўцёкаў дачкі ім абедзвюм спакойна жыць не дадуць. Праўда, кароль, магчыма, і не будзе надта ўмешвацца, стае яму і іншых клопатаў. Аднак Гурка, які стаў пасмешышчам для ўсёй краіны, падобнай абразы ніколі не даруе. Абавязкова трэба чакаць ягонага з’яўлення са сваімі людзьмі, каб забраць Гальшку. «А трасцы вам»,— падумала Касцялецкая, а дачцэ сказала:
    — Схаваемся, ніхто не знойдзе.
    — Дзе, мамка? — зацікавілася Гальшка.
    Беата, аднак, не збіралася цалкам давярацца дачцэ, таму спахапілася, што ледзь не раскрыла свае карты:
    — А табе не ўсё адно? Трапім у надзейнае месца, тады і даведаешся.
    А задумала Касцялецкая план, які мог нарадзіцца толькі ў яе авантурнай галаве. Беата вырашыла схавацца з дачкой не ў адным са сваіх уладанняў, якіх у яе была процьма і дзе можна было спакойна жыць доўгі час, адчуваючы сябе ў бяспецы, а ў манастыры. Аднак станавіцца чарніцай, як і дамагацца пострыгу ў манашкі Гальшкі не збіралася. Дый манастыр мела на ўвазе не жаночы — прытулак дамініканцаў які знаходзіўся ў Львове. А ў тым, што яны прыйдуць на дапамогу, не сумнявалася, бо неаднаразова ахвяравала боскім служкам немалыя сумы грошай і рэгулярна аказвала ім дапамогу прадуктамі. Што да Лукаша Гуркі, дык ён, калі ўсё зрабіць патаемна, ніколі не здагадаецца, дзе яны знайіплі сабе надзейны прытулак.
    Так і пасяліліся маці з дачкой у адной з келляў, чым выклікалі не толькі здзіўленне, а і зацікаўленасць манахаў, некаторыя з якіх пачалі заглядацца на вабную, у самым саку Гальшку і на не пазбаўленую прыгажосці, хоць і не маладую ўжо Беату. Абат нават пачаў баяцца, каб каторы з іх не саграшыў таму на ўсялякі выпадак праз некаторы час перасяліў сваіх нечаканых гасцей у падзямелле. Але і Гальшка, і тым больш Беата паводзілі сябе так, што стваралася ўражанне поўнай абыякавасці іх да мірскога жыцця. Стаўшы добраахвотнымі затворніцамі, яны бавілі час у малітвах, хоць і ў думках не маглі дазволіць сабе пакаяцца за грахі, якіх у кожнай назбіралася нямала.
    Гурка ж месца сабе не знаходзіў. Віжаваў, вынюхваў, каб толькі даведацца, у якім кірунку зніклі яго жонка і цешча. Гатовы быў грошай не пашкадаваць таму, хто назаве месца іх знаходжання. Аднак намаганні заставаліся марнымі. Толькі праз два гады, у 1559 годзе, нехта выпадкова
    140
    падказаў, каб шукаў Гальшку і Беату ў мужчынскім манастыры ў Львове.
    Гэтага было дастаткова, каб Гурка пачаў рыхтавацца да паходу, чым выклікаў яшчэ больш кпінаў у свой адрас, бо старанна ўзброіў свой немалы атрад, адабраўшы для яго найбольш смелых і загартаваных воінаў. Быццам і не жонку вяртаць збіраўся, а на вайну з непрыяцелем ішоў. Ды іншага не выпадала. Адзінае выйсце ў гэтай сітуацыі заключалася ў тым, каб прыстанішча жонкі і цешчы ўзяць сілай, бо не сумняваўся, што яны добраахвотна яго не пакінуць. А калі паказаць сілу, самі манахі выведуць абедзвюх, каб толькі быць далей ад бяды.
    I памыліўся. Упартасць праявілі не толькі Беата з Гальшкай, а і насельнікі манастыра. Перамовы з імі нічога не далі, а калі прад’явіў ультыматум, назваўшы час, пасля якога, калі маці з дачкой не будуць выданы, абяцаў пачаць наступленне, паслалі ў распалажэнне Гуркі некалькі ядраў, даўшы зразумець, што не баяцца яго.
