Птушкі з пакінутых гнёздаў
Алесь Марціновіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 248с.
Мінск 2015
— Няма нам чаго тут рабіць. Едзем у Вільню!
— Але мне і тут добра,— сумелася Гальшка.
— Табе добра, а мне кепска.
У Вільні ў Касцялецкай быў свой палац, дзе, яна не сумнявалася, Гальшка стане як шаўковая, бо не акажацца побач заступнікаў. Разумела, што значыць для яе пераезд, і сама княжна, паспяшалася да князя Канстанціна Васіля.
Той, уважліва выслухаўшы пляменніцу, паківаў галавой:
— Сітуацыя няпростая.
— Што рабіць, дзядзечка? — заплакала Гальшка.
— Вытры слёзы! — як ніколі сурова сказаў ён.— Яны не дапамогуць. Трэба дзейнічаць спакойна і разважліва.
— Я згодна...
— Згодна, кажаш? Але ж ты не ведаеш, пра што гаворка пойдзе.
— Наўсё згодна, каб толькі ў Вільню не ехаць,— Гальшка, як ні старалася, не магла стрымаць слёз.
— Калі згодна, слухай уважліва.
Канстанцін Канстанцінавіч прайшоўся па пакоі, спыніўся, ашчаперыў правай далонню падбародак. Пры гэтым позірк яго стаў роздумным, а вакол вачэй з’явіліся зморшчынкі. Пастаяўшы колькі хвілін, наблізіўся да Гальшкі. Адчувалася, тое, што хоча сказаць, даецца яму нялёгка, таму і марудзіць, але і не сказаць не можа, бо ад гэтага залежыць далейшы лёс пляменніцы.
— Скажы мне, дачушка... Як на споведзі, скажы, не хаваючыся. Кахаеш князя Сангушку?
— Дзядзечка, ніхто, апроч Дзімы, мне не патрэбны! — Гальшка, плачучы, прытулілася да Канстанціна Канстанцінавіча.— 3 ім гатова хоць на край свету пайсці.
— Я і не сумняваўся ў гэтым. А цяпер таксама шчыра скажы: згодна, калі Дзіма цябе ўкрадзе?
— Украдзе? — Гальшку стала не пазнаць. Куды і слёзы тыя падзеліся. Вочы гарэзліва засвяціліся, у іх з’явілася непрыхаваная цікаўнасць: — Гэта ж так здорава!
Хацеў было Астрожскі паўшчуваць Гал ьшку — знайшла месца для радасці, а пасля падумаў: хіба ж можа яна інакш
125
паводзіць сябе, усяго ж чатырнаццаць гадоў мае. Хоць і рослая не па ўзросце, а розум у чымсьці яшчэ дзіцячы.
— Дык не супраць?
— Хоцьсёння!
— Трэба, Гальшка, падрыхтавацца да ўсяго, ды так, каб маці ні пра што не здагадалася. Таму маўчы.
— Маўчу, як рыба ў вадзе.— Гарэзлівы настрой усё не пакідаў яе.
— I больш сур’ёзнасці! — не стрымаўся нарэшце князь Канстанцін Васіль,— А цяпер слухай уважліва...
Разумеў Канстанцін Канстанцінавіч, што бярэ на душу грэх вялікі, арганізоўваючы выкраданне роднай пляменніцы. Але, колькі ні думаў, іншага выйсця ў гэтай сітуацыі не бачыў. Забярэ Беата дачку ў Вільню, сумнявацца не даводзіцца, абавязкова паспяшаецца яе выдаць замуж за кагонебудзь з тых, якія даўно на прыкмеце. Канстанціну ж Канстанцінавічу ўсё больш хацелася бачыць мужам Гальшкі Сангушку, а паколькі ўпэўніўся, што яны адно аднаго кахаюць, дык і разумеў, што куды больш злачынна заставацца далей староннім назіральнікам, чым адважыцца на крок, які шмат у чым амаральны. Ды іншага выйсця няма, бо гаворка з Касцялецкай нічога добрага не дасць. Таму і расказаў Гальшцы пра свой план, які, не сумняваўся, ухваліць і Сангушка.
Выкраданне Гальшкі, меркаваў Астрожскі, трэба зрабіць так, каб да пары да часу ніхто нічога не западозрыў і не здагадаўся, што да гэтага мае непасрэднае дачыненне сам князь Канстанцін Васіль. Дзеля гэтага Канстанцін Канстанцінавіч збіраўся арганізаваць застолле, каб усе, хто знаходзіцца ў палацы, былі п’яныя, у тым ліку і большая частка аховы. А пасля прапусціць Сангушку з яго людзьмі ў замак, а далей ужо ўсё залежыць ад рашучых і зладжаных дзеянняў.