    Нічога не заставалася Гурку, як аддаць загад аб наступленні. Ён, вядома, разлічваў на хуткі і лёгкі поспех. Але недаацаніў рашучасці і смеласці праціўнікаў. Ды і не flyMay што яны так добра ўзброены. He паспелі гуркаўцы наблізіцца да сцен манастыра, як адразу ж адступілі: на іх абрушыліся камяні, палілася запаленая смала, а трапныя стрэлы павалілі некалькі чалавек на зямлю. Нічога не дала і чарговая атака. Як і періпым разам, нават не змаглі падысці да магутнай, а таму непрыступнай манастырскай брамы.
    Адзінае выйсце было ў тым, каб пачаць шматдзённую аблогу манастыра, чакаючы, пакуль у яго насельнікаў скончацца запасы харчавання і вады, а тады яны абавязкова выдадуць Гальшку з Беатай, што Гурка і зрабіў, размясціўшы вакол сцен сваіх байцоў. На некалькі тыдняў запанавала цішыня. Адчуванне было такое, што ў манастыры жыццё замерла. Прайшоў месяц, пачаўся другі...
    Ды гэтая цішыня была падманлівай. Бунтоўная натура Касцялецкай паранейшаму патрабавала дзейнасці, і Беата не знайшла нічога іншага, як менавіта ў гэтыя драматычныя дні аддаць дачку замуж за Сымона Алелькавіча. Праз патаемны ход яна паслала свайго ганца да слуцкага князя, які пераканаў Алелькавіча ў неабходнасці тэрмінова прыехаць у Львоў, дзе ў мужчынскім манастыры яго чакаюць нявеста і будучая цешча.
    141
    У той жа дзень князь сабраўся ў дарогу, бо разумеў, што гэта адзіная магчымасць ажыццявіць даўнюю мару. Ажаніўшыся на Гальшцы, ён станавіўся паўнапраўным гаспадаром яе ўладанняў. Але не трэба забываць, што Гальшка яму і падабалася.
    Нават пры найвялікшай фантазіі, Гурка і ўявіць сабе не мог, што ў той час, калі з нецярпеннем чакаў выдачы манахамі жонкі і цешчы, Гальшка вянчалася з Сымонам Алелькавічам. I адбывалася ўсё законным шляхам, бо ён тым жа патаемным ходам правёў у манастыр праваслаўнага святара.
    Калі нарэшце запасы харчавання і вады скончыліся і манахі аддалі Гурку сваіх добраахвотных палонніц, Гальшка з выклікам заявіла яму:
    — Што вам трэба ад мяне?
    — Як што — ты ж мая жонка!
    — Я — жонка Сымона Алелькавіча! — пачулася ў адказ.
    Гурка спачатку падумаў, што яго разыгрываюць, аднак Касцялецкая пацвердзіла, што гэта і сапраўды так, а яшчэ прыгразіла:
    — Прэч! А не то знайду на цябе ўправу!
    Вядома ж, мела на ўвазе караля, але і Гурка зразумеў, што ў такой няпростай сітуацыі апошняе слова павінна заставацца за Жыгімонтам Аўгустам, таму на некаторы час пакінуў Гальшку з Беатай, якія трапілі пад апеку львоўскага старосты Пятра Барзога, у спакоі, а сам накіраваўся ў Кракаў.
    Кароль пра ўсё ўжо ведаў і разважаў, якое выйсце знайсці з гэтай сітуацыі. Нічога падобнага дагэтуль у краіне не назіралася. I не толькі таму, што адна і тая ж жанчына адначасова мела двух мужоў. He трэба забываць, што Гальшка была замужам і за прадстаўнікамі дзвюх канфесій: Гурка быў каталіком, а Алелькавіч — праваслаўным. Калі б Жыгімонт Аўгуст аддаў перавагу аднаму з іх, яго лёгка маглі б папракнуць у тым, што ў сваіх дзеяннях кіруецца асабістымі сімпатыямі. Таму кароль звярнуўся да духавенства, якое і павінна было сказаць рашаючае слова, а яно вырашыла спрэчны момант на карысць Гуркі, паколькі, вянчаючыся з ім, Гальшка паклялася быць вернай і адданай жонкай. Гэтаму былі сведкі, а вянчанне з Алелькавічам праходзіла патаемна, і нельга даказаць, як усё адбывалася.
    Гальшка яшчэ да канчатковага вырашэння пытання наконт таго, каму быць яе законным мужам, аб’явіла галадоўку, якая працягвалася некалькі дзён, і так блага сябе
    142
    адчувала, што многія пачалі баяцца, ці выжыве. He на жарт спалохалася і Беата. Яна пачала ўгаворваць дачку праявіць разважлівасць, запэўнівала, што невядома яшчэ, як усё далей складзецца. Але Гальшка да яе просьбаў не прыслухоўвалася і толькі як заведзеная паўтарала, што любіць аднаго князя Сымона, а таму хоча быць яго жонкай, а Лукаша Гурку і бачыць не жадае.
    Тады Касцялецкая пайшла на хітрасць і заявіла, што ёсць людзі, якія дапамогуць, каб справа вырашылася на карысць Сымона Алелькавіча. Толькі пасля гэтага Гальшка спыніла галадоўку, а праз некалькі дзён вярнуўся радасны Гурка і паведаміў, што кароль загадаў, каб княжна заставалася з ім.
    Такая вестка стала і для самой Гальшкі, і для Беаты громам сярод яснага неба. Касцялецкая пачала пагражаць, што гэтага так не пакіне, на што Гурка толькі ўсміхаўся, бо цудоўна разумеў: ніхто не пойдзе супраць каралеўскага рашэння. Гальшка ж не знайшла нічога іншага, як ад настырнага мужа адкупіцца.
    На здзіўленне, Лукаш зацікавіўся такой прапановай, аднак княжна не здагадвалася, што гэта з яго боку звычайная гульня, якую можа дазволіць сабе драпежнік, добра ведаючы, што ахвяра ад яго ўсё адно не ўцячэ.
    — Адкупную прапануеш? — Гурка паглядзеў на Гальшку ўважліва, быццам прыцэньваючыся.— I колькі даеш?
    — Тысяч трыццаць злотых.
    — Малавата, любая,— Лукаш быў у настроі, таму і звяртаўся да яе ласкава,— з тваім багаццем...
    — Тады шэсцьдзесят тысяч...
    — Дарагая жоначка, хіба можна так не цаніць сябе? Я ж гатовы за цябе аддаць усё, што маю, а ты нейкія шэсцьдзесят тысяч прапануеш...
    — Сто тысяч!
    — Гэта ўжо нешта значыць,— Вочы Гуркі загарэліся, і Гальшка падумала, што ён згодзіцца адпусціць яе, бо грошы любіць і за грошы гатовы пайсці на ўсё. Але бляск у вачах Лукаша з’явіўся з іншай нагоды. Ён не збіраўся сябе больш стрымліваць, рабіць выгляд, што прапанова жонкі яго зацікавіла,— Ды не рабі з мяне дурня! Сто тысяч злотых прапануеш?! Каго правясці хочаш, Лукаша Гурку?! Ды, будучы тваім мужам, я атрымаю ўсё! Усе твае багацці маімі стануць, а ты пра нейкія сто тысяч. Хопіць!
    — Трасцу атрымаеш, а не мае багацці!
    143
    — Атрымаю! А цяпер, даражэнькая, паедзеш са мной.
    — Паглядзім, каму яшчэ горш будзе!
    Гальшка ведала, што гаварыла. Каб атрымаць яе багацці, Гурка павінен быў мець яе згоду, прытым юрыдычна аформленую. Аднак Лукаш спадзяваўся, што з цягам часу яна стане больш згаворлівай, а каб зламаць яе волю, пасяліў Гальшку ў адным са сваіх замкаў, дзе яна знаходзілася пад арыштам. Ды мяцежная княжна здавацца не збіралася.