— А ты, дачушка,— сказаў напаследак князь Гальшцы,— будзеш чакаць Дзіму на балконе. Каб толькі ніхтоніхто не здагадаўся, што арганізоўваецца выкраданне.
— Клянуся, ні слова нікому не скажу!
— Верутабе...
Гэткую ж размову Канстанцін Канстанцінавіч меў праз некаторы час і з Сангушкам.
Дзіма ўзрадаваўся не менш за Гальшку і прызнаўся:
— Ая і не дадумаўся б да гэтага!
— Эх, моладазелена, мы ў свае гады і не такое рабілі! — Праўда, Астрожскі не стаў удакладняць, у якія прыгоды
126
яму даводзілася трапляць, а Сангушка палічыў, што цяпер не час пра гэта пытацца. З’явіцца нагода, дык можна будзе пра ўсё даведацца, а пакуль...
— А пакуль,— князь Астрожскі павёў Дзіму за сабой,— пайшлі паглядзім, як ахоўваецца тэрыторыя замка.
Яны выйшлі туды, дзе пачынаўся высокі бераг ракі, але на сам бераг не выходзілі, а спыніліся ў густой засені дрэў.
— Доўга затрымлівацца не будзем, каб лішне не кідацца ў вочы. Я мог бы табе ўсё сам паказаць ці кагонебудзь папрасіць зрабіць гэта. Але лепей пройдзешся адзін. Перасцярога не лішняя.
Сангушка ўважліва слухаў Астрожскага, не перабіваючы яго, не ўстаўляючы ніводнага слова, разумеючы, што той і так усё, вартае ўвагі, скажа. А Канстанцін Канстанцінавіч кіўнуў позірк у той бок, дзе быў відаць адзін з уваходаў на тэрыторыю замка. Падняў быў руку, аднак своечасова апусціў яе і толькі, агледзеўшыся па баках і ўпэўніўшыся, што апроч іх дваіх нікога не відаць, кіўнуў:
— Там будзе стаяць свой чалавек. 3 тых, каму я асабліва давяраю. Ён прапусціць тваіх людзей, а калі штосьці не атрымаецца, дзейнічай па абставінах. А цяпер пра не менш важнае... Ты ж, мабыць, хочаш, каб Гальшка стала тваёй законнай жонкай? — Астрожскі не сумняваўся ў гэтым, але для пэўнасці ўсё ж вырашыў запытацца ў Сангушкі.
— Пра што гаворка, князь?!
— Я і гэта прадугледзеў. Калі ўдасца, а здаецца павінна, адразу з Гальшкай будзеце павенчаныя. I святара я надзейнага знайшоў.
— He ведаю, як і аддзячыць за ўсё?
— Найлепшай падзякай мне, Дзіма, будзе тваё з Гальшкай сямейнае шчасце. А калі здзяйсняць задуманае, табе паведамяць. Пакуль жа лепей агледзь подступы да замка. Толькі пастарайся не выклікаць падазрэння.
Касцялецкая нічога так і не западозрыла. Пастаралася і Гальшка. Хоць Астрожскі пра гэта ёй і не казаў, але пачала паводзіць сябе ціха, ва ўсім слухалася маці, і тая ўжо не настойвала на хуткім пераездзе ў Вільню, хоць і адмаўляцца ад свайго намеру не збіралася. А час усё адно быў выйграны, а гэта і дазволіла Канстанціну Канстанцінавічу лепей падрыхтавацца для наладжвання гуляння, у час якога і меркавалася ажыццявіць выкраданне Гальшкі.
Як ніколі, гасцей запрасілі шмат. I як ніколі, на сталах стаяла мноства рознага пітва — ад дарагіх замежных вінаў
127
да мясцовых напояў, сярод якіх, як і заўсёды, асаблівай папулярнасцю карысталася медавуха, але калі раней яна стаяла толькі на сталах, за якімі сядзелі самыя багатыя і паважаныя госці, дык цяпер яе ставала кожнаму, хто пажадае. Піва ж было пададзена не намнога менш, чым той вады ў хуткаплыннай рацэ.
Такая шчодрасць Астрожскага не магла не кінуцца ў вочы, і рэдкі тост абыходзіўся без здравіцы ў яго гонар. I чым больш працягвалася гулянка, тым меней знаходзілася за сталом тых, хто адчуваў сябе проста вясёлым. Пераважная ж болыпасць гасцей даўно была п’яная, а некаторыя нават паспелі задрамаць за сталом, a то і заснуць і гучна храпелі, паклаўшы галаву ў якуюнебудзь страву. Але і іх не пакідалі ў спакоі. Калі на ранейшых застоллях п’яных стараліся не чапаць ці своечасова адводзілі адпачыць, дык гэтым разам абслуга будзіла іх, не прамінаючы нагадаць, што князь можа і пакрыўдзіцца за падобныя паводзіны. A каб Канстанцін Канстанцінавіч зла не трымаў, трэба яшчэ выпіць. I перад небаракам, які не паспеў прыйсці ў сябе, з’яўлялася чарговая, напоўненая да краёў кварта віна.
Так працягвалася несупынна некалькі гадзін. Нават танцы амаль не ладзіліся, бо музыкам было загадана менш іграць. Калі ж госці, хістаючыся, пачалі падымацца, ім адразу сталі прапаноўваць легчы адпачыць і вялі ў княжацкія пакоі, што раней практыкавалася толькі ў дачыненні да найбольш п’яных, астатнія маглі прагульвацца колькі заўгодна. Ды ў гэты вечар цвярозых, па сутнасці, не засталося, дый Астрожскі неаднаразова напамінаў абслузе сачыць, каб ніхто пасля застолля не блукаў па палацы ці ў садзе, а гэта ўспрымалася як загад, які нельга не выканаць.
Апоўначы месца за сталом занялі тыя ахоўнікі, якія ў гэты час былі вольныя ад службы і адпачывалі. Запрашэнне іх на выпіўку, канечне, магло выклікаць падазрэнне, але Канстанцін Канстанцінавіч разлічваў, што ўжо наўрад ці знойдзецца ў палацы чалавек, які б цвяроза ўспрымаў тое, што адбываецца. I вельмі здзівіўся, калі нечакана завітала Касцялецкая, якая, як яму паведамілі дагэтуль, даўно пайшла спаць.
— Ты што, здурэў? — накінулася яна на князя Канстанціна Васіля.
— Беата, даражэнькая, пра што ты? — Канстанцін Канстанцінавіч зрабіў выгляд, што зусім п’яны,— Давай вып’ем, родненькая! — Ён пачаў наліваць ёй віна, наўмысна пераліваючы праз край.
128
— He рабі з сябе блазна! — Беату нельга было ашукаць,— Задумаў нешта? Прызнавайся, мяне не правядзеш!
— Пра што ты?
— А пра тое, што ахову спойваеш! — закрычала Касцялецкая.
Справа прымала непрадбачаны паварот. Пачуўшы крык, у дзвярах паказалася некалькі чалавек, якія яшчэ большменш трымаліся на нагах. Яны зацікаўлена паглядзелі на Беату і князя Канстанціна Васіля. Астрожскі зразумеў, што адзінае выратаванне ў гэты момант — узяць ініцыятыву ў свае рукі, а любыя падазрэнні можна зняць, калі ўсё звесці да таго, што Касцялецкая п’яная. I ён пачаў яе супакойваць:
— Што з табой, Беата? Няйначай лішняга ўзяла...
— Ах, нягоднік! — Касцялецкая падступілася да Канстанціна Канстанцінавіча так блізка, што ён адчуў на сабе яе парывістае дыханне.— Я напілася?!
— Нічога... 3 кім не бывае...
— Ды я цябе...— Яна кінулася на князя з кулакамі.
Астрожскі неяк вінавата, быццам просячы прабачэння за канфлікт, паглядзеў па баках і зусім ціха (таксама зрабіў гэта наўмысна, бо ведаў, што тым самым яшчэ больш выведзе Беату з сябе) сказаў:
— He хвалюйся, паспіш...
— Каб ты на тым свеце спаў!
Канстанцін Канстанцінавіч на гэта нічога не адказаў, толькі паклікаў некалькі чалавек з аховы, на якіх спадзяваўся, як на сябе:
— Адвядзіце княгіню, каб адпачыла.
Касцялецкая крычала, у істэрыцы махала рукамі, спрабуючы пацэліць ім пальцамі ў вочы, а тыя моўчкі вялі яе, не зважаючы на крыкі і самыя страшныя пагрозы. Сёйтой, хто трапляўся насустрач, праводзіў гэтую працэсію словамі: «Жанчына, а каб так напіцца!»
— 3 кожным можа быць,— Астрожскі стараўся супакоіць відавочцаў гэтага канфлікту— Нічога страшнага.
Беату зачынілі ў пакоі і выставілі ахову, а застолле працягвалася. I толькі пасля поўначы, калі ў палацы пацішэла, Канстанцін Канстанцінавіч зразумеў, што надалей ажыццяўленне задумы адкладваць нельга. Паклікаў да сябе ахоўніка, які пра ўсё ведаў